Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
2-е месца ў агульнакамандным заліку. Першымі чэмпіёнамі Еўропы па Л.а. сталі М.Іткіна, Крываносаў, А..Юлін (1954). Чэмпіёны Еўропы: Л.Ермалаева, Іткіна, Крываносаў (1958); Іткіна (1962), Клім (1966), Р.Аглетдзінава (1986), Астапковіч, Лапшын (1990), Дуброўшчык, Н.Духнова (1994).
Т.П.Юшкевіч.
ЛЁГКАЯ МЎЗЫКА, умоўная назва шы-рокай сферы муз. жанраў, прызначаных пераважна для развесялення. Лёгкада-ступная для ўспрымання шырокімі ма-самі слухачоў. Для яе харакіэрны дэ-макр. інтанацыйная мова, прастата муз. формы, рэльефнасць вобразна-эмацыя-нальнага зместу. Л.м. звычайна проці-пастаўляюць «сур’ёзнай», класічна ары-еіггаванай музыцы. Узоры Л.м. ў розны час стварылі І.Ланер, бацька і сын Штраусы, ЖАфенбах, І.Дунаеўскі і інш. Са сферай Л.м. перакрыжоўваюц-ца традыц. муз. жанры: ад масава-быт. песні да аркестравых сюіт, фантазій, папуры, аперэт і нават опер («Малень-кая начная серэнада» ВАМоцарта, фп. рапсодыі Ф.Ліста, вальсы з балетаў і арыі з опер П.Чайкоўскага, «Рэгтайм» І.Стравінскага, «Пушкінскія вальсы» С.Пракоф’ева, «Святочная уверцюра» Дз.Шастаковіча, музыка да драм. спек-такляў і кінафільмаў Г.Свірыдава і інш.). У муз. культуры 2-й пал. 20 ст. Л.м. цесна ўзаемадзейнічае з эстраднай музыкай (джаз, рок, біт і інш.), часам яе атаясамліваюць з non-музыкай. Л.м. вы-карыстоўваецца як аптымізуючы псіхал. фактар у вытворчасці (функцыян. му-зыка) і ў мед. мэтах (псіх. рэлаксацыя, муз. тэрапія). У апошні час сфера Л.м. імкліва пашыраецца, істотна ўплывае на фарміраванне муз.-эстэт. густаў слу-хачоў. На Беларусі ў галіне Л.м. працу-юць кампазітары У.Буднік, Э.Зарыцкі, Л.Захлеўны, В.Іваноў, І.Лучанок, У.Му-лявін, В.Раінчык, Э.Ханок і інш. Да Л.м. можна аднесці шэраг п’ес бел. кампазітараў, якія не задуманы як ма-савыя, але сталі імі дзякуючы яркай вобразнасці, меладызму, рэльефнасці муз. формы (сімф. мініяцюры «Мушке-цёры» і «Сувеніры», фрагменты з бале-таў Я.Глебава, вальсы і мазурка з музы-кі А.Багатырова да драмы М.Лерманта-ва «Маскарад». фрагменты з балетаў Г.Вагнера, праграмныя п’есы, у т.л. для аркестра нар. інструментаў А.Мдывані і інш.).
Літ.: С о х о р А.Н. О массовой музыке // Coxop АН. Вопросы соцнологнн н эстетнкм музыкм. Л., 1980.
ЛЁГКАЯ ІІРАМЫСЛбВАСЦЬ, сукуп-насць спецыялізаваных галін прам-сці, якія вырабляюць прадметы масавага ўжытку: тканіны, трыкатаж, дываны, швейныя, футравыя, галантарэйныя вырабы, абутак, тэхн. тканіны, а такса-ма сыравіну і зыходны матэрыял для ўласных і інш. галін прам-сці. Выка-рыстоўвае сыравіну расліннага (бавоў-на, лён, кенаф, каноплі, джут і інш), жывёльнага (воўна, скуры, футра, шоўк) і хім. (штучныя і сінт. валокны, штучная скура) паходжання. Аб’ядноў-вае 19 галін прам-сці і 30 вытворчасцей.
Асн. галіны Л.п.: тэкстыльная (баваўня-ная, ільняная, шарсцяная, шаўковая, трыкатажная), швейная, гарбарная, абугковая, фугравая, скурна-галанта-рэйная і інш. (гл. адпаведныя артыку-лы).
