Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
«ЛЕТАПІС», бел. кінастудыя хранікаль-на-дакумент. фільмаў. Існавала ў 1968— 98. Створана як вытворча-творчае аб’яднанне кінастудыі «Беларусьфільм» на базе Мінскай студыі навукова-папу-лярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, з 1987 кінастудыя. Выпускала дакумент., хранікальна-дакумент., наву-кова-папулярныя, навучальныя, тэхні-ка-прапагандысцкія фільмы, кіначасо-пісы («Савецкая Беларусь», «Піянер Бе-ларусі», «Мастацтва Беларусі», «Навука і тэхніка Беларусі» і інш.). Многія філь-мы атрымалі ўзнагароды на міжнар. і ўсесаюзных кінафестывалях: «Боль мой — Хатынь» (рэж. П.Аліфярэнка), «У агні жыцця» (рэж. I. Вейняровіч; абодва 1970), «Балада аб мужнасці і любві» (1972, рэж. Вейняровіч), «Зямля мая — лёс мой» (рэж. Ю.Лысятаў, Р.Ясінскі), «Шчаслівыя берагі Алімпіі» (рэж. С.Лук’янчыкаў; абодва 1978), «Атакуе ўся каманда» (1983, рэж. У.У.Цяслюк) і інш. Дзярж. прэміі Бела-русі прысуджаны фільмам «Генерал Пу-шча» (1968, сцэнарый А.Вялюгіна, рэж. Вейняровіч), «Мы з Беларусі», «Баць-коўскае поле» (абодва 1982; рэж. Лыся-таў). Сярод інш. фільмаў: «Птушка ікс» (1973, рэж. Дз.Міхлееў, аператар У.Цяс-люк), «Праз дзесяць гадоў, або Надзеі і трывогі 10 «А» (1974, сцэнарый Л.Брас-лаўскага, рэж. В.Сукманаў і Ясінскі), трылогія «Жанчына з забітай вёскі», «Немы крык» і «Жменя пяску» (1976, рэж. В.Дашук), «Іван Мележ» (1977, рэж. Лысятаў), «Дэсант на Чару» (1979, рэж. Ясінскі), «Маці салдацкая» (1981, рэж. М.Жданоўскі), «Тады я не плака-ла» (1984, рэж. Дашук), «Полацкая жамчужына» (1988, рэж. С.Гайдук), «Крэва» (1996, рэж. Жданоўскі), «Кані-кулы для сіраты» (1998, рэж. Г.Адамо-віч). Сярод рэжысёраў таксама А.Алай, В.Аслюк, С.Галавецкі, М.Заслонава, І.Калоўскі, А.Канеўскі, А.Карпаў, І.Пі-кман, М.Скітовіч, Б.Стральцоў, Ю.Цвя-
ЛЕТАПІС 221
ткоў, П.Шамшур, У.Шаталаў; аперата-ры В.Арлоў, Ю.Плюшчаў, С.Пятроўскі, І.Рамішэўскі і інш. Г.У.Шур.
ЛЁТАПІС АЎРАМКІ, гл. Аўрамкі лета-піс.
«ЛЕТАІІІС БЕЛАРЎСКАЙ ЭМІГРА-ЦЫІ», часопіс. Выдаваўся з 1947 на бел. мове неперыядычна. Заснавальнік Л.Галяк. Спачатку выходзіў у Германіі, з 1955 — у ЗША. У 1947—80 выйшла 14 нумароў пад назвай «Летапіс». У 1980—84 не выдаваўся. Адноўлены ў кастр. 1984 па ініцыятыве і пад рэдак-цыяй М.Панькова; выходзіў пад назвай «Летапіс жыцця беларускай эміграцыі». 3 вер. 1985 — «Л.б.э.». Друкаваў даку-менты і матэрыялы з- асабістага архіва заснавальніка, па гісторыі бел. эмігра-цыі з 1920-х г., інфармаваў пра навіны бел. друку. Шэраг матэрыялаў надрука-ваны лацінкай, на англ. і польск. мовах. Пры рэдакцыі існавалі архіў і б-ка. Да крас. 1991 выйшла 76 нумароў.
Г.В.Запартыка.
ЛЁТАПІС БЫХАЎЦА. гл. Хроніка Бы-хаўца.
