Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛЁНІНСКАЕ РАДОВІШЧА ГІЯСКОЎ У Добрушскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Леніна. Пластавы паклад звяза-ны з адкладамі палеаген-неагену. Пяскі белыя, шэрыя, месцамі жаўтаватыя, пе-раважна дробна- і сярэднезярністыя, кварцавыя, месцамі гліністыя, з лінзамі буйназярністых пяскоў. Разведаныя за-пасы 36,7 млн. м3. Магутнасць карыс-най тоўшчы 1,3—16,3 м, ускрышы (пяскі, марэнныя супескі) 0,2—9 м. Ка-рысная тоўшча падсцілаецца алеўрытамі і тонказярністымі пяскамі. Пяскі пры-датныя як фармовачныя і на выраб шкла. А.П.Шчураў.
ЛЕНІНСКАЕ РАДбвіШЧА ПЯСКОЎ. У Мінскім р-не каля в. Ельніца. Плас-тавы паклад звязаны з флювіягляцыяль-нымі адкладамі часу адступання сож-скага зледзянення. Пяскі жоўтыя, свет-ла-шэрыя, пераважна дробназярністыя, з праслоямі тонказярністага пяску, па-левашпатава-кварцавыя, месцамі сла-багліністыя. Разведаныя запасы 9,12 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 6,8—30,4 м, ускрышы (тонказярністыя пяскі, супескі) 0,2—5 м. Пяскі прыдат-ныя на выраб муровачных раствораў.
А.ІІ.Шчураў.
ЛЕНІНСКІ, пасёлак у Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Брэст. Заснаваны ў 1966. Цэнтр сельсавета і аграфірмы-калгаса «Рагазянскі». За 12 км на У ад горада і чыг. ст. Жабінка, 27 км ад Брэста. 1213 ж., 621 двор (1999). Торфабрыкетны з-д. Санаторый «Буг». Сярэдняя і муз. шко-лы, Дом культуры, 3 б-кі, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія за-гінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік пры-роды рэсп. значэння — дуб-волат у парку «Ацячызна»
ЛЕНІНСКІ, біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Салігорскім р-не Мінскай вобл. і Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл. Засн. ў 1960 у цэнтр. ч. Бел. Па-лесся паміж р. Случ і Лань. Пл. 42 тыс. га. Нізінныя, пераходныя і вярховыя балоты ў спалучэнні з сухадольнымі, верасовымі, чарнічнымі і імшыстымі хвойнікамі. На нізінных балотах чорна-альховыя і пушыстабярозавыя лясы. Невял. колькасць дуброў з прымессю ясеню і грабу. Водзяцца лось, казуля,
204 ленінскі
дзік, ліс, янотападобны сабака, заяц-ру-сак; баравая дзічына, вадаплаўныя і ба-лотныя птушкі. Рэакліматызаваны рач-ны бабёр, рассялілася андатра. Шмат жывёл, занесеных у Чырв. кнігу Бела-русі (чарапаха балотная, зімародак звы-чайны, пугач, бугай вялікі, бусел чорны і інш.).
ЛЁНІНСКІ БОЙ 1942, бой паргызан атрадаў «Камарова», «Пятровіча», імя М.Ц.Шыша па разгроме ням.-фаш. гар-нізонаў у г.п. Ленін Пінскай вобл. 12 вер. ў Вял. Айч. вайну. Са створаных партызанамі для гэтай аперацыі штур-мавых іруп (150 чал.) 3 былі размешча-ны на шляхах магчымага адыходу пра-ціўніка, 2 — у засадах на дарогах вера-годнага падыходу падмацаванняў вора-гу. У выніку раптоўнага нападу партызаны разграмілі гарнізон, вызвалі-лі зняволеных патрыётаў, захапілі тра-феі і арганізавана адышлі. У гонар бою партызан у в. Ленін Жьггкавіцкага р-на Гомельскай вобл. пастаўлены помнік.
