• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛЕНСУ Алена Якаўлеўна (н. 1.5.1914, С.-Пецярбург), бел. літ.-знавец. Канд. філал. н. (1945). Скончьша Ленінградскз ун-т (1940). 3 1944 працавала ў Шад-рынскім, з 1951 Мінскім пед. ін-тах, у 1980—85 у НДІ педагогікі Мін-ва асве-ты Беларусі. Аўтар навук. прац і мета-дычных дапаможнікаў: «Станаўленне метаду сацыялістычнага рэалізму ў творчасці Я.Купалы» (1962), «Пытанні тэорыі літаратуры» (1964, з М.А.Лазару-ком), «Фальклорныя традыцыі ў дакас-трычніцкай творчасці Я.Купалы» (1965), «Дакастрычніцкая творчасць Я.Купалы ў святле літаратурных сувязей і трады-цый» (1976), «Уводзіны ў літаратура-знаўства» (1970, з Лазаруком), «Задума. Мастацкая ідэя і вобразны свет літара-турнага твора» (1980), «Слоўпік літара-туразнаўчых тэрмінаў» (1983, з Лазару-ком), «Вывучэнне рускай літаратуры ва ўзаемасувязі з беларускай» (1988, з В.Івашыным, Лазаруком) і інш.
    ЛЕНСУ Міхаіл Якаўлевіч (н. 31.7.1924, С.-Пецярбург), бел. філосаф. Д-р філас. н. (1981), праф. (1982). Засл. работнік культуры Беларусі (1990). Скончыў Шадрынскі пед. ін-т (1950, Курганская вобл., Расія). 3 1962 у мінскіх пед. і мед. ін-тах, Бел. ін-це механізацыі сельскай гаспадаркі. 3 1974 у Рэсп. ін-це вышэйшай школы БДУ (у 1980—90 заг. кафедры). Навук. працы па прабле-мах рэлігіязнаўства (філасофія і сацыя-логія рэлігіі), педагогіцы вышэйшай школы і методыцы выкладання сац.-гу-манітарных дысцыплін.
    Тв:. Основы атенстнческого воспятання. Мн., 1976; Методологня н методака атенстн-ческого воспнтаняя. Мн., 1985; Студенчесгво н релмгмя: Пробл. мнровоззренческого выбо-ра. Мн., 1999 (разам з К.С.Пракошынай, В.Р.Языковічам).
    ЛЕНЦ Аляксапдр Карлавіч (17.5.1882, Пецярбург — 16.6.1952), бел. антрапо-лаг і псіхіятр. Д-р мед. н., праф. (1923). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1907) і Ва-енна-мед. акадэмію (1913). 3 1923 у БДУ; нам. дырэктара псіхіятрычнай клінікі і кабінета па вывучэнні злачын-насці. 3 1926 старшыня антрапалаг. ка-місіі Інбелкульта (пазней кафедра ан-трапалогіі АН БССР). 3 1930 заг. ка-федры псіхіятрыі Мінскага мед. ін-та. 3 1934 у Ленінградзе. Арганізатар першых экспедыцый па шырокім антрапалаг.
    вывучэнні беларусаў, займаўся псіхія-трыяй і крымінальнай псіхіятрыяй.
    Тв.: Высшая рефлекторная деятельность прн прогрессмвном паралмче. Мн., 1928; Ма-тэрыялы да арганізацыі антрапалагічных дас-ледаванняў на Беларусі // 36. артыкулаў: Эт-награфія. Антрапалогія. ІІсіхалогія, псіхатэх-ніка і навук. арганізацыя працы. Гісторыя мастацтва. Мн., 1928; Антропологічні досліда на Білорусі // Антропологія. Річннк Кабінету Антроподогіі, 1928. Кшв, 1929.
    ЛЕНЦ (Lenz) Зігфрыд (н. 17.3.1926, г. Элк, Польшча), нямецкі пісьменнік. Дэбютаваў раманам «Ястрабы ў небе» (1951). Вядомасць прынёс раман «Урок нямецкай» (1968) пра антыфаш. Супра-ціўленне ў 2-ю сусв. вайну. У раманах «Хлеба і відовішчаў» (1959), «Жывы прыклад» (1973), «Краязнаўчы музей» (1978), «Страта» (1981), «На пляцы» (1985) узаемадачыненні асобы і гісто-рыі, маральныя паводзіны чалавека ў трагічных абставінах 2-й сусв. вайны, пошукі ідэальнага героя. Аўтар зб-каў апавяд. «Такой пяшчотнай была Зулей-кен» (1955), «Парушальнік спакою» (1965), «Эйнштэйн перасякае Эльбу Kana Гамбурга», «Пах мірабелі» (абодва 1975), філас. драмы-прытчы «Час бяз-вінных» (1961), радыёп’ес. Яго творам уласцівы сюжэтная разгалінаванасць, дакладнасць дэталі, ускладненасць сім-волікі, уплыў філасофіі экзістэнцыяліз-му.
