Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛЕПТ6ННЫ ЛІК, лептонны з a -р а д, квантавы лік, які характарызуе лептоны. Адлюстроўвае захаванне роз-ніцы лікаў лептонаў і антылептонаў ад-ной і той жа сям’і (пакалення) ва ўзае-мадзеяннях элементарных часціц. Л.л. роўны 1 для лептонаў, -1 для антылеп-тонаў і 0 для астатніх часціц. Л.л. сістэ-мы часціц роўны алг. суме Л.л. асобных часціц, якія ўваходзяць у яе састаў, і за-кон захавання лептонаў зводзіцца да за-кону захавання Л.л. Існуюць тэарэт. меркаванні, што закон захавання Л.л. з’яўляецца набліжаным, напр., магчы-мы ўзаемныя пераходы паміж нейтрына розных тыпаў (асцыляцыі нейтрына).
I. С. Сацункевіч. ЛЕПТОНЫ (ад грэч. leptos тонкі, лёг-кі), элементарныя часціцы, якім уласці-вы электраслабае ўзаемадзеянне і граві-тацыйнае ўзаемадзеянне. Адрозніваюцца ад адронаў, кваркаў і інш. адсугнасцю моцнага ўзаемадзеяння, напр. паміж са-бой, паміж Л. і кваркамі. Маюць спін ’/2 і адносяцца да ферміёнаў. Падзяля-юцца на 3 сям’і (пакаленні): электрон і электроннае нейгрына, р мезон і мю-оннае нейтрына, т Л. і таоннае ней-трына, а таксама іх антычасціцы (пазіт-роны, ц* мезон, г* -Л.) і адпаведныя антынейтрына; з кожнай з гэтых сем’яў звязваюць асобны лептонны лік. Л. не маюць структуры, угвараюць вадарода-падобныя атамарныя станы тыпу пазіт-ронія, мюонія і інш.
Літ:. Окунь Л.Б. Лепгоны н квархл. 2 нзд. М., 1990. І.С.Сацункевіч.
ЛЕПЯШЫНСКАГА П.М. МЕМАРЫ-ЯЛЬНЫ МУЗЕЙ Адкрыты 12.3.1968 у в. Ліцвінавічы Кармянскага р-на Го-
мельскай вобл. Філіял Гомельскага аб-ласнога краязнаўчага музея. Створаны на базе экспанатаў з маскоўскай кватэры П.М.Лепяшынскага і дакументаў з Му-зея рэвалюцыі СССР у Маскве. Mae 4 экспазіцыйныя залы (агульная пл. 300 м2), 1625 экспанатаў (1999). Дакументы і матэрыялы расказваюць пра жыццёвы шлях, парт., дзярж. і пед. дзейнасць Ле-пяшынскага, пра стварэнне ім Ліцвіна-віцкай школы-камуны ў 1918—19, пра яго сустрэчы з У.І.Леніным. У экспазі-цыі пратаколы II з’езда РСДРП пад рэ-дакцыяй Лепяшынскага, падборка ко-пій газ. «йскра», творы М.Салтыкова-Шчадрына з прадмовамі Лепяіпынска-га, асабістыя яго рэчы, літ. творы і інш. ЛЕПЯШЫНСКАЯ Вольга Барысаўна (18.8.1871, г. Перм, Расія — 2.10.1963), дзеяч рэв. руху (з 1898), сав. біёлаг. Акад. АМН' СССР (1950). Жонка Л.М.Лепяшынскага. Скончыла Маскоў-скі ун-т (1915). Удзельнічала ў рабоце Пецярб. «Саюза барацьбы за вызвален-не рабочага класа». У 1907—10 выкла-дала ў жаночай прагімназіі і вяла парт. работу ў г. Орша. Удзельнічала ў ства-рэнні і працавала ў Ліцвінавіцкай школе-камуне. 3 1919 на выкладчыцкай і н.-д. рабоце. Навук. працы па абалонках жы-вёльных клетак, гісталогіі касцявой тканкі. Уяўленне Л. аб няклетачнай структуры жывога рэчыва не атрымала навук. пацвярджэння. Дзярж. прэмія СССР 1950.