ЛЁНІНСКІ КАМУНІСТЫЧНЫ САЮЗ МОЛАДЗІ БЕЛАРЎСІ, ЛСКМБ, гл. Камуністычны саюз моладзі Беларусі.
ЛЁНІНСКІ РАЁН, адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1940—60. Утвораны 15.1.1940 у Пінскай вобл. Цэнтр — в. Ленін, з 8.6.1950 — г.п. Мікашэвічы. 1.10.1940 падзелены на 12 сельсаветаў. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 20.1.1960 скасаваны, сельсаветы перададзены Жыткавіцкаму р-ну Гомельскай вобл., Старобінскаму р-ну Мінскай вобл., Лунінецкаму р-ну Брэсцкай вобл.
ЛЁНІНСКІЯ ПРЭМІІ, у 1925—91 у СССР вышэйшыя ўзнагароды за дася-гненні ў галіне навукі і тэхнікі, літара-туры, публіцыстыкі, журналістыкі, ма-стацтва і архітэкгуры. Засн. ў 1925 як прэміі імя У.І.Леніна (у 1935—57 не прысуджаліся). Прысуджаліся к-тамі па Ленінскіх і Дзярж. прэміях СССР пры Савеце Міністраў СССР 1 раз у 2 гады. Асобам, якія атрымлівалі Л.п., пры-свойвалася званне «Лаўрэат Ленінскай прэміі», уручаліся дыплом, ганаровы знак і пасведчанне.
Лаўрэаты Л.п. ў Беларусі. У г a -ліне навукі і тэхнікі: 1957. А.К.Красін; 1962. М.Я.Мацапура; 1965. В.С.Нямчынаў, Р.І.Салаухін; 1966. М.А.Ельяшэвіч; 1978. У.П.Платонаў. У гапіне літаратуры: 1962. П.У. Броўка; 1972. І.П.Мележ; 1978. М.Танк (Я.І.Скурко); 1986. В.У.Быкаў. У га-ліне мастацтва і архітэ-ктуры: 1970. Ю.М.Градаў, В.П.Занко-віч, Л.М.Левін, С.І.Селіханаў.
ЛЁНІНСК-КУЗНЁЦКІ, горад, раённы цэнтр у Кемераўскай вобл. Расіі, на р. Іня. Да 1922 пасёлак Кальчугіна, да 1925 Леніна, з 1925 горад. 118 тыс. ж. (1997). Чыг. станцыя. Цэнтр вугальнай прам-сці Кузбаса. Прам-сць: машына-будаванне, лёгкая, харч., коксахім., буд. матэрыялаў. Краязнаўчы музей.
ЛЕНКАРАНСКАЯ НІЗІНА На ПдУ Каўказа, у Азербайджане, паміж Та-лышскімі гарамі і Каспійскім м. Шыр. 5—6 км на Пд, 25—30 км на Пн. Нізі-на спадзіста нахілена да мора. Складзе-на з марскіх і рачных адкладаў, на У за-балочаная, шмат дробных азёр. Клімат субтрапічны. Зберагліся лясы з кашта-налістага дубу, жал. дрэва, гледычый, вольхі. Раён вырошчвання субтрапіч-ных культур (чай, рыс, тунг, тытунь, ін-жыр і інш.) і шаўкаводства. Каля ўзбя-рэжжа мора —- Гызылагаджскі запавед-нік з багатай фаунай птушак.
ЛЕНКАРАНЬ, горад, раённы цэнтр у Азербайджане, на р. Ленкараньчай пры ўпадзенні яе ў Каспійскае м. 45,4 тыс. ж. (1991). Порт на Каспійскім м. Чыг. станцыя. Цэнтр раёна вырошчвання субтрапічных культур. Прам-сць хар-часмакавая (чай, рыбныя і агароднін-ныя кансервы, мясныя вырабы і інш.); вытв-сць буд. матэрыялаў. Тэатр. Края-знаўчы музей. Прыморскі кліматычны і бальнеалагічны курорт (з 19 ст.).
