• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛЁТКА Іван Антонавіч (14.6.1935, б. ма-ёнтак Масаляны Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. — 23.8.1999), бел. па-эт. Скончыў Літ. ін-т імя Горкага (1967). 3 1954 жыў у Маскве. Друкаваўся з 1957. Паэтызацыя працы як крыніцы чалаве-чага хараства — лейтматыў яго творчасці. Лірыцы Л. характэрна абвостранае, эма-цыянальнае ўспрыняцце прыроды. Яркая метафарычнасць спалучана з рэаліст. канкрэтнасцю назіранняў. У паэме «Ка-ліноўны» (1974) стварыў вобразы ся-лян — паўстанцаў 1863—64.
    Тв '. Тры крокі ад сонца. Мн., 1967; Тры ве-расні. Мн„ 1970; Грамы на зімоўцы. Мн., 1974; Агні ў пралётах. Мн., 1991.
    А.М.Пяткевіч.
    ЛЁТНІ КІПАРЫС, кветкавая расліна, гл. ў арт. Прутняк.
    ЛЕТНІ САД у Санкт-Пецяр-б у р г у, самы стары сад горада. Разме-шчаны паміж Марсавым полем і рэкамі Фантанка, Нява і Мойка. Закладзены ў 1704 (арх. Ж.Б.Леблон, М.Р.Зямцоў, І.Матвееў, садаводы Я.Розен, І.Сурмін і ініп.). Прызначаўся для правядзення свят, асамблей, прыёмаў; цяпер месца адпачынку. Пл. 11,5 га. Mae строга ге-ам. планіроўку. У 1710—14 пабудаваны Летні палац Пятра I (арх. Д.Трэзіні, з удзелам А.Шлютэра, Н.Мікеці, Зямцо-ва; з 1925 гісторыка-быт. музей). Л.с. упрыгожаны мармуровай скульптурай (пераважна пач. 18 ст.; алегарычныя, міфалагічныя і партрэтныя статуі і бюс-ты работы П.Бараты, Д. і П.Грапелі, АТарсіі, Дж.Банацы і інш.). У 19 ст. пабудаваны павільёны — Кававы (1826, арх. К.І.Росі) і Чайны (1827, арх. Л.І.Шарлемань) домікі, пастаўлены помнік І.А.Крылову (1855, скульпт. П.К.Клот) з рэльефамі на тэмы яго ба-ек (па малюнках А.А.Агіна). Ад Нявы Л.с. аддзяляе металічная агароджа
    (1771—84, арх. Ю.М.Фельтэн, П.Яго-раў).
    Літ.: Семенннкова Н.В. Летнвй сад. Л., 1978.
    ЛЁТНІЯ ПЁСНІ, адзін з цыклаў калян-дарна-абрадавай паэзіі. Вядомы пера-важна славянам і балцкім народам. На Беларусі — узор традыц. сялянскай нар.-песеннай класікі. Уключаюць ма-ляўнічыя паводде зместу купальскія пес-ні і пятроўскія песні, у якіх паэтызуецца
    Скулыпурная кампазіцыя ў Летнім садзе ў Санкт-Пецярбургу.
    Кававы домік у Летнім садзе ў Санкт-Пецяр-бургу. 1826. Арх. К.Росі.
    224	леус
    хараство прыроды ў пару яе найболь-шага росквіту. Асобную групу ўтвара-юць касецкія песні. Уласна летнімі лі-чацца жніўныя песні (разам з зажынка-вымі і дажынкавымі), якія перадаюць атмасферу самай гарачай пары года ў жыцці сялянскай сям’і — жніва, цяж-кай працы жняі.
    ЛЁУС Пётр Андрэевіч (н. 15.5.1938, в. Верхняя Ланная Палтаўскай вобл., Ук-раіна), бел. вучоны ў галіне стаматало-гіі. Д-р мед. н. (1978), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі мед. стаматалагіч-ны ін-т (1965). 3 1990 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па прафілактыцы карыесу і інш. стамата-лагічных захворванняў, удасканаленні стаматалагічнай дапамогі.
    Тв:. Карнес зубов. М., 1979 (разам з Я.У.Бароўскім); Заболевання зубов м полоста рта. Мн., 1998 (разам з ААГараглядам, І.АЧудаковай).
    Леў.
    ЛЕЎ (Panthera Іео), млекакормячая жы-вёла сям. кашэчых атр. драпежных звя-роў. Пашыраны ў Цэнтр. Афрыцы (10 падвідаў) і Паўд. Азіі (1 падвід). Жыве ў саваннах, радзей у рэдкалессі і пусты-нях. Індыйскі падвід (Р. 1. persica) зане-сены ў Чырв. кнігу МСАП.
