Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Да арт. Лівав. Уэбярэжжа Міжземнага мора.
л і ван 239
(зб. апавяд. «Кульгавы хлопчык», пат-рыят. раман «Аладка»), М.К.Карама (раманы «Хворы на сухоты». «Крык па-кут»). У 1940—50-я г. ўзніклі абноўле-ныя паэт. формы, жанры навелы і вер-шы ў прозе, значнае месца занялі пе-раклады. Асн. тэмы — барацьба суп-раць фашызму, каланіялізму, крытыка сац. несправядлівасці (апавяданні М.Абуда, М.І.Дакруба, аповесці Ж.Ха-ны, паэзія Р.аш-Шахаля). Барацьба супраць імперыялізму і ізраільскай аг-рэсіі — гал. тэма прозы 1960—70-х г. (М.Айтані, Э.Бустані). У творчасці Э.Насар Алах (раман «Алеандр»), Л.Ба-альбекі (раман «Я жыву»), Л.Асаран вы-явіўся ўплыў зах.-еўрап. мадэрнісцкай л-ры і філасофіі экзістэнцыялізму. На-былі вядомасць творы франкамоўных паэтаў (Ф.Г.Нафах, Ш.Горм) і празаікаў (Ф.Хаік, Ж.Шэхадэ). У пач. 1980-х г. з абвастрэннем блізкаўсх. канфлікту ў л-ры распрацоўвалася тэма палесцін-скага і араб. супраціўлення (Дакруб, Х.Муруве, Х.Садэк, А.Сувейд). У 1955 засн. Саюз пісьменнікаў Л.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. Найб. стараж. помнікі адносяцца да 5— 3-га тыс. да н.э.: рэшткі каменных ума-цаванняў і жылых дамоў Бібла, кераміч-ныя вырабы з грабеньчатым арнамен-там і схематычнымі выявамі звяроў. 3— 2-м тыс. да н.э. датуюць помнікі фінікійскага мастацтва: храм Рэшэфа, саркафаг цара Ахірама, дробная плас-тыка (ідалы Баала і Іштар), ювелірныя вырабы, зброя. На мастацтва 2—1-га тыс. да н.э. паўплывалі культура Ста-раж. Егіпта, Асірыі, Вавілоніі, дзяржавы Ахеменідаў. У рым. перыяд спалучаліся апт. і ўсх. традыцыі (храмавы комплекс у Баальбеку, трыумфальная арка і кала-нады ў Тыры, мазаікі т-ра ў г. Бібл). У візант. перыяд (4 — пач. 7 ст.) будавалі манастыры, цэрквы, катакомбы (многія з мазаікамі). 3 пачаткам ісламізацыі Л. (7 ст.) з’явіліся мячэці (Вялікая мячэць у Баальбеку), медрэсэ, рынкі, караван-
240 ліван
сараі, замкі (каля Анджара, 7—8 ст.). Будавалі абарончыя збудаванні (крэпас-ці ў Джубейлі, Трыпалі, Сайдзе; замак Бафор, 1139), манастыры (Бельмонт), цэрквы (св. Фокі ў Аміуне, захаваліся рэшгкі размалёвак). У мамлюкскі перы-яд (13 — пач. 16 ст.) будавалі невял. купальныя мячэці, інтэр’еры якіх аз-дабляліся сталактытамі, разьбой па дрэ-ве, інкрустацыяй з мармуру, арнамен-тальнымі мазаічнымі пано і надпісамі, a таксама крэпасці: замак у Рашаі (13 