Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛЕЎЧАНКА Зінаіда Мікалаеўна (3.3.1925, г. Новачаркаск, Расія — 16.5.1980), бел. архітэктар. Засл. архі-тэктар Беларусі (1971). Скончыла Хар-каўскі інж.-буд. ін-т (1949). 3 1975 пра-цавала ў ін-це «Брэстграмадзянпраект». Асн. работы ў Брэсце: жылы дом на пл. Леніна (1959), кавярня па вул. Савец-кай (1960), Дом буд. арг-цый (1966), комплекс Брэсцкага інж.-буд. ін-та (ця-пер Брэсцкі політэхн. ін-т), эксперым. сярэдняя школа па вул. Маскоўскай (1979, абодва ў сааўг.); праекты размя-шчэння жылога і культ.-быт. буд-ва (1959—65), дэталёвай планіроўкі Паўд. жылога р-на (1962).
ЛЕЎЧЫК Гальяш (сапр. Л я ў к о в і ч Ілья Міхайлавіч; 20.7.1880, г. Слонім Гродзенскай вобл. — вер. 1944), бел. пісьменнік. Скончыў Слонімскае пав. вучылішча. 3 1896 служыў у Слоніме ў канцылярыі міравога суддзі, пісарам у каморніка. У 1904—44 чарцёжнік у ма-
гістраце Варшавы. 3 1907 супрацоўнічаў з газ. «Наша ніва». Спрыяў дзейнасці Бел. студэнцкага зямляіггва ў Варшаве, у 1912—14 чл. Варшаўскага бел. гуртка. 3 сярэдзіны 1920-х г. супрацоўнічаў з Амер. місіяй метадыстаў, пераклаў на бел. мову спеўнікі («Божая ліра», 1933). Пісаў для дзіцячага час. «Заранка» (1927—31). У Варшаве і Слоніме меў багатую б-ку. Калекцыяніраваў публіка-цыі пра Беларусь, кераміку. Маляваў, іграў, спяваў, збіраў фальклор. Сабраў унікальныя дакументы пра Слонім і Слонімшчыну. 3 1908 друкаваў вершы ў «Нашай ніве». У 1912 выдаў у Вільні зб. паэзіі «Чыжык беларускі». Яго рамант. вобразы-сімвалы — алегарычнае ўва-сабленне ўціску, крыўды і зла. Асу-джэнне адшчапенцаў, прыгнятальнікаў і прыстасаванцаў выказаў у вершы «Хто адрокся сваіх». Асуджаў рэжым польск. улад у Зах. Беларусі. Выступаў за свабо-ду роднага слова («Душыцелям слова», нап. 1927). Цяжар нар. трагедыі паказаў у «Калыханачцы» («Песні аб астрожнай
В.Леўскі.
Г.Леўчык
М Лефеўр
долі», 1926). У 1932 напісаў філас.-ме-дытацыйныя паэмы ў прозе «Хараство» і «Чалавек». У публіцыстыцы выступаў за права беларусаў на сваю культуру. Перакладаў на бел. мову творы А.Міц-кевіча, М.Канапніцкай, Ю.Славацкага, М.Някрасава і інш. Яго зб. «Беларускі жаваранак» не выйшаў з друку (копія ў Аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў б-кі імя Я.Коласа Нац. АН Беларусі).
Тв.: Доля і хлеб: Выбр. тв. Мн., 1980.
Літ:. Калеснік У. Лёсам пазнанае. Мн., 1982; Пятроўскі Я. Мэмуары. Кн. 1. Слуцак; Гейнсвіль, 1988; Л о й к a А Гіс-торыя беларускай літаратуры: Дакастр. перы-яд. Ч. 2. 2 выд. Мн., 1989. І.У.Саламевіч ЛЕФ, Левы фронт м а с т а ц -т в а ў, літаратурна-мастацкае аб’яднан-не ў Маскве ў 1922—29. Уваходзілі па-эты У.Маякоўскі (кіраўнік), МАсееў, В.Каменскі, С.Кірсанаў, П.Нязнамаў, Б.Пастарнак (да 1927) і інш., мастакі А.Родчанка, В.Сцяпанава і інш., кры-тыкі і тэарэтыкі мастацтва Б.Арватаў, В.Брык, В.Шклоўскі і інш. Блізкімі да ЛЕФа былі дзеячы кіно С.Эйзенііггэйн, Дз.Вертаў, Э.Шуб і інш. Арыентаваўся на сац.-дзейснае, «жыццебудаўнічае» мастацтва, максімальна набліжанае да рацыянальна арганізаванай духоўнай «вытворчасці» і урбаністычнай культу-ры. Працягваў асобныя авангардысцкія тэндэнцыі футурызму. Абсалютызаваў вытв.-пераўтваральныя (утылітарныя) і арганізац.-ідэалаг. функцыі мастацтва, недаацэньваў або зусім ігнараваў яго пазнаваўчыя і духоўна-эстэт. аспекты.
