• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв:. Рус. пер. — Необычные фазы жндкого 3Не // Успехм фнз. наук. 1997. Т. 167, № 12.
    М. М. Касцюковіч.
    ЛІ (Lee) Марк (н. 4.8.1952, г. Вірокуа, ЗША), касманаўт ЗША. 3 1984 у групе касманаўгаў НАСА. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК) «Спейс шатл»: 4—8.5.1989 — на КК «Ат-лантыс», 12—20.9 1992 — на КК «Індэ-вар», 9—20.9.1994 і 11—21.2.1997 — на КК «Дыскаверы». У космасе правёў 32,95 сут.
    ЛІ (Lie) Марыус Софус (17.12.1842, г. Нурф’ёрдэйд, Нарвегія — 18.2.1899), нарвежскі матэматык. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1896). Скончыў ун-т у Крысціяніі (Осла, 1865). Праф. ун-таў у Крысціяніі (з 1872) і Лейпцыгу (1886—98). Навук. працы па тэорыі груп і дыферэнцыяльнай геаметрыі. Стварыў класічную тэорыю неперарыў-ных груп (групы Лі), якая зрабіла вял. ўплыў на развіццё тэорыі дыферэнцы-
    яльных ураўн., алгебры, геаметрыі, та-палогіі, тэарэт. фізікі. У выніку прац Лі і Ф.Клейна геаметрыя была перабудава-на на базе тэарэтыка-групавых пераў-тварэнняў. Міжнар. прэмія імя М.І.Ла-бачэўскага 1897.
    Літ:. Полнтук Е.М. Софус Лн, 1842—1899. Л., 1983.
    ЛІ (Lee) Роберт Эдуард (19.1.1807, Стратфард, ппат Віргінія, ЗША — 12.10.1870), ваенны дзеяч ЗША. Гене-рал-маёр (1861). Скончыў ваен. акадэ-мію ва Уэст-Пойнце (1829), у 1852—55 узначальваў яе. Удзельнік амер.-мекс. вайны 1846—48. 3 1855 камандзір кон-нага палка ў штаце Тэхас. У 1859 кіра-ваў задушэннем паўстання Дж.Браўна. У час грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—65 камандаваў узбр. сіламі штата Віргінія, потым галоўнакамандуючы ар-міяй паўд. (канфедэратыўных) штатаў. Атрымаў шэраг перамог, паказаў сябе таленавітым арганізатарам і палкавод-цам, але ў 1863 страціў ваен. ініцыяты-ву, капітуляваў у 1865. 3 кастр. 1865 прэзідэнт каледжа імя Дж.Вашынгтона ў г. Лексінгтан. Маёнтак Л. ў Арлінгга-не (каля г. Вашынгтон) ператвораны ў нац. брацкія могілкі.
    Літ:. Бурнн С.Н. На полях сраженнй гражданской войны в США. М., 1988.
    ЛІ Соф’я Дзмітрыеўна (12.4.1904, в. Обаль Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 4.9.1980), бел. жывапісец. Засл. работнік культуры Беларусі (1975). Скончыла Віцебскі маст. тэхнікум (1931). Працавала ў жанрах пейзажа, нацюрморта, тэматычнай карціны. Значная частка твораў прысвечана пар-тызанам Беларусі: «За баявой вучобай», «Партызанскі лагер», «Партызанская прысяга» (усе 1943—44), «Партызаны ў вёсцы» (1946), «Партызаны ў дазоры» (1947), «Партызанская зямлянка» (1968), «Ой бярозы ды сосны, парты-занскія сёстры» (1975) і інш. Сярод
    С.Лі. Бярозкі. 1972.
    інш. работ: пейзажы «Восень» (1949), «У пачатку верасня» (1958), «Нарач» (1968), «Бярозкі» (1972), «На Браслаў-шчыне» (1973),' «На Лепельшчыне» (1976); нацюрморты «Кветкі» (1948), «Гладыёлусы» (1954), «Макі» (1965), «Кубак чэмпіёна» (1971), «Дзень Пера-могі» (1979). Творчасці ўласцівы выраз-насць пластычнай мовы, шматгран-насць жывапісных сродкаў у спалучэнні 3 тонкім лірызмам. Л.Ф.Салавей.
    ЛІ (Lie) Тругве Хальвдан (16.7.1896, Ос-ла — 30.12.1968), нарвежскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Сакратар (1919— 22), чл. праўлення (1926—46) Нарв. ра-бочай партыі. Міністр юстыцыі (1935— 39), гандлю і суднаходства (1939—40). У перыяд ням.-фаш. акупацыі Нарвегіі (1940—45) міністр замежных спраў нарв. ўрада ў эміграцыі (Лондан). Пер-шы ген. сакратар ААН (1946—53); пад-трымаў узбр. ўмяшанне ЗША і інш. краін пад эгідай ААН у карэйскую вайну 1950—53 на баку Паўд. Карэі. У 1955— 65 на адм., урадавых і дыпламат. паса-дах у Нарвегіі.
