Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Жыллёва-камунальная гаспадарка, швейны цэх. Горацкае педвучылішча, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Мемар. комплекс, які ўключае Музей савецка-польскай баявой садружнасці, брацкія магілы сав. і польскіх воінаў.
В М.Князева.
ЛЕНІНА, вёска ў Добрушскім р-не Го-мельскай вобл., на аўтадарозе г.п. Цера-хоўка — в. Кругавец-Калініна. Да 1930 наз. Папоўка. Цэнтр сельсавета і калга-са. За 50 км на ПдУ ад г. Добруш, 60 км ад Гомеля, 2 км ад чыг. ст. Круга-вец. 895 ж., 495 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулато-рыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз.
сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і пар-тызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Свята-Мікалаеўская царква. За 3 км на ПдУ ад вёскі — га-радзішча. Каля вёскі Ленінскае радові-шча пяскоў.
ЛЁНІНА, вёска ў Слуцкім р-не Мін-скай вобл., каля р. Морач, на аўтадаро-зе Слуцк—Капыль. Да 1921 наз. Рама-нава. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 26 км на 3 ад г. Слуцк, 131 км ад Мінска, 4 км ад чыг. ст. Морач. 505 ж., 213 два-роў (1999).
Вядома з сярэдзіны 16 ст ., уласнасць кня-зёў Слуцкіх, у 1612—18 ст. — Радзівілаў. 3 1638 мястэчка, 247 двароў, царква, 2 шпіталі, карчма. Моцна разбурана ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У 1718 атрымала прывілей на штогадовы кірмаш. 3 1793 у Рас. імперыі. 14.7.1812 каля мястэчка адбыўся бой казацкага корпуса ген. М.І.Платава з напале-онаўскімі войскамі Жэрома Банапарта і кн. Ю.Панятоўскага. У 19 — пач. 20 ст. цэнтр воласці Слуцкаі а пав. Мінскай губ. У 1897 у Л. 1552 ж., 239 двароў, 2-класнае вучылішча, жаночая школа, 2 царквы, 2 капліцы, 2 яўр малітоўныя дамы, 9 крам, карчма. 3 1924 цэнтр сельсавета Слуцкага р-на. У 1926 сяло, 1136 ж., 257 двароў, у 1972 — 676 ж., 230 два-роў.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. су-вязі. Брацкая магіла сав. воінаў і парты-зан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік на месцы бою 1812. На паўн. ускраіне вёскі гарадзі-шча культуры іптрыхаванай керамікі і перыяду Кіеўскай Русі. За 2 км на 3 ад вёскі магіла ахвяр фашызму. Радзіма кампазітара У В.Тэраўскага.
ЛЕНІНА ПІК, найвышэйшы пункт За-алайскага хр. на Паміры, на мяжы Кыргызстана і Таджыкістана. Выш. 7134 м. Грэбень хрыбта, дзе падымаец-ца Л.п., мае суцэльнае покрыва з фірну і лёду. На Пд спускаюцца ледавікі Вял. і М. Саўкдара (даўж. 20, 6 км і 14,3 км), на Пн — ледавік Леніна (даўж. 13,5 км). Першае ўзыходжанне здзейснена ў 1934 рас. альпіністамі В.М.Абалакавым і інш.
ЛЕНІНГРАД, назва г. Санкт-Пецярбург у 1924—92.
ЛЕНІНГРАДСКАЯ БІТВА 1941—44, баявыя дзеянні сав. войск і сіл флоту па абароне Ленінграда ад ням. і фінл. войск і іх разгроме 10.7.1941—9.8.1944 у Вял. Айч. вайну. Удзельнічалі войскі Паўн., Паўн.-Зах., Ленінградскага, Вол-хаўскага, Карэльскага і 2-га Прыбал-тыйскага франтоў, Балтыйскі флот, Ла-дажская і Анежская ваен. флатыліі, якім дапамагалі жыхары Ленінграда і партызаны. Для кіравання войскамі франтоў 10.7.1941 Дзярж. к-т абароны стварыў Гал. камандаванне Паўн.-Зах. напрамку на чале з К.Я.Варашылаеым, якому падпарадкаваў Паўн., Паўн.-Зах. франты, Паўн. і Балтыйскі флаты. У ліп.—вер. 1941 група ням. армій «Поў-нач» (4-я танк. група, 16-я і 18-я арміі) разам з фінл. войскамі (Карэльская і Паўд.-Усх. арміі) разгарнулі наступлен-не на Ленінград. Маючы колькасную і тэхн. перавагу над сав. войскамі (напр.,
