Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Агульная пл. с.-г. угоддзяў 62,3 тыс. га, з іх асушаных 15,9 тыс. га. На 1.1.1998 у раёне 11 калгасаў, 6 саўгасаў, Віцебская сортавыпрабавальная стан-цыя, 15 фермерскіх гаспадарак. Асн. кірункі сельскай гаспадаркі: малочна-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля, ільнаводства. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпры-емствы па вытв-сці буд. матэрыялаў (цэгла), першаснай апрацоўцы лёну і харч. прам-сці. Па тэр. раёна прахо-дзяць чыг. Орша—Лепель, аўтадарогі Мінск—Віцебск, Мінск—Полацк, Ор-ша—Лепель, Лепель—Ула, Лепель— Докшыцы і інш. У раёне 21 сярэдняя, 3 базавыя, 7 пач., 6 муз., 3 дзіцяча-юнац-кія спарт. школы, школа алімп. рэзерву па веславанні, Лепельскі гідрамеліяра-цыйны тэхнікум, ПТВ, 34 дашкольныя ўстановы, 27 дамоў культуры і клубаў, 27 б-к, 6 бальніц, ваенны шпіталь, 2 па-ліклінікі, 7 амбулаторый, 19 фельч.-ак. пунктаў, 2 санаторыі (ваенны і дзіця-чы), будуецца дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр. Помнік гідратэхн. буд-ва Бярэ-зінская водная сістэма. Выдаецца газ. «Лепельскі край». Г.С.Смалякоў. ЛЕПЕЛЬСКІ СТРОЙ, традыцыйны комплекс бел. нар. адзення Падзвіння. Бытаваў у 19 — пач. 20 ст. пераважна ў Лепельскім, Ушацкім, Чашніцкім р-нах. Аснову летняга касцюма жанчын складалі кашуля, спадніца, фартух. Ка-
піуля мела тунікападобны або з прамы-мі плечавымі ўстаўкамі крой, сціплае аздабленне вузкімі паскамі чырвона-чорнага геам. арнаменту на рукавах і плечавых устаўках. Спадніцу (саян, дрыліх, андарак, шарак) шылі з 3—4, у заможных сялян з 7 полак пярэстых або аднаколерных даматканых тканін у бла-кітна-белым, сіне-фіялетавым, вохрыс-та-чырвоным каларыце, фартух з 1—3 полак кужэльнага палатна аздаблялі ўзорыстым ткацтвам (пераборы), вы-шыўкай (мярэжка), карункамі. Галаў-ныя ўборы — намітка, чапец, хустка, вянок, карона (галаўны ўбор дзяўчыны-мяшчанкі накшталт падвічкі з парчы, расшытай бліскаўкамі) і інш. Мужчын-скае адзенне складалі кашуля (насілі навыпуск, падпяразвалі поясам ці дзя-гай), нагавіцы, камізэлька з чорнай або цёмна-сіняй крамнай тканіны. Галаў-ныя ўборы — саламяны або лямцавы капялюш, белая магерка, картуз. Верх-няе мужчынскае і жаночае адзенне — армяк, сярмяга, світка, кажух.
Літ:. Р а м а н ю к М.Ф. Беларускае на-роднае адзенне: [Альбом]. Мн., 1981.
М.Ф.Раманюк.
Да арт. Лепельскі строй. Цясляр з Лепеля. Канец 19 ст.
ЛЕПЕШАЎ Іван Якаўлевіч (н. 23.10. 1924, в. Іскозы Дубровенскага р-на Ві-цебскай вобл.), бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1985), праф. (1987). Скончыў Гродзенскі пед. ін-т (1959). Настаўні-чаў. 3 1971 выкладае ў Гродзенскім ун-це. Даследуе фразеалогію, мову маст. л-ры, культуру мовы і маўлення. Аўтар прац «Фразеалогія ў творах К.Крапівы» (1976), «Лінгвістычны ана-
ЛЕПТАСПІРОЗ 209
ліз літаратурнага твора» (1981), «Праб-лемы фразеалагічнай стылістыкі і фра-зеалагічнай нормы» (1984), «Прыказкі як моўныя адзінкі і іх стылістычнае вы-карыстанне» (1995, з М.А.Якалцэвіч). Складальнік «Фразеалагічнага слоўніка для сярэдняй школы» (1973, з Н.В.Гаў-рош і Ф.М.Янкоўскім), «Этымалагічна-га слоўніка фразеалагізмаў» (ч. 1—2, 1981—93), слоўніка «3 народнай фра-зеалогіі» (1991), «Фразеалагічнага слоў-ніка беларускай мовы» (т. 1—2, 1993), «Слоўніка беларускіх прыказак» (1996, з Якалцэвіч), вучэбных дапаможнікаў.
Тв:. Моўныя самацветы. Мн., 1985; Асновы культуры мовы і стылістыкі. Мн., 1989; Фра-зеалогія сучаснай беларускай мовы. Мн., 1998; У слоўнікавую скарбонку. Гродна, 1999.