Адзін з самых стараж. гарадоў Азербайджа-на. У 12 ст. паблізу Л. адкрыты гарачыя Mi-Hep. крыніцы. У 1629 цэнтр нац.-вызв. паў-стання. 3 сярэдзіны 18 ст. гал. горад Талы-шынскага ханства. У перывд Руска-іранскіх войнаў 19 стагоддзя разбурана персамі, якія пабудавалі тут крэпасць. У 1813 узята рус. войскамі. Паводле Гюлістанскага мірнага да-гавора 1813 уваходзіла ў склад Расіі (да 1918, з 1846 пав. горад).
ЛЕНОТР, Л е Н о т р (Lenotre, Le Notre) Андрэ (12.3.1613, Парыж — 15.9.1700), французскі архітэкіар; май-стар садова-паркавага мастацтва. Ву-чыўся ў С.Вуэ, Ш.Лебрэна і, магчыма, у Ф.Мансара. 3 1657 ген. кантралёр пабу-доў Людовіка XIV. Развіў прынцып ге-ам. планіроўкі і падстрыгання наса-джэнняў, харакгэрны для італьян. садоў эпохі Адраджэння. Спалучаў рацыяна-лізм класіцызму з прасторавым разма-хам барока, стварыў сістэму пабудовы вял. рэгулярнага («французскага») пар-ку з геам. сеткай алей, правільнымі аб-рысамі газонаў, басейнаў, баскетаў. Кі-раваў работамі ў парку Во-ле-Віконт (з 1653), у каралеўскіх парках Сен-Жэр-мен, Фантэнбло, Шантыйі, Сен-Клу (1660-я г.) — усе ў Парыжы. Аўтар пар-каў Версаля. Спраектаваў Сент-Джэймс-парк у Лондане і парк у г. Грынвіч (абодва 1662). Сістэма Л. была даміну-ючай у еўрап. паркабудаўніцтве да сярэ-дзіны 18 ст.
ЛЁНСКІ (сапр. Вервіцыёці) Аляк-сандр Паўлавіч (13.10.1847, Кішынёў — 26.10.1908), расійскі акцёр, рэжысёр, педагог і тэарэтык т-ра. На прафес. сцэне з 1865. У 1876—1908 у маскоў-скім Малым т-ры (у 1882—84 у Алек-сандрынскім т-ры). 3 1888 выкладаў у Маскоўскім тэатр. вучылішчы. Адзін з заснавальнікаў Новага т-ра (філіял Ма-лога т-ра), у 1898—1903 узначальваў у ім драм. трупу. Імкнуўся да перадачы рэаліст. шматграннасці і гіст. даклад-насці характарыстыкі персанажа, да спалучэння творчага натхнення з высо-кай сцэн. тэхнікай. Сярод роляў: Пет-ручыо, Гамлет, Атэла, Бенядзікт
(«Утаймаванне свавольніцы», «Гамлет», «Атэла», «Многа шуму з нічога» У.Шэк-спіра), Урыэль Акоста («Урыэль Акос-та» К.Гуцкава), Чацкі і Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Паратаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), Стал-бцоў, Дзямурын («Новая справа» і «Ца-на жыцця» У.Неміровіча-Данчанкі). У Новым т-ры паставіў спекгаклі: «Рэві-зор» М.Гогаля, «Казьма Захар’іч Мінін-Сухарук» і «Снягурка» Астроўскага; у Малым т-ры — «Рамэо і Джульета», «Бура» Шэкспіра, «Без віны вінаватыя» Астроўскага.
Тв:. Статьн. Пнсьма. Запнскм. 2 нзд. М., 1950.
Літ:. Зограф Н.Г. АП.Ленскнй. М., 1955.