па тэхніцы і ўзбраенні ў 5—6 разоў), ням. часці ў вер. 1941 прарваліся да ўзбярэжжа Фінскага заліва і Ладажскага воз., выйшлі да ўскраін Ленінграда і поўнасцю акружылі яго з сушы (з 8.9.1941 да 18.1.1943). У ходзе 30-месяч-най блакады горада войскі Ленінград-скага фронту (камандуючыя з 12.9.1941 Г.К.Жўкоў, з 10.10.1941 ІА.Фядзюнінскі, з 26.10.1941 ген.-лейт. М.С.Хозін, з 9.6.1942 Л.АГовараў), сілы Балтыйскага флоту (віцэ-адм. У.П.Трыбуц) і Ладаж-скай ваен. флатыліі (контр-адм. В.С.Ча-рокаў) адбілі атакі праціўніка. Каля 500 тыс. ленінградцаў будавалі абарончыя рубяжы. У ліп.—вер. 1941 сфарміравана 10 стралк. дывізій нар. апалчэння, 16 артыл.-кулямётных батальёнаў, 6 зні-шчальных палкоў, каля 200 партыз. ат-радаў. Дастаўка матэрыяльных сродкаў забеспячэння горада і войск ажыццяў-лялася па пракладзенай у ліст. 1941 па лёдзе Ладажскага воз. аўтамаб. дарозе, якую называлі «дарогай жыцця». Гэтым шляхам да крас. 1942 эвакуіравана ў глыб СССР больш за 500 тыс. ленін-градцаў, у горад дастаўлена 361 тыс. т ірузаў. Абарону Ленінграда аблегчылі контрнаступленне сав. войск пад Ціхві-нам (ліст.—снеж. 1941), актыўныя дзе-янні Волхаўскага фронту і партызан у тыле праціўніка. 18.1.1943 войскі Ленін-градскага і Волхаўскага франтоў пра-рвалі кальцо блакады на Пд ад Ладаж-скага воз. і ўтварылі калідор у 8—10 км, дзе былі пракладзены аўтамаб. дарога і чыгунка. У выніку Ленінградска-Наўга-родскай наступальнай аперацыі (14.1— 1.3.1944) ліквідавана пагроза Ленінгра-ду, праціўнік адкінуты на 220—280 км. 10—20.6.1944 сав. войскі разбілі фінл. аператыўную групу «Карэльскі перашы-ек», 21 чэрв. — 9 жн. — групу «AnoHeu» і замацаваліся на сав.-фінл. мяжы. У выніку бамбардзіровак і артыл. аб-стрэлаў у Ленінградзе разбурана каля 14 тыс. будынкаў, у т.л. помнікі культуры, ад голаду ў выніку Ленінградскай бла-кады загінула ад 600. да 900 тыс. чал. Абаронцы горада стрымлівалі да 15— 20% ням. узбр. сіл ад іх агульнай коль-касці на сав.-герм. фронце. У баях за Ленінград вызначыліся і многія воіны-беларусы, у т.л. камандуючы эскадрай караблёў віцэ-адм. В.П.ДрозД ген.-лейт. артылерыі У.П.Свірыдаў, Герой Сав. Саюза, снайпер Ф А. Смалячкоў, каман-дзір звяна знішчальнага авіяпалка Дз.Я.Аскаленка, нам. камандзіра эскад-рыллі штурмавога авіяпалка У.АШы-манскі, які накіраваў свой падбіты са-малёт на варожую дальнабойную гарма-ту.
Літ.: Бнтва за Ленннград, 1941—1944. М., 1964; Краснознаменный Балтнйскнй флот в бнтве за Ленннград, 1941—1944 гг.: [Сб. ст.]. М., 1973; Е р у гн н Н.П. О тех, кто высто-ял: Зап. фронтовнка. 2 нзд. Мн., 1989; Ада-мовнч A, Г р а н н н Д. Блокадная кннга 5 нзд. Л., 1989. В.А Юшкевіч, У.Я.Калаткоў.
ЛЕНІНГРАДСКАЯ БЛАКАДА 1941 — 44. гл. ў арт. Ленінградская бітва.
ЛЕНІНГРАДСКАЯ ВОБЛАСЦЬ Раз-мешчана на ПнЗ еўрап. ч. Рас. Федэра-цыі. Утворана 1.8.1927. Мяжуе на ПнЗ з
ленінскі 203
Фінляндыяй, на 3 — з Эстоніяй. Аб-мываецца Фінскім зал. Балтыйскага м., Ладажскім і Анежскім азёрамі. Пл. 85,9 тыс. км2. Нас. (без Санкг-Пецярбурга) 1679 тыс. чал. (1997), гарадскога 66%. Цэнтр — Санкт-Пецярбург. Найб. гара-ды: Гатчына, Выбарг, Ціхвін, Сасновы Бор, Волхаў, Кінгісеп.