ЛЕПЯШЫНСКАЯ Вольга Васілеўна (н. 28.9.1916, Кіеў), расійская артыстка ба-
В.В.Лепяшывская
Мастак АГерасімаў.
лета, педагог. Нар. арт. СССР (1951). Чл.-кар. Берлінскай AM (1970). Скон-чыла Маскоўскае харэаграфічнае вучы-лішча (1933). У 1933—63 салістка Вял. т-ра. 3 1963 выкладае ў оперна-балет-ных т-рах Еўропы і ініп. Яе выкананне вызначалася іскрамётнай тэхнікай, вір-туознасцю, сцэн. тэмпераментам, эмац. насычанасцю. Сярод лепшых партый: Адэта—Адылія, Аўрора, Маша («Лебя-дзінае возера», «Спячая прыгажупя», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Ліза («Марная засцярога» П.Л.Гертэля), Кіт-ры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жанна, Ліза Мурамская («Полымя Парыжа», «Паненка-сялянка» Б Асаф’ева), Папя-лушка («Папялушка» С.Пракоф’ева), Тао Хоа, Параша («Чырвоны мак», «Медны коннік» Р.Гліэра), Сары («Сцежкаю грому» К.Караева), Асоль («Пунсовыя ветразі» У.Юроўскага) і інш. Прэзідэнт Рас. харэаграфічнай аса-цыяцыі (з 1991). Старшыня Аргкамітэта Маскоўскіх міжнар. конкурсаў артыстаў балета (1973, 1977, 1981, 1985, 1989), журы 1-га Маскоўскага міжнар. неза-лежнага конкурсу маладых артыстаў ба-лета імя С.П.Дзягілева (1992). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946, 1947, 1950.
Літ.: й л у п н н а А О.В.Лепешкнская // Мастера Большого театра. М., 1976; С о л о -довннков А О.Лепешннская. М., 1983.
ЛЕПЯШЫНСКІ Мікалай Андрэевіч (н. 30.1.1938, г.п. Коханава Талачынскага р-на Віцебскай вобл ), бел. матэматык. Канд. фіз.-матэм. н. (1968), праф. (1988). Скончыў БДУ (1960). 3 1963 у
ЛЕРМАНТАЎ 211
Ін-це матэматыкі AH Беларусі, у 1973— 95 у БДУ. Навук. працы па матэм. Кі-бернетыцы і выкарыстанні матэм. мета-даў у АСК. Распрацаваў метады і алга-рытмы аналізу структуры складаных сістэм рознага прызначэння.
Тв. Автоматнзнрованные снстемы управ-лення. Мн., 1977 (разам з АІ.Змітровічам).
П. М. Бараноўскі.
П М Лепяіпынскі.