ЛЁНСКІ Аляксандр Сцяпанавіч (25.3. 1910, с. Нячаеўка, Мардовія — 7.10. 1978), таджыкскі кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Таджыкістана (1945). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1937). У 1937—56 працаваў у Душанбе, у 1943—56 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Таджыкістана. У 1966—74 выкладаў у Маскоўскім ін-це культуры. Аўтар першага тадж. балета «Дзве ру-жы» (1941). Сярод інш. твораў: оперы «Тахір і Зухра» (1945), «Нявеста» (1946), «Хасіят» (1964); балет «Дыльбар» (1954); «Таджыкская сімфонія» (1937), «Та-джыкскія сюіты для сімф. аркестра» (1938); хары a cappella; апрацоўкі тадж. нар. песень; рамансы, песні; музыка для т-ра і кіно.
ЛЁНСКІ (Lenski) Юльян (сапр. Л я -шчынскі; 8.1.1889, г. Плоцк, Поль-шча — 20.8.1939), дзеяч польскага і міжнар. рабочага руху. Вучыўся ў Яге-лонскім (Кракаўскім) ун-це (1909—12). 3 1905 чл. Сацыял-дэмакратыі Каралеў-ства Польскага і Літвы. У час Кастр. рэ-валюцыі 1917 камісар ВРК, пазней ка-місар па польскіх справах у Наркамна-цы. Са снеж. 1918 у Мінску, адзін з ар-ганізатараў 1 рэдактар газ. «Miot» («Молат»), У 1919 нар. камісар асветы Літ.-Бел. ССР, чл. ЦК КП(б) Літвы і Беларусі. У 1920 чл. Польскага бюро пры ЦК РКП(б). 3 1925 чл. ЦК і Паліт-бюро ЦК Кампартыі Польпічы (КПП). Удзельнік I (1928) і II (1935) з’ездаў КПЗБ. У 1929—37 ген. сакратар КПП, чл. Прэзідыума Выканкома Камінтэрна. У 1937 рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1955.
ЛЁНСКІ ВЎГАЛЬНЫ БАСЁЙН На тэ-рыторыі Рэспублікі Саха (Якуція) і часткова Краснаярскага краю Расіі. Пл. 600 тыс. км2. Агульныя рэсурсы вугалю да глыб. 1800 м — 1647 млрд. т. Вугля-носныя адклады юры і ніжняга мелу маюць некалькі дзесяткаў вугальных пластоў. Вуглі бурьм і каменныя, у асн. маркі Д і Г. Цеплыня згарання ад 14,5 да 24,2 МДж/кг. Цэнтры здабычы — г.п. Сангар, Кангаласы.
ЛЁНСКІ РАССТРЭЛ 1912, расстрэл 17 крас. рабочых Ленскіх залатых капаль-няў у Сібіры (належалі рас.-англ. акц. т-ву «Лензолата»), Недастатковая зар-плата, цяжкія ўмовы жыцця і працы ра-
ЛЕНЭН
205
бочых выклікалі 13.3.1912 забастоўку, якая да канца сак. ахапіла больш за 6 тыс. чал. Перагаворы з адміністрацыяй вынікаў не далі, улады накіравалі ў раён капальняў войскі і жандараў. 17 крас. 2,5 тыс. рабочых накіраваліся да На-дзеждзінскай капальні (цяпер пас. Ал-рэльск Бадайбінскага р-на Іркуцкай вобл.), каб прынесці пратэст пракурору супраць арышту паліцыяй членаў Цэнтр. стачачнага к-та. Войскі адкрылі агонь: 270 чал. забіта, 250 паранена. Л.р. выклікаў абурэнне ў краіне, яго падзеі вывучалі спец. камісіі Дзярж. ду-мы (кіраўнік А.Ф.Керанскі) і ўрада. Ак-цыі пратэсту адбыліся па ўсёй Рас. ім-перыі, у т.л. ў Мінску, Віцебску, Гомелі і інш. месцах Беларусі.