Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
230 ЛЁЗНА
Ёсць звесткі пра наяўнасць Л. на пла-нетах Сонечнай сістэмы і ў камегах. ЛЁЗНА, гарадскі пасёлак, цэнтр Лёз-ненскага р-на Віцебскай вобл., на ле-вым беразе р. Мошна. Чыг. станцыя на лініі Віцебск—Смаленск. За 40 км на ПдУ ад Віцебска. Аўтадарогамі звязаны з Віцебскам, Смаленскам, Оршай, Яна-вічамі, Арэхаўскам. 7,6 тыс. ж. (1998).
У канцы 16 ст. сяло Л. ў складзе Мікулін-скай вол. Віцебскага пав. 3 1625 —уласнасць кн. Агінскіх. У 1654 Л. ўнамінаецца як мяс-тэчка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, цэнтр воласці Аршан-скага пав. Магілёўскай губ. У 1786 Агінскія заснавалі туг мураваную правасл. царкву (зні-шчана ў 1961). У пач. вайны 1812 у Л. 2 тыд-ні стаяў 3-і франц. корпус маршала М.Нея. 3 1831 у Л. штогод праводзілася 4 кірмашы, былі развіты рамёствы. 3 адкрыццём у 1866— 67 руху па Рыга-Арлоўскай чыгунцы на ўскраіне Л. пабудавана чыг. станцыя. У 1870 Л. перайшло да Храпавіцкіх, потым да АІ.Шабекі. У 1865 адкрыта нар. вучылішча, у 1875 (пры чыг. станцыі) —царк.-прыходская
Лезна Вуліца Леніна.
школа (у 1887 пераўтворана ў 4-класнае нар. вучылішча). У 1880 у Л. 1536 ж., 216 дамоў, 25 крам, валасное праўленне, бальніца. У 1897 — 2473 ж. 3 1924 цэнтр Лёзненскага ра-ёна, з 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вай-ну з 17.7.1941 да 8.10.1943 акупіравана ням. фашыстамі, якія загубілі ў Л. 1200 чал. У 1972 — 5,7 тыс. чал.
Працуюць малочны, хлебны з-ды, Лёзненскі кансервава-агароднінасушыль-ны завод, ільнозавод, аграпрамтэхніка, сельгасхімія. 2 сярэднія і дзіцяча-юнац-кая спарт. школы, школа мастацгваў, 4 дашкольныя ўстановы, Дом культуры, 2 б-кі, Дом піянераў і школьнікаў, кіна-тэатр, Лёзненскі ваекна-гістарычны му-зей, бальніца, паліклініка, аптэка. Мо-гілкі сав. воінаў і партызан, магіла ах-вяр фашызму; помнік Вызвалення. Ра-дзіма мастака М.Шагала.
ЛЁЗНЕНСКІ ВАЁННА-ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЁЙ Засн. ў 1993 у г.п. Лёзна Ві-цебскай вобл. Пл. экспазіцыі 307 м2, больш за 9 тыс. экспанатаў асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў стараж. прад-
меты побыту і прылады працы, у т.л. з археал. раскопак на тэр. Лёзненшчыны, матэрыялы па гісторыі буйных нас. пунктаў раёна, пра рэв. рух 19 — пач. 20 ст., падзеі грамадз. вайны, індустры-ялізацыю і калекгывізацыю, рэпрэсіі сав. часу; дакументы і матэрыялы пра выдатных 'землякоў акад. П.І.Альаніка, МА.Ізобава, оперную спявачку Л.Р./'а-неставу, Герояў Сац. Працы, воінаў-ін-тэрнацыяналістаў і інш. Значнае месца займаюць матэрыялы пра Вял. Айч. вайну: абарончыя і вызв. баі, дзейнасць падполля і партыз. рух, удзел у вайне воінаў-землякоў; завяршае экспазіцыю мемар. зала «Памяць». Экспануюцца таксама нар. каецюмы, вышыванкі, ке-рамічныя цацкі і інш. Л.Г.Бараноўская. ЛЁЗНЕНСКІ КАНСЁРВАВА-АГАРОД-НІНАСУШЫЛЬНЫ ЗАВбД Знахо-дзіцца ў г.п. Лёзна Віцебскай вобл. Бу-даўніціва пачата ў 1952. У 1955 пушча-ны агароднінасушыльны цэх, на базе якога ў 1958 наладжаны выпуск кансер-ваў. 3 1966 кансервава-агароднінасу-шыльны камбінат. У 1971—75 пабуда-ваны корпус па вытв-сці бульбяной крупкі, механізаванае сховішча для ага-родніны, чыг. ветка. 3 1976 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1999): пладова-агароднінныя кансервы, сушаныя ага-родніна і бульба, сухое бульбяное пюрэ, бульбяны прадукт абсмажаны «Арыгі-нальны». бульбяныя чыпсы, грыбы ве шанка (свежыя, сушаныя, кансервава-ныя), мінер. вада «Лётцы», напітак пла-довы моцны.
