• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    лоў): авечак — каля 3,5, коз — каля 1,5, буйн. par. жывёлы — каля 1, вяр-блюдаў — каля 0,1. Збор травы альфа. Рыбалоўства. Транспарт пераважна аў-тамабільны. Аўтадарог 19,2 тыс. км, у тл. з цвёрдым пакрыццём 10,7 тыс. км. У краіне 4,4 тыс. км нафтаправодаў, 0,4 тыс. км прадуктаправодаў, 1,9 тыс. км газаправодаў. Знешнегандл. сувязі ажыццяўляюцца пераважна марскім шляхам. Асн. парты: Трыпалі і Бенгазі (разнастайныя грузы), Табрук, Эс-Сі-дэр, Рас-эль-Ануф, Марса-эль-Бурэйка (экспарт нафты і звадкаванага газу). Л. мае гандл. флот грузападымальнасцю 690 тыс. брута-рэг. т. Развіты авіяц. транспарт. У краіне 131 аэрапорт, у т.л. міжнар. аэрапорты ў Трыпалі і Бенгазі. Гандл. баланс дадатны. У 1995 экспарт 8,4 млрд. дол., імпарі 7,3 млрд. дол Больш за 95% экспарту складаюць наф-та, нафтапрадукты, звадкаваны газ. У імпарце пераважаюнь машыны, абста-ляванне, харч. і прамысл. тавары. Гал. гандл. партнёры: Італія, Германія, Іспа-нія, Францыя. Л. ўваходзіць у лік краін экспарцёраў капіталу. Яна актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці рэгіянальных міжарабскіх банкаў і фовдаў, практыкуе вываз дзярж. капіталу ў форме прадас-таўлення крэдытаў і пазык, набыцця акцый буйных канцэрнаў Грашовая адзінка — лівійскі дынар.
    Да арт. Лівія. Руіны рьгмскага тэатра ў Леп-тыс Магна. 1 ст.
    Літарагура. Пасля араб. заваяванняў у 7 — пач. 9 ст. л-ра развівалася ў агуль-ным рэчышчы арабскай культуры. У пе-рыяд тур. панавання (з 16 ст.) заняпала. Нац.-вызв. ўздым 1-й пал. 20 ст. выклі-каў рух за яе адраджэнне. У пач. 20 ст. ў паэзіі вызначальнымі сталі антыка-лан., асветніцкія і сац матывы (касыды А. аш-Шарыфа, М.Бен Зікры, С. аль-Баруні). Перыяд італьян. каланізацыі (1912—43) — час росквіту патрыят. і вызв. л-ры (паэзія А.Р. аль-Махдаўі, 1. аль-Уста Умара). Пасля атрымання не-залежнасці (1951) вядучае месца ў л-ры занялі маладыя паэты (А.С.Абд аль-Ка-дзер, А. ар-Рукейн). У 1940—50-я г. за-радзілася проза. Асн. літ. жанр — наве-ла, гал. тэмы — барацьба за сац. роў-насць, асуджэнне прымхаў і забабонаў. Найб. вядомыя навелісты — A К. Абу Харус, М. аль-Місураці, X. ат-Цікбалі, А.М. аль-Кувейры. А.І. аль-Факіх, 1. аль-Куні, Б. аль-Бахі. У 1959 створана Асацыяцыя дзеячаў культуры і мастац-тва. У 1977 засн. Саюз пісьменнікаў Л.
    Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыў-на-прыкладнос мастацтва. На тэр. Л. выяўлены неалітычныя наскальныя размалёўкі са сцэнамі палявання на сланоў, бізонаў і інш. (г. Эль-Увейнат). У 1-м тыс. да н.э. створаны помнікі фі-нікійскага мастацтва: скульптура з глі-ны, размаляваная чарналакавая керамі-ка, шкляныя пасудзіны, каралі. Захава-ліся руіны стараж.-грэч. і стараж.-рым. пабудоў з мазаікамі і скульптурай (т-р у Лептыс-Магна, 1 ст ), творы візант. ча-су (мазаічная падлога базілікі Юсцінія-на ў Сабраце). Пасля араб. заваявання на тэр. Л. фарміравалася араба-бербер-ская культура Умацаваныя сярэдневя-ковыя гарады (медыны) з вузкімі вулі-цамі забудоўвалі 1—2-павярховымі да-мамі з унутр. дварамі, мячэцямі з міна-рэтамі. У 18—19 ст. узводзілі шматку-пальныя мячэці, якія ўнутры аздаблялі арнаментальнай разьбой, размалёўкай, паліхромнай маёлікай (мячэць у г. Дэр-на), у аддаленых раёнах мячэці — глі-набітныя, прамавугольныя ў плане па-будовы крапаснога тыпу. У перыяд італьян. каланізацыі (1912—43) сгвара-ліся еўрап. кварталы ў Трылалі, Бенгазі. 3 2-й пал. 20 ст. ў Л. вядзецца жыллё-вае і грамадскае буд-ва з выкарыстан-нем сучасных канструкцый і матэрыя-лаў, рэстаўрыруюцца рым. акведукі, цыстэрны, плаціны. Развіваецца выяўл. мастацтва, пераважна жывапіс і графі-ка. Нар. майстры ствараюць дываны са стракатымі ўзорамі, вырабы са скуры з ціснёным ці вышываным арнаментам, медныя пасудзіны з чаканкай, ювелір-ныя ўпрыгожанні і інш. Комплекс ар-хеал. запаведнікаў Лептыс-Магна, Саб-рата і Кірэна, наскальныя малюнкі Тад-рарт і вузел караванных шляхоў г. Гада-мес уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
    І.Я.Афнагель (прырода, насельніцтва, гаспа-дарка), У.С.Кошалеў (гісторыя), В.Я.Буйвал (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва).
    244	лівонія
    ЛІВОНІЯ (лац. Livonia, ням. Livland краіна ліваў), I н ф л я н т ы, гістарыч-ная назва зямель Усх. Прыбалтыкі, чкая першапачаткова адносілася да воб-ласці рассялення ліваў на ўзбярэжжы Рыжскага заліва. 3 2-й чвэрці 13 ст. яна пашырана на ўсю тэр. Латвіі і Эстоніі, заваяваную ням. крыжакамі. Л. называ-лі канфедэрацыю 5 духоўна-феад. дзяр-жаў (Лівонскі ордэн, Рыжскае арцыбіс-купства, Дэрпцкае, Эзель-Вікскае, Кур-ляндскае біскупствы), якія намінальна былі пад уладай рым. папы і імператара «Свяшчэннай Рымскай імперыі». У ВКЛ і пазней у Рэчы Паспалітай у да-чыненні да Л. ўжывалася назва Інфлян-ты. Пасля распаду Лівонскага ордэна (1561) у час Лівонскай вайны 1558—83, далучэння Паўн. Эстоніі да Швецыі (1561) і ўтварэння Курляндскага герцаг-ства (1561) назва Л. (Інфлянты) ужыва-лася толькі ў адносінах да Паўн. Латвіі і Паўд. Эстоніі, якія ў 1561 перайшлі пад ўладу ВКЛ . Тут было ўтворана За-дзвінскае герцагства (з 1569 у складзе Рэчы Паспалітай). У выніку вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29 Паўд. Эстонія і Паўн.-Зах. Латвія захоплены Швецыяй і ператвораны ў яе правін-цыю. 3 17 ст. за гэтай тэрыторыяй за-мацавалася ням. назва Ліфляндыя. У выніку Паўночнай вайны 1700—21 яна далучана да Расіі як Ліфляндская губ. Частка Л., што пасля 1629 засталася ў Рэчы Паспалітай, у 1667 ператворана ў Інфлянцкае ваяв. з цэнтрам у г. Дына-бург (цяпер Даўгаўпілс, Латвія). Павод-ле 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) гэта тэрьггорыя далучана да Расіі.
