Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
неннем кавалкавых адходаў. Перапра-цоўка бярвён ажыццяўляецца на леса-пільных з-дах, якія ўключаюць леса-пільныя, сушыльныя, дапаможныя цэхі, склады сыравіны і піламатэрыялаў. На складах праводзіцца выгрузка бярвён, сартаванне, укладка ў штабелі для зімо-вага захоўвання, акорванне і падача ў лесапільны цэх для распілоўкі. На гэ-тых работах выкарыстоўваюцца кранігі (кабельныя, казловыя, вежавыя), лан-цуговыя і тросавыя транспарцёры, ля-бёдкі, бярвёнацягалкі і інш. У лесапіль-ным цэху падоўжнае распілоўванне бярвён і брусоў робяць на стужка- і круглапільных станках, лесапільных ра-мах. Кавалкавыя адходы перапрацоўва-юць на тэхнал. трэскі рубільнымі ма-шынамі. Піламатэрыялы сартуюць, ук-ладваюць у пакеты і адвозяць на склад для атм. сушкі або ў сушьшьны цэх для камернай сушкі. Таварныя піламатэры-ялы канчаткова сартуюць, тарцуюць, укладваюць у шчыльныя трансп. паке-ты і адгружаюць спажыўцу. Выхад піла-матэрыялаў з бярвён складае ў сярэднім 60—65%. На Беларусі Л.в. развіта вель-мі шырока: на буйных прадпрыемствах канцэрна «Беллеспаперапрам», на боль-шасці прадпрыемстваў як дапаможныя лесапільныя цэхі, у калгасах, саўгасах і інш. гаспадарках. 24 лесапільныя прад-
прыемствы канцэрна «Беллеспапера-прам» вырабілі 467,8 тыс. м3 піламатэ-рыялаў (1998), у т.л. «Мастоўдрэў» 56,4 тыс., «Мазырдрэў» 49,5 тыс., «Фандок» 48,1 тыс., «Лунінецлес» 46,6 тыс., «Ві-цебскдрэў» 34,5 тыс., «Гомельдрэў» 32,2 тыс., «Пінскдрэў» 27 тыс., «Івацэвіч-дрэў» 22,8 тыс., «Магілёўлес» 28,8 тыс., «Магілёўдрэў» 20,1 тыс. м3 і інш.
Н.Ю.Пабірушка, П.І.Кавалёнак.
ЛЕСАІНЛЬНАЯ РАМА, піларама, разнавіднасць дрэварэзальнага станка для падоўжнай распілоўкі бярвён і бру-соў. Аснашчаны камплектам паласавых рамных піл, замацаваных у пілавальнай рамцы.
3 дапамогай крывашыпна-шатуннага меха-нізма рамка робіць зваротна-паступальныя рухі і распілоўвае піламі бервяно, якое пада-ецца механізмам вальцовага тыпу. Л.р. асна-шчаюць цялежкамі для падачы бярвён і раль-гангамі для адвозкі піламатэрыялаў. Верт. Л.р. пашыраны ў лесапільнай вытв-сці, га-рыз. (аднапільныя) — у вытв-сці фанеры пры распілоўванні бярвён на загатоўкі.
ЛЕСАПРАПУСКНЬІЯ ЗБУДАВАННІ, гідратэхнічныя збудаванні для пропуску сплаўнога лесу (лесасплаву). На судна-ходных рэках як Л.з. выкарыстоўваюць суднаходныя шлюзы і спец. збудаванні ў складзе напорных гідравузлоў — плыта-
ходы, на несуднаходных — лесаспускі і мех. лесацягалкі.
Плытаходы — драўляныя, бетонныя і жалезабетонныя нахіленыя латакі прамаву-гольнага сячэння, шырынёй да 20 м, з адной або дзвюма засаўкамі. Лесаспускі (бяр-венаспускі) — латакі трохвугольнага або трапецаідальнага папярочнага сячэння для пропуску лесу россыпам (шарашом, молем). Бываюць сплаўныя (транспартуюць лес на нлаву пры глыбіні вады ў латаку 0,7—0,9 ды-яметра бярвён), паўсплаўныя (у паўзавіслым стане, пры слізганні па дне; вады ў латаку 0,2—0,6 дыяметра бярвён) і мокрыя (вады 0,1—0,15 дыяметра бярвён, якія слізгаюць па латаку). Лесацягалкі, папярочныя кан-вееры і інш. мех. прыстасаванні выкарыстоў-ваюць для перавалкі лесу з верхняга б’ефа ў ніжні праз грэбень плаціны пры значных на-порах. Г.Г.Круглоў.
ЛЕСАРАЗВЯДЗЕННЕ. штучнае выро-шчванне лесу. Робяць на забалочаных, малаўрадлівых глебах, пустках, непры-датных с.-г. угоддзях, пры рэкультыва-цыі глеб. Садзейнічае павышэнню ля-сістасці, стварэнню водаахоўных лясоў, зялёных зон, лясных палос. Пасадка сеян-цаў адбываецца з падрыхтоўкай (су-цэльнае ворыва, частковая апрацоўка) і без падрыхтоўкі глебы. На вярховых і пераходных балотах глебу апрацоўваюць палосамі, якія чаргуюцца з дрэніруючы-мі барознамі; на нізінных балотах глебу апрацоўваюць канавакапальнікамі з ад-водам вады ў асушальныя каналы.