    ЛІ (Lee) Харпер (н. 12.4.1926, г. Монра-віл, штат Алабама, ЗША), амерыкан-ская пісьменніца. Прадстаўнік т.зв. паў-днёвай школы сучаснага амер. рамана, якая даследавала феномен расізму ў яго сац., этычнай і псіхал. праявах. Скон-чыла Алабамскі ун-т (1949). Вядомасць прынёс раман «Забіць перасмешніка» (1960), у аснове якога расавы канфлікг і расісцкія забабоны, што прыводзяць да смерці чалавека. Аўтар навел, эсэ.
    Тв.: Рус. пер. — Убнть пересмешннка. Мн., 1986. Т.Я.Камароўская.
    ЛіАЗ, марка аўтобусаў. Выпускаюцца Лікінскім аўтобусным з-дам (г. Лікіно-Дулёва, Расія) з 1959, а таксама Лідскім з-дам «Нёман» (ЛіАЗ-5226) з 1995. Вы-рабляюцца гарадскія, прыгарадныя, міжгароднія і турыстычныя аўтобусы сярэдняга і вял. класаў пасажыраўмя-шчальнасцю да 110 чал. Іл. гл. ў арт. Аўтобус.
    ЛІБАВА-РОМЕНСКАЯ ЧЫГЎНКА, назва ў 1877—1919 чыг. лініі, якая звяз-вала бел. губерні з партамі Балтыйскага м. і Украінай. Пабудавана акц. т-вам, у 1891 выкуплена казной. Працягласць 1275 вёрст. Скразны рух цягнікоў ад г. Лібавы да г. Рамны пачаўся 15.7.1874. На тэр. Беларусі перакрыжоўвалася з Маскоўска-Брэсцкай (у Мінску), Пе-цярбургска-Адэскай (у Жлобіне), Па-лескімі (у Гомелі) чыгункамі. Буйныя чыг. станцыі на Беларусі: Беразіно, Бабруйск, Гомель, Жлобін, Мінск, Ма-ладзечна. Л.-Р.ч. разам з Маскоўска-Брэсцкай чыгункай, Рыга-Арлоўскай чы-гункай і Палескімі чыгункамі садзейніча-ла развіццю прам-сці, гарадоў, рынач-ных адносін на Беларусі. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 нацыяналізавана і пад-парадкавана Наркамату шляхоў зносін. Гл. таксама Беларуская чыгунка.
    У.Г. Філякоў.
    234	ЛІБЕРАЛІЗАЦЫЯ
    ЛІБЕРАЛІЗАЦЫЯ (ад лац. liberalis сва-бодны), вызваленне ад жорсткіх абме-жаванняў, дзярж. рэгулявання, кантро-лю; палітыка ідэалагічнай свабоды і інш. Л. ц э н — пераход ад цэн, што вызначаюцца дзяржавай (дзярж. цэнаў тварэння), да сістэмы свабодных ры-начных цэн (рыначнага цэнаўтварэн-ня); можа быць поўнай або частковай. Л. гандлю — міждзярж. рэгуляван-не ў сферы знешняга гандлю, якое прыводзіць да зніжэння (або поўнага скасавання) тарыфных і нетарыфных абмежаванняў у міжнар. гандлі.
    ЛІБЕРАЛІЗМ 1) ідэйная і сац.-паліт. плынь, заснаваная на прызнанні асобы, яе свабоды і самарэалізацыі найвышэй-шай каштоўнасцю і ўмовай развіцця грамадства. 2) Спосаб мыслення і паво-дзін, які характарызуецца незалежнас-цю і цярпімасцю ў адносінах да розных поглядаў, традыцый і тыпаў паводзін. Тэрмін «Л.» увайшоў у навук. ўжьггак у 1830—40-я г., калі ў Зах. Еўропе ўзніклі паліт. партыі лібералаў. Ідэйна-тэарэт. вытокі і першыя спробы яго практыч-нага ўвасаблення ўзыходзяць да перыя-ду бурж. рэвалюцый 17—18 ст. Засна-вальнікамі класічнага Л. з’яўляюцца Дж.Лок, А.Сміт, І.Бентам (Вялікабры-танія), Ш.Мантэск’ё, Б.Канстан, Ф.Гізо (Францыя), І.Кант, В.Гумбальт (Герма-нія), Т.Джэферсан, Дж.Медысан, Б.Франклін (ЗША), С.Я.Дзясніцкі, А.П.Куніцын, А.М.Радзішчаў (Расія) і інш. У светапоглядным сэнсе Л. адпа-вядаюць свабода і самакаштоўнасць асобы, першапачатковая роўнасць усіх людзей, гуманізм, індывідуалізм, цярпі-масць і дэмакратызм. Палітычны Л. прадугледжвае: прызнанне і забеспя-чэнне правоў чалавека', канстьггуцыйнае праўленне; раздзяленне ўлад і свабод-ныя выбары ўсіх яе асн. ін-таў; плюра-лізм, пабудову прававой дзяржавы і гра-мадзянскай супольнасці. Эканаміч-н ы Л. грунтуецца на прапанаванай Смітам «сістэме натуральнай свабоды» і ўключае: свабоду прыватнага прадпры-мальніцтва і гандлю, свабоду канкурэн-цыі; вызваленне эканам, дзейнасці з-пад апекі дзяржавы; стварэнне спры-яльных умоў і роўных магчымасцей для развіцця прыватнай ініцыятывы. У духоўнай сферы хараісгэрнымі прыкметамі Л. з’яўляюцца: свабодны выбар сац. ідэалаў, маральная свабода і адказнасць асобы, свабода сумлення, вы-рашальная роля ведаў і творчай ініцыя-тывы ў грамадскім прагрэсе.