Ручны выраб тканін, апрацоўка скур і па-шыў абутку ўзніклі ў Індыі, Кітаі і Егіпце за-доўга да нашай эры. Як галіна фабрычнай ін-дустрыі склалася ў 2-й пал. 18 ст. Цяпер Л.п. э’яўляецца адной з важнейшых галін экано-мікі развітых краін свету і краін, што сталі на шлях развіцця. У 1996 ва ўсім свеце было вы-раблена 53 893 км2 баваўняных і 1182 км2 су-конных тканін, пашыта 3672 млн. пар абугку (без гумавага). Сярод буйнейшых краін па вытв-сці баваўняных тканін у свеце вылуча-юцца Кітай, Індыя, ЗША, Японія, Італія, су-конных — Італія, Кітай, Японія, Індыя, ЗША, шаўковых — ЗША, Рэспубліка Карэя, Японія, Індыя, Кітай, абугку — Кітай, Ін-дыя, ЗША, Францыя, Італія. Каля 50% ба-воўны-валаКна вырабляецца ў Азіі (Кітай, Ін-дыя, Пакістан і інш.), больш за 25% — у Паўн. Амерыцы (ЗША, Мексіка), 33% паста-вак воўны прыпадае на долю Аўстраліі і Но-вай Зеландыі, каля 23% — на долю Азіі (Кі-гай, Індыя, Пакістан, Турцыя і інш ).
На Беларусі ручное ткацтва, выраб сукна, скур, пашыў абутку, швейных вырабаў вядомы здаўна. Першыя прад-прыемствы ўзніклі ў 1730-я г. (вырабля-лі сукно, паясы, панчохі і інш.). Як фабрычна-заводская Л.п. развіваецца з канца 19 — пач. 20 ст. Цяпер Л.п. адыгрывае важную ролю ў эканоміцы краіны. На яе долю ў 1997 прыпадала 8,5% усёй прамысл. прадукцыі і 14,9% занятых у прам-сці. Развіты ўсе важ-нейшыя галіны Л.п.: тэкстыльная, швейная, гарбарная, абутковая, футра-вая і інш. У 1997 працавалі 463 прад-прыемствы Л.п. Вьгтв-сць тканін склала 259 млн. м , у т.л. баваўняных — 47 млн. м2, суконных — 9 млн. м2, ільня-ных — 45 млн. м2, шаўковых — 67 млн. м2. Выпушчана 67 млн. пар пан-чошна-шкарпэткавых вырабаў, 44 млн. штук трыкат. вырабаў, пашыта 15,6 млн. пар абутку. Буйнейшыя прадпры-емствы Л.п.: Мінскі камвольны камбі-нат, Мінская гарбарная фабрыка, Мін-ская скургалантарэйная фабрыка, Мін-скае абугковае аб’яднанне «Прамень», швейная ф-ка трыкат. вырабаў у Мін-ску «Мілавіца», Аршанскі льнокамбінат, Гродзенскае вытворчае тонкасуконнае аб’яднанне, Віцебскі камбінат шаўковых тканін, Віцебскае г.анчошна-трыкатаж-нае прадпрыемства «КІМ», дывановы камбінат у Віцебску («Віцебскія дыва-ны»), Віцебская гандлёва-прамысловая фірма «Футра», беларуска-германскае прадпрыемства па вытв-сці абутку ў Ві-цебску («Белвест»), Брэсцкі панчошны камбінат, дывановы камбінат у Брэсце («Дываны Брэста»), Баранавіцкае выт-ворчае баваўнянае аб’яднанне, Пінскае прамысл.-гандл. прадпрыемства «Дына-ма», Бабруйскі скураны камбінат, Салі-горская фабрыка трыкатажнай бялізны «Калінка», Жлобінская фабрыка штучна-га футра і інш. П./.Рогач. ЛЁГКІ БЕТбН. від бетону, сярэдняя шчыльнасць якога ў сухім стане 500— 1800 кг/м3. Атрымліваюць на цэмен-тным і інш. відах вяжучых рэчываў і іх
сумесяў (цэментна-вапнавым, сілікона-вым, гіпсавым, палімерным).
У залежнасці ад запаўняльніка адрозніва-юць аглапарытабетон, вермікулітабетон, ке-рамзітабетон, перлітабетон, туфабетон, шла-кабетон і інш. Малая шчыльнасць Л.б. дася-гаецца таксама стварэннем штучнай порыс-тасці вяжучага цеста (ячэісты бетонў выключэннем з саставу бетону пяску (буйна-порысты бетон). Выкарыстоўваецца ў асн. у агараджальных канструкцыях будынкаў і збу-даванняў. Асабліва лёгкія б е т о -н ы шчыльнасцю да 500 кг/м3 (ячэістыя — газабетон, пенабетон і некаторыя найб. лёгкія буйнапорыстыя) выкарыстоўваюць як цеп-лаізаляцыйны матэрыял. І.І.Леановіч
Лёгкія: 1 — лёгкае; 2 — трахея; 3 — бронхі; 4 — бранхіяльныя галінкі.
