• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛІВАН, Л і в а н с к а я Рэспублі-к а (араб. Аль-Джумхурыя аль-Лубна-нія), дзяржава ў Зах. Азіі, на ўсх. узбя-рэжжы Міжземнага м. На Пн і У мяжуе з Сірыяй, на Пд — з Ізраілем. Пл. 10,4 тыс. км2. Нас. 3,2 млн. чал. (1998). Дзярж. мова — арабская. Сталіца — г. Берут. Краіна падзяляецца на 5 губер-натарстваў (мухафаз). Нац. свята — Дзень незалежнасці (22 ліст.).
    Дзяржаўны лад. Л. — рэспубліка Кі-раўнік дзяржавы — прэзідэнт, якога выбірае Нац. сход тэрмінам на 6 гадоў. Заканад. ўлада належыць аднапалатна-му парламенту — Нац. сходу, 128 дэпу-татаў якога выбірае насельніцтва на 4 гады. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра, якога назначае прэзідэнт. Паводле тра-дыцыі, што ўсталявалася з 1943, прэзі-дэнта выбіраюць ад хрысціянскай час-ткі насельніцтва, прэм’ер-міністра прызначаюць ад мусульман-сунітаў, кі-раўніка парламенга — ад мусульман-шыітаў. Для згоды паміж рэліг. абшчы-намі краіны з 1992 усталяваўся прын-цып роўнага падзелу паміж хрысціянамі і мусульманамі міністэрскіх і інш. вы-шэйшых пасад у дзярж. адміністрацыі.
    Прырода. Л. — пераважна горная краіна. 2 паралельныя горныя хрыбгы перасякаюць Л. з Пн на Пд. На 3 — хр. Ліван (г. Курнет-эс-Саўда, 3082 м), на У — Антыліван (г. Эш-Шэйх, 2814 м); паміж імі — даліна Бекаа (шыр. 8— 14 км). Раўнінныя ўчасткі на ўзбярэж-жы. Карысныя выкапні: бурыя вуглі, жал., марганцавыя, уранавыя руды. Клімат субтрапічны, міжземнаморскі. Сярэдняя т-ра студз. 13 °C, ліп. 28 °C. У гарах бываюць маразы, снег трымаец-ца да 6—7 месяцаў. Ападкаў за год 1000 мм на ўзбярэжжы, 3000 мм на зах. схі-лах Лівана, 700 мм у Антыліване, 400 мм у даліне Бекаа. Рэкі горныя, бага-тыя гідраэнергіяй, выкарыстоўваюцца на арашэнне. Найб. р. Эль-Літані. Рас-ліннасць пераважна хмызняковая. Не-вял. лясы з ліванскага кедру, алепскай хвоі, дубу, клёну, піхты, ядлоўцу разам з хмызнякамі займаюць 8% тэр. краіны. Ёсць некалькі невял. рэзерватаў.
    Насельніцтва. Ліванскія арабы скла-даюць 95%, армяне — 4%. Жывуць так-сама туркі, грэкі, курды і інш. Верні-кі — мусульмане (70%, асн. абшчыны: суніты, шыіты, алавіты, друзы, ісмаілі-ты) і хрысціяне (30%, праваслаўныя, каталіцкія і пратэстанцкія абшчыны). Сярэднегадавы прырост насельніцтва 1,6 %. Сярэдняя шчыльн. 308 чал. на 1 км2. 80% насельніцтва жыве ў прымор-скіх раёнах, дзе шчыльн. дасягае 500— 1000 чал. на 1 км . У гарадах жыве 87% насельніцтва (1998). У г. Бейрут пражы-вае 1826 тыс. чал. (1997), у г. Трыпалі
    Герб і сцяг Лівана
    больш за 200 тыс. чал. У прам-сці заня-та 28% працаздольных, у сельскай гас-падарцы — 12%, у абслуговых галі-нах — 60%.