ЛЕПІДАДЭНДРАНАВЫЯ [ад грэч lepis (lepidos) луска + dendron дрэва], лускадрэвы, парадак вымерлых дзеразападобных раслін. Існавалі ў ка-меннавугальным і пермскім перыядах (каля 350—250 млн. гадоў назад) ва ўмовах трапічнага клімату.
Выш. ствала да 30 м, дыям. каля асновы да 2 м. Дрэвападобныя разнаспоравыя расліны. Ствол прамы, дыхатамічна разгалінаваны ў
Лепідадэндран.
Лепідаліт.
верхняй частцы. Драўніна ўкрыта тоўстай ка-рой э рамбічнымі або верацёнападобнымі ліс-цевымі падушачкамі. Лісце лінейнае, шыла-або ланцэтападобнае даўж. да 1 м, шыр. каля 1 см. Стробілы (органы размнажэння) адна-або двухполыя, дасягалі даўж. 50 см і дыям. 5 см. Па рэштках Л. вызначаюць узрост геал. адкладаў.
ЛЕШДАЛІТ [ад грэч. lepis (lepidos) лус-ка + lithos камень), мінерал групы слю-даў, падкласа слаістых сілікатаў; фтор-гідраксільны алюмасілікат калію і лі-тыю, K(Li, Al)2 (Si, A1)40io(F, ОН)2. Mae ў сабе 3,1—6% аксіду літыю LiO2, прымесі жалеза, марганцу, магнію, ру-бідыю, цэзію. Крынпалізуецца ў мана-клінальнай, радзей у трыкліннай або рамбічнай сінганіі. Крышталі пласцініс-тыя, лускаватыя, шкарлупістыя; шчыль-ныя дробназярністыя агрэгаты. Колер светлы, ружова-фіялетавы, розных ад-ценняў. Празрысты. Бляск перламутра-вы. Цв. 2,5—3,5. Шчыльн. 2,8—2,9 г/см3. Трапляецца ў рэдкаметальных пегматытах і літый-фторыстых гранітах, радзей у грэйзенах. Руда для вытв-сці літыю. Выкарыстоўваецца ў аптычнай, шкляной і керамічнай прам-сці. Радові-шчы ў Казахстане, Расіі, Чэхіі, Швецыі, ЗША і інш.
ЛЁПКА ўмастацтве, 1) стварэнне скульптуры з мяккіх пластычных матэ-рыялаў (гліна, воск, пластылін). Існуе як самастойная гэхніка ў дэкар. і арна-ментальнай скульптуры, дэкар.-прык-ладным мастаілве, і як пачатковая ста-дыя ў працэсе работы скулыггара (вы-кананне эскізаў і мадэлей). Вырабы ствараюцца шляхам ручной фармоўкі з камяка гліны ці інш. матэрыялу або на-нясеннем матэрыялу на метал. каркас спец. інструментамі — стэкамі. 2) Рэль-ефныя выявы (фігурныя, арнаменталь-ныя) на фасадах і ў інтэр’ерах будын-каў, пераважна адлітыя або адпрасава-ныя з гіпсу, бетону і інш. матэрыялаў. Пад Л. разумеюць таксама выяўленне аб’ёму, пластычнай формы ў жывапісе і графіцы.
ЛЕІІКІ Багдан Сільвестравіч (9.11.1872, с. Крагулец Цярнопальскай вобл., Украіна — 21.7.1941), украінскі пісь-меннік. Праф. Ягелонскага ун-та (1935). Вучыўся ў Венскім, потым у Львоўскім і Кракаўскім ун-тах. 3 1899 у Кракаве. Друкаваўся з 1895. Аўтар зб-каў вершаў «Строфы» (1901), «Восень» (1902), «Кніга гора» (1903), «3 глыбінь душы» (1905), «Доля» (1917), раманаў «У ціхі вечар» (1923), «Мазепа» (1926—29), аповесцей і апавяданняў. У ранніх тво-рах адчувальны ўплыў дэкадэнцтва (ма-тывы нявер’я, песімізму), некаторыя творы звязаны з асэнсаваннем гіст. лёсу Украіны. Аўтар «Нарыса гісторыі ўкраінскай літаратуры» (1909).
ЛЕПЛЯ Еўдакія Сцяпанаўна (15.3.1927, г. Шклоў Магілёўскай вобл. — 24.11.1976), бел. вучоны ў галіне мікра-біялогіі. Д-р мед. н. (1974), праф. (1975). Скончыла Віцебскі мед. ін-т (1951), працавала ў ім (з 1960 заг. ка-федры). Навук. працы па асаблівасцях і
механізме ўтварэння лек. устойлівасці ў бактэрый.
Тв.: Характернстмка антнбнотякограмм возбуднтелей днзентернн // Антнбнотнкн. 1968. № 6; Концентрацня пеннпнллмна в кровн у больных ревматнзмом прн введеннн нм бнцлллнна (разам з АЛ.Пінчук, З.С.Кле-вановіч) // Здравоохраненне Белорусснм. 1968. № 5.
