• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.'. Смят А Нсследованме о прлроде н прмчннах богатства народов: Пер. с англ. М., 1962; Памятннкн фмлософской мыслн Бело-русснн XVII — первой половнны XVIII в. Мн., 1991; Сорман Гн. Лнберальпое ре-шенве: Пер. с фр. М., 1992; Беларуская дум-ка XX ст. Варшава, 1998; Manning D Liberalism. London, 1976; Hayek F. von Law, legislation, liberty. London, 1982
    C. Ф.Дубянецкі.
    ЛІБЕРАЛБНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЯ ІіАРТЫЯ (ЛДП), палітычная партыя ліберальна-дэмакр. кірунку ў Беларусі.
    Створана ў лют. 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Вышэйшы савет. Асн. задачы — пабудова незалежнай бел. дзяржавы з эканомікай, якая эфекгыў-на спалучае дзярж. сектар з інш. фор-мамі ўласнасці. Гал. прыярытэты сац-эканам. палітыкі — дабрабьгг найперш асобнага чалавека, асобы. Знешнепаліт. стратэгія ЛДП зыходзіць са шматвек-тарнасці і эканам. мэтазгоднасці. Асн. сац. база партыі — высокакваліфікава-ны рабочы клас, частка сялянства, прадстаўнікі дзелавых колаў, інтэліген-цыі, ваенна-прамысл. комплексу, сту-дэнцтва, сілавых струкгур. Арг-цыі пар-тыі дзейнічаюць ва ўсіх абл. цэнтрах, a таксама ў 115 раёнах і гарадах Беларусі (1999). Партыяй створаны Ліберальна-дэмакр. бел. саюз моладзі, Жаночая лі-беральная асацыяцыя. Пад эгідай ЛДП дзейнічаюць 7 грамадскіх і ветэранскіх арг-цый.
    ліберАльна-дэмакратьічная пАРТЫЯ ЯІібНП (ЛДПЯ), найбуй-нейшая паліт. партыя краіны. Створана ў 1955 у выніку аб’яднання Ліберальнай і Дэмакр. партый. Стаіць на кансерва-тыўпых пазіцыях. 3 1955 кіруючая пар-тыя (за выключэннем 1993—96), з 1996 у кааліцыі з інш. партыямі.
    ЛІБЕРАЦ (Liberec), горад на Пн Чэхіі. Засн. ў 13 ст. 102 тыс. ж. (1991). Цэнтр тэкст. прам-сці (шарсцяныя, баваўня-ныя, шаўковыя тканіны); аўтамаб., эл,-тэхн. і тэкст. машынабудаванне, дрэва-апрацоўка. Штогадовыя тэкст. кірма-шы. Арх. помнікі 16—19 ст.
    ІІБЕРКЮНАВЫ ЗАЛбЗЫ, тое, што кішэчныя крыпты.
    ЛІБЕРМАН (Liebermann) Макс (20.7. 1847, Берлін — 8.2.1935), нямецкі жы-вапісец і графік. Вучыўся ў Берліне ў К.Штэфека (1866—68), у Маст. школе ў Веймары (1868—72). Праф. (1897), прэзідэнт (1920) Берлінскай AM. Засна-вальнік «Берлінскага Сецэсіёна» (1898—99). У ранні перыяд працаваў у рэаліст. кірунку. У творах пераважалі сцэны з жыцця сялян і рабочых: «Ашчыпванне гусей» (1872), «Школа шыцця ў Галандыі» (1876), «Амстэрдам-скія вязалыпчыцы» (1880), «Майстэрня шаўца» (1881), «Селянін у дзюнах» (1895). Пазней пад уплывам імпрэсія-нізму яго творчасць набыла пленэрны характар. Ствараў пераважна пейзажы і партрэты, якія вызначаліся святлонасы-чанасцю, свабоднай пластыкай мазка: «Алея папугаяў» (1902), «На рацэ Альс-тэр у Гамбургу» (1910), «Галандскі пей-заж» (1912), партрзты А. фон Бергера (1905), Ф.Заўэрбруха (1932), аўтапар-трэт (1909) і інш. Сярод графічных тво-раў: «Маці з дзіцем» (1891), «Пола» (1912) і інш. В.Я.Буйвал. ЛІБЕРУМ BETA (лац. liberum veto вольнае «забараняю»), у 16—18 ст. ў Рэчы Паспалітай права дэпутата сейма спыніць пасяджэгше і адмяніць усе прынятыя на ім пастановы сваім вус-ным пратэстам (выкрыкам «не дазва-дяю» або «пратэстую»), Узнікла як
    ЛІБЕРЫЯ	235
    следства прынцыпу абавязковага адна-галосся пры прыняцці сеймавых паста-ноў, уведзенага ў 1589. Упершыню вы-карыстана ў 1652; да 1764 такім чынам сарвана 48 сеймаў з 55, што вяло да па-літ. анархіі і ўмяшання інш. дзяржаў у справы Рэчы Паспалітай. У 1768 дзеян-не Л.в. абмежавана, захоўвалася толькі пры вырашэнні другарадных пытанняў. Ліквідавана канстытуцыяй 3 мая 1791.