    ЛІВбнСКАЯ ВАЙНА 1558—83, I н -флянцкая вайна, вайна Мас-коўскай дзяржавы з Лівонскім ордэнам, Вялікім княствам Літоўскім, Рэччу.Пас-палітай (з 1569) і Швецыяй за Лівонію (Інфлянты). Пачалася ў студз. 1558 па ініцыятыве цара Івана IV Грознага, які спадзяваўся праз Лівонію здабыць сва-ёй дзяржаве шырокі выхад да Балтый-скага м. Да восені 1558 маскоўскія вой-скі авалодалі тэр. Усх. Э'стоніі з гарада-мі Нарва і Дэрпт (цяпер Тарту), у пач. 1559 (да перамір’я ў сак.) прарываліся да Рыгі і ў Курляндыю. 31.8.1559 Лівон-скі ордэн падпісаў у Вільні пагадненне аб пераходзе пад пратэктарат ВКЛ. Праз месяц да пагаднення далучылася Рыжскае арцыбіскупства. Вял. князь ВКЛ Жыгімонт //Аўгуст увёў свае вой-ск: ў лівонскія замкі ўздоўж р. Зах. Дзвіна. У пач. 1560 маскоўскія войскі аднавілі ваен. дзеянні. 2 жн. ў бітве пры Эрмесе (цяпер Эргеме, Латвія) яны раз-білі лепшыя ордэнскія сілы, да восені авалодалі гал. ўмацаваннямі Лівоніі, ак-рамя Рыгі і Рэвеля (цяпер Талін). Гэта прымусіла Лівонскі ордэн падпісаць 28.11.1561 у Вільні 2-е пагадненне, па-водле якога ордэнскія ўладанні ў Ліво-ніі перайшлі пад уладу ВКЛ, а магістр ордэна Г.Кетлер стаў васалам Жыгімон-та II Аўгуста. У лют. 1562 да дагавора
    далучылася Рыжскае арцыбіскупства. Горад Рыга да 1581 заставаўся незалеж-ным. 5.3.1562 фармальна спыніў існа-ванне Лівонскі ордэн, які фактычна распаўся ў 1560—61: у 1561 тэр. Паўн. Эстоніі перайшла пад уладу Швецыі, a Пн Курляндыі і в-аў Эзель (Саарэмаа) з прылеглымі а-вамі Маандзунскага архі-пелага яшчэ ў 1560 сталі ўладаннем Да-ніі. У пач. 1562 маскоўскія войскі раз-гарнулі ваен. дзеянні супраць ВКЛ, па-дышлі да Шклова, Копысі, Оршы, Дуб-роўны і Віцебска. У адказ войскі ВКЛ правялі рэйд па Смаленшчыне і пад Веліж. 15.2.1563 больш як 60-тысячная (з 200 гарматамі) армія Івана IV пры-мусіла да капітуляцыі гарнізон Полац-ка, які 2 тыдні гераічна трымаў абаро-ну. Гаспадарская рада ВКЛ заключыла перамір’е з царом, прадоўжанае да ліст. 1563. Перагаворы ў Маскве, якія вялі ў канцы 1563 паслы ВКЛ Ю.Хадкевіч і Р.Валовіч, спыніліся безвынікова, бо Іван IV згаджаўся на працяглае пера-мір’е толькі пры ўмове захавання пад яго ўладай Лівоніі і Полаччыны. У студз. 1564 ваен. дзеянні аднавіліся. 26 студз. ў бітве пад Улай 24-тысячная групоўка кн. П.Шуйскага, што выйшла з Полацка, была разгромлена гетманам ВКЛ М.Радзівілам, у выніку чаго пас-пешліва адступілі да Смаленска і войскі братоў кн. Сярэбраных (каля 50 тыс. чал.). У далейпіым ваен. дзеянні насілі ў асн. лакальны характар. Увосень 1564 войскі ВКЛ няўдала асаджалі Полацк, у адказ на захоп маскоўскімі войскамі Езярышча зрабілі паход пад Вял. Лукі, a вясной 1565 — на Пскоўшчыну. У жн. 1565 вайна была перапынена, перагаво-ры ў Маскве (чэрв. 1566) скончыліся пагадненнем аб перамір’і да восені 1567. Земскі сабор 1566 падтрымаў на-мер Івапа IV і далей ваяваць за Пры-балтыку. У 1567 аднавіліся лакальныя баявыя дзеянні. Корпус войск ВКЛ паспяхова хадзіў на Смаленшчыну, пад Лепелем былі разбіты фарміраванні царскіх стралыіоў, а ў вер. 1568 войскі ВКЛ штурмам узялі замак Улу. Маскоў-скія ваяводы ў 1566—69 умацоўвалі По-лацк, пабудавалі крэпасці Сушу, Сокал,
    Да арт. Лівонская вай-на 1558—83. Узяцце Полацка войскам Сга-фана Баторыя. Гравю-ра 16 ст.