ст.), ільвіная вежа ў Трыпалі (15 ст) і інш. Архітэктура і мастацтва часоў Ас-манскай імперыі (1516—1918) развіва-ліся пад уплывам тур. культуры. Былі пашыраны вітражы, арнаментальная разьба. У 17—18 ст. працавалі жывапіс-цы Абдала Захір, Несцер Тарабулсі, Стэфан Дэйрані. Хрысціянскія храмы ўпрыгожвалі мазаікай, размалёўкай і абразамі візант. ўзору. У 19 — пач. 20 ст. будаваліся палацы з развітым дэко-рам (Бейт-эд-Дзін), пашырыўся манум. і станковы жывапіс на рэліг. і бьп. тэ-мы (размалёўкі Н.аль-Маадзі, партрэты і жанравыя кампазіцыі Х.Срур і Х.Салі-бі). Пасля 1-й сусв. вайны мастацтва Л. зазнала моцны франц. ўплыў. У 1930 пачалі працаваць ліванскія архітэктары А.Табет, Ж.Абушар, Ф.Трад і інш. У выяўл. мастацгва 1930—40-х г. перава-жаў рэаліст. кірунак (М.Фарух, А.Онсі і інш.). Пасля 1943 праводзіліся рэкан-струкцыі гарадоў, буд-ва жылых кварта-лаў і грамадскіх пабудоў з выкарыстан-нем мясц. традыцый (пансіянат у Сай-дзе, 1946—48) і дасягненняў сусв. архі-тэктуры. У мастацтве 1950—60-х г. праявіліся ўплывы сюррэалізму, кубіз-му, абстракцыянізму. 3 1980-х г. на яго развіццё ўздзейнічае рост нац. самасвя-домасці, пачалі развівацца паліт. плакат і карыкатура. Уклад у развіццё мастац-тва зрабілі жывапісцы С.Бальтаксе, П.Кіракасян, І.Шамут, А.Раес, Ж.Халі-фе, Р.Шараф, скульптар Ю.Хааек, гра-фікі Р.Шахаль, А.Марыні і інш. Дэ-кар.-прыкладное і нар. мастацтва прад-стаўлена ўзорыстым ткацгвам, вышыў-кай, пляценнем з афарбаванай саломкі,
дыванаткацтвам, інкрустацыяй косцю і перламутрам па метале і дрэве.
Літ:. С а л н б н К.-С. Очеркн по нсторнн Лнвана: Пер. с англ. М., 1969; Адзярыха В.У. Ліванскае грамадства ў 1943—1975 п.: Прабл. развіцця // Бел. гіст. часоп. 1997. № 2; Крымскнй АЕ. Нсторяя новой араб-ской лятературы, XIX —нач. XX в. М., 1971.
Н.А.Сцепанюга (прырода, насельніцтва, гаспадарка).
В.У.Адзярыха (гісторыя), Г.М.Малей (літаратура), В.ЯБуйвал (архітэктура і выяўленчае мастацгва).
ЛІВАН, горны хрыбет уздоўж усх. ўзбя-рэжжа Міжземнага м., на тэр. Лівана. Даўж. 170 км. Выш. да 3088 м (г. Кур-нет-эс-Саўда). Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў, на Пн — з ба-зальтаў. Клімат міжземнаморскі. Апад-каў на зах. схіле выпадае больш за 1000 мм, усходні — больш сухі. Міжземна-морскія хмызнякі (маквіс і фрыгана), гаі з ліванскага кедру, дубу, алепскай хвоі. На зах. схіле карставая пячора Джэйта (аб’ект турызму).