ЛЁЗНЕНСКІ РАЁН На У Віцебскай вобл. Утвораны 17.7.1924. Пл. 1,4 тыс. км2. Нас. 22,3 тыс. чал. (1998), гарад-скога 34,1%. Сярэдняя шчыльн. 16 чал. на 1 км2. Цэнтр — г.п. Лёзна. 171 сельскі нас. пункт. 9 сельсаветаў: Бабі-навіцкі, Веляшковіцкі, Горбаўскі, Даб-рамыслінскі, Кавалёўскі, Крынкаўскі, Лёзненскі, Стасеўскі, Яськаўшчынскі.
Паўн. ч. раёна ў межах Віцебскага ўзвыш-ша, паўд. — у межах Лучоскай нізіны. Павер-хня ўзгорыста-раўнінная з агульным нахілам з Пн на Пд. Амаль 80% тэрыторыі вышэй за 180 м, найвыш. пункт 296 м (Гаршэва гара). Карысныя выкапні: пясок, пясчана-жвіровая сумесь, жвір, гліна, даламіт, торф, сапрапель. Сярэдняя т-ра студз. -8,2 °C, ліп. 17,9 °C. Ападкаў 613 мм за год. Вегетац. перыяд 183 сут. Найбольшыя рэкі Лучоса (у верхнім ця-чэнні Вярхіта) з прытокамі Чарніца (з Mom-Haft) і Сухадроўка. Азёры: Зелянское, Шэла-хава, Буёўскае, Сітнянскае, Міхалінава і інш. На р. Чарніца Дабрамысленскае вадасх. Tae-Ou с.-г. угодцзяў дзярнова-падзолістыя (48%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (39,4%) і інш. Пад лесам 26% тэрыторыі, найб. масівы на Пд, псраважна хваёвыя, яловыя, бяроза-выя, чорна- і шэраальховыя. Балопя займа-юць 3,6 тыс. га (2,6%), найб. балота Карпі-лаўскі Мох. Рэсп. ландшафтны заказнік Бабі-навіцкі, мясцовыя: біял. Адаменскі Гай, Бор. Дабрамыслінскі; гідралагічныя Радзіма Гу-шчына, Сцяпанаўскі Барок.