    Гісторыя. Тэр. Л. заселена з часоў верхняга палеаліту. У старажьгтнасці прыбярэжныя ра-ёны Л. былі часткай Фінікіі, дзе існавалі такія важныя фінікійскія гарады, як Тыр, Берыт, Сідон (адпаведна сучасныя Бейрут і Сайда) і інш. Тэр. Л. ўваходзіла ў склад Стараж. Erin-Ta (2-я пал. 2-га тыс. да н.э.), Асірыі (8—7 ст. да н.э.), дзяржаў Ахеменідаў (6-—4 ст. н.э ), Аляксандра Македонскага (4 ст. да н.э.), Пта-ламеяў (4—3 ст. да н.э), Селеўкідаў (3—1 ст. да н.э.). У 64 да н.э. заваяваны Рымам У 4— 7 ст. н.э. ў складзе Візантыі. У сярэдзіне 7 ст. заваяваны арабамі, уваходзіў у склад Амеядаў халіфата, Абасідаў халіфата, Фатымідаў халі-фата. 3 8—9 ст. у Горным Л. пасяліліся прадстаўпікі хрысц. секты маранітаў, з 11 ст. пашыралася вучэнне шыіцкай секты друзаў.
    У канцы 11 ст. прыбярэжныя раёны Л. зава-яваны крыжакамі. якія ўступілі ў саюз з ма-ранітамі. 3 канца 13 ст. пад уладай егіп. мам-люкаў, з 1516 — Асманскай імперыі (да 1842 уваходзіў у яе як Ліванскі эмірат). Друзска-мараніцкія сутыкненні 1840—60-х г. прывялі да ўмяшання еўрап. дзяржаў, пад наіцскам якіх у 1861 створана аўг. правінцыя Горны Л. (да 1915). У выніку 1-й сусв. вайны ў кастр. 1918 Л. акупіраваны англа-франц. войскамі. 1.9.1920 пад фрапц пратэктаратам створана дзяржава «Вялікі Л.». У 1922 Ліга Нацый прызнала мандат Францыі на кіраванне Л. У 1926 прынята канстытуцыя, якая абвяшчала Л. рэспублікай. Восенню 1943 лідэры хрысці-ян і мусульман заключылі неафіц. пагаднен-не, паводле якога мусульмане прызналі Л. асобнай дзяржавай, а хрысціяне — араб. ха-рактар краіны Замацоўваўся прынцып раз-меркавання дзярж. пасад паводле рэліі. прынцылу: празідэнт — хрысціянін-мараніг, прэм'ер-міністр — мусульманін-суніт, у пар-ламенце на кожных 6 хрысціян прыпадала 5 мусульман.
    22.11.1943 Францыя прызнала неза-лежнасць Л., 31.12.1946 апошнія франц. войскі пакінулі краіну. У 1940—50-я г. ў ліванскай палітыцы панавала невял. група прадстаўнікоў буйных землеўла-дальнікаў і фін. буржуазіі. Празаходняя палітыка ўрада прывяла ў маі 1958 да паўстання супраць прэзідэнта К.Шаму-на, на дапамогу якому ў ліп. 1958 прыйшлі войскі ЗША. Пры прэзідэнтах Ф.Шыхабе (1958—64) і Ш.Хелу (1964— 70) праведзены шэраг рэформаў, якія спрыялі эканам. росту Л. і павышэнню ўзроўню жыцця яго насельніцтва. Ня-гледзячы на поспехі ў эканоміцы, па-глыбіліся супярэчнасці паміж хрысція-намі і мусульманамі, якія патрабавалі больш справядлівага падзелу ўлады. 