    ЛІБЕРЦІНЫ, тое, што вольнаадпушча-нікі.
    ЛІБЕРЫЯ (Liberia), Рэспубліка Л і б е р ы я (Republic of Liberia), дзяр-жава ў Зах. Афрыцы, на ўзбярэжжы Ат-лантычнага ак. Мяжуе на 3 з Сьера-Ле-оне, на Пн з Гвінеяй, на У з Кот-д’іву-арам. Пл. 111,4 тыс. км2- Нас. 3073,2 тыс. чал. (1995). Дзярж. мова — англій-ская. Сталіца — г. Манровія. Краіна па-дзяляецца на 13 графстваў. Нац. свя-та — Дзень Незалежнасці (26 ліпеня).
    Дзяржаўны лад. Л. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1986. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва на 6 гадоў. Вышэйшы прадстаўнічы і заканад. орган — двух-палатны парламент (Сенат і Палата прадстаўнікоў), выбіраецца на ўсеагуль-ных выбарах. Выканаўчая ўлада нале-жыць ураду, прызначанаму прэзідэнтам. Прырода. Уздоўж узбярэжжа Атлантыч-нага ак. — вузкая (да 60 км) нізінная раўніна. Углыб краіны тэрыторыя пас-тупова павышаецца і пераходзіць у Лео-на-Ліберыйскае ўзв. выш. каля 500 м. Над ім уздымаюцца асобныя астраўныя горы (г. Німба, на стыку межаў з Гвіне-
    
    МЛІберман
    Алея палугаяў. 1902. *
    Герб і сцяг Ліберыі.
    яй і Кот-д’Івуарам, 1752 м). Карысныя выкапні: жал. руда (больш за 3,5 млрд. т), алмазы, золата, баксіты і інш. Клі-мат субэкватарыяльны, гарачы і віль-готны. Сярэднямесячныя т-ры паветра ад 23 °C у жн. да 27 °C у красавіку. Ападкаў за год да 1500—2000 мм ва ўнугр. раёнах, да 5000 км на ўзбярэж-жы. Рэкі кароткія, паўнаводныя, з па-рогамі і вадаспадамі. У раслінным по-крыве пераважаюць вечназялёныя эква-гарыяльныя лясы з каштоўнымі парода-
    мі дрэў, саваннавыя рэдкалессі, участкі саваннаў. Пад лесам і хмызнякамі 39% тэрыторыі. Жывёльны свет разнастай-ны. У саванне трапляюцца буйвалы, ан-тылопы, леапарды. У лясах шмат пту-шак, малпаў, змей, насякомых, у т.л. тэрмітаў, мух цэцэ. Нац. парк Сарпа (Сапа), лясныя заказнікі.