ЛЕПРА, п р а к а з а, хранічнае інфек-цыйнае захворванне чалавека, якое пашкоджвае пераважна скуру і перыфе-рычную нерв. сістэму. Адкрыта нарв. урачом Г.Хансенам (1871). Узбуджаль-нік — мікабактэрыя лепры (палачка); хвароба сустракаецца ў краінах Азіі (Ін-дыі, М’янма, Тайландзе, Паўд. Карэі), экватарыяльнай Афрыцы, Цэнтр. і Паўд. Амерыцы. Пранікае ў арганізм чалавека праз пашкоджаную скуру і слі-зістыя абалонкі органаў дыхання. Інку-бацыйны перыяд 4—20 гадоў. Тыпы Л.: лепраматозная, туберкулоідная, не-дыферэнцыраваная. Пры лепраматоз-най узнікаюць эрытэматозна-пігмент-ныя плямы, на паверхні якіх фарміру-юцца лепромы, у ачагах выпадаюць ва-ласы, у далейшым інфільтрацыя. Пры туберкулоідным тыпе ўзнікаюць пляма-выя элементы, дробнапапулёзная вы-сыпка; парушаецца адчувальнасць, ад-бываецца эрозія эпідэрміса. Недыфе-рэнцыраваны тып праяўляецца эрытэ-матознымі, ахрамічнымі і гіпахромнымі плямамі з выразнымі межамі, пашко-джваецца перыферычная нерв. сістэма; знікае міміка. Лячэнне тэрапеўтычнае.
М.З.Ягоўдзік.
ЛЕПТА (ад грэч. lepton дробны, тонкі), 1) старажьггнагрэчаская дробная медная манета. 2) Сучасная грэч. дробная ма-нета, роўная */юо драхмы. У абарачэнні знаходзяцца манеты ў 50, 20, 10 і 5 Л.
3) У пераносным сэнсе — уклад у якую-небудзь агульную справу.
ЛЕПТАМАНАДЫ (Leptomonas або Herpetomonas), род прасцейшых сям. трыпанасамід кл. жгуціканосцаў. Больш за 10 відаў. Паразіты жывёл і раслін. У жывёл паразітуюць у кішэчніку насяко-мых, чарвей, паўзуноў, крыві рыб, пту-шак, млекакормячых; у раслін — у млечным соку (малачаевыя, складана-кветныя і інш.), вакуолях клетак, вы-клікаюць захворванне кафейнага дрэ-ва — некроз флаэмы. Пераносчыкі — клапы.
Даўж. 15—30 мкм. Цела тонкае, верацёна-падобнае. Жгуцік служыць для перамяшчэн-ня і прымацавання да эпітэлію кішэчніка.
ЛЕПТАСШРОЗ, вострая інфекцыйная хвароба чалавека і жывёл. Узбуджальні-кі — лептаспіры', перадаецца ад грызу-ноў, свойскіх і прамысл. жывёл (лісоў, пясцоў і інш ). Заражэнне адбываецца пры спажыванні прадуктаў ці вады, за-бруджаных лептаспірамі. У чалавека выяўляецца інтаксікацыяй з паражэн-нем скуры, нырак, печані, нерв. сістэ-мы. Адрозніваюць жаўтушны Л. (хваро-ба Вейла—Васільева) і безжаўтушны Л.
210 ЛЕПТАСПІРЫ
(водная ліхаманка). Інкубацыйны перы-яд да 20 дзён. Прыкметы: дрыжыкі, бо-лі ў спіне, мышцах, т-ра цела 39— 40 °C, галаўны боль, адутлаватасць тва-ру, высыпка на скуры, ірвота, адбыва-юцца змены ў нырках, печані, нерв. сістэме і інш. Лячэнне тэрапеўтычнае. У ж ы в ё л да Л. схільны буйная par. жывёла, свінні, козы, свойскія птушкі і інш. Стан жывёл прыгнечаны, у іх па-вышаецца т-ра цела, рэзка зніжаецца прадукцыйнасць, пры вострым цячэнні хваробы могуць гінуць. А.А.Астапаў. ЛЕПТАСПІРЫ (ад грэч. leptos тонкі, лёгкі + speira кручаная лінія), род аэробных бакгэрый сям. спірахет. 2 ві-ды: Л. паразітычныя (L. interrogans) і Л.-сапрафіты (L. biflexa). Л. паразітыч-ныя складаюць 18 сералагічных груп, 124 сератыпы, узбуджальнікі лептаспі-розаў. Вылучаны яп. вучонымі Іда, Іна-да і інш. (1914).
Даўж. да 20 мкм, дыяметр да 0,3 мкм. Складаюцца з асявой ніткі, акружанай цы-таплазматычнай спіраллю. Рухомыя. Размна-жаюцца папярочным дзяленнем. Патагенныя Л. гінуць пры ўздзеянні прамога сонечнага свягла, хім. рэчываў (кіслоты, шчолачы, дэ-зінфіцыруючыя сродкі), высокай т-ры, але ўстойлівыя да нізкіх т-р, здольныя перазімоў-ваігь у вадаёмах.