ЛЁГКІЯ (pulmones), парны орган па-ветранага дыхання некат. рыб, назем-ных пазваночных і чалавека, дзе ажыц-цяўляецца газаабмен паміж крывёй і па-ветрам, што ўдыхаецца (кісларод павет-ра пераходзіць у кроў, дыаксід вугляроду — з крыві ў паветра). Л. на-зываюць таксама органы дыхання не-кат. беспазваночных (лёгачныя малюс-кі). Размешчаны ў пярэднім аддзеле поласці цела, у млекакормячых і чала-века — у грудной поласці, якая аддзе-лена ад брушной поласці грудабрушной перагародкай (дыяфрагмай). Складаюц-ца з частак (у правым 3, у левым 2), ас-нову якіх утварае бранхіяльнае дрэва — паслядоўна адгалінаваныя бронхі і бран-хіёлы, якія пераходзяць у альвеалярныя хады з альвеоламі. Л. ўкрыты серознай абалонкай — плеўрай. У эмбрыягенезе чалавека і млекакормячых нраходзяць шэраг стадый. Л. выконваюць рэспіра-торную функцыю, удзельнічаюць у рэ-гуляцыі згусання крыві, тэрмарэгуля-цыі, водна-салявым абмене, імуннай ахове арганізма і інш. А.С.Леанцюк.
ЛЁГКІЯ МЕТАЛЫ. металы з малой шчыльнасцю (да 4500 кг/м3): літый, бе-рылій, натрый, магній, алюміній, калій, кальцый, тытан, рубідый, стронцый, цэзій, барый. Выкарыстоўваюць для ат-рымання лёгкіх сплаваў, легіравання інш. сплаваў.
лёд 229
ЛЁГКІЯ МІНЕРАЛЫ, пародаўтвараль-ныя мінералы са шчыльн. менш за 2,75—2,89 кг/м3. Прадстаўлены пера-важна сілікатамі і аксідамі, часта свет-лага колеру. Найб. пашыраны палявыя шпаты (складаюць 50% аб’ёму літасфе-ры) і кварц (да 12% аб’ёму літасферы); менш пашыраны кальцыт, слюды, хла-рыты, глаўканіты; рэдка трапляюцца ві-віяніт, вулканічнае шкло, цэаліты і інш. Падзяляюцца на алатыгенныя (прыне-сеныя з інш. месцаў) і аўтыгенныя міне-ралы. Глаўканіі, біятыт, хларьгт (шчыльн. 2,2—3,3 кг/м3) — прамежка-выя мінералы (належаць і да лёгкіх, і да цяжкіх мінералаў). Гл. таксама Мінера-лы. В.І.Ярцаў.
ЛЁГКІЯ СПЛАВЫ, канструкцыйныя матэрыялы з малой шчыльнасцю (да 5000 кг/м3). Найб. пашыраны алюмініе-выя сплавы, берыліевыя сплавы, магніевы» сплавы, тытанавыя сплавы. Вызначаюц-ца высокай удзельнай трываласцю (ад-носіны мяжы трываласці да шчыльн. матэрыялаў). Выкарыстоўваюць у авія-, ракета-, судна- і машынабудаванні, буд-ве, элекгратэхніцы і інш.
ЛЁД, вада ў цвёрдым стане. Адрозніва-юць аморфны Л. і 10 яго крышт. мады-фікацый. У прыродзе вядома адна фор-ма Л. — са шчыльн. 0,92 г/см3, цепла-ёмістасцю 2,09 кДж (кг ■ К) пры 0 °C, цеплынёй плаўлення 334 кДж/кг. Л. празрысты, у тонкім слоі бясколерны, у вял. масе блакітнаваты. Звычайна чыс-цейшы за ваду, аднак можа мець мех. прымесі — цвёрдыя часцінкі, кропелькі раствораў, бурбалачкі газу. Л. бывае атмасферны (снег, іней, град), в о д н ы (сала, ледзяное покрыва, ледзя-ныя іголкі, донны Л.), п а дз е мн ы (утварае зімовае прамярзанне глеб і веч-ную мерзлату) і ледавіковы. Адно з самых пашыраных цвёрдых цел на зямной паверхні (каля 30 млн. км3). Займае вял. прасторы ў Антарктыдзе (мацерыковы Л.), Арктыцы (марскі Л.), у горных раёнах (ледавікі), у абласцях пашырэння вечнай мерзлаты. Ва ўмо-вах Беларусі Л. утвараецца зімой на рэ-ках і вадаёмах, у глебе і грунтах, выпа-дае з воблакаў, угварае снегавое покры-ва, галалёд, галалёдзіцу, шэрань, іней, у цёплую пару выпадае з воблакаў у вы-глядзе граду. У геал. мінулым на тэр. Беларусі існавала магутнае ледавіковае покрыва, якое неаднаразова ўтваралася ў час мацерыковых зледзяненняў антра-пагену, на прылеглых да яго тэрыторы-ях была вечная мерзлата. Л. аказвае значны ўплыў на фарміраванне ўмоў пражывання на Зямлі і гасп. дзейнасці чалавека. Абледзяненні самалётаў, суд-наў, ліній сувязі і электраперадач, да-рожнага палатна прыводзяць да аварый, гляцыяльныя селі знішчаюць населе-ныя пункты, прамысл. і трансп. збуда-ванні, рачныя заторы і зажоры выкліка-юць мясц. паводкі і інш. Л. скарыстоў-ваюць для захавання і ахаладжэння харч. прадуктаў, біял. і хім. прэпаратаў.