    Насельніцтва. На тэр. Л. жыве больш за 20 этн. груп. Пераважаюць народы, якія размаўляюць на нігера-кангалез-скіх мовах. Найб. народы: кпела, лома, мака, банды, кру, кісі, гола. Каля 5% складаюць амерыкана-ліберыйцы (на* шчадкі неграў-рабоў з 31ІІА), жывуць пераважна ў гарадах. 70% насельнінтва вызнае нац. традыц. культы, ёсць му-сульмане (20%) і хрысціяне (10%). Ся-рэднегадавы прырост насельніцтва 3,3%. Сярэдняя шчыльн. 27,6 чал. на 1 км . Найб. шчыльна заселена прыбя-рэжная паласа — 40—50 чал. на 1 км . У гарадах жыве 48% насельніцтва (1996). Найб. горад Манровія (962 тыс.
    ж., 1997). Каля 50 тыс. ж. у гарадах Б’юкенен, Робертспарт, Харбел. У сельскай гаспадарцы занята 70,5% пра-цаздольных, у прам-сці і гандлі — 4,5%, у абслуговых галінах — 10,8%. Каля 700 тыс. — 1 млн. грамадзян Л. ў выніку грамадз. вайны (1989—96) вы-мушаны бьші эмігрыраваць. 3 1996—97 бежанцы паступова вяртаюцца з сусед-ніх краін.
    Гісторыя. Старажьпная гісторыя Л. да з'яў-лення ў сярэдзіне 15 ст. на яе тэрыторыі еў-рапейцаў малавядома. У 1822 група б. неграў-рабоў з ЗША заснавала тут пасяленне Ман-ровія. У 1820—30-я г. ўзніклі інш. пасяленні, якія 1.4.1839 аб’ядналіся ў Садружнасць па-сяленняў Ліберыі. 26.7.1847 абвешчана Рэс-публіка Л., улада ў якой належала выхадцам з ЗША — амерыкана-ліберыйцам, карэнныя жыхары былі пазбаўлены грамадз. правоў. 3 1920-я г. Л. трапіла ў моцную эканам. залеж-насць ад амер. кампаній. У студз. 1944 прэзі-дэнт У.Табмен абвясціў «палітыку аб’яднан-ня», паводле якой карэішыя жыхары ў 1945 атрымалі права голасу. Панаванне амер.-лібе-рыйскай эліты ў эканоміцы і палітыцы захоў-валася да забойства ў 1980 групай ваенных прэзідэнта У.Толберта. Улада перайшла да
    236 лібі
    Савета нац. выратавання на чале з С.Доу, які ў кастр. 1985 быў выбраны прэзідэнтам Л. У выніку пагаршэння эканам. становішча ў 2-й пал. 1980-х г. і міжнац. спрэчак у грамадстве Л. павялічылася незадаволенасць. У снеж. 1989 узбр. група створанага эмігрантамі Нац-патрыят. фронту Л. (НПФЛ) на чале з Ч.Тэй-ларам уварвалася ў Л. з тэр. Кот-д’Івуар. Пасля гібелі Доу ў вер. 1990 пачалася бараць-ба за ўладу паміж НПФЛ, групамі, якія адка-лоліся ад яго і б. прыхільнікамі Доу У выніку грамадз. вайны 1989—96 загінула каля 150 тыс. чал., 1,2 млн. пазбавіліся прытулку, 700 тыс. уцяклі ў суседнія краіны. 2.8.1996 у г. Абуджа (Нігерыя) падпісана пагадненне пра спьшенне агню і раззбраенне ўсіх бакоў кан-флікту. На ўсеагульных выбарах у ліп. 1997 прэзідэнтам Л. выбраны Тэйлар.
    Л. — чл. ААН (1945), Арг-цыі афр. адзінства. У краіне дзейнічаюць Нац-патрыят. фронт Л., Незалсжны Нац-патрыят. фронт Л., Аб’яднанне неза-лежнага руху за дэмакратыю ў Л.