    Тв.: Рус. пер. —Урок немецкого. М., 1971; Хлеба н зрелнш М., 1975; Жмвой прнмер. М., 1977; Краеведческнй музей. М., 1982; Эйнштейн пересскает Эльбу блмз Гамбурга. М., 1982; Запах мнрабеля. М., 1985; Учебный плац. М., 1989.
    Літ:. Хотннская Г.А Романы Змг-фрмда Ленца. Саратов, 1985. Е.А.Лявонава. ЛЕНЦ Эміль Хрысціянавіч [24.2.1804, г. Дэрггг (цяпер Тарту), Эстонія — 10.2.1865], расійскі фізік і электратэх-нік. Акад. Пецярбургскай АН (1830). Вучыўся ў Дэрпцкім ун-це. 3 1836 у Пецярбургскім ун-це (з 1863 рэктар). Навук. працы па электрычнасці і маг-нетызме. Устанавіў правйіа вызначэння напрамку індукцыйнага току (гл. Ленца
    правіла), эксперыментальна абгрунтаваў Джоўля—Ленца закон (1842). Распраца-ваў метады разліку элекграмагнітаў (ра-зам з Б.Якобі), адкрыў абарачальнасць эл. машын. У час кругасветнага пада-рожжа (1823—26) выканаў шэраг геа-фіз. даследаванняў. Адным з першых прапанаваў метад бараметрычнага ніве-ліравання. Аўтар падручніка па элемен-тарнай фізіцы.
    Тв:. йзбр. тр. М., 1950.
    Літ.: Лежнева О.А., Ржонсннц-кнй Б.Н. Э.Х.Ленц. М.; Л., 1952.
    ЛЕНЦА ПРАВІЛА, Ленца закон, асноўнае правіла (закон), якое вызначае напрамак індукцыйнага току. Устаноў-лена Э.Х.Ленцам у 1834 як удакладнен-не закону электрамагнітнай індукцыі.
    Паводле Л.п. індувдыйны ток, які ўзнікае ў замкнёным контуры пры змене знешняга магн. патоку, мае такі напрамак, што створа-ны ім магн. паток праз плошчу, абмежаваную контурам, імкнецца камленсаваць тую змену знешняга магн. патоку, якая выклікае індук-цыйны ток. Л.п. з’яўляецца вынікам дзеяння закону захавання энергіі ў эл.-магн. з’явах.
    ЛЕНЭН, Л е Н э н (Le Nain), фран-цузскія жывапісцы, браты. Нарадзіліся ў г. Лан (Францыя).
    Антуан Л. (1588?— 25.5.1648); Луі Л. (1593? — 23.5.1648); Мацьё Л. (1607? — 20.4.1677). 3 канца 1620-х г. мелі агульную майстэрню ў Парыжы, часта працавалі разам. У 1648 прыняты ў Каралеўскую акадэмію
    206	ЛЕОН
    жывапісу і скульптуры. У творах сял. жанру («Наведванне бабулі», «Шчаслівая сям’я», «Кузня»), інтэр'ерных («Стары музыкант», 1644) і пленэрных («Павозка», 1641; «Сяляне на фоне пейзажа») сцэнах вызначылі рэаліст. тэндэнцыі ў франц. жывапісе. Пад уплывам галандскага мастацгва пануючы афіц. парад-ны тып партрэта трансфармавалі ў больш ка-мерны, блізкі да жанравых сцэн («Маркіз дэ Трэвіль», «Партрэт сталай жанчыны», абодва 1644; групавыя партрэты «Кардэгардыя», 1643; «Збор аматараў» і інш.). Некаторыя кар-ціны блізкія да караваджызму («Гульцы ў карты», «Бойка», каля 1640). Падзел твораў паміж братамі праблематычны. Звычайна Ан-туану прыпісваюць карціны з дзецьмі і невял. групавыя партрэты («Сямейны партрэт», 1642), Луі — пераважна псіхал. сял. сцэны («Сялянская сям'я», «Сям’я малочніцы», 1640-я г.), Мацьё — элегантныя групавыя партрэты («Гульцы ў трык-трак», 1640-я г.). Сярод манум. гвораў: паліпціх «Гісторыя Ма-рыі» (1630—32) для капэлы Пці-Апостэн у Парыжы, 4 алтарныя карціны для сабора Па-рыжскай Божай маці.
    Літ:. Каган М. Братья А., Л. н М. Ле Нэн: [Альбом]. М., 1972. ВЯ.Буйвал.
    ЛЕОН (Leon), феадальная дзяржава на ПнЗ Пірэнейскага п-ва ў 10—13 ст. Ут-варылася ў 909—910 пасля падзелу Ас-турыйскага каралеўства паміж сынамі ісп. правіцеля Альфонса III Вялікага (гл. Альфонсы) на Л., Галісію, Астурыю. У 924 Галісія і Астурыя аб’ядналіся з Л. у адзінае каралеўства са сталіцай у г. Леон. 3 960 плаціў даніну Абдарахману III. У 988—1031 пад уладай Кардоўскага халіфата. У час Рэканкісты далучыў да сваёй тэрыторыі паргуг. землі. У 1230 каралеўства аб’ядналася з Кастыліяй і стала найб. магутнай дзяржавай Пірэ-нейскага п-ва.