ЛЕПЯШЫНСКІ Панцеляймон Мікала-евіч (12.3.1868, в. Студзянец Касцюко-віцкага р-на Магілёўскай вобл. — 30.9.1944), дзеяч рэв. руху, публіцыст, пісьменнік, педагог. Д-р гіст. навук. Скончыў Магілёўскую гімназію (1886). Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це (1886— 90), дзе узначальваў бел. зямляцтва. За ўдзел у рэв. руху выключаны (быў чл. нарадавольскага гуртка). Здаў экзамены экстэрнам у Кіеўскім ун-це і атрымаў дыплом настаўніка (1891). 3 1894 кіра-ваў марксісцкім гуртком у Пецярбургу. У 1895 арыштаваны з інш. членамі «Са-юза барацьбы за вызваленне рабочага класа» і сасланы на 3 гады ў Енісей-скую губ. Друкаваў артыкулы ў газ. «Снбнрская жнзнь», «Еннсей». 3 1900 агент «Нскры» ў Пскове. У 1902 зноў арыштаваны і высланы ў Енісейскую губ., адкуль уцёк, з 1903 у Жэневе, да-лучыўся да бальшавікоў. Удзельнік пад-рыхтоўкі II і III з’ездаў РСДРП. Супра-цоўнічаў у бальшавіцкіх газетах. У 1907—09 выкладаў у Аршанскім рэаль-ным вучылішчы. На Аршанскім чыг. вузле разам з жонкай В.Б.Лепяшынскай аднавіў арг-цыю РСДРП. 3 1909 у стат. бюро пры Маскоўскай гар. управе, ува-ходзіў у бальшавіцкую літ. групу. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 гар. галава ў Op-mu, на пед., навуковай і журналісцкай рабоце ў Петраградзе і Маскве, заг. ад-дзела школы Наркамата асветы. У 1918 заснаваў ў Кармянскім р-не доследна-паказальную прац. Ліцвінавіцкую школу-камуну. У 1921—24 адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Камісіі па распрацоўцы гіс-торыі РКП(б) (Гістпарта), выкладаў у Маскоўскім ун-це і Камунісгычнай ака-дэміі, адзін з ініцыятараў стварэння і 1-ы старшыня ЦК МОПР. 3 1927 ды-рэктар_ Гіст. музея, у 1935—36 — Музея рэвалюцыі ў Маскве. Аўтар драмы «Чырвоным па чырвонаму» (1919), pa-Mana «Барацьба і творчасць», аповесці «У зелянях» (1924), апавяданняў, успа-мінаў, навук. прац па пытаннях гісто-рыі, нар. асветы, пра А.Грыбаедава, М.Салтыкова-Шчадрына і інш. 3 1967 устаноўлена Дзярж. прэмія Беларусі імя Л. за лепшы публіцыстычны твор.
Тв.: На повороте. М., 1955; Бел пер. —Як узнікла Ленінская партыя. Мн., 1934.
Літ.: Булацкнй Г.В. Ленлнской гвар-днн солдат. 2 нзд. Мн.. 1970; Я г о ж. П.Н.Лепешннскмй. Мн., 1973; Садов-с к я й AC. П.Н.Лепешмнскнй: Странмцы бногр. Мн., 1985. І.П.Хаўратовіч. ЛЁРА, гл. Ліра.
ЛЁРМАНТАЎ Міхаіл Юр’евіч (15.10. 1814, Масква — 27.7.1841), рускі пісь-меннік. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1830—32), скончыў школу гвардз. пад-прапаршчыкаў і кав. юнкераў у Пецяр-бургу (1834). За верш «Смерць Паэта» пра гібель А.Пушкіна (нап. 1837, апубл. за мяжой 1858, у Расй цалкам — 1860) высланы ў Грузію. Другі раз сасланы на Каўказ у 1840. Удзельнік бітвы на р. Ва-лерык у Чэчні Забіты на дуэлі ў Пяці-горску М.Мартынавым. Першыя вершы напісаў у 1828. Друкаваўся з 1830. Ліры-цы Л. ўласцівы рамант., мяцежны ге-рой, які паўстае супраць законаў бяз-душнага грамадства і імкнецца да неда-сяжнага ідэалу, пачуццё адзіноты і рас-чаравання, бязмежнасці кахання і пакуты, тэмы свабоды, радзімы і яе гіст. лёсу: вершы «Ветразь», «Барадзіно», «Дума», «Хмары», «Радзіма» і інш. Стварыў вяршынныя ўзоры рус. рамант. паэмы: «Уцякач» (1838, апубл. 