Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
М.Ю Лермавтаў Мастак П.Забалоцкі. 1837.
жыцця характэрна асуджаным на адзі-ноту гал. героям паэмы «Дэман» і паэ-мы Багдановіча «Страцім-Лебедзь», у якой некаторыя даследчыкі адзначаюць пэўную палеміку. Пра захапленне паэзі-яй Л. пісаў у аўтабіяграфіі З.Бядуля. Пад уплывам Л. напісаны першыя лі-рычныя вершы К.Крапівы. У арт. «Тры сустрэчы» А.Куляшоў пісаў, што пачаты
212 ЛЕРМАНТАЎСКІ
ў даваен. час пераклад на бел. мову тво-раў Л. ў многім вызначыў кірунак яго паэт. дзейнасці. П.Панчанка ў арт. «Нязгасны агонь» падкрэсліваў, што Л. стаў асабліва блізкім і дараіім у гады Вял. Айч. вайны. На бел. мове першыя пераклады паэм «Мцыры» і «Дэман» апублікаваны ў 1920-я г. ў Вільні. У канцы 1930-х г. Я.Колас пераклаў 1-ю частку «Дэмана». У 1950 асобным вы-даннем выйшаў пераклад паэм «Дэман» (пер. Я.Колас, А.3арыцкі, А.Бялевіч), «Баярын Орша» і «Каўказскі нявольнік» (пер. Зарыцкі і АВялюгін), «Ізмаіл-Бей» (пер. У.Шахавец), «Песня пра... купца Калашнікава» (пер. М.Клімко-віч). У 1969 выдадзены зб-к перакладаў Куляшова (выбраныя вершы Л., паэмы «Мцыры», «Дэман»), за які разам з пе-ракладамі твораў інш. пісьменнікаў яму прысуджана Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1970. Творы Л. перакладалі В.Зуёнак, П.Макаль, Я.Міклашэўскі (Я.Верабей) і інш. Л. прысвяцілі свае вершы і артыкулы П.Броўка, М.Танк, Я.Брыль, С.Грахоўскі і інш.
Упершыню на Беларусі да творчасці Л. звярнуўся тэатр А.К.Басевіча ў Пін-ску, які 13.4.1880 ажыццявіў пастаноўку драмы «Маскарад». П’еса ўваходзіла і ў рэпертуар Мінскага т-ва аматараў пры-гожых мастацтваў. У 1953 гэтая драма пастаўлена Брэсцкім абл. драм. т-рам. Падзеяй у тэатр. жыцці Беларусі стаў спектакль Дзярж. рус. драм. т-ра Бела-русі «Маскарад» (1966). Бел. т-р оперы і балета ажыццявіў пастаноўку оперы Ру-бінштэйна «Дэман» (1951). Трагедыю «Іспанцы» ставіў Гродзенскі абл. драм. т-р (1955).
Тв:. Собр. соч. Т. 1—4. М., 1986; Соч. Т 1—2. М., 1988—90; Мзбр. соч. М., 1994; Зор-ка зорцы голас падае = 14 звезда с звездою говорнт: Выбр. вершы. Мн., 1989.
Літ:. М.Ю.Лермонтов в русской крмтнке. М., 1985; Лотман ІО.М. В школе поэтм-ческого творчества; Пушклн. Лермонтов. Го-голь. М., 1988; М.ІО.Лермонтов: Проблемы ядеала. Куйбышев, 1989; Лермонтовская эн-цяклопедня. М., 1981.
С Ф.Кузычіна, УВ.Гніламёдаў, В.А.Ракіцкі (тэатр).
ЛЕРМАНТАЎСКІ, прыморскі кліма-тычны і гразевы курорт на Украіне. У межах Адэскай групы курортаў у складзе г. Адэса. Дзейнічае з 1925. Асн. лек. фактары: клімат, гразі Куяльніцкага лі-мана, штучныя мінер. воды на аснове марскіх вод; выкарыстоўваюць таксама аэрагеліятэрапію і таласатэрапію. Ле-чаць пераважна хваробы суставаў, нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм. Санато-рыі, пансіянат, дом адпачынку, клінікі Адэскага НДІ курарталогіі.