ЛЕСАСЕКА, участак лесу, прызначаны для высечкі. Сукупнасць Л. пэўнага rofla складае лесасечны фонд, у які ўвахо-дзяць Л. высечак гал. і прамежкавага карыстання (гл. Лесакарыстанне). Фор-ма і памеры Л., парадак чаргавання і тэрміны прымыкання, напрамак высеч-кі залежаць ад катэгорыі лесу, лесарас-лінных умоў і пераважных відаў дрэў. Разліковая Л. — магчымы памер гада-вога гал. або прамежкавага карыстання.
ЛЕСАСПЛАЎ, сплаў лесу, тран-спартаванне лесаматэрыялаў воднымі шляхамі, заснаванае на плывучасці драўніны. Найб. танны (у некаторых
Да арт. Лесапільная вытворчасць. Лесапільны цэх у вытворчым аб’яднанні «Гомельдрэў».
Схема вертыкаль-най лесалільнай рамы: 1 — элек-трарухавік; 2 — бервяно; 3 — піла-вальная рамка;
4 — камплект піл;
5 — вальцы; 6 — крывашыпна-шатун-ны механізм.
216 ЛЕСАСТЭП
раёнах адзіны) від транспартавання драўніны. Адрозніваюць Л. молевы (россыпам), плытавы і кашэльны.
Молевым сплавам транспартуец-ца не звязанае між сабою бярвенне. Пры плытавым сплаве лес злучаюць у пакеты-пукі (аб’ёмам да 70 м3), з якіх склад-ваюць пльггы і буксіруюць параходамі або сплаўляюць уніз па цячэнні. Самасплаўнымі плытамі кіруюць з дапамогай вёслаў, якараў, лотаў. Кашэльны сплаў — нязлуча-ныя лссаматэрыялы агароджваюць звязаным між сабою бярвеннем і транспартуюць судна-мі (буксіроўшчыкамі). Для пропуску лесу праз плаціны, каналы, пад мастамі робяць лесапрапускныя збудаванні. Пры молевым і кашэльным Л. бярвенне тоне, засмечвае рэкі (такі Л. абмяжоўваецца). На Беларусі выка-рыстоўвалі молевы Л. (да 1974) і плытавы (да 1998). Л. ажыццяўляўся па рэках. Зах. Дзвіна, Нёман, Прыпяць, Бярэзіна, Сож, Дняпро, Гарынь. У 1980-я г. аб'ёмы Л. складалі каля 700 тыс. м3 за год. У канцы 1990-х г. аб’ёмы Л. значна скараціліся.
Н.Ю.Пабірушка, П.І.Кавалёнак. ЛЕСАСТ^П, занальны тып ландшафту, які характарызуецца чаргаваннем на во-дападзелах лясной і стэпавай расліннас-ці. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. і субтрапічных паясах абодвух паўшар’яў. На тэр. СНД лясы ў Л. прадстаўлены шыракалістымі лясамі на Украіне і ў еўрап. ч. Расіі, бярозавымі колкамі ў Зах., часткова Сярэдняй Сібі-ры, далей на У — лістоўнічнымі лясамі. Стэпы ў Л. адносяцца пераважна да разнатраўных стэпаў (разнатраўе і карэ-нішчавыя злакі). Гл. таксама Лесастэ-павыя зоны.
ЛЕСАСТЭПАВЫЯ ЗбНЫ. прыродныя зоны сушы, у натуральных ландшафтах якіх лясная расліннасць чаргуецца са стэпавай. Пашыраны пераважна ва ўме-раным поясе Паўн. паўшар’я і субтра-пічных паясах Паўн. і Паўд. паўшар’яў.
Да арт. Лесасплаў. Молевы сплаў лесу.
Ваўмераным поясе Л.з. займа-юць найб. плошчы на тэр. Еўразіі, дзе выцягнуты суцэльнай паласой ад перад-гор’яў Карпат да Алтая. У Паўн. Аме-рыцы яны займаюць значныя тэрыто-рыі ўздоўж Скалістых гор. Паводле ха-рактару расліннасці Л.з. падзяляюцца на шыракалістыя, хвойна-драбналістыя і прэрыі (на тэр. Амерыкі). Клімат уме-рана кантынентальны са снежнай ха-лоднай зімой і цёплым, адносна віль-готным летам. Радыяцыйны баланс 420—545 кДж/см2 за год. Сярэднія т-ры студз. -5 °C, месцамі ніжэй, ліп. 18— 25 °C. Ападкаў 400—1000 мм за год. Глебы шэрыя лясныя і чарназёмы (апа-дзоленыя, вышчалачаныя і тыповыя).