«ЛЁТАПІС ГАЗЁТНЫХ АРТЬІКУ-ЛАЎ», дзяржаўны штомесячны біблія-графічны паказальнік Беларусі. Выдаец-ца з 1937 у Мінску Нац. кніжнай пала-тай. Да 1995 уваходзіў у «Летапіс друку Беларусі». Рэгіструе артыкулы, даку-мент. матэрыялы, творы маст. л-ры з міжрэгіянальных газет, рэспубліканскіх, абласных, гарадскіх, а таксама газет т-ваў, асацыяцый, аб’яднанняў, партый, рухаў, незалежных, рэлігійных, газет прыватных заснавальнікаў, дадаткаў да газет і спец. выпускаў, прысвечаных міжнар. падзеям і інш. Бібліягр. апісан-не артыкулаў даецца на мове выданняў, у якіх выкарыстана кірылічная ці лац. графіка. Бібліягр. запісы групуюцца па галіновых раздзелах, у якія ўключаюцца часовыя тэматычныя рубрыкі, прысве-чаныя падзеям паліт., эканам., культ. жыцця Беларусі і замежжа, юбілеям асоб, арг-цый і г.д. Mae паказальнікі: імянны, геагр., газет, артыкулы якіх зарэгістраваны ў летапісе, моў (акрамя бел. і рускай), на якіх надрукаваны ар-тыкулы, штогадовы (у № 12) паказаль-нік часовых тэматычных рубрык.
А.І.Варанько.
«ЛЁТАПІС ДРЎКУ БЕЛАРЎСІ», дзяр-жаўны штомесячны аб’яднаны бібліягр. паказальнік. Выдаецца з 1924 у Мінску Нац. кніжнай палатай Беларусі на бел. і рус. мовах. Да 1995 называўся «Летапіс друку БССР» і складаўся з 10 тыпаў ле-тапісаў, у якім кожны від выдавецкай прадукцыі рэгістраваўся ў адпаведных спец. выпусках. 3 павелічэннем аб’ёму інфармацыі ў 1995 як самаст. выданні вылучыліся: «Летапіс часопісных арты-кулаў», «Летапіс газетных артыкулаў», «JIemanic перыядычных выданняў і выдан-няў, якія прадаўжаюцца*. «Л.д.Б.» скла-даецца з 8 тыпаў летапісаў.
«Кніжны л е т а п і с» выдаецца з 1924. Інфармуе аб кнігах і брашурах, перыяд. выданнях тыпу «прац», а такса-
ма пра замежныя выданні, падрыхтава-ныя або выдадзеныя з удзелам бел. вы-даўцоў. Да 1999 уключаў раздзел аўгарэ-фератаў дысертацый. Mae паказальнікі: імянны, прадметны, загалоўкаў, геагр., серый, моў (акрамя бел. і рускай), на якіх надрукаваны кнігі, памылковых ISBN (міжнар. стандартная нумарацыя кніг), нумарацыйны бібліягр. запісаў за-межных кніг, выдадзеных з удзелам бел. выдаўцоў.
«Л е т а п і с н о т» выдаецца з 1924. Інфармуе аб нотных выданнях, муз. творах, надрукаваных у часопісах і газе-тах. Бібліягр. запісы групуюцца па відах выданняў. Mae паказальнікі: імянны, загалоўкаў зб-каў нотных выданняў, пе-рыяд. выданняў, у якіх апублікаваны ноты.
«Л е т а п і с р э ц э н з і й» выдаецца з 1932. Уключае рэцэнзіі, агляды кніг і часопісаў, якія маюць крытычны матэ-рыял на асобна выдадзеныя творы і творы, што змешчаны ў перыяд. выдан-нях. Mae паказальнікі: імянны, назваў выданняў, на якія апублікаваны рэцэн-зіі, перыяд. выданняў, рэцэнзіі якіх за-рэгістраваны.
«Беларусь у сусветным друку» выдаецца з 1946 (у 1982—91 штоквартальнае асобнае выданне). Змя-шчае інфармацыю пра Беларусь і бела-русаў, якая апублікавана ў друку замеж-ных краін, а таксама аб выданнях і пуб-лікацыях на бел. мове (незалежна ад зместу), выдадзеных па-за межамі Бела-русі. Mae паказальнікі: імянны, загалоў-каў, геагр., моў, перыяд. выданняў.