ЛЕР-СГІЛАВІНСКІ (Lehr-Spiawiriski) Тадэвуш (20.9 1891, г. Кракаў, Поль-шча — 17.2.1965), польскі мовазнавец-славіст. Акад. АН у Кракаве (1928), Польскай АН (1952), многіх замежных АН. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1913). 3 1919 праф. Пазнанскага, з 1922 Львоўскага, у 1929—62 Ягелонска-га ун-таў. Заснавальнік, першы кіраўнік
Аддзялення славяназнаўства і старшыня к-та славяназнаўства Польскай АН. Даследаваў дыялектнае расчляненне праславянскай мовы, адносіны сваянтва слав. моў, слав. акцэнталогію і анамас-тыку, праблемы этнагенезу і прарадзімы славян. Асн. працы: «3 даследаванняў над славянскім акцэнтам» (1917), «Аб праславянскай метатоніі» (1918), «Па-лабская граматыка» (1929), «Пра пахо-джанне і прарадзіму славян» (1946), «Польская мова. Паходжанне, узнік-ненне, развіццё» (1947), «Праблемы групавання славянскіх моў», «Адносіны роднасці рускіх моў» (абедзве 1957) і інш. Аўтар падручнікаў па пытаннях паланістыкі, багемістыкі, царк.-слав. мовы і інш.
ЛЕС, прыродны комплекс згуртаванняў лясных раслін і жывёл з пэўным геагр. асяроддзем; адзін з асн. тыпаў раслін-нага покрыва Зямлі. Узнаўляльны пры-родны рэсурс, які забяспечвае ўстойлі-васць біясферы. Важны кампанент ге-агр. ландшафтаў. Складаецца з сукуп-насці дрэвавых, кустовых і травяністых раслін, дзе гал. роля належыць дрэвам. Пашыраны на ўсіх канзынентах (акра-мя Антарктыды). Займае больш за 27% сушы. Біямаса Л. — 90% наземнай бія-масы Л. вывучае лесазнаўства, лесавод-ства і інш.
Структура Л. залежыць ад фіз.-геагр. умоў асяроддзя, відавога складу і біял. асаблівас-цей раслін (гл. Біягеацэноз). Для Л. характэ-рна ярусная будова. Звычайна вылучаюць дрэвавыя ярусы (дрэвастой), jpyc кустЬвага падлеску, кусцікавае, паўкусцікавае і трайя-ністае покрыва, ярус імхоў і лішайнікаў, па-заярусныя расліны (ліяны, эпіфітныя расліны на ствалах і ў кронах дрэў). У залежнасці ад складу, умоў і асаблівасцей развіцця вылуча-юць вечназялёныя лясы (вілыотныя трапічныя, мангравыя, хвойныя; гл. адпаведныя арт.), лістападныя лясы (дробна- і шыракалістыя, мусонныя, саванныя і інш.). Паводле тыпу аднаўлення адрозніваюць насенныя і парас-ткавыя, паводле паходжання — натуральныя і штучнаствораныя, паводле гісторыі фармі-равання — карэнныя і другасныя, па складзе парод — чыстыя і мяшаныя. Л. уздзейнічае на працэсы глебаўтварэння, клімат, кругава-рот вілыаці, з’яўляецца адным з планетарных акумулятараў жывога рэчыва ў біясферы; ак-тыўна ўзаемадзейнічае з трапасферай і вызна-чае ўзровень кіслароднага і вугляроднага аб-мену. Выконвае водаахоўную, глебаахоўную, рэкрэацыйную і інш. функцыі. Выключная роля Л. ў экалагічнай раўнавазе біясферы, захаванні генет. разнастайнасці раслін і жы-вёл, як крыніц рэсурсаў для розных галін прам-сці, сельскай гаспадаркі і інш. робяць неабходнымі мерапрыемствы па ахоее лясоў, аднаўленні лясоў, лесаразвядзенні.