лефеўр 225
Арыентаваўся на аднабакова зразумелы «сацыяльны заказ», абсалютызаваў да-кументалізм (т. зв. л-ра факта), вытв. і прапагандысцкі утылітарызм, не пры-маў маст. выдумку, недаацэньваў або цалкам адмаўляў традыц. віды і жанры. Выдаваў час. «ЛЕФ» (1923—25, рэд. Маякоўскі) і «Новый ЛЕФ» (1927—28, рэд. Маякоўскі, са жн. 1928 С.Трацця-коў). У 1928 Маякоўскі выйшаў з аб’яд-нання, у 1929 па яго ініцыятыве ЛЕФ пераўтвораны ў РЭФ (Рэв. фронт мас-тацтваў).
На Беларусі ў пач. 1920-х г. ідэі, блй-кія да лефаўскіх, абгрунтоўвалі «Сцвяр-джальнікі новага мастацтва», асобныя публіцысты Пралеткульта. Пазней не-каторыя ідэі ЛЕФа ў прынцыпова інш. пераасэнсаванні ўвайшлі ў праграму «Маладняка» (штучная апазіцыя «малад-някізму» творчасці старэйшых пісьмен-нікаў, канцэпцыя «вггаізму» — л-ры,
накіраванай на «ажыўленне» рабоча-ся-лянскай Беларусі і макс. набліжэнне л-ры да жыцця) і «Узвышша», асабліва ў поглядзе на л-ру як на «жыццебудаў-ніцтва» і «аквітызм» (ад лац. aqua vita вада жыцця), цпо сімвалізавала пранік-ненне творча-маст. пачатку ў нар. быц-цё. У літ. пракгыцы большасць малад-някоўцаў і «Узвышша» выступалі суп-раць футурызму і ЛЕФа, арыентаваліся на фальклор і традыц. муз.-песенную паэзію, а не на урбаністычныя матывы і дакументалізм. Разнавіднасцю ЛЕФа на бел. літ. ніве стала «Беларуская літа-ратурна-мастацкая камуна». Большасць маладых паэтаў гэтага аб’яднання [П.Броўка, Я.Відук (Я.Скрыган), Я.Су-кала, А.Вясёлы, Ю.Лявонны, У.Пры-быткоўскі, І.Чырвань і інш.] абмежава-ліся вонкавым спалучэннем паэтыкі Маякоўскага з традыц. матывамі бел. паэзіі. Яго кіраўнікі (П.Шукайла, М.Бу-харкін) з вульгарна-сацыялагічных пазі-цый ацэньвалі творчасць С.Ясеніна, Маякоўскага, У.Жылкі, А.Вольнага, У.Дубоўкі, Я.Пушчы.
Літ.: К о н а н У.М. Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917—1934 гг.). Мн., 1968; Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 20—30-я гг. Мн., 1975; П е р ц о в В. Маяковскмй: Жвзнь н твор-чество. Т. 2. 3 нзд. М., 1976. У.М.Конан.
ЛЕФЕЎР (Lefebvre) Марсель (17.3.1918, г. Туркуэн, Францыя — 5.6.1944), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945).
8. Зак. 456.
226 лех
Засл. лётчык Францыі. 3 1938 у арміі. 3 1941 у радах «Змагарнай Францыі», з 28.11.1942 у складзе авіяэскадрыллі «Нармандыя» (пазней авіяполк «Нар-мандыя—Нёман»), Удзельнік Віцебска-Аршанскай, Усх.-Прускай, Кёнігсберг-скай аперацый. Лётчык-інструктар, ка-мандзір эскадрыллі ст. лейтэнант Л. зрабіў 105 баявых вылетаў, правёў 30 паветр. баёў, збіў 11 самалётаў праціўні-ка. У баі самалёт Л. загарэўся, але ён давёў яго да свайго аэрадрома, памёр ад апёкаў.
ЛЕХ, ЧЭХ, РУС, паводле польскіх і чэшскіх летапісных легенд, стараж. слав. князі, браты. Паходзілі з Харватыі або з Паноніі (цяпер тэр. Венгрыі), сы-ны яе правіцеля Пана. Паводле поль-скіх і чэш. хронік (найб. раннія — 14 ст.), Лех — стваральнік польскай дзяр-жавы. Ён заснаваў яе першую сталі-цу — г. Гнезна (значыць «гняздо») у Вял. Польшчы на месцы, дзе знайшоў гняздо белага арла (выява гэтай птушкі стала гербам Польшчы). Ад Леха вяла радаслоўную першая (легендарная) польская дынастыя. У імені Лех увасо-білася стараж. назва палякаў — ляхі. Чэх упершыню згадваецца ў хроніцы Космача (пач. 12 ст.), пазней у хроніках 14 ст. Даліміла і Пулкавы. Паводле польскіх крыніц (Велікапольскай хроні-кі, Хронікі Длугаша), ён — самы ма-лодшы брат Леха. Чэшская паэма «Суд Любушы» паведамляе, што Чэх з дру-жынай пасяліўся на берагах трох рэк на 3, Пд і У ал сучаснай Прагі. Лічыцца заснавальнікам Чэшскай дзяржавы. Рус упершыню згадваецца ў Велікапольскай хроніцы як сярэдні брат Леха і Чэха, паводле Длугаша, ён унук Леха. Лічыц-ца заснавальнікам Старажытнарускай дзяржавы. У міфе пра Л., Ч., Р. адлюс-травалася адзінства паходжання слав. народаў.