«Л етапіс выяўленчага мастацтва» выдаецца з 1955. Ін-фармуе пра асобна выдадзеныя або зме-шчаныя ў часопісах творы выяўл. мас-тацтва, у т.л. плакаты, партрэты, рэпра-дукцыі, эстампы, паштоўкі, альбомы, дзіцячыя кніжкі-карцінкі і альбомы для размалёўкі, коміксы і інш. Бібліягр. за-пісы групуюцца па відах выданняў. Mae паказальнікі: імянны, загалоўкаў, аль-бомаў і камплектаў паштовак, перыяд. выданняў, у якіх змешчаны матэрыял.
«Летапіс нарматыўна-тэ-хнічных, тэхнічных д а к у -ментаў і выданняў вузка-га прызначэння» выдаецца з 1985. Змяшчае інфармацыю пра нарма-тыўна-тэхн. дакументы (стандарты, нармалі, цэннікі, прэйскуранты, тэхн. апісанні машын, прылад і інш.). Mae паказальнікі: імянны, загалоўкаў, моў.
«Летапіс картаграфіч-ных выданняў» выдаецца з 1994. Выходзіць 2 разы на год (у № 6 і № 12). Змяшчае інфармацыю пра картаграфіч-ныя выданні (карты, карты-схемы, пла-ны, атласы), часткі картаграфічных вы-данняў (карты-урэзкі на асн. картах), карты або атласы, якія з’яўляюцца да-даткам да выдання, уклееныя або тэк-ставыя карты з кніг і серыяльных вы-данняў. Бібліягр. запісы групуюцца па буйных раздзелах. Mae паказальнікі: імянны, геагр., прадметна-тэматычны, загалоўкаў, выданняў, з якіх аналітычна распісаны матэрыял.
«Летапіс аўтарэфератаў дысертацый» выдаецца штоквар-тальна з 1999. Бібліягр. запісы групуюц-ца па комплексах навук. Кожны раздзел складаецца з рубрык: «На ступень док-тара навук», «На ступень кандыдата на-вук». Mae імянны і геагр. паказальнікі.
Літ.: Текушне бнблнографнческне нздання кннжных палат н нх нспользованне. М., 1981. А.І.Варанько «ЛЁТАПІС ПЕРЫЯДЬІЧНЫХ ВЫ-ДАННЯЎ I ВЫДАННЯЎ, ЯКІЯ ПРА-ДАЎЖАЮЦЦА». дзяржаўны штогадовы бібліягр. паказальнік Беларусі. Выдаец-ца з 1925 у Мінску Нац. кніжнай пала-тай. Да 1995 уваходзіў у «Летапіс друку Беларусі». Складаецца з 2 частак: у 1-й рэгіструюцца часопісы, бюлетэні, на-вук. зборнікі; іх назвы размешчаны па алфавіце; 2-ю частку складаюць назвы газет, размешчаныя па тыпах выданняў, унутры — па алфавіце. Mae алфавітныя паказальнікі назваў і месцаў выдання.
А./.Варанько.
ЛЁТАІІІС ПРЫРОДЫ, спецыяльная кніга, якая вядзецца ва ўсіх запаведні-ках. Ствараецца па агульнай праграме, у якой улічваецца спецыфіка кожнага за-паведніка. Змяшчае шматгадовую сістэ-матызаваную інфармацыю аб прырод-ных працэсах і з’явах на тэр. запаведні-ка. На Беларусі найб. працяглы Л.п. вя-дзецца ў Бярэзінскім біясферным запаведніку.
Уключае звесткі пра тэрыторыю, рэльеф, глебы, воды, кліматычныя ўмовы, флору і фауну, фіксуе стан рэжыму карыстання і ўплыў антрапагенных фактараў, адлюстроўвае стан і дынаміку ахоўных абіятычных і біятыч-ных аб'ектаў, змяшчае каляндар прыроды, назіранні за паводзінамі жывёл, звесткі на-вук. даследаванняў і ішп. матэрыялы. Л.п. дазваляюць вывучаць заканамернасці развіц-ця прыродных працэсаў на пэўнай тэрыторыі і выкарыстоўваюцца ў геабат., фларыстыч-ных, фауністычных, феналагічных і інш. дас-ледаваннях.
