• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    С.В. Марозава.
    ЛАЎРЭАТ (ад лац. laureatus увенчаны лаўрам), асоба, якой прысуджана дзярж. або міжнар. прэмія, а таксама пераможца мастацкіх конкурсаў. Тэрмін «Л» узнік у Стараж. Грэцыі, дзе гана-ровым вянком з галінак лаўра ўзнагаро-джаваліся пераможцы якіх-н. спабор-ніцтваў. Такі ж звычай існаваў у Ста-раж. Рыме. Звычай узнагароджваць пе-раможцаў лаўровым вянком захаваўся да цяперашняга часу. У Рэспубліцы Бе-ларусь Л. называюць асоб, якім прысу-джана дзярж. прэмія, а таксама пера-можцаў конкурсаў музыкантаў, май-строў эстрады, спарт. спаборніцтваў і да т.п.
    ЛАЎР^НКА Яўген Міхайлавіч (23.2. 1900, г. Чугуеў Харкаўскай вобл., Укра-іна — 1987), расійскі геабатанік. Акад. AH СССР (1968, чл.-кар. 1946). 3 1931 праф Харкаўскага с.-г. ін-та, з 1934 у Бат. ін-це AH СССР. Навук. працы па тэорыі біягеацэналогіі, расліннасці стэ-паў і пустынь Еўразіі і Паўн. Афрыкі, раянаванні і картаграфаванні раслін-насці, ахове прыроды.
    Тв..: Степм СССР // Растмтельность СССР. М.; Л., 1940. Т. 2.
    ЛАЎР^НСІЙ (лац. Lawrencium), Lr, штучны радыеактыўны хім. элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 103, адно-сіцца да актыноідаў. Стабільных ізато-паў не мае. Вядомы ізатопы з масавымі лікамі 253—260; найб. устойлівы — 260Lr (перыяд паўраспаду 180 с). Пер-шыя надзейныя звесткі пра элемент 103
    6. Зак. 456.
    162 ЛАЎРЭНЦІЙСКАЕ
    атрыманы ў СССР Г М.Флёравым з су-працоўнікамі (1965—67). Назва элемен-та ў гонар амер. фізіка ЭА.Лоўрэнса канчаткова не прынята.
    ЛАЎРЭНЦІЙСКАЕ ЎЗВЬІШША (Law-rentian Upland). На ПнУ Паўн. Амеры-кі, у Канадзе і часткова ў ЗША. Мяжуе на ПдУ з Апалачскімі ўзв., на Пд з Цэнтральнымі раўнінамі, на ПдЗ з Вя-лікімі раўнінамі, на 3 з нізінай Макен-зі, на Пн з нізінай Гудзонава заліва. На Пн і ПнУ абмываецца Паўн. Ледавітым і Атлантычным акіянамі. Пл. каля 5 млн. км2 Азёрна-ўзгорысты рэльеф. Пераважаюць выш. 200—400 м; усх. ч. (п-аў Лабрадор) больш прыўзнятая (600—700 м); на паўн.-ўсх. узбярэж-жы — горы Торнгат (выш. да 1676 м). Л.ў. складзена з гнейсаў, крышт. слан-цаў, гранітаў, дыярытаў. Радовішчы ні-келю (Садберы), жалезных і медных руд, залата, урану і інш. Захаваліся па-ясы друмлінаў і озавыя грады.. Густая рачная сетка, шматлікія азёры. Клімат умераны і субаркгычны. Зіма працяглая са снегападамі, лета кароткае халоднае. Шматгадовая мерзлата. 3 Пн на Пд змяняюцца зоны тундры, лесатундры і тайгі. Для тундравай зоны (паўн. трэцяя ч.) характэрны мохава-лйпайнікавыя, асаковыя, хмызняковыя (карлікавая бя-роза, багульнік і інш.) раслінныя аса-цыяцыі на тундра-глеевых і балотных глебах. Лесатундра з рэдкастойнымі ля-самі з чорнай елкі, бальзамічнай піхты і інш. Пашырана лістоўніца. На Пд та-ежныя хвойныя лясы. Жывёльны свет тундры: паўн. алень (карыбу), пясец, лемінг, палярны воўк, палярная кура-патка, палярная сава; у тайзе — лось, лясны алень, чорны мядзведзь, куніца, скунс, бобр, норка, андатра і інш
    ЛАЎРЙНЦЬЕЎ Міхаіл Аляксеевіч (19.11.1900, г. Казань, Татарстан — 15.10.1980), расійскі матэматык і меха-нік, стваральнік навук. школы пра-мысл. выкарыстання выбуху. Акад. АН СССР (1946), АН Украіны (1939). Чл. акадэмій і навук. т-ваў многіх краін свету. Герой Сац. Працы (1967). Скон-чыў Маскоўскі ун-т (1922). 3 1922 ва ун-тах Масквы, Кіева і Новасібірска, з 1935 у AH СССР (у 1957—75 віцэ-прэ-зідэнт), арганізатар і першы старшыня Сіб. аддз. AH СССР. Навук. працы па новых кірунках тэорыі функцый, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, механі-кі суцэльнага асяроддзя (гідрадынаміч-ная тэорыя кумуляцыі) і дастасавальнай фізіцы (фізіка выбуху і імпульсных пра-цэсаў). Ленінская прэмія 1958, Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949. Залаты медаль імя Ламаносава AH СССР 1978.
    Літ.: М.АЛаврентьев. М., 1971.
    ЛАЎРЙНЦЬЕЎ Міхаіл Міхайлавіч (н. 21.7.1932, Масква), расійскі матэматык. Акад. Pac. АН (1981; чл.-кар. з 1968). Сын МА.Лаўрэнцьева. Скончыў Мас-коўскі ун-т (1954). 3 1957 у Сіб. аддз. Pac. АН (з 1986 дырэктар Ін-та матэма-
    тыкі). Навук. працы па ўмоўна-карэкг-ных задачах матэм. фізікі і шматмерных адваротных задачах для дыферэнцыяль-ных ураўненняў, якія ўзнікаюць пры вывучэнні будовы Зямлі па назіраннях геафіз. палёў. Ленінская прэмія 1962, Дзярж. прэмія СССР 1987.
    М.АЛаўрэнцьеў. С. С.Лаўшук.
    ЛАЎРЙНЦЬЕЎСКІ ЛЕТАПІС, стара-жытнарускі летапісны збор 14 ст. Пера-пісаны з больш даўняга спіса манахам Лаўрэнціем (адсюль назва), магчыма, у Ніжнім Ноўгарадзе або Уладзіміры. Збярогся ў пергаментным рукапісе 1377. Складаедца з «Аповесці мінулых га-доў» (самы дасканалы тэкст) і летапісу 12—13 ст., прысвечанага гісторыі Паўн.-Усх. Русі. Апошнія запісы дата-ваны 1305. Змяшчае таксама «Павучанне Уладзіміра Манамаха» (пад 1096), па-данне пра Рагнеду