    Даўж. да 240 см, маса да 280 кг, самкі драбнейшыя. Тулава моцнае, сухое, лапы не-высокія. Хвост даўж. да 110 см, на канцы з цёмным кутасікам. Самцы маюць грыву. Поўсць кароткая, буравата-жоўтая, грыва цямнейшая. Трымаюцца пераважна парамі або прайдамі (групы да 30 асобін рознага no-ay і ўзросту). Драпежнік. Нараджае 1—6 ка-цянят раз у 2 гады. Трапляюцца помесі з тыг-рам і леапардам. Э.Р. Самусенка. ЛЕЎ (лац. Leo), задыякальнае сузор’е. Найб. яркая зорка Рэгул (а Л.), 1-й зорнай велічыні, разам з зоркамі р, 8, у утварае трапецыю; 70 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. 3 тэр. Беларусі відаць зімой і вясной.
    ЛЕЎ III (Leon) I саўр, Л еў HI С і-р ы е ц (каля 675, Германікія, цяпер г. Мараш, Турцыя — 18.6.741), візантый-скі імператар [717—741], заснавальнік Ісаўрыйскай дынастыі. Узмацніў знеш-непаліт. становішча імперыі: адбіў на-ціск арабаў, якія ў 717—718 вялі аблогу Канстанцінопаля; пасля перамогі ў 740 пад Акраінонам вярнуў ч. візант. ула-данняў у М. Азіі. 3 мэтай умацавання
    цэнтр. улады і абароны інтарэсаў ваен-на-служылай знаці выдаў у 726 Эклогу (зб. законаў). Рэфармаваў армію, распа-чаў рэформы ў галіне права, грамадскіх адносін і царк. палггыкі. Узначальваў рух іканаборства, што прывяло ў 730 да разрыву адносін з рым. курыяй.
    Н.К.Мазоўка.
    ЛЕЎ VI (Leon) Мудры, Леў VI Філосаф (1.9.866, г. Канстанціно-паль — 11.5.912), візантыйскі імператар [886—912]. 3 Македонскай дынастыі. Пацярпеў іпэраг паражэнняў у войнах з балгарамі (893), арабамі (907), Кіеўскай Руссю (у 911 заключыў з кіеўскім кня-зем Алегам дагавор, які гарантаваў рус-кім свабоду гандлю ў Канстанцінопалі). У 887—893 выдаў заканад. зборнік Ва-сілікі і больш за 100 заканад. пастаноў, якія дапаўнялі Кодэкс Юсцініяна.
    Н.К.Мазоўка.
    ЛЕЎ X (Leo; свецкае Джавані дэ М е д ы ч ы; Giovanni de’ Medici; 11.12.1475, г. Фларэнцыя, Італія — 1.12.1521), папа рымскі [1513—21]. Сын правіцеля Фларэнцыі Ларэнца Пышна-га Медычы. Кардынал з 13-гадовага ўзросту. Імкнуўся ўмацаваць упльгў сям’і Медычы, вёў войны з іх праціўні-камі, удзельнічаў у розных кааліцыях у перыяд Італьянскіх войнаў 1494—1559. У 1516 заключыў канкардат з франц. каралём Францыскам I, які пашырыў правы караля над франц. царквой. ІІІы-рока практыкаваў продаж індульгенцый, што стала штуршком да пачатку Рэфар-мацыі. У 1520 адлучыў ад царквы М.Лютэра. Прыцягнуў буйнейшых мас-такоў Адраджэння (Леанарда да Вінчы, Д.Брамантэ, Рафаэль, Мікеланджэла) для працы над аздабленнем цэркваў і палацаў Рыма і Ватыкана. НКМазоўка. ЛЕЎ XIII [Leo; свецкае П е ч ы (Рессі) Вінчэнца Джаакіна; 2.3.1810, Карпіне-та-Рамана, Італія — 20.7.1903], папа рымскі [1878—1903]. 3 1846 архіепіс-кап, з 1853 кардынал. У сваёй першай энцыкліцы выклаў праграму прымірэн-ня царквы з сучаснай цывілізацыяй.
    Спрыяў завяршэнню Культуркампфа ў Германіі, нармалізаваў адносіны з Бель-гіяй, Расіяй, Японіяй. Паўплываў на адраджэнне тамізму, заклікаючы выву-чаць філас. сістэму Фамы Аквінскага. Спрыяў развіццю біблеістыкі, у тл. стварэнню Папскай біблейскай камісіі (1902). Рашуча выступіў супраць масон-ства, лічыў, што яно супярэчыць ката-ліцызму. Ініцыіраваў стварэнне каталіц-кага грамадска-паліт. руху хрысц. дэ-макратаў. У энцыкліцы «Rerum novarum» («Пра новыя рэчы», 1891) крытыкаваў лібералізм і палемізаваў з сацыялізмам, дамагаўся захавання нату-ральных чалавечых правоў рабочых. У 1881 дазволіў частковае выкарыстанне архіваў Ватыкана ў навук. мэтах.
    НК.Мазоўка.