ЛІВАНАЎ Барыс Мікалаевіч (8.5.1904, Масква — 22.9.1972), расійскі акцёр і рэжысёр. Нар. арт. СССР (1948). Ву-чыўся ў 4-й студыі МХТ. 3 1924 акцёр МХАТ. 3 1950-х г. выступаў і як рэжы-сёр. Творчасць вызначалася яркім тэм-пераментам, рамант. узнёсласцю, спа-лучэннем сатырычнасці знешняга ма-люнка ролі з глыбокім лірызмам, ім-кненнем да выяўлення супярэчлівасці характараў герояў. Сярод тэатр. роляў: Наздроў («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля), Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Кудраш («Навальніца» ААстроўскага), Салёны («Тры сястры» А.Чэхава), Ягор Булычоў («Ягор Булы-чоў і іншыя» М.Горкага), Дзмітрый Ка-рамазаў («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага), Ламаносаў («Ламано-саў» У.Іванава), Кімбаеў («Страх» ААфінагенава), Швандзя («Любоў Яра-вая» К.Транёва) і інш. Паставіў спек-таклі «Браты Карамазавы» (з П. і В. Маркавымі), «Ягор Булычоў і іншыя» (1964), «Чайка» Чэхава (1969). Лепшыя ролі ў кіно: Дуброўскі («Дуброўскі», 1936), Пажарскі («Мінін і ГІажарскі», 1939), Руднеў («Крэйсер Вараг», 1947),
Пацёмкін («Алмірал Ушакоў», 1953), Сядоў («Ступень рызыкі», 1969). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1947, 1949, 1950, 1970.
ЛІВАНЁЗЫ. білонныя і сярэбраныя манеты, чаканеныя ў талернай сістэме ў 1756—57 для Ліфляндскай і Рэвельскай губ. Расійскай імперыі. Выпускаў Крас-ны манетны двор з лацінскімі легендамі і наміналамі: 2 капейкі — 1/48 Л., 4 ка-пейкі — 1/24 Л., 24 капейкі — чвэрць Л., 48 капеек — паўліванез, 96 капе-ек — Л. 3 выпуску 1756 вядома толькі пробная манета, у 1757 выпушчана двухкапеечнікаў 49 500, чатырохкапееч-нікаў 581 858, чвэрць ліванезаў 125 680, паўліванезаў 42 450, Л. 27 000 экз.
В.С.Касмшёў.
ЛІВАНСКАЕ ПАГАДНЕННЕ 1944, міжгрэчаскае паліт. пагаднелне, падпі-санае 20 мая ў Ліване ў 2-ю сусв. вайну прадстаўнікамі эмігранцкага ўрада, па-літ. партый, Паліт. к-та нац. вызвален-ня, Нац.-вызв. фронту, Грэч. нар.-вызв. арміі, ваен.-паліт. нацыяналіст. арг-цый. Прадугледжвала роспуск усіх ўзбр. атрадаў і стварэнне адзінай арміі, правядзенне плебісцыту аб будучым дзярж. ладзе краіны, фарміраванне ўра-да нац. адзінства. Л.п. не ліквідавала прынцьшовых рознагалоссяў паміж ле-вымі і правымі паліт. сіламі, што пасля вызвалення Грэцыі (кастр. 1944) прывя-ло да вострай барацьбы за ўладу і гра-мадз. вайны 1946—49.
ЛІВАНЦЫ, ліванскія a р а б ы, народ, асноўнае насельніцтва Лівана (2,25 млн. чал.). Агульная колькасць 2,36 млн. чал. (1992). Гавораць на сіра-ліванскім дыялекце арабскай мовы. Вер-нікі — хрысціяне (мараніты, грэка-пра-васлаўныя і інш.) і мусульмане (суніты, шыіты).
ЛІВЕНЦАВА Надзея Віктараўна (н. 21.10.1952, Мінск), бел. жывапісец. Да-чка В.І.Лівенцава. Скончыла Бел. тэ-агр.-маст. ін-т (1976). У 1978—80 вык-ладала ў гэтым ін-це. Працуе ў жанрах партрэта, тэматычнай карціны і кампа-зіцыі. Творам уласціва пастознасць Maa-Ka, перавага чыстых колераў у гарма-нічна-кантрастных спалучэннях. Сярод
Да арт. Ліван. Бібл. Унуграны двор «Храма Абеліскаў».
Да арт. Ліван. Малы храм з комплексу Баальбек. 1—3 ст.