На Беларусі агульная пл. Л. 8,68 млн. га (1997), лесаўкрытая (без прагалін, высечак, гараў) 7 млн. га, або 35,4% тэр. краіны. Лясістасць асобных раёнаў ад 10 (Нясвіжскі) да 60% (Лельчыцкі). Найб. лясныя масівы на раўнінах (напр., Цэнтральнабярэзінскай) і нізі-нах (Полацкай, Верхнебярэзінскай, Верхнянёманскай), у Прыпяцкім і Ма-зырскім Палессі. Раступь 28 абарыген-ных відаў дрэў і каля 80 відаў кустоў, паўкустоў і кусцікаў. Асн. лесаўтвараль-ныя пароды — хвоя, елка, дуб чарэш-чаты, бярозы павіслая і нушыстая, асі-на, вольхі чорная і шэрая, ясень, граб,
клён вастралісты і ліпа драбналістая. У поймах рэк і на забалочаных глебах участкі таполі белай і чорнай, зараснікі вярбы, бярозы нізкай. Тыповыя Л.: хвойныя (хваё'выя лясы, яловыя лясы), шыракалістыя (грабавыя лясы, дубовыя лясы, ясянёвыя лясы), драбналістыя выт-ворныя (асінавыя лясы, бярозавыя лясы, шэраальховыя лясы), карэнныя лісцевыя балотныя (пушыстабярозавыя лясы, чор-наальховыя лясы). Пераважаюць хваёвыя Л., яловых менш па Пд (на Палессі трапляюцца рэдка), дубовых — на Пн. У паўн. ч. рэспублікі ўсх.-еўрап. Л. паў-днёватаежнага тыпу, у асн. яловыя цем-нахвойныя, у паўд. ч. пашыраны шыра-калістыя Л. зах.-еўрап. тыпу, у цэнтр. ч. — тыя і другія. Занальнае змяненне Л. пакладзена ў аснову геабатанічнага раянавання.
Літ.: Юркевнч ЙД., Гельтман В.С. Географня, тшіологня м районнрованне лесной растнтельностн Белорусснн. Мн., 1965; М о р о з о в Г.Ф. І4збр. труды. Т. 1—2. М., 1970—71; Мелехов Н.С. Лесоведе-нне. М., 1980; Лесная энцнклопедяя. Т. 1—2. М., 1985—86. А.В.Пугачэўскі.
ЛЕСАВА, возера ў Полацкім р-не Ві-цебскай вобл., у бас. р. Нача, за 28 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 0,91 км2, даўж. каля 2,4 км, найб. шыр. 810 м, найб. глыб. 4,9 м, даўж. берагавой лініі 7,3 км. Пл. вадазбору 120 км2. Схілы катлавіны выш. 10—20 м (на ПнУ 4—5 м), разараныя, на ПдУ стромкія, парос-лыя лесам. Берагі нізкія, пад хмызня-ком. Катлавіна складаецца з паўн. (дно плоскае, ёсць востраў пл. 0,06 км2) і паўд. плёсаў. Дно да глыб. 1 м выслана пяском і ілам, ніжэй — сапрапелем. Упадаюць р. Быстрыца (злучае яго з воз. Нявіда), на Пн злучана пратокай з воз. Забеліна.