«ЛЁТАПІС ТАВАРЫСТВА БЕЛА-РЎСКАЙ ШКОЛЫ», назва час. «Бела-рускі летапіс» у 1933 і ў студз.—сак. 1936.
«ЛЁТАПІС ЧАСбіІІСНЫХ АРТЬІКУ-ЛАЎ», дзяржаўны штомесячны біблія-графічны паказальнік Беларусі. Выдаец-ца з 1934 у Мінску Нац. кніжнай пала-тай. Да 1995 уваходзіў у «Летапіс друку Беларусі». Рэгіструе артыкулы, даку-мент. матэрыялы, творы маст. л-ры з часопісаў, перыяд. і неперыяд. зб-каў, зб-каў, якія прадаўжаюцца, выданняў тыпу «прац». Бібліягр. запісы групуюц-ца па галіновых раздзелах, у якіх для вылучэння матэрыялу, прысвечанага значным падзеям паліт., эканам., культ. жыцця Беларусі і замежжа, юбілеям асоб, арг-цый і інш., змяшчаюцца часо-выя тэматычныя рубрыкі. У раздзеле «Дапаўненне да «Летапісу часопісных артыкулаў» (у № 6 і 12) рэгіструюцца часопісы і бюлетэні, што зарэгістрава-
222 ЛЕТАПІСЕЦ
ны са спазненнем на 2 і больш гадоў. Mae паказальнікі: імянны, геагр., моў (акрамя бел. і рус.), на якіх надрукава-ны артыкулы, штогадовы (у № 12) па-казальнік часовых тэматычных рубрык.
А.І.Варанько.
«ЛЕТАПІСЕЦ ВЯЛІКІХ КНЯЗЁЎ ЛІ-тбЎСКІХ», найбольш даўні помнік бел.-літоўскага летапісання, адзін з пер-шых твораў уласнабеларускай гіст.-да-кументальнай прозы. Напісаны на ста-рабел. мове невядомым аўтарам у кан-цы 1420-х г. у Смаленску. Асн. змест — паліт. гісторыя ВКЛ ад смерці Гедзіміна (1341) да канца 14 ст.; гал. ідэя — ус-хваленне цэнтралізатарскай палітыкі літ. князёў, абгрунтаванне гіст. неабход-насці і заканамернасці паліт. аб’яднан-ня літ., бел. і ўкр. зямель у адной дзяр-жаве — ВКЛ. 1-я частка хронікі, свец-кая паводле зместу, напісана ў 1390-я г. з мэтай гіст. абгрунтавання права Вітаў-та на вял. княжанне ў Вільні. 2-я частка больш фрагментарная, характарызуецца царк.-рэліг. афарбоўкай падзей і скла-даецца з кароткіх апавяданняў пра па-літ. жыццё ВКЛ апошняй чвэрці 14 ст., найбольш пра дзейнасць Вітаўта. «Лета-пісец...» спалучае рысы дзелавога даку-мента, твора апавядальнай прозы і грунтуецца на сапраўдных гіст. факгах; з’яўляецца першай спробай сціслага выкладання гісторыі ВКЛ. Поўная рэ-дакцыя «Летапісца...» ўключае таксама «Аповесць пра Падолле». Збярогся ў роз-ных спісах (Віленскім, Слуцкім, Кра-сінскага і інш.), летапісных зводах і гіст. кампіляцыях. Паслужыў асновай арыгінальнай часткі Беларуска-літоў-скага летапісу 1446, часткова выкарыс-таны польскім храністам Я.Длугашам у «Гісторыі Польшчы». У 16 ст. ўвайшоў у склад 2-га бел.-літ. летапіснага зводу (гл. «Хроніка Вялікага княства Літоў-скага і Жамойцкага») і Хронікі Быхаўца, праз якія перайшоў у «Хроніку польскую, літоўскую, жамойцкую і ўсяе РусБ М.Стрыйкоўскага. Быў вядомы і ў Расіі, дзе не раз перарабляўся. Перакладзены на польскую, ням., літ., лац., рус. мовы. Упершыню апублікаваны ў 1823 ХМ.Даніловічам у час. «Dziennik Wileriski» («Віленскі дзённік»),