ЛІВІНГСТАНА 241
работ «Волечка» (1976), «Бацьку і маці — партызанам Беларусі — пры-свячаецца» (1977), «У краіне сініх пту-шак» (1987), «Бег», «Сон у месячную ноч» (абедзве 1988), «Людміла» (1993), «На вяршыні» (1995), «Аляксандра», «Анёлы», «Саната» (усе 1996), «Прадчу-ванне», «Водаварот» (абедзве 1997), «Лета ўцяхае» (1998), «Аўтапартрэт з сініцай у руках» (1999).
ЛІВЕНЦАЎ Вікгар Ільіч (н. 21.4.1918, г.п. Давыдаўка Варонежскай вобл., Ра-сія), адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), парт. і дзярж. дзеяч
В.І.Лівенцаў. Д.Лівінгстан.
БССР. Засл. дзеяч фіз. культуры Бела-русі (1971). Скончыў Гродзенскае ваен.-паліт. вучылішча (1941), Рэсп. парт. школу пры ЦК КПБ (1952), Мінскі пед. ін-т (1955). У жн.—ліст. 1941 адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Бабруйскага патрыятычнага падполм, затым каман-дзір партыз. атрада, з лютага 1943 — 1-й Бабруйскай партыз. брыгады. У 1944—50 заг. аддзела, сакратар, 2-і сак-ратар ЦК ЛКСМБ. 3 1958 старшыня К-та па фіз. культуры і спорце пры CM Беларусі. У 1978—86 кіраўнік спраў ЦК КПБ. Чл. ЦК КПБ у 1981—86. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1959—89. Аўтар кн. «Партызанскі край» (4-е выд. 1983).
Літ:. Людн легенд. М., 1968. Вып. 3. С. 211—234
ЛІВЕНЬ, моцны, звычайна кароткача-совы дождж канвектыўнага паходжан-ня, або шквалісты дождж пры прахо-джанні халоднага фронту ў цыклонах умераных шырот. Інтэнсіўнасць Л. — колькасць ападкаў за 1 мін. Пры пра-цягласці 5 мін Л. лічаць дождж з сярэд-няй інтэнсіўнасцю 0,5 мм/мін, 30 мін — 0,23 мм/мін і г.д. У кожным пункце Беларусі ў сярэднім за год Obi-Bae 8 Л. Найбольшы адзначаны 6.8.1970 (г. Бабруйск), дзе за 3 гадз 35 мін выпа-ла 128 мм ападкаў.
ЛІВЕРПУЛ (Liverpool), горад на 3 Вя-лікабрытаніі, пры ўпадзенні р. Мерсі ў Ірландскае мора. Адм. ц. метрапалітэн-скага графства Ліверпул і гал. горад ка-нурбацыі Мерсісайд. 475 тыс. ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Адзін з буй-нейшых партоў краіны. Прам-сць звя-зана з абслугоўваннем порта і знешне-гандл. аперацыямі. У Л. і яго прыгара-дах — суднабудаванне і суднарамонт, аўта- і авіябудаванне, эл.-тэхн., гума-
вая, хім., папяровая, харч. прам-сць. Фондавая і таварная біржы. Ун-т. Му-зеі. Маст. галерэя Уокера. Арх. помнікі 18—20 ст. (шпіталь, ратуша, дзелавыя і гандл. будынкі).
Упершыню згадваецца ў 1191. У 1207 атры-маў гар. правы. Да 17 ст. невял. порт. Росту горада і порта з 17 ст. паспрыялі гандаль ра-бамі, якіх вывозілі ў ісп. калоніі ў Амерыцы, а пасля 1840 — масавая эміграцыя ірландцаў у ЗША. У 19 ст. Л. — гал. англ. порт па ўво-зе бавоўны і вывазе баваўняных вырабаў. У 2-ю сусв. вайну моцна разбураны ў выніку ням. бамбардзіровак. У 1956 у Л. створаны муз. квартэт «Бітлз».