3 канца 1960-х г. Л. уцягнуты ў блізка-ўсходні канфлікт (на тэр. Л. знаходзіла-ся больш за 300 тыс. палесцінскіх бе-жанцаў, кіраўніцтва Арганізацыі вызва-лення Палесціны; АВП). У адказ на дзе-янні палесцінскіх партызан Ізраіль абстрэльваў і бамбіў тэр. Л., што вяло да вял ахвяр сярод мірных жыхароў. Сутыкненні ў крас. 1975 паміж хрысц. баевікамі і байцамі АВІІ, на бок якіх сталі мусульмане, перараслі ў грамадз. вайну 1975—90. Загінула болып за 150 тыс. ліванцаў, краіна распалася на шэ-раг раёнаў пад кантролем розных узбр. груповак і сірыйскіх войск, якія былі ўведзены ў Л. у складзе Міжараб. сіл па падтрымцы міру. У чэрв. 1982 пад выг-лядам барацьбы з АВП ізраільскія вой-скі акупіравалі значную частку тэрыто-рыі Л., дамагаючыся вываду атрадаў АВП. У 1985 Ізраіль вывеў свае войскі (пад Ьраільскай акупацыяй засталася т.зв. зона бяспекі на лівана-ізраільскай мяжы). 22.10.1989 у г. Эт-Таіф (Саудаў-ская Аравія) паміж асн. паліг. сіламі Л. падпісана пагадненне аб мірным урэгу-ляванні канфлікту, раўнапраўным прад-стаўніцтве хрысціян і мусульман у пар-ламенце і перадачы часткі паўнамоц-тваў прэзідэнта прэм ер-міністру. У жн. 1990 адпаведныя папраўкі ўнесены ў канстытуцыю Л. 21.9.1990 у Л. абвешча-на 2-я рэспубліка. Пры прэзідэнце І.Храўі (1989—98) пачаўся пераход да мірнага жыцця. Значная частка хрысці-ян байкатавала выбары 1992. У кастр.
    1998 прэзідэнтам Л. выбраны Э.Лахуд. Л. — чл. ААН (1945), Лігі араб. дзяр-жаў. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў крас. 1994.
    У краіне дзейнічаюць: Фалангісцкая партыя (Катаіб), рух абяздоленых (Амаль), Сірыйская сацыяліст. нац. партыя, Ліванскі фронт, партыя свабод-ных патрыётаў (Нац. ліберальная).
    Гаспадарка. Л. — краіна з развітой банкаўска-фін. сістэмай, транзітна-трансп. гандлем і сферай абслугоўван-ня, якім вял. страты нанесла грамадз. вайна. У 1990-я г. становішча палеп-шылася. Валавы нац. прадукт у 1996 склаў 13 млрд. дол., па 3400 дол. на 1 чал. У прам-сці ствараецца каля 28% нац. даходу, у сельскай гаспадарцы — 13%, у абслуговых галінах — 59%. Асн. галіны прам-сці: нафтаперапр., тэкст., харч., буд. матэрыялаў. Вытворчасць электраэнергіі 7,1 млрд. кВт ■ гадз (1997), 98,5% атрымліваюць на цепла-вых электрастанцыях. якія працуюць на імпартным мазуце. Частка электраэнер-гіі (у 1997 — 1,2 млрд. кВт ■ гадз) экс-партуецца ў Сірыю. Прам-сць арыента-вана ў асноўным на задавальненне ўнутр. патрэб. Больш за палавіну прад-прыемстваў у Бейруце і яго наваколлі. Вылучаюцца тэкст. камбінат, алюмініе-вы з-д, кандытарская ф-ка. Працуюць цукр. і тытунёвыя прадпрыемствы, па-пяровыя ф-кі, сталеплавільны з-д, ма-шыназборачныя з-ды, дзе з імпартных дэталяў збіраюць легкавыя аўтамабілі, тэлевізары, халадзільнікі, электрамато-ры і інш. Суднаверфі 2 нафтаперапр. з-ды (Трыпалі і Сайда). У хім. прам-сці вылучаецца вытв-сць мыйных сродкаў і фарбаў. Фармацэўтычныя прадпрыем-ствы. Вядомы ліванскія ювелірныя вы-рабы і біжутэрыя. У сельскай гаспадар-цы пераважае земляробства. 75% сялян не мае сваёй зямлі і арандуе яе ў буй-ных землеўласнікаў, якія валодаюць больш як 50% апрацаваных зямель. Плошча апрацаваных зямель складае каля 400 тыс. га арашаецца 86 тыс. га. (1993). Гал. роля належыць садоўніцтву і земляробству. Пад шматгадовымі на-саджэннямі каля 40% с.