«ЛЕСАВІК», ілюстраваны літ.-маст. ча-сопіс для дзяцей. Выдаецца з 1995 у Мінску на бел. мове 1 раз у 2 месяцы (да 1998 выходзіў як экалагічны часо-піс-плакат). Асвятляе разнастайныя ас-пекгы жыцця звяроў і птушак Беларусі і інш. рэгіёнаў. Друкуе фотарэпартажы, маст. творы (апавяданні, вершы, казкі), прысвечаныя прыродзе, якія выхоўва-юць любоў да прыроды, Бацькаўшчы-ны. Mae рубрыкі «Рэха турынага рога» (пра звяроў і птушак, што зніклі з аб-шараў бел. зямлі), «Год-карагод» (апа-вяданні пра месяцы года), чытацкія рубрыкі «Мы дружбакі», «Зялёная гале-рэя», «Фотазагадка» і інш. Праводзіць конкурсы чьггачоў. І.У.Саламевіч.
ЛЕСАВОДСТВА тэорыя і практыка вырошчвання, догляду, павышэння прадукцыйнасці, рацыянальнага выка-рыстання і аднаўлення лясоў. Грунтуец-ца на даных лесазнаўства. Асн. кірункі Л. — распрацоўка эфектыўных сістэм высечак гал. карыстання, догляду, мета-даў аднаўлення лесу, павышэнне пра-дукцыйнасці шляхам біял. і хім. мелія-рацыі, увядзення найб. прадукц. дрэва-вых .парод, у т.л. інтрадуцэнтаў з мэтай аптымізацыі іх складу і павышэння ўстойлівасці да негатыўных антрапаген-ных і прыродных уздзеянняў. Гл. такса-
ЛЕСАНАРЫХТОЎЧАЯ 213
ма Лесакарыстанне, Лесанарыхтоўчая прамысловасць, Лесаразвядзенне.
Сучаснае Л. на Беларусі развіваецца з 1920-х г. Яно звязана з дзейнасцю ляс-ных факультэтаў ВНУ і лясных дослед-ных станцый, даследаваннямі К.Б.Ла-сіцкага, І.Д.Юркевіча, Ф.П.Майсеенкі, Б.Дз.Жылкіна, М.І.Касцюкевіча, А.І. Саўчанкі, А.М.Кажэўнікава, Ю.М.Азні-ева і інш. Навук.-даследчая работа па Л. вядзецца ў ін-тах лесу, эксперым. бата-нікі, генетыкі і цыталогіі Нац. АН Бела-русі, Бел. тэхнал. ун-це.
ЛЕСАВОЗ, судна для перавозкі кругла-га лесу і піламатэрыялаў. Mae павяліча-ныя памеры грузавых люкаў, звычайна адну палубу, прыстасаванні для пагруз-кі, перамяшчэння і выгрузкі грузаў. Грузавыя памяшканні прыстасаваны для ўкладкі лесаматэрыялаў асобнымі адзінкамі і ў пакетах. Грузападымаль-насць да 30 тыс. т.
Да арт Лесавоз. Лесавоз-пакетавоз.
ЛЕСАЖ (Lesage) Ален Рэнэ (8.5.1668, г. Сарзо, Францыя — 17.11.1747), фран-цузскі пісьменнік; прадстаўнік Асвет-ніцтва. У сатыр. камедыях «Крыспэн — сапернік свайго гаспадара» (1707) і «Цюркарэ» (1709) прадоўжыў традыцыі Мальера. У сац-бьгг. раманах «Кульга-вы д’ябал» (1707), «Гісторыя Жыль Бла-са з Сантыльяны» (1715—35) яскравыя сатыр. карціны франц. жыцця прасяк-нуты рысамі асветніцкага класіцызму, барока і ранняга ракако. Аўтар раманаў «Прыгоды Роберта Шэвалье...» (1732), «Гісторыя Эстэбаніла Гансалеса» (1734), «Саламанкскі бакалаўр» (1736), сатыр. аповесці «Дзень Парак» (1735), зб-каў камічных опер «Кірмашовы тэатр, або Камічная опера» (т. 1—10, 1721—37), п’ес «Іспанскі тэатр» (1700) і інш. Паў-плываў на развіццё быт. і сатыр. рамана на рубяжы 18—19 ст. у Расіі.