    У апошняй трэці 19 ст. склаўся новы іып Л. — неалібералізм, або сацыяльны Л., у распрацоўку якога зрабілі значны ўклад Дж.Мйь, Г.Спенсер, Дж.Кейнс, К.Попер, Дж.Хобсан (Вялікабрытанія), А Таквіль (Францыя), Г.Альберт, Г.Зімель (Германія), Дж.Голбрэйт, Р.Даль (ЗША), аўстра-амер. эканаміст і філосаф Ф. фон Хаек, М.М.Спя-ранскі, У.С.Салаўёў, П.Б.Струвэ, Б.М.Чычэ-рьш (Расія) і інш. Асн. прынцыпы сац. Л.: разнастайнасць форм уласнасці, неабход-насць удзелу дзяржавы ў вырашэнні эканам праблем, ажыццяўленне антыманапольнай
    палітыкі, падтрымка малога і сярэдняга біз-несу, сац. абарона грамадзян, прагрэс. падат-каабкладанне, улік інтарэсаў усіх сац. груп грамадства ў сферы паліт. улады і інш. Ідэй-на-паліт. ўстаноўкі сучаснага Л. пакладзены ў аснову дзейнасці партый ліберальна-дэмакр. арыентацыі. Ліберальныя партыі ў ФРГ, Іта-ліі, Фшляндыі, Даніі, Бразіліі, Ісландыі, Швейцарыі і інш. краінах прадстаўлены ва ўрадах, а ў шэрагу краів з’яўляюцца вядучай апазіцыйнай сілай; у Еўрапарламенце яны маюць пятую па колькасці фракцьпо У 1947 у Лондане ўтвораны Ліберальны Інтэрнацыя-нал, у які ўвайшлі каля 60 паліт. партый больш чым з 30 краін Еўропы, Амерыкі, Азіі, Афрыкі. Асобныя бакі практыкі Л. ў сац. пы-таннях, асабліва ў рабочым пытанні, успры-нялі правыя сацыялісты; адбываецца зблі-жэнне ідэй Л., кансерватызму і сацыял-дэмак-ратыі. Сфера распаўсюджвання ліберальных ідэй значна пашырылася ў 1990-я г. за кошт краін Усх. Еўропы і былых рэспублік СССР, што знайшло сваё выражэнне ў практычных спробах рэфармавання розных сфер жыцця-дзейнасці грамадства, стварэнні партый і гра-мадскіх рухаў ліберальна-дэмакр. кірунку.
    На Беларусі ліберальныя ідэі духоў-най свабоды і самакаштоўнасці чалаве-ка, неабходнасці сцвярджэння ў дзяр-жаве законнасці і справядлівасці, забес-пячэння законных інтарэсаў і правоў грамадзян (у т.л. права валодання ўлас-насцю) развівалі Ф.Скарына, Мікола Гусоўскі, С.Будны, А.Волан, К.Нарбут, Ф.Савіч, М.К.Судзілоўскі, І.Страйноў-скі, К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч і інш. Прыхільнікамі Л. былі многія выклад-чыкі Віленскага ун-та, члены студэн-цкіх арг-цый і т-ваў філаматаў і філарэ-таў, нелегальнага «Дэмакратычнага та-варыства», удзельнікі народніцкіх гур-ткоў, а таксама такія перыяд. выданні, як «Дзеннік віленьскі», «Тыгоднік вілень-скі», «Wiadomosci brukowe» («Вулічныя навіны») і інш. У канцы 1880-х г. пача-лося афармленне Л. як палгг. плыні і стварэнне паліт. ліберальнай апазіцыі, лідэры якой (І.Віткевіч, І.Мятлін, А.Александроўскі і інш.) увайшлі ў склад партыі «Народная свабода». Іх са-юзнікамі бььп канстытуцыйна-каталіц-кая партыя Літвы і Беларусі, Саюз да-сягнення раўнапраўя яўрэяў у Расіі. Арга-нізатары дэмакр. руху і ідэолагі нац-культ. адраджэння А.Луцкевіч, I. Луцкевіч, В.Ластоўскі, Я.Лёсік, А.Смо-ліч, М.В.Доўнар-Запольскі, В.Іваноўскі, І.Канчэўскі, А.Цвікевіч і інш. абгрун-тоўвалі неабходнасць пераўіварэння жыцця на «еўрапейскі манер», «свабоды нац. развіцця», «нац. культуры», шыро-кіх дэмакр. рэформ у грамадстве. У наш час ліберальна-дэмакр. ідэі і каштоў-насці становяцца неад’емпай састаўной часткай палітыка-філас. асэнсавання шляхоў далейшага развіцця бел. нацыі.