-г. зямель. Раз-віта пладаводства (вінаград, яблыкі, цытрусавыя, бананы, аліўкі). На эк-спарт вырошчваюць агародніну і ты-тунь, на ўнутр. патрэбы — пшаніцу і ячмень (займаюць 65 тыс. га, задаваль-няюць патрэбы на 20%), цукр. буракі і інш. Асн. раёны садоўніцтва і земля-робства — узбярэжжа і паўд. ч. даліны Бекаа. Жывёлагадоўля слаба развіта. Пад пашай і лугамі каля 10,4 тыс. га. Пагалоўе (пач. 1990-х г., тыс. галоў): буйн. par. жывёлы — каля 100, авечак і коз — каля 500. Птушкагадоўля. Рыба-лоўства (2—5 тыс. т рыбы нггогод). Транспарт аўтамабільны і чыгуначны. Аўтадарог 6,4 тыс. км, у т.л. 6 тыс. км з цвёрдым пакрыццём, чыгунак 222 км. Нафтаправодаў 72 км (не працуюць). Гал. парты Бейрут і Трыпалі. Л. мае гандл. флот — 241,6 тыс. брута-рэг.т. У краіне 7 аэрапортаў, у тл. 2 міжнар. (каля Бейрута і Трыпалі). Знешнегандл. баланс адмоўны. У 1996 экспарт склаў 1
    млрд. дол, імпарт — 7 млрд. долараў. У экспарце пераважаюць свежыя фрукты і агародніна, тэкстыль, прамысл. выра-бы, у імпарце — машыны і трансп. сродкі, харч. прадукты, тавары шыроKara ўжытку, хімікаты і інш. Значная час-тка імпарту рээкспартуецца ў араб. кра-іны Аравійскага п-ва. Гал. гандл. пар-тнёры: Італія (19% імпарту), Францыя (13% імпарту), Саудаўская Аравія (13% экспарту), Швейцарыя (16% экспарту), ЗША (12% імпарту). Дэфіцыт гандл. ба-лансу пакрываецца пераважна за кошт даходу ад трансп. і банкаўскіх апера-цый, пераводаў замежнай валюты лі-ванцамі, якія жывуць у інш. краінах. Л. атрымлівае фін. дапамогу ад міжнар. устаноў і асобных араб. краін. Замеж-ныя авуары ліванцаў складаюць 30 млрд. долараў. Грашовая адзінка — лі-ванскі фунт.
    Літаратура развіваецца на араб., част-кова франц. мовах. 3 7 ст. цесна звяза-на з л-рамі Егіпта, Сірыі і інш. араб. краін на аснове іх агульнай культ. спад-чыны (гл. Арабская культура). У перыяд тур. панавання (з 16 ст.) заняпала. Пра-цэс адраджэння ў сярэдзіне 19 ст. звя-заны з дзейнасцю асветнікаў — паэта Н.аль-Языджы, педагога і энцыклапе-дыста Б.аль-Бустані, пісьменніка А.Ф.аш-Шыдзіяка, драматурга М.Нака-ша і інш. Развіваліся публіцыстыка і звязаныя з ёй ідэйна і традыц па фор-ме паэЗія, проза: публіцыстычны раман «Кніга пра жыццё і прыгоды Фарыяка» аш-Шыдзіяка, зб. макам «Збор двух мо-раў» і дываны вершаў аль-Языджы. Лі-ванскія эмігранты Дж.Зейдан, Антун Фарах, Я.Саруф — пачынальнікі гіст. рамана. Новы этап у развіцці л-ры Л. (пач. 20 ст.) звязаны з творчасцю пісь-меннікаў-эмігрантаў у Паўн. і Паўд. Амерыцы (Х.Дж.Джубран, А. ар-Рэйха-ні, М.Нуайме) і адзначаны ўсталяван-нем рамантызму ў паэзіі і рэалізму ў прозе. У паэзіі 1920—30-х г. узмацніўся ўшіьгў франц. сімвалізму (Б.аль-Хуры, С.Акль). 3 канца 1930 — пач. 1940-х г. бярэ пачатак рэаліст. і рэв.-дэмакр. кі-рункі: творчасць А.Фахуры, Т.Ю.Авада