    Сітна, Красны, Казьян, Туроўлю, Ус-вят. У 1568 шведскім каралём стаў Ян III — швагер Жыгімонта II Аўгуста. У выніку пачалася вайна Маскоўскай дзяржавы са Швецыяй. Цяжар Л .в. пад-штурхнуў шляхту ВКЛ да дзярж. уніі з Полынчай. Пасля падпісання акга Люб-лінскай уніі 1569 і стварэння Рэчы Пас-палітай вайна з Маскоўскай дзяржавай стала агульнай для ВКЛ і Польшчы. У канцы 1569 у Маскву прыехала суполь-нае пасольства (ад Полыпчы Я.Карта-шынскі, ад ВКЛ мінскі кашталян М.Тальваш). 22.7.1570 падпісаны трак-тат аб трохгадовым перамір’і на ўмовах захавання за кожнай дзяржавай падкан-трольных ёй на той момант зямель. У 1571—72 асн. ваен. сілы Маскоўскай дзяржавы былі адцягнугы на барацьбу з нашэсцямі крымскіх татар. У пач. 1573, скарыстаўшы ўнутр. праблемы Рэчы Паспалітай пасля смерці 7.7.1572 Жыгі-монта II Аўтуста (фактычнае міжкара-леўскае безуладдзе 1572—75, вайна з Гданьскам 1576—77), Іван IV аднавіў вайну у Прыбалтыцы. 1.1.1573 яго вой-скі ўзялі апорны пункг шведаў у Эсто-ніі Вейсенштэйн (цяпер Пайдэ), на тэ-рьгторыі, падначаленай Рэчы Паспалі-тай, у 1575 занялі Пернаў (цяпер Пяр-ну, Эстонія), а ў 1577 — б. рэзідэнцыю вял. магістраў Лівонскага ордэна Вен-дэн (цяпер Цэсіс, Латвія). Абраны ў 1575 каралём Рэчы Паспалітай Стафан Баторый сабраў у 1579 значнае войска (41 тыс. чал.), на чале якога 30.8.1579, пераадолеўшы амаль трохтыднёвае суп-раціўленне маскоўскага гарнізона, ава-лодаў Полацкам. На працягу лета і во-сені 1579 войскі Рэчы Паспалітай узялі крэпасці Казьян, Красны, Сокал і інш. У 1580 яны ўварваліся на тэр. Маскоў-скай дзяржавы, у вер. захапілі Вял. Лу-кі, зрабілі напады на Холм і Старую Ру-су. У тым жа годзе шведы захапілі ў Ка-рэліі крэпасць Карэла, а ў 1581 — Нар-ву, Івангорад, Ям, Капор’е, асадзілі Арэшак. У час перагавораў у Вільні (1581) Стафан Баторый адмовіўся ад перамір’я, прапанаванага яму пасламі Івана IV, і ў ліп. 1581 з раёна Полацка пачаў свой 3-і паход. 26.8.1581 войскі