Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛІВОНСКАЯ ВАЙНА 1558-1583 гг.
ВАЕННЫЯ ДЗЕЯННІ РУСКІХ ВОЙСК СУПРАЦЬ ЛІВОНСКАГА ОРДЭНА ў 1558 1561 гг.
Дзеянні войск
^Скіх літоўскіх і на & Лівонскага ордэна (1560—1561 гг.)
- лівонскіх — —► шведскіх 7
ВАЕННЫЯ ДЗЕЯННІ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ I ШВЕЦЫІ СУПРАЦЬ РАСІІ ў 1579-1583 гг.
Дзянні войск
польска літоўсміх Е==Ошведс*іх русюх —■►—►Дзеянні шведскага флоту
Zb VIII
■Д 11 1582 Аблога Пскова войскамі Стафана Баторыя
_____ 2-_ Заключэнне Ям-Запольскага мірнага дагавору паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай
і । Тэрыторыя, якая адышла ад Расіі да Рэчы Паспалітай паводле Ям-Запольскага
’—— ----* мірнага дагавору
Узяцце Нарвы і ўстанаўленне Нарвенскага гандлёвага шляху паміж
Расіяй і краінамі Заходняй Еўропы
1583 Падпісанне Плюскага перамір'я паміж Расіяй і Швецыяй
ф Крэласць )( Бой. бітва
△ Умацаваны населены пункт Заняцце населенага пункта
Аблога крэпасці. горада і дата ўзяцця
МАШТАБ 1:4 500 000
Нюслат Д
ВАЕННЫЯ ДЗЕЯННІ ПОЛЬШЧЫ, ЛІТВЫ I ШВЕЦЫІ СУПРАЦЬ РАСІІ ў 1562 1578 гг.
рускіх
Выбарг
(Шнд)
Ладага
1578
609.1581
Нарва
Гапсаль
Вейсенштэйн
Ноўгарад
Гдоў
Леаль
^Дэрпт
Рынген
Старая Руса
Швейыі
Пскоў
Порхаў
Біндсва
Пільтэн
Рыга
Эрла
Апочка
Таропец
Лібава
іава
Завалочча
'23.10.1580
Біржай
Шаўляй
MeMe/i;
Усвят
16 081580
Полацк
Віцебск
Смаленск
021564
’8X1 1561
Коўна (Каўн^)
1580
ІІЛЬНЯ
$ Барысаў
1569)
Магілеў
Мінск
Дзеянні войск польска-літоўскіх
Невель
в.Дага (Швед.з 1561)
Сокал
2 5 09 15 79
Карэла \4 11.1580
іа Аітоўскага з 1561, Рэчы Паспалітай з 1569)
Вялікія Лу* к27 08-5 091580’
1583 Нейшлас
Тэрыторыя, якая адышла ад Расіі да Швецыі паводле Плюскага перамір’
Марыен^рг Вендэн ТырзеД,
Падзел паміж Швецыяй. Даніяй I Літвой зямель Лівонскага ордэна, які распаўся ў 1560—1561 гг. у выніку дзеянняў рускіх войск
Заключэнне Віленскага дагавору паміж Лівонскім ордэнам. Літвой і Польшчай, які аформіў падзел Лівоніі
(васал Польшчі з 1466)
Розітзн .
(Рэжыца)}/ Се6еж
\Арэшак ’1581-1582
Вольмар Лемзаль
Холм
Ям-Запольскі ,
Дзеянні шведскага флоту
Пераходы рускай конніцы ў Фінляндыю па лёдзе ў 1571 г. і 1577 г.
Сканцэнтраванне польска-літоўскіх войск
Граніцы дзяржаў
Граніца зямель, занятых рускімі войскамі ў 1558—1577 гг.