Агульная пл. с.-г. угоддзяў 62,8 тыс. га, з іх асушаных 18,8 тыс. га. На 1.1.1999 у раёне 15 калгасаў, 5 саўгасаў, 18 фермерскіх гаспадарак. Асн. кірункі сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, свінагадоўля, іггушкага-доўля, раслінаводства. Вырошчваюць жыта, пшаніцу, ячмень, авёс, зернеба-бовыя, лён, бульбу, pane, буракі і інш. Прадпрыемсгвы па вытв-сці буд. матэ-рыялаў (цэгла), харч. (кансервавыя, ма-лочныя, мясныя і хлебныя прадукты) і першаснай апрацоўкі лёну. Працуе дос-ледна-прамысловае прадпрыемства «За-вольша» па перапрацоўцы другасных нафтапрадуктаў (в. Завольша), Лёзнен-скае буд.-эксплуатацыйнае прадпрыем-ства водагаспадарчых і меліярацыйных сістэм і ГЭС (в. Дабрамыслі). Па тэр. раёна праходзяць чыгунка Віцебск— Смаленск і аўтадарогі Рыга—Арол і Санкт-Пецярбург—Адэса. У раёне 10 сярэдніх, 4 базавыя, 13 пач. школ, да-паможная школа-інтэрнат, вячэрняя і спарт. школы, 27 дашкольных устаноў, 25 дамоў культуры і клубаў, 31 б-ка, 4 бальніцы, 3 паліклінікі, 16 фельч.-ак. пунктаў. У в. Бабінавічы стараж. цэнтр ганчарнага рамяства (гл. Бабінавіцкая кераміка). Выдаецца газ. «Сцяг перамо-гі». Т.С.Смалякоў. ЛЁЛЯ, багіня вясны, дзявочага хараства ў язычніцкай міфалогіі ўсх. славян. Бе-ларусы ўяўлялі яе маладзенькай, прыго-жай дзяўчынай, якая ранняю вясною ходзіць па праталінах і абуджае зямлю ад зімовага сну; дзе Л. ступіць, там зе-лянее трава, распускаюцца кветкі. Сваіх немаўлят маці апраналі ў «лёлечкі» (расхінныя кашулі) і пускалі ступіць босымі ножкамі на першую траву, каб набрацца ад Л. моцы і прыгажосці. На-пярэдадні Юр’я (23 крас. с. ст.) дзяўча-ты спраўлялі ляльнік (веснавое свята, урачыстасць у гонар кахання і шлю-бу) — з песнямі вадзілі карагод вакол першай зазелянелай бярозкі. Самых прыгожых дзяўчат называлі Ляляю або Лёляю. /П.Хаўратоеіч. ЛЕМ, кветкавая расліна, тое, іпто вяз.
ЛЁН (Linum), род кветкавых раслін сям. лёнавых. Каля 230 відаў. Пашыра-ны ў субтрапічным і ўмераным паясах
Паўн. паўшар’я. На ўсіх кантынентах кулыывуюць Л. культурны (L. usitatissimum) — стараж. прадзільную і алейную расліну. Вылучаюць 5 груп: Л. буйнанасенны, Л.-даўтунец, Л-кудраш, Л. прамежкавы, Л. сцелісты. На Бела-русі 4 віды. Найб. вядомыя дзікарослыя Л. слабільны (L. catharticum) і жоўты (L. flavum). Трапляюцца на сырых лу-гах, сярод хмызнякоў. У культуры вы-рошчваецца пераважна Л.-даўгунец.
Л.-даўІгунец — аднагадовая самаапыляль-ная расліна выш. 70—130 см. Сцябло ў гус-тых пасевах прамое, у разрэджаных — моцна разгаліноўваецца, што зніжае якасць валакна. Лісце вузкае, чаргаванае, сядзячае. Кветкі правільныя, 5-членныя ў парасонападобных суквеццях. Плод — каробачка. У насенні 35—38% алею, які выкарыстоўваецца ў вытв-сці пакосту, лакаў, фарбаў і інш.; ільня-ная макуха — корм для жывёл. 3 валакна вырабляюць бытавую, тэхн. і тарную тканіну, з кастрьпіы — паперу, тэрмаізаляцыйныя ма-тэрыялы, буд. пліты.
Літ:. Льноводство. М., 1967; Руководство по освоенню мнтенснвной технолопш возде-лывання льна-долгунца. Мн., 1987.
У.П.Пярэднеў.
ЛЁС, у міфалогіі, ірацыяналістычных філас. сістэмах, паўсядзённым усведам-ленні’незразумелая, недаступная розу-му, загадкавая прадвызначанасць па-дзей і ўчынкаў. У старажытнагрэч. мі-фалогіі ўвасаблялася ў вобразах Мойраў (трох багінь Л.). Стараж. рымляне на-зывалі іх Паркамі і верылі ў няўхільную прадвызначанасць усяго, што адбываец-ца з чалавекам, у яго фатальнасць. У хрысціянстве і інш. рэлігіях Л. выступае
ў выглядзе боскага прадвызначэння, вы-шэйшай істоты. Некаторыя рэліг. кі-рункі (каталіцызм, праваслаўе) імкнуц-ца паслабіць фатальнасць уяўленняў аб Л. пры дапамозе эклектычнага спалу-чэння ідэі боскага прадвызначэння і свабоды волі асобы. Вера ў Л. з’яўляецца перадумовай узнікнення існавання ас-тралогіі. У канцы 19 ст. паняцце Л. ме-ла пашырэнне ў філасофіі жыцця. У звычайным жыцці Л. азначае долю, жыццёвы шлях, збег абставін.