1846), «Мцыры» (1839, апубл. 1840), «Дэман» (8 рэдакцый, 1829—39, апубл. ў Герма-ніі 1856, у Расіі цалкам у 1860) і інш. Распрацоўваў рэаліст. паэму: «Сашка» (1836, апубл. 1882), «Песня пра цара Івана Васілевіча...» (1838) і інш. Асн. рысы Л.-празаіка — тонкі псіхалагізм, лаканізм, афарыстычнасць, умелае ва-лоданне маст. дэталлю — выявіліся ў рамане «Герой нашага часу» (1839—40), дзе стварыў новую раманную форму і новага героя, поўнага сіл і расчаравана-га ў дзеянні. Аўтар гіст. рамана пра Пу-гачоўскае паўстанне «Вадзім» (1832— 34, незакончаны, апубл. 1873), рамана на аўгабіягр. аснове «Княгіня Лігаў-ская» (1836, незакончаны, апубл. 1882), у якім дадзены першы накід характару Пячорына, драм у вершах «Іспанцы» (1830, апубл. 1880), «Маскарад» (3 рэ-дакцыі, 1835—36, апубл. 1842, паст. цалкам 1862), нарысаў і інш. Займаўся жывапісам, пісаў акварэлі, карціны але-ем, малюнкі (пейзажы, жанравыя сцэ-ны, партрэты і карыкатуры; лепшыя з іх звязаны з каўк. тэмай). Вершы Л. сталі асновай для опернай («Дэман» А.Рубінштэйна), сімфанічнай («Уцёс» С.Рахманінава, «Тры пальмы» А.Спен-дыярава) і рамансавай (А.Даргамыжскі, М.Балакіраў і інш.) творчасці, нар. пес-нямі («Выходжу адзін я на дарогу...»).
Творы Л. здаўна папулярныя на Бела-русі, якая займала значнае месца ў творчасці паэта. Пад уздзеяннем твораў А.Міцкевіча (гал. чынам яго паэм «Гра-жына» і «Конрад Валенрод») у сюжэтах паэм Л. прысутнічаюць вобразы «дзе-вы-воіна» («Літвінка», 1832), баярына Оршы (аднайм. паэма, 1835—36), Арсе-нія («Літвінка», «Баярын Орша») і інш. Л. імкнуўся адлюстраваць сац.-бытавыя і гісторыка-паліт. падзеі мінулых эпох: Адна з першых крыніц на Беларусі, дзе
з вял. прыхільнасцю ўпамінаецца імя Л., — ананімная паэма «Тарас на Пар-насе». У 1889 газ. «Мннскнй лнсток» змясціла арт. «Міхаіл Юр’евіч Лерман-таў», прысвечаны адкрыццю помніка Л. ў Пяцігорску. Хоць бел. паэзія 19 ст. тыпалагічна адрознівалася ад творчасці Л. сваімі параўнаўча нераспрацаванымі «чалавеказнаўчымі» магчымасцямі і ў мастацка-стылявым плане, у ёй выка-рыстоўваліся лермантаўскія матывы і сімвалы. Верш Ф.Багутэвіча «Хмаркі» ідэйна і эстэтычна блізкі да аднайм. верша Л. Паэзія Цёткі звязана з яго традыцыямі грамадз. лірыкі. Наследа-ванне Л. праглядаецца ў вершах Я.Ку-палы «Мой дом», «Прыстаў я жыць...» і інш. Героі рамант. паэм Я.Купалы («Курган», «Бандароўна», «Магіла льва») блізкія рамант. героям Л. Маты-вы Л. пра ролю паэта ў жыцці народа творча распрацоўваў Я.Колас («Пяс-няр», «Паэту» і інш.). Рамант. паэма Я.Коласа «Сымон-музыка» сугучная па-эме «Мцыры». Надзвычай блізкі да Л. быў М.Багдановіч; да 100-годдзя з дня нараджэння Л. ён змясціў у яраслаўскай газ. «Голос» (2.10.1914) арт. «Адзінокі», у якім раскрыў значэнне і своеасаблі-васць Л. сярод рус. паэтаў. Паэма Баг-дановіча «Максім і Магдалена» ствара-лася не без уіыыву «Песні пра... купца Калашнікава» і «Баярына Оршы». На-пружанасць духоўнага эмацыянальнага