Граніца Вялікага княства Літоўскага, абяднанага з Польшчай паводле Люблінскай уніі ў 1569 г. (Рэч Паспалітая)
ВалЯ
О Нойгаўзен
(Швед 31561) (1561-1583 да Швейыіі
I га хі 15611
Кокенгаўзен
е Кройцбург
1581-1582
1570
Капор'е ^іі=й
Раждзественскі пагост
-2'0» 1581 Марыенгаўзен
I Перна ў «Эзель Арзнсбург
(4«u • 1560) /
/збо/Хк . . Н581-4 1! 1582
Востраў
246 лівонскі
Рэчы Паспалітай аблажылі Пскоў, гар-нізон і жыхары якога больш за 5 меся-цаў гераічна абараняліся, адбілі 30 штурмаў. 13.12.1581 пачаліся перагаво-ры, якія завяршыліся падпісаннем 15.1.1582 Ям-Запольскага мірнага дага-вора 1582 на 10 гадоў. Паводле дагавора Іван IV адмаўляўся ад заваяваных лі-вонскіх зямель і ад г. Веліж з навакол-лем на карысць Рэчы Паспалітай, a Стафан Баторый згаджаўся вывесці сваю армію з тэр. Маскоўскай дзяржа-вы. Паводле Плюскага перамір’я 1583 Маскоўская дзяржава ўступала Швецыі Паўн. Эстонію, гарады Нарва, Ям, Ка-пор’е, Івангорад і Карэла. Данія ў 1583 перадала Рэчы ІІаспалітай паўн частку Курляндыі. У выніку Л.в. Маскоўская дзяржава пацярпела паражэнне ў сваёй барацьбе за шырокі выхад да Балтый-скага м. Для ВКЛ, у т.л. для Беларусі, якая найбольш пацярпела за гады вай-ны, перамога ў ёй азначала замацаван-не ў складзе ВКЛ этн. бел. зямель. Але вымушанае ў час Л.в. пайсці на падпі-санне Люблінскай уніі 1569, ВКЛ стра-ціла частку свайго дзярж. суверэнітэту і многія тэрыторыі (Украіну і Падляшша, перададзепыя ў 1569 Польшчы).
Літ:. Королюк В.Д. Лнвонская война. М., 1954; А р л о ў У. Полацкая вайна // Ар-лоў У. Таямніцы полацкай гісторыі. Мн., 1994. Г.М. Сагановіч лівбнскі ЙРДЭН каталіцкая і ваен.-паліт. арг-цыя ням. рыцараў-крыжакоў на тэр. сучасных Латвіі і Эстоніі (гіст. Лівоніі) у 1237—1562, а таксама ўтвора-ная ордэнам феад. дзяржава. Створаны з рэшткаў разгромленага князямі ВКЛ у бітве пры Шаўляі (1236) ордэна меча-носцаў, які ў 1-й трэці 13 ст. падначаліў і прымусова хрысціянізаваў большасць лат. і эст. плямён; існаваў як частка Тэўтонскага ордэна. Ленная залежнасць рыцараў Л.о. ад мясц. біскупаў спыні-лася каля 1360. 3 2-й пал. 15 ст. ў выні-ку аслаблення Тэўгонскага ордэна Л.о., якому належала каля 2/з лат. і эст. зя-мель, стаў фактычна незалежнай феад. дзяржавай. Ордэн складаўся з паўна-праўных членаў — братоў (400—500 чал. да 16 ст., 120—150 у сярэдэіне 16 ст.), святароў і паўбратоў (рамеснікаў і служачых). На чале яго стаяў пажыццё-ва выбраны магістр з рэзідэнцыяй у Рызе ці Вендэне (цяпер Цэсіс, Латвія). 3 канца 14 ст. пры магістру існаваў са-вет з 5—6 вышэйшых чыноўнікаў, які вызначаў усю палітыку ордэна. Мясц. кіраванне ў абласцях, на якія быў па-дзелены Л.о., належала комтурам (вое-начальнікам) і фоггам (чыноўнікам пе-раважна з суд. функцыямі). Войска (ка-ля 4 тыс. чал. у пач. 15 ст.) складалася з братоў з іх узбр. слугамі — кнехтамі і васалаў, а з канца 14 ст. таксама і з на-ёмнікаў. Л.о. у 13—15 ст. вёў войны суііраць Полацкага княства, ВКЛ, Ноў-гарада і Пскова, умешваўся ў іх паліт. справы. Ён удзельнічаў у войнах Маск. дзяржавы з ВКЛ 1500—03 (на баку ВКЛ) і 1512—22 (на баку Масквы).