ЛЁС (ням. Loss), аднародная тонказяр-ністая вапнавая горная парода светла-жоўтага ці палевага колеру. Складаецца _з кварцу і сілікатаў (27—90%), гліназё-му (да 20%), карбанатаў (больш за 6%). Пераважаюць (больш за 55%) часцінкі памерам 0,01—0,05 мм. Высокая по-рыстасць (да 50%). Залягае ў выглядзе покрываў на водападзелах і схілах (ма-гутнасць ад некалькіх метраў да 100— 200 м). Для Л. характэрна верт. слупка-ватая адасобленасць, прасадачнасць, пераслойванне з пахаванымі глебамі,
наяўнасць ракавін наземных малюскаў і ваішавых канкрэцый. Пры малой пры-роднай вільготнасці Л. вельмі трывалы і здольны захоўваць устойлівыя верт. ад-хоны выш. 10 м і больш. Л. занальны, прымеркаваны да абласцей умеранага клімату, пашыраны ў стэпавых і паў-пустынных раёнах. Л. з’яўляецца гле-баўтваральнай пародай для чарназёмаў і каштанавых глеб. Існуе некалькі тэо-рый паходжання Л., найб. вядомыя
ЛЁСАПАДОБНЫЯ 231
эолавая і ледавіковая. Пашыраны ў Кітаі (напр., Лёсавае плато), Сярэдняй Азіі, Зах. Сібіры, Паўн. Каўказе, Украіне і інш. Гл. таксама Лесападобныя пароды.
Я.І.Аношка.
ЛЁСАВАЕ ПЛАТб, Лёсавая р а ў -н і н а. У сярэдняй частцы бас. р. Хуан-хэ, у Кітаі. Абмежавана хр. Тайхан-шань, Цыньлін і ўсх. адгор’ямі Нань-шаня. Пл. каля 430 тыс. км’ Пераважа-юць вышыні 1200—1500 м. У межах Л.п. ёсць асобныя хрыбты (Люпань-шань, Люйляншань, Утайшань і інш ), грэбні якіх месцамі дасягаюць 2500 м. У геал. адносінах — упадзіна, запоўненая тоўшчай мезазойскіх адкладаў, пера-крытых лёсамі Магутнасць лёсаў 100— 200 м, на Пн да 250 м. Л.п. амаль поў-насцю разбурана эрозіяй (сетка яроў дасягае 5—6 км на квадратны кіламетр пры глыб. 100—150 м). Клімат умераны з сухой халоднай зімой і гарачым летам. Сярэдняя т-ра студз. ад -4 °C да -8 °C, ліп. 22—24 °C. Ападкаў ад 500 мм за год на У да 250 мм на ПнЗ; большасць іх выпадае ў час летняга мусону (ліп.— вер ), звычайна ў выглядзе ліўняў, якія стымулююць эрозію. Рэкі цякуць у глы-бокіх цяснінах і выносяць вял. коль-касць наносаў. Лёсавыя глебы высока-ўрадлівыя, але ў большасці змыты. Значныя тэр. ўзараны, схілы выш. да 1000 м тэрасаваныя. Вырошчваюць ба-воўнік, проса, гаалян, пшаніцу. На неп-рыдатных землях захавалася прыродная расліннасць (стэпы і лесастэпы). Радо-вішчы каменнага вугалю, жалезнай ру-ды, нафты, гаручых сланцаў, гіпсу, солі. Л.п. густа населена (асабліва даліна р. Вэйхэ). Буйныя гарады — Сіянь, Таю-ань, Ланьчжоў.