    ЛЕОН (Leon), горад на Пн Іспаніі. Адм. ц. аўт. вобл. Кастылія-Леон. Засн. як стараж.-рымскі ваенны лагер. У 10— 13 ст. сталіца каралеўства Леон. 138 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: здабыча і апрацоўка бурага вугалю, маш.-буд., хім., фармацэўтыч-ная, харч., тэкст., гарбарна-абутковая. Арх. помнікі 11—16 ст., у тл. гатычны сабор 13—15 ст., сярэдневяковыя цэр-квы, манастыры, жылыя дамы і інш.
    ЛЕбн (Leon), горад у Цэнтр. Мексіцы, на Пд Мексіканскага нагор’я, на выш. 1885 м, у штаце Гуанахуата. Засн. ў 1576. 872 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны прамысл. цэнтр. Прам-сць: харчовая (мукамольная, малочная, мясная), тэкст., металаапр., хім. (вытв-сць утна-енняў), цэлюлозна-папяровая, мэбле-вая, шкляная, буд. матэрыялаў. Гал. цэнтр гарбарна-абутковай прам-сці кра-іны. Гандл. цэнтр раёна інтэнсіўнай с.-г. вытв-сці. Арх. помнікі каланіяль-нага перыяду.
    ЛЁПЕЛЬ, горад, цэнтр Лепельскага р-на Віцебскай вобл., на беразе Ле-пельскага воз. За 115 км на ПдЗ ад Ві-цебска. Канцавая станцыя чыг. Орша— Лепель, аўгадарогамі звязаны з Полац-
    Герб Лепеля. 1852.
    кам, Мінскам, Віцебскам, Оршай, Улай. 19,4 тыс. ж. (1998).
    Паводле пісьмовых крыніц, вядомы з 1439 як вёска і маёнтак Стары Л. на востраве Ле-пельскага воз. У 1558—83 тут пабудаваны Ле-пельскі замак, побач з ім на востраве ў 1563 засн. «места Лепель». У 1580 «места» мела 300 дамоў, якія размяшчаліся на востраве і на зах. беразе возера (цяпер в. Стары Лепель). У 1586 Л.Сапега засн. за 3 км ад «места» ў в. Белае мястэчка Белы Л., або Новы Л. (паз-ней Л ), куды быў перанесены гандл. цэнтр, пабудаваны замак, царква і касцёл. Належаў Сапегам. У 1772—76 Л. адм. цэнтр Полацкага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Л. у Рас. імперыі: у 1793—96 цэнтр Ле-пельскага павета Полацкай, з 1802 — Віцеб-скай губ. 5.4.1805 мястэчку Л. нададзены ста-тус пав. горада, ён быў узяты ў казну, а жы-хары пераведзены ў саслоўе мяшчан 3.7.1812 іорад захапілі франц. войскі, спалілі. У 1833 горад моцна пацярпеў ад пажару. 9.9.1852 Л. атрымаў герб «Пагоня» — у чырв. полі ся-рэбраны коннік. У 1864 у Л. больш за 2 тыс. ж.; 3 царквы, касцёл, капліца, 4 сіцагогі, 38 мураваных і 562 драўляныя дамы, гарбарны і піваварны з-ды, 2 цагельні. У 1893 засн. ме-тэастанцыя, у 1902 — настаўніцкая б-ка. У 1897 у Л. 6284 ж. 3 1924 цэнтр Лепельскага раёна. у 1935—38 — Лепельскай акругі. 3 3.7.1941 да 26.8.1944 акупіраваны ням. фа-шыстамі, якія загубілі ў Л. больш за 1 тыс.
    Лепель. Плошча
    Свабоды.
    чал. Дзейнічалі Лепельскае патрыятычнае падполле, падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ. У кастр. 1943 партызаны злучэння Віцебскай вобл. правялі Лепельскую аперацыю 1943. Го-рад вызвалены войскамі 3-га Бел. фронту ў ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944. 3 7.3.1963 горад абл. падпарадкавання. У 1959 у Л. 9,7, у 1970 — 13,1 тыс. ж.
    Прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, дрэваапрацоўчай, хар-човай (Лепельскі малочна-кансервавы камбінат) прамысловасці. У горадзе Ле-пельскі гідрамеліярацыйны тэхнікум, Ле-пельскі краязнаўчы музей. Брацкія магі-лы сав. воінаў і партызан, чырвонаар-мейцаў. Помнікі: Вызвалення, сав. воі-нам, партызанам і падпольшчыкам. Помнік архітэктуры — касцёл св. Казі-міра (2-я пал. 19 ст.).