Разгромлены маск. войскамі ў 1560 у час Лівонскай вайны 1558—83, яго тэ-рыторыя падзелена паміж ВКЛ (боль-шая частка), Даніяй і Швецыяй. Як ор-дэн і дзяржава скасаваны 5.3.1562.
ЛІВОНСКІЯ ХРОНІКІ, сярэдневяко-выя гістарыяграфічныя творы, напіса-ныя на тэр. Лівоніі у 13 — пач. 18 ст., пераважна з пазіцый ням. рыцарства. Найважнейшыя: «Хроніка Лівоніі» Ген-рыха Латвійскага (завершана ў 1227), «Рыфмаваная хроніка» невядомага аўга-ра (падзеі да 1290), «Хроніка Прускай зямлі» П.Дусбурга (завершана ў 1326), »Хроніка Лівоніі» Г.Вартберга (падзеі да 1378), «Хроніка Ліфляндскай правін-цыі» Б.Русава (падзеі да 1582), Хроніка Кельха (канец 17 — пач. 18 ст.). Пры-свечаны ў асн. гісторыі ордэна мечанос-цаў, Лівонскага ордэна і Лівоніі. Нягле-дзячы на тэндэнцыйнасць, Л.х. маюць каштоўныя звесткі, у т.л. такія, якіх ня-ма ў інш. крыніцах, па гісторыі суседніх з Лівоніяй дзяржаў, што змагаліся су-праць крыжакоў: Полацкага княства, ВКЛ, Польшчы, Ноўгарада, Пскова, Маскоўскай дзяржавы.
ЛІВбРНА (Livorno), горад у Цэнтр. Іта-ліі. Адм. ц. правінцыі Ліворна. 167 тыс. ж. (1991). Порт на Лігурыйскім м. Прам-сць: судна- і маторабудаванне, нафтаперапр., хім., металург., буд. ма-тэрыялаў. Марская акадэмія. Музей мастака Дж. Фаторы (нарадзіўся ў Л.). Марскі акварыум. Арх. помнікі: рэне-сансавыя Старая і Новая крэпасці (16 ст.), сабор (16—17 ст.). Ваенна-марская база.
ЛІВОШКІНСКІ ВАЛЎН, геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1992), каля в. Лівошкі Браслаўскага р-на Ві-цебскай вобл. Валун цёмна-шэрага гра-ніту сярэднезярністага кіроўнага тыпу. Даўж. 3 м, шыр. 2,9 м, выш. 0,6 м, у аб-водзе 9,2 м, аб’ём бачнай часткі 2,8 м3, маса каля 7 т. Прынесены ледавіком каля 14—15 тыс. гадоў назад са Скан-дынавіі. В.Ф.Вінакураў. лівы племя фіна-угорскага паходжан-ня, якое ў старажытнасці і ў сярэднія вякі жыло на 3 і ПнЗ сучаснай Латвіі (узбярэжжа Рыжскага заліва і Пн Кур-ляндыі). У рус. летапісах наз. «лнбь». Займаліся пераважна земляробствам, a таксама рыбалоўствам, бортніцтвам і гандлем. У 9—12 ст. знаходзіліся пад кіраваннем старэйшын і князёў. Пад-трымлівалі сувязі з Полацкам і плацілі даніну полацкаму князю. У пач. 13 ст. разам з палачанамі змагаліся супраць крыжацкай агрэсіі, да 1206 заваяваны крыжакамі і прымусова хрысціянізава-ны (у каталіцтва). У далейшым боль-шасць Л. паступова асімілявана куршамі і латгаламі. Ад этноніма «лівы» лац. назва краю Лівонія (Livonia), ням. назва Ліфлянд (Livland краіна ліваў) і назвы Ліфляндыя. Інфлянты. Цяпер Л. — не-вял. этн. група, што жыве ў ваколіцах г. Вентспілс (Латвія).
ЛІГА (франц. ligue ад лац. ligo звязваю), саюз, згуртаванне, аб’яднанне асоб,
арг-цый, дзяржаў. Гл. таксама Ліга арабскіх дзяржаў, Ліга Нацый.