Для жывёльнага свету еўрапейскай Л.з. характэрны вавёрка, заяц, вял. тушкан-чык, рабы суслік, для сібірскай — сус-лікі і хамякі, для амерыканскай — лу-гавыя сабачкі, мышападобныя грызуны, зайцы, суркі, грымучыя змеі. Вял. ч. тэ-рыторыі пад с.-г. ўгоддзямі.
У субтрапічным поясе Л.з. развіты пераважна ў Паўн. і Паўд. Амерыцы, часткова на ПдУ Афрыкі, У Азіі, у Аўстраліі. Клімат субтрапічны, мусонны, з цёплай зімой і гарачым ле-там. Радыяцыйны баланс 210—250 кДж/см2 за год. Сярэднямесячныя т-ры 4—24 °C. Вегетацыя раслін працягваец-ца круглы год, але замаруджваецца ў су-хія перыяды. Ападкаў 600—1200 мм (у мусонных абласцях) за год. Глебы чар-назёмападобныя і чырванавата-чорныя, маюць высокую ўрадлівасць. Раслін-насць субтрапічных саваннаў і прэ-рый — высакатраўная (пераважна зла-кавая і злакава-разнатраўная) у спалу-чэнні з хмызняковымі зараснікамі, рэд-калессем і асобнымі дрэвамі. У жывёльным свеце пераважаюць стэпа-выя або саванныя віды. Тэрыторыя ха-рактарызуецца высокім с.-г. асваеннем. Пашавая жывёлагадоўля. У асобных месцах антрапагеннае ўздзеянне на ландшафт вядзе да апустыньвання і інш. негатыўных з’яў. В.С.Аношка.
ЛЕСАТУНДРА, занальны тып ландша-фту, які характарызуецца чаргаваннем на водападзелах тундры і лесу. Пашы-рана ў субарктычным поясе Паўн. паў-шаря. Лясныя ўчасткі прадстаўлены пераважна рэдкалессямі з дрэвамі выш. 2—8 м, якія ўтвораны найчасцей ліс-тоўніцамі, елкамі і некат. відамі бярозы, з карлікавай бярозкай і часам ядлоўцам у падлеску, з зялёнымі імхамі і ягелямі ў наглебавым покрыве. Рэдкалессі чар-гуюцца з бязлеснымі ўчасткамі: на па-вышэннях рэльефу — хмызняковымі, плямістымі, мохава-лішайнікавымі тун-
ЛЕСАХІМІЯ 217
драмі, у паніжэннях — узгорыстымі, гіпнавымі і інш. балотамі. Гл. таксама Лесатундравая зона.
ЛЕСАТЎНДРАВАЯ ЗбНА, прыродная зона сушы субаркгычнага пояса Паўн. паўшар’я з перавагай тундравых і ляс-ных ландшафтаў. Цягнецца ад тундра-вай зоны на Пн Еўразіі і Амерыкі ў вы-глядзе паласы шыр. ад 30—50 да 300— 400 км. Клімат субарктычны, суровы. Цёплы перыяд каля 4 месяцаў (чэрв. — верасень). Сярэднія т-ры ліп. ад 10 да 14 °C, студз. — ад -10 да -40 °C. Нач-ныя замаразкі і снегапады магчымы на працягу ўсяго года. Ападкаў 200—400 мм за год, іх колькасць перавышае вы-паральнасць. Большую ч, года ляжыць снегавое покрыва да 1 м. Шматгадовая мерзлата амаль на ўсёй тэрыторыі, пгго ў спалучэнні з нязначным выпарэннем прыводзіць у многіх раёнах да ўтварэн-ня забалочанасці з фарміраваннем сфагнавых і ўзгорыстых тарфянікаў і ўзнікнення мярзлотных форм рэльефу (тэрмакарст). Шмат балот, азёр. Асн. тыпы глеб: глеева-падзолістыя, тарфя-на-глеевыя, месцамі тарфяна-балотныя, якія характарызуюцца нязначнай магут-насцю і малой колькасцю арган. рэчы-ва. Расліннасць Л.з. Еўропы і Азіі — комплекс з рэдкалесся (бяроза, елка, хвоя, лістоўніца, піхта), тундраў (лішай-нікі, сфагнавы мох, асака, падвей, жу-равіны, марошка, буякі) і злакава-раз-натраўных лугоў у далінах рэк; у Паўн. Амерыцы пераважаюць рэдкалессі з ел-кі (белай, сітхінскай, чорнай) і амер. лістоўніцы. Жывёльны свет: паўн. алень, лось, буры мядзведзь, воўк, пя-сец, гарнастай, расамаха, лемінг, заяц-бяляк, палёўкі; у горных раёнах — пі-шчуха; у Сібіры — сурок і суслік. Раз-настайная фауна птушак: палярная са-ва, белая курапатка, глушэц, рабчык, розныя віды гусей, качак, кулікоў, ве-раб’іных. У далінных лугах злакавыя і злакава-разнатраўныя травастоі, якія часта выкарыстоўваюцца як сенажаці. Развіты аленегадоўля і паляўнічы про-мысел, зверагадоўля, месцамі здабыча карысных выкапняў (на Пн Зах. Сібіры буйныя радовішчы прыроднага газу).