П р ы р о д а. Берагавая лінія Фінска-га зал. слаба парэзаная, за выключэн-нем раёна Выбаргскага зал. (шхеры). На большай ч. тэр. вобласці — нізіны (Прыбалтыйская, Прынеўская, Вуок-сінская, Свірская і інш.) са слядамі дзейнасці ледавіковых вод. Паміж Фін-скім зал. і Ладажскім воз. — Карэльскі перашыек з Лембалаўскім узв. (выш. да 179 м) у цэнтры. На 3 вобласці распас-ціраецца Балтыйска-Ладажскі ўступ (Глінт). На Пд ад яго размешчана Ар-довікскае плато, у межах якога знахо-дзіцца Іжорскае ўзв. (выш. да 168 м). На ПнУ Вепсаўскае ўзв. (выш. да 291 м), на У Ціхвінская града. Карысныя выкапні: гаручыя сланцы, баксіты, фас-фарыты, гліны, граніт, вапнякі, пяскі. Крыніцы мінер. вод. Клімат пераходны ад марскога да кантынентальнага. Ся-рэдняя т-ра студз. 9—11 °C, ліп. 16— 17 °C. Ападкаў 750—850 мм за год. Гал. рэкі: Нява, Свір, Волхаў, Луга, Сясь, Вуокса. Каля 1800 азёр. Глебы дзярно-ва-падзолістыя, балотныя, алювіяль-ныя, ёсць урадлівыя дзярнова-карбанат-ныя. Пад лесам 55% тэрыторыі. На Ка-рэльскім перашыйку Ліндулаўскі ліс-тоўнічны гай. Балоты займаюць каля 12% тэрыторыі. Ніжнясвірскі запавед-нік.
Г аспадарка. Прам-сць Л.в. цес-на звязана з Санкг-Пецярбургам. У га-ліновай струкгуры прам-сці вядучае месца займаюць паліўная, электраэнер-гетыка, машынабудаванне, лясная, дрэ-ваапр., цэлюлозна-папяровая. Вядзецца здабыча гаручых сланцаў і торфу. Ле-нінградская АЭС, 8 ГЭС (Волхаўская, Свірская, Нарвенская, Вуоксінская і інш.), Кірышская ДРЭС. Машынабуда-
ванне і металаапрацоўка прадстаўлены суднабудаваннем і суднарамонтам, вытв-сцю вузлоў для зрактароў і мета-лаліодём, вырабам абсталявання для цэлюлозна-папяровай і хім. прам-сці, машын для жывёлагадоўлі і кормавыт-ворчасці. Металургічны комплекс грун-туецца на перапрацоўцы баксітаў і пры-вазных (з Кольскага п-ва) нефелінаў на гліназёмных з-дах, алюмініевым камбі-наце. Нафтаперапр. прам-сць. Хім. прам-сць (вытв-сць двайнога суперфас-фату, амафосу, сернай кіслаты, пера-працоўка сланцаў, быт. хімія, лесахім. прадукты). Развіта лясная, дрэваапр., цэлюлозна-папяровая прам-сць; лёгкая і харч. (у т.л. рыбная і рыбакансерва-вая) галіны. Прам-сць буд. матэрыялаў. Сельская гаспадарка прыгараднага ты-пу. Вядучая галіна — жывёлагадоўля, пераважна малочна-мясная, свінагадоў-ля (племянныя пароды), птушкагадоў-ля. Зверагадоўля (блакітны пясец, нор-ка). Конегадоўля. Пад с.-г. ўгоддзямі 745,4 тыс. га, у т.л. пад ворнымі земля-мі 423,8 тыс. га. У раслінаводстве каля 73 пасяўных плошчаў пад кармавымі культурамі. Вырошчваюць бульбу, ага-родніну, са збожжавых сеюць жыта, авёс, ячмень. Даўж. чыгунак 2780 км. Асн. чыг. вузлы: Санкг-Пецярбург, Вы-барг, Гатчына. Даўж. аўтадарог з цвёр-дым пакрыццём 10 тыс. км. Суднаход-ства па Волга-Балтыйскім водным шля-ху, Беламорска-Балтыйскім і Саймен-скім каналах, па Ладажскім і Анежскім азёрах, рэках Нява, Свір і інш. Марскія парты: Санкг-Пецярбург, Выбарг. Раз-віты трубаправодны транспарг. Турызм, Ленінградская і Выбаргская курортныя зоны. В.М.Корзун.
ЛЕНІНГРАДСКАЯ СПРАВА, назва се-рыі суд. працэсаў па абвінавачанні шэ-рагу буйных парт., сав. і гасп. работні-каў у здрадзе Радзіме і намеры ператва-рыць Ленінградскую парт. арг-цыю ў апору барацьбы супраць ЦК ВКП(б), сфальсіфікаваных органамі бяспекі
СССР у канцы 1940 — пач. 1950-х г. Суд. працэс над гал. абвінавачанымі (вер. 1950) праведзены з парушэннем працэсуальных норм: 6 чал., у т.л. бы-лыя чл. Палітбюро ЦК ВКП(б) МЛВазнясенскі, сакратар ЦК ВКП(б) АА.Кузняцоў, старшыня CM РСФСР М.І.Радзіёнаў, 1-ы сакратар Ленінград-скага абкома партыі П.С.Папкоў, рас-страляны, астатнія асуджаны на працяг-лыя тэрміны турэмнага зняволення. У Ленінградзе па гэтай справе рэпрэсіра-вана каля 2000 чал. Пазней усе асуджа-ныя па Л.с. рэабілітаваны, большасць пасмяротна.