    ЛЕЎ ДЫЯКАН (Leon Diakonos; каля 950, Калоэ, М. Азія — каля 1000), ві-зантыйскі гісторык. Вучыўся ў Кан-станцінопалі. 3 пач. 980-х г. імператар-скі прыдворны дыякан, суправаджаў ім-ператара Васілія II у ваен. паходах суп-раць балгар. Аўтар «Гісторыі» ў 10 кн. (нап. 990—991), прысвечанай падзеям 959—979; у твор уключана і апісанне паходаў кіеўскага кн. Святаслава Ігара-віча на Балканы. Аўтар эканомій (пане-гірыкаў) імператару Васілію II (994— 996).
    Тв.: Рус. пер. — Нсторня. М., 1988.
    Н.К.Мазоўка.
    ЛЕЎКІП (Leukippos; каля 550—400 да н.э.), старажытнагрэчаскі філосаф, адзін са стваральнікаў атамістычнага вучэння. Вучань Зянона Элейскага, настаўнік Дэмакрыта. Пасля 450 засна-ваў філас. школу ў Абдэры. Л. прыпіс-ваюць творы «Вялікі дыякосмас», «Пра розум». Ён першы ўстанавіў закон пры-чыннасці і закон дастатковага абгрунта-вання: «Ні адна рэч не ўзнікае беспры-чынна, але ўсё ўзнікае на якой-небудзь падставе і ў сілу неабходнасці». Увёў у навук. ўжытак паняцці: абсалютнай пустаты; атамаў, якія рухаюцца ў гэтай пустаце; механічнай неабходнасці. Сцвярджаў, што пустата раздзяляе ўсё існае на мноства элементаў, якія ўяўля-юцца аднароднымі, непарыўнымі, а та-му і непадзельнымі (atomoi). Паводде Л., атамы нязменныя, не валодаюць якасцю і адрозніваюцца адзін ад аднаго толькі велічынёй і формай; знаходзяцца ў вечным руху і ўтвараюць усё мноства рэчаў.
    ЛЁЎКТРЫ (Leuktra), старажытнагрэ-часкі горад у Беотыі, за 11 км ад Фіваў, каля якіх 5.8.371 да н.э. адбылася бітва паміж спартанцамі на чале з царом Клеамбротам (10 тыс. гаплітаў і 1 тыс. коннікаў) і фіванцамі пад камандаван-нем Эпамінонда (каля 6 тыс. гаплітаў і 1,5 тыс. коннікаў). Фіванцы ўпершыню выкарысталі новы тактычны прыём: размясцілі войскі нераўнамерна па фронце (т. зв. косым баявым парад-кам), сканцэнтраваўшы на левым флан-гу ўдарную групоўку і рэзерв з лепшых воінаў, а ў цэнтры і на процілеглым флангу паставілі меншыя па колькасці
    сілы. Зыход бітвы вырашыў удар нам-нога большымі сіламі па адборнай час-тцы войска спартанцаў. Непераможныя да гэтага часу на сушы спартанцы былі разбіты, загінуў іх цар Клеамброт. У выніку Спарта страціла гегемонію ў Грэцыі. Пелапанескі саюз распаўся. Па-чалося кароткатэрміновае панаванне Фіваў.
    ЛЕЎСКІ (сапр. I в а н о ў) Васіл (18.7.1837, г. Карлава, Балгарыя — 18.2.1873), дзеяч балгарскага нац.-вызв. і рэв.-дэмакр. руху. Вучыўся ў Плоў-дзіўскім епархіяльным вучылішчы (1863—64). У 1862 быў байцом 1-й Балг. легіі (легіёна), сфарміраванай у Сербіі для барацьбы супраць туркаў; за адвагу ў баях празваны Леўскім (ад сло-ва «леў»), 3 1864 настаўнічаў у Балга-рыі. У 1867 уступіў у балг. партыз. ат-рад, створаны ў Румыніі, удзельнічаў у яго баявых дзеяннях супраць туркаў на тэр. Балгарыі. У 1868—69 стварыў і ўзначаліў у Балгарыі шырокую сетку падп. нац.-вызв. арг-цый. У 1869—72 быў адным з арганізатараў і кіраўнікоў заснаванага ў Бухарэсце Балг. рэв. цэн-тральнага к-та, які аб’яднаў балг. нац,-вызв. арг-цыі ў эміграцыі і на радзіме; распрацаваў яго статут, у якім мэтай нац.-вызв. барацьбы абвяшчалася ства-рэнне ў Балгарыі незалежнай дэмакр. рэспублікі. Пасля вяртання ў Балгарыю схоплены (снеж. 1872) тур. ўладамі і па-вешаны ў Сафіі.
    ЛІЎЧАНКА Анатоль Сямёнавіч (21.5.1941, г.п. Краснакуцк Харкаўскай вобл., Украіна — 6.8.1988), савецкі кас-манаўт. Герой Сав. Саюза (1987), лёт-чык-касманаўт СССР (1987). Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваен. авіяц. ву-чылішча лётчыкаў (1964), школу лётчы-каў-выпрабавальнікаў (1971). 3 1981 у атрадзе касманаўтаў. 21—29.12.1987 з У.Г.Цітовым і М.Х.Манаравым здзей-сніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі «Саюз ТМ-4» і арбіталь-най станцыі «Мір». У космасе правёў 7,92 сут.