ЛІГА АРАБСКІХ ДЗЯРЖАЎ (ЛАД), міжнар арганізацыя, засн. ў 1945 на канферэнцыі ў Каіры (Егіпет) прадстаў-нікамі Ірака, Саудаўскай Аравіі, Лівана, Егіітга, Сірыі, Трансіармніі (з 1950 Іар-данія), Йе.мена (з 1962 Йеменская Араб. Рэспубліка; з 1990 у складзе Йеменскай Рэспублікі, ЙР). Пазней да Лігі далучы-ліся Лівія (1953), Судан (1956), Марока (1958), Туніс (1958), Кувейт (1971), Ал-жыр (1962), Нар.-Дэмакр. Рэспубліка Йемен (з 1990 у складзе ЙР), Аман (1971), Аб’яднаныя Араб. Эміраты (1971), Бахрэйн (1971), Катар (1971), Маўрытанія (1973), Самалі (1974), Джыбуці (1977) 3 1964 права дарадчага голасу маюць прадстаўнікі Палесціны. Мэта арг-цыі — садзейнічаць умаца-ванню эканам., паліт. і культ. адносін паміж арабскімі краінамі. Вышэйшы орган — Савст Лігі, складаецца з кіраў-нікоў і прэм’ер-міністраў араб. краін ці упаўнаважаных. Штаб-кватэра ў Каіры. Ліга прызнана ААН як рэгіянальная арг-цыя і мае пастаяннае прадстаўніц-тва пры ААН у Нью-Йорку. Эфектыў-насць рашэнняў Савета Лігі зніжаецца абавязковасцю іх выканання толькі ты-мі краінамі, якія за іх галасавалі. У хо-дзе Бліжаўсходняга канфлікту Ліга за-няла крайне адмоўную пазіцыю ў адно-сінах да Ізраіля, каардынуючы палітыку супрацьстаянпя яўр. дзяржаве. У 1979 за заключэнне Кэмп-Дэвідскіх пагаднен-няў Егіпет быў выключаны з Лігі (ад-ноўлены ў 1989), а штаб-кватэра Лігі перанесена ў Туніс (да 1990). Сур’ёзны раскол у Лізе адбыўся ў час Кувейцкага крызісу 1990—91, калі адны араб. краі-ны падтрымалі Кувейт, другія — Ірак. У галіне навук.-тэхн. супрацоўнштва створана сумесная сістэма сувязі — АРАБСАТ. Дзейнічаюць спецыялізава-ныя ўстановы: Араб. фонд эканам. і сац. развіцця, Араб арг-цыя па пытан-нях асветы, культуры і навукі і інш.
ЛІГА НАЦЫЙ (англ. League of Nations, франц. Societe des Nations), першая ў гісторыі міжнар. арганізацыя па развіц-ці супрацоўнінтва паміж народамі і за-беспячэнні міру і бяспекі ў свеце; існа-вала ў 1919—46. Утворана пасля 1-й сусв. вайны па ініцыятыве тагачаснага прэзідэнта ЗША ТЗ.Вільсана на Па-рыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20. Яе Статуг быў уключаны ў Версальскі мірны дагавор 1919 і інш. дагаворы Вер-сальска-Вашынгтонскай сістэмы. Засна-ванне Л.Н. было спробай стварэння сістэмы калект. бяспекі. Першапачатко-ва членамі сталі 42 дзяржавы, у лік якіх уваходзілі краіны, што ўдзельнічалі ў вайне на баку Антанты або далучыліся да яе (апрача ЗША і Хіджаза) і 13 за-прошаных нейтральных дзяржаў. ЗША не ўвайшлі ў Л.Н., але іх прадстаўнік удзельнічаў у пасяджэннях у якасці на-зіральніка. Пазней, у 1920—34, у склад Л.Н. прынята яшчэ 21 дзяржава, у т.л. Германія (1926) і СССР (1934). У 1926—42 з Л.Н. выйшлі 16 краін, у т.л. Бразілія (1926), Германія (1933), Японія