Літ.: «Велнкая хроннка» о Польше, Русм a нх соседях XI—XIII вв.: Пер. с лат. М., 1987
Ю.В.Бажэнаў.
ЛЕЦ (Lee) Станіслаў Ежы (6.3.1909, г. Львоў, Украіна — 7.5.1966), польскі па-эт, сатырык. Скончыў Львоўекі ун-т (1933). У 1941—43 вязень фаш. канцла-гера. У 1946—50 аташэ Польскай місіі ў Вене. Першая кн. вершаў — «Колеры» (1933). Аўтар зб-каў рэфлексійна-лірыч-ных вершаў «Палявы блакнот» (1946), «Іерусалімскі рукапіс» (1956), «Да Авеля і Каіна» (1961), «Паэмы, падрыхтава-ныя да скоку» (1964), а таксама сатыр. твораў і фрашак (зб-кі «Заасад», 1935; «Прагулка цыніка», 1946; «Здзекуюся і пытаюся пра дарогу», 1959, і інш.). Майстар кароткага філас. парадоксу. У ныклах афарызмаў «Непрычасаныя думкі» (1957), «Новыя непрычасаныя думкі» (1964) пры дапамозе жарту, іро-ніі, сарказму, алюзіі, гульні слоў выказ-ваў пратэст супраць дагматызму і лю-бых форм гвалту над асобай. На бел. мову асобныя творы Л. пераклаў У.Ар-лоў.
Te.: Utwory wybrane. Т. 1—2. Warszawa, 1977; Бел. пер. — 3 «Непрычасаных думак» // Далягляды. Мн., 1990; Рус. пер. — |Стнхв| // Современная польская поэзня. М., 1971; Непрячесанные мыслн. СПб., 1999.
А.В.Хадановіч
ЛЁЦКА Яўген Рыгоравіч (н. 20.4.1944, в. Пабрэззе Навагрудскага р-на Гро-дзенскай вобл), бел. пісьменнік. кры-тык, літ.-знавец. Канд. філал. н. (1980). Скончыў БДУ (1968). Працаваў на за-водзе, настаўнікам, карэспандэнтам ра-дыёвяшчання. 3 1971 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1986 у выд-ве «Мастацкая літаратура», з 1997 дырэктар выд-ва «Бацькаўшчына». Друкуецца з 1968. Даследуе маст. адметнасць, стыль су-часных бел. празаікаў, узаемадзеянне л-ры і чытача (зб. «Выхаваўчая роля лі-таратуры», 1980). У аповесцях «Па цалі-ку» (1977), «Дарога ў два канцы» (1981) псіхалагізм, выразнасць малюнка харак-тараў, добрае адчуванне мовы. Скла-дальнік літ.-знаўчага зб. «Вобраз» (1981), зб-каў апавяданняў маладых бел. пісьменнікаў «Цяпло на першацвсг» (1985), «Акно ў зялёны сад» (1988), кніг твораў М.Дзяшкевіча (1991), Л.Калюгі (1992), А.Мрыя (1993) і інш. Старшыня Аргкамітэта (1989—90) і Рады (1990— 93) Згуртавання беларусаў свету «Баць-каўшчына».
Тв.: Беларуская літаратура за гады савец-кай улады. Мн., 1973; Вялікая Айчынная вайна ў беларускай прозе. Мн., 1979; Харас-тво і боль жыцця: Нарыс творчасці Вячаслава Адамчыка. Мй., 1985 Г.У.Саламевіч.
ЛЕЦЫДЗЕЯ (Lecidea), род накіпных лішайнікаў сям. лецыдзеевых. Каля 1000 відаў. Пашыраны ўсюды, найб. ва ўмераным клімаце. На Беларусі каля 20 відаў: Л. бародаўчатая (L. glomerulosa-Le-cidella glomerulosa), дубовая (L. quemea), бура-чорная (L. fuscoatra) i інш. Трапляюцца на камянях, радзей на інш. субстратах.
Слаявіна паверхневая, аднародная, глад-кая, зярністая ці бародаўчатая шараватага ко-леру. Пладовыя целы чорныя, цвёрдыя, ак-рутлыя з добра развітым краем, часта з чор-ным голым (ініп. раз укрытым налётам) дыс -кам. Сумкі з 8 бясколернымі аднаклетачнымі спорамі. Размнажэнне пераважна сумкаспо-рамі. Фікабіёнт — водарасці роду Trebouxia.
У.УГалубкоў.
Лецыдзея бародаўчатая.
ЛЕЦЫЦІНЫ (ад ірэч. lekithos яечны жаўток), халінфасфатыды, складаныя эфіры амінаспірту халіну і дыгліцэрыдфосфарных кіслот; найважн. прадстаўнікі фосфаліпідаў. Малекулы складаюцца з рэшткаў гліцэрыну, тлу-шчавых к-т, фосфарнай к-ты і халіну.