    І'аспадарка. Л. — агр. краіна з разві-той горназдабыўной прам-сцю. Значна пацярпела ад грамадз. вайны і ваен. дзеянняў. Валавы нац. прадукг на 1 чал. складае 770 дол. (1994). На сельскую і лясную гаспадарку разам з рыбалоў-ствам прыпадае 40%, на прам-сць — каля 30%, у т.л. на горназдабыўную — каля 20%. У сельскай гаспадарцы пера-важае абшчыннае землеўладанне і дробныя сялянскія надзелы. Ёсць план-тацыі, якія належаць замежным кампа-ніям або дзяржаве. Найб. развіта земля-робства. С.-г. ўгоддзі займаюць каля 1 млн. га, у тл. каля 0,5 млн. га пад во-рывам, каля 0,3 млн. га пад шматгадо-вымі насаджэннямі, каля 0,2 млн. га пад лугамі і пашай. Асн. таварныя куль-туры: гевея, алейная пальма, кава, ка-кава, цукр. трыснёг, тыгунь. Штогод атрымліваюць каля 100 тыс. т пальмава-га алею, 10 тыс. т кавы, 5 тыс. т кака-вы. На ўнутр. патрэбы вырошчваюць рыс (каля палавіны пасяўной плошчы), маніёк, тара, ямс, бананы, ананасы, арахіс, сою, цьггрусавыя. Жывёлагадоў-ля развіта слаба. Пагалоўе (пач. 1990-х г., тыс. галоў); буйн. par. жывёлы — ка-ля 40, авечак і коз — каля 500, сві-ней — каля 100. Развіта лясная гаспа-дарка. Нарыхтоўка каштоўных парод драўніны складае штогод каля 1 млн.
    м’, працуе 19 лесапільных з-даў. Мар-ское рыбалоўства (15—20 тыс. т рыбы штогод). У прам-сці гал. роля належыць здабычы карысных выкапняў, якую вя-дуць замежныя кампаніі. Штогод зда-бываюць каля 15—20 млн. т жал. руды (1-е месца ў Афрыцы), каля 0,3—0,4 млн. каратаў алмазаў, 3—4 т золата. Да пач. ваенных дзеянняў штогадовая вытв-сць электраэнергіі складала каля 1 млрд. кВт • гадз, у 1993 атрымана 440 кВт - гадз. Болып за палавіну электра-энергіі дае ГЭС Маўнт-Кофі на р. Сент-Пол. Апрацоўчая прам-сць развіваецца з 1960-х г. Найб. развіта харчасмакавая галіна (вытв-сць безалкагольных напіт-каў, віна, піва, мукі, кансерваў, пера-працоўка рыбы, мяса, агародніны і інш.). Ёсць асобныя прадпрыемствы нафтаперапр., буд. матэрыялаў, хім., лёгкай, мэблевай прам-сці. Больш за 60% прамысл. прадпрыемстваў у г. Манровія. Развіты традыц. рамёствы: прадзенне і ткацтва, выраб цыновак, кошыкаў, скур, разьба па дрэве і інш. Транспарт пераважна аўтамабільны і чыгуначны. Аўтадарог 10,1 тыс. км, у т.л. асфалыавых і гравійных 5,8 тыс. км; чыгунак 490 км. Пад флагам Л. з прычыны нізкіх падаткаў і выгаднага для суднаўладальнікаў прац. заканадаў-ства плаваюць гандл. судны ЗША і кра-ін Зах. Еўропы агульнай грузапады-мальнасцю 56,7 млн. брута-рэг.т (1997). Гал. парты — Манровія (разнастайныя грузы) і Б’юкенен (экспарт жал. руды). У краіне 59 аэрапортаў, у тл. міжнар. аэрапорт Робертсфілд каля Манровіі. У 1989 экспарт склаў 505 млн. дол., ім-парт — 394 млн. долараў. У экспарце пераважаюць жал. руда (61%), каўчук (20%), драўніна і лесаматэрыялы (11%), кава, у імпарце — паліва, хімікаты, ма-шыны і прамысл. абсталяванне, харч. прадукты. Гал. гандл. партнёры — ЗША і краіны Зах. Еўропы. Знешні доўг Л. перавышае 1,7 млрд. долараў. Грашовая адзінка — ліберыйскі долар.