Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛЕМЯШЭВІЧЫ. вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Прыпяць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на У ад горада і 27 км ад чыг. ст. Пінск, 219 км ад Брэста. 480 ж., 165 двароў (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. су-вязі. Брацкая магіла сав. воінаў і парты-зан. Помнік архітэкгуры — царква Рас-тва Багародзіцы (1885). Каля вёскі ста-янка эпох неаліту і бронзы і селішча жал. веку.
ЛЕН, адм.-тэр. адзінка ў Швецыі (24 у 1998); узначальваецца губернатарам, па-дзяляецца на сельскія камуны і гарады. 2) Тое, што феод.
ЛЕН (Lehn) Жан Мары П’ер (н. 30.9. 1939, г. Расэм, Францыя), французскі хімік-арганік. Чл. Парыжскай АН (1985). Скончыў Страсбурскі ун-т (I960), дзе працаваў у 1963—79 (з 1970 праф.). 3 1979 у Калеж дэ Франс. На-вук. працы па хімй макрагетэрацыкліч-ных злучэнняў (краўн-эфіраў). Распра-цаваў агульныя метады сінтэзу полімак-рацыклічных краўн-сістэм, у тл. мета-лаарган. характару. Нобелеўская прэмія 1987 (разам з Д.Дж.Хрэмам, Ч.Педэрсе-нам).
ЛЁНА, рака ва Усх. Сібіры, у Іркуцкай вобл. і Рэспубліцы Саха (Якуція), у Ра-сіі. Даўж. 4400 км, пл. бас. 2490 тыс.
км2. Пачынаецца на зах. схіле Бай-кальскага хр., за 21 км ад воз. Байкал, упадае ў м. Лапцевых. У верхнім цячэн-ні (да вусця р. Віцім) праразае Лена-Ангарскае плато, цячэ ў вузкай даліне (шыр. 1—10 км) са стромкімі схіламі, шмат парогаў і вадаспадаў. Пасля ўпа-дзення р. Кірэнга становіцца паўнавод-
Рака Лена.
най суднаходнай ракой. У сярэднім ця-чэнні (паміж вусцямі Віціма і Алдана) даліна пашыраецца да 20—30 км, у рэ-чышчы шмат астравоў. Ніжэй прытока Алёкма 600 км цячэ ў вузкай (3—4 км) даліне, складзенай з вапнякоў, абрывы з якіх часам утвараюць мудрагелістыя формы (Ленскія слупы). За 100 км вы-шэй г. Якуцк шыр. даліны 25—30 км ніжэй выходзшь на Цэнтральнаякуцкую раўніну. У вусці ўтварае дэльту (пл. каля 30 тыс. км2), падзяляецца на пра-токі, з якіх найб. Вялікая Трафімаўская і Быкаўская (злучае Л. з бухтай Тыксі). Гал. прытокі: Нюя, Вілюй (злева), Кі-рэнга, Віцім, Алёкма, Алдан (справа). Сярэдні расход вады каля с. Кюсюр 16 500 м3/с. Жыўленне пераважна снегавое і дажджавое. Характэрны высокае вес-навое разводдзе, значныя дажджавыя паводкі, нізкая летняя межань. Л. што-год выносіць у мора каля 12 млн. т за-віслых наносаў. Ледастаў у верхнім ця-чэнні з канца кастр. да сярэдзіны мая, у ніжнім — часам з канца вер. да пач. чэрв.; пры крыгаломе — заторы лёду; характэрны наледзі. Суднаходства ў раз-воддзе ад г.п. Качуг, рэгулярнае — ад Усць-Куга (Асятрова). Рыбалоўства пе-раважна ў нізоўі ракі. Прамысл. рыбы: муксун, сібірская рапушка, нельма, омуль, таймень. Гал. парты і прыстані: Булун, Жыганск, Якуцк, Алёкмінск, Ленск, Кірэнск, Асятрова, Пакроўск, Сангар. Асн. крыніцы забруджвання — прадпрыемствы золата і алмазаздабыў-ной прам-сці, горна-абагачальныя прадпрыемствы.
Літ.: Мостахов С.Е. Река Лена. Якутск, 1972; Колесов А.Н., Моста-хов С.Е. По реке Лене: Путеводатель-спра-вочнмк. Якугск, 1985.
ЛЁНАН (Lennon) Джон (Уінстан; 9.10. 1940, г. Ліверпул, Вялікабрытанія — 8.12.1980), англійскі рок-спявак, гіта-рыст, кампазітар, паэт. 3 1954 кіраваў створаным ім вак.-інстр. ансамблем «Кварымен». 3 1956 удзельнік вак.-інстр. квартэта «Бітлз», для якога пісаў песні (разам з П.Макартні). 3 1970 вы-
200 ЛЕНАРД
ступаў самастойна як саліст і ў ансамблі з жонкай Ёка Она. Аўгар альбомаў «Джон Ленан. Пластык Она Бэнд» (1970), «Уяві сабе» (1971), «Рок-н-рол» (1975), «Двайная фантазія» (1980; разам з Она); сярод хітоў «Дайце свету шанц» (гімн прыхільнікаў міру), «Маці», «Ге-рой з рабочага асяроддзя», «Што дапа-магае перажыць ноч», «Улада народу». Загінуў ад рукі фанатыка.
ЛЁНАРД (Lenard) Філіп Эдуард Антон [7.6.1862, г. Прэсбург (цяпер Брацісла-ва), Славакія — 20.5.1947], нямецкі фі-зік. Вучыўся ў Будапешцкім, Венскім, Берлінскім і Гайдэльбергскім ун-тах. У 1894—1930 праф. розных ВНУ Герма-ніі. 3 1909 кіраўнік Радыелагічнага ін-та ў Гейдэльбергу. Навук. працы па опты-цы, атамнай і малекулярнай фізіцы. Правёў грунтоўныя даследаванні пры-роды катодных прамянёў і іх уласцівас-цей (1892), эксперыментальна пацвер-дзіў асн. заканамернасці фотаэфекту (1902). Нобелеўская прэмія 1905. Вы-ступаў супраць тэорыі адноснасці. Ак-тыўна падтрымліваў нацызм.
ЛЕНАРТбВІЧ (Lenartowicz) Тэафіль (27.2. 1822, Варшава — 3.2.1893), польскі паэт, скулыттар. Друкаваўся з 1840-х г. 3 1851 у эміграцыі. У 1879—83 выкладаў слав. л-ры ў Балонскім ун-це. Паэт. зб-кі «Польская зямля» (1848), «Ліра» (1855), «Новая ліра» (1859) пры-неслі Л. славу «мазавецкага лірніка». У вершах выкарыстоўваў матывы і інтана-цыі фалькл. песень, перадаваў каларыт сял. жыцця, прыгажосць вясковых краявідаў. Рэліг. ўяўленні народа ад-люстраваў у паэмах «Захапленне» (1851) і «Блаславенная» (1854). Тэма паўстан-ня 1794 у паэме «Рацлавіцкая бітва» (1859). Пад уражаннем паўстання 1863—64 напісаў паэму «Марцін Бара-лёўскі-Лялевель» (1864). Стварыў шэраг скулытт. партрэтаў і кампазіцый на гіст.-патрыят. і рэліг. тэмы, некаторыя з якіх упрыгожваюць італьян. касцёлы.
Тв.: Wybor poezyi. Warszawa, 1991.
Літ.: Zi?ba M. Liryka Teofila Lenartowi-cza wobec piesni ludowej. Wroclaw, 1983.
СДз.Малюковіч.
ЛЁНАЎ (Lenau) Нікалаўс [canp. Німбш Эдлер фон Штрэ-л е н а ў (Niembsch Edler von Strehlenau) Франц; 13.8.1802, г. Ленаўхейм, Румы-нія — 22.8.1850], аўстрыйскі паэт-ра-мантык. Вучыўся ў Венскім і Гайдэль-бергскім ун-тах. Паводле сац.-філас. накіраванасці яго паэзія сугучная маты-вам «сусветнага жалю» ДжЛайрана і Г.Гейнэ. Паэт. зб-кі «Вершы» (1832), «Новыя вершы» (1838) і інш. адметныя яркай метафарычнасцю, рамант. сімво-лікай, блізкасцю да ням. і венг. нар. па-эзіі. Аўтар паэм «Фауст» (1836), «Сава-нарола» (1837), «Дон Жуан» (выд. 1851). У паэмах «Ян Жыжка» (1837—42), «Альбігойцы» (1842) прадчуванне не-пазбежнасці рэв. змен. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Л.Бар-шчэўскі.
Тв.: Бел. пер. — Зірні ў паток: Вершы, па-эмы. Мн., 1991; Рус. пер. — Стнхотворення. Ян Жмжка: Поэма. М., 1956; У кн.: Золотое сеченйе: Австрмйская поэзмя XIX—XX вв. в рус. переводах. М., 1988. Г.В.Сініла. ЛЁНГМЮР, Л э н г м ю р /Langmuir) Ірвінг (31.1.1881, Нью-йорк — 16.8.1957), амерыканскі фізік і фізікахі-мік. Чл. Нац. AH ЗША (1918). Скончыў Калумбійскі ун-т (1903), Гётынгенскі ун-т (1906). 3 1909 у лабараторыі кам-паніі «Джэнерал элекгрык» (у 1932—50 дырэктар). Навук. працы па вывучэнні тэрмічных эфектаў у газах, тэрмаіоннай эмісіі, хім. рэакцый пры высокіх т-рах і нізкім ціску, паверхневых з’яў (адсорб-цыя, монамалекулярныя слаі і інш). Атрымаў малекулярны вадарод і рас-працаваў працэс зваркі металаў у яго полымі (1911). Прапанаваў ф-лу для шчыльнасці эмісійнага току (1913; гл. Ленгмюра формула), ураўненне ізатэрмы адсорбцыі (ізатэрма Л.). Нобелеўская прэмія 1932.
ЛЁНГМЮРА ФбРМУЛА, аналітычная залежнасць эл. току паміж электродамі, змешчанымі ў вакуум, ад прыкладзенага да іх напружання. Названа ў гонар ХЛенгмюра, які даследаваў гэтую залеж-насць для розных канфігурацый элек-тродаў. Выгляд Л.ф. залежыць ад фор-мы электродаў і геаметрыі міжэлектрод-най прасторы, у найб. простых выпад-ках сіла току прапарцыянальная U-'2 (закон трох другіх), дзе U — прыкладзенае да электродаў напружан-не. Выкарыстоўваецца пры разліках і канструяванні эл.-вакуумных прылад (пераважна для электронных лямпаў з напаленым катодам). Гл. таксама Тэр-маэлектронная эмісія.
ЛЁНДЗЬЕЛЬСКАЯ КУЛЬТУРА, археа-лагічная культура энеаліту (4 — 1-я пал. 3-га тыс. да н.э.) на тэр. Славакіі, Чэхіі, Аўстрыі, Усх. Германіі і Зах. Ук-раіны. Назва ад паселішча каля в. Лен-дзьель недалёка ад г. Печ у Венгрыі. Насельніцтва займалася матычным зем-ляробствам і жывёлагадоўляй, жыло на паселішчах, размешчаных на высокіх мысах каля рэк, у паўзямлянках з глі-нянымі печамі і гасп. ямамі. Вядомы майстэрні для вытв-сці крамянёвых прылад працы. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў скурчаным станові-шчы або трупаспаленне. Вырабляліся крамянёвыя, касцяныя і медныя пры-лады працы, прадметы побыту, упрыго-жанні. Характэрны керамічныя амфа-ры, чашы, міскі, келіхі, арнаментава-
ныя размалёўкай белага ці чорнага ко-леру, штампамі, разнымі ўзорамі. Сустракаюцца гліняныя антрапаморф-ныя фігуркі і мадэлі жытлаў. А.ВЛоў.
ЛЕНДЛАРДЫЗМ (англ. landlordism ад landlord гаспадар зямлі), сістэма буйно-га землеўладання ў Вялікабрытаніі, пры якой уладальнікі зямлі здаюць яе ўчас-ткі ў арэнду прадпрымальнікам для вя-дзення сельскай гаспадаркі, пад пра-мысл. забудову, шахты і інш. і атрымлі-ваюць частку іх прыбытку ў выглядзе зямельнай рэнты. Аснова Л. — манапо-лія арыстакратаў на зямлю, якая скла-лася ў Вялікабрытаніі ў 14 — пач. 19 ст., у т.л. ў выніку агароджванняў.
ЛЕНДЛЕР (ням. Liindler ад Landi мяс-цовасць у Аўстрыі), аўстрыйскі і нямец-кі нар. парны танец. Паходзіць з аль-пійскіх рэгіёнаў Аўстрыі. Тэмп ажыўле-ны, але не хуткі. Муз. памер 3/4 або 3/8. Назву «Л » да пач. 19 ст. мелі мно-гія разнавіднасці аўстр. і ням. нар. тан-цаў, вядомых паводле харэаграфічньгх апісанняў з 16 ст. Тыповыя рухі: сліз-готны крок і павароты, вярчэнні пар-тнёркі, прытупванні партнёра, аднача-совае вярчэнне танцораў у розных на-прамках. Рухі шырокія, свабодныя. Вы-конваўся пад спевы ці ў суправаджэнні сял. аркестра (скрыпка, кларнет, цьгт-ра). Прататып вальса. Як муз. жанр вя-домы з 2-й пал. 18 ст. Характэрная форма — два 8-тактавыя перыяды з паўтарэннем кожнага. Яго выкарыстоў-валі венскія кампазітары (у Л.Бетхове-на — «ням. танец»), І.Брамс, А.Брук-нер, Ф.Шуберт, Р.Шуман, Г.Малер і інш.
ЛЕНД-ЛІЗ (англ. lend-lease ад lend да-ваць у пазыку + lease здаваць у арэнду), сістэма перадачы (у пазыку або ў арэн-ду) узбраення, боепрыпасаў, стратэг. сыравіны, прадукгаў харчавання і да т.п. Пастаўкі па Л.-л. ажыццяўляліся ЗША у краіны-саюзніцы антыгітлераў-скай кааліцыі ў перыяд 2-й сусв. вайны. Закон аб Л.-л. прыняты Кангрэсам ЗША у 1941.
Літ:. 3 о р н н Л.й. Особое заданне. М., 1987, Трасса мужества н дружбы: Сб. Якутск, 1992.
ЛЁНІН, вёска ў Жьггкавіпкім р-не Го-мельскай вобл., на правым беразе р. Случ. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 46 км на ПнЗ ад г. Жьгткавічы, 274 км ад Гомеля, 18 км ад чыг. ст. Мікашэвічы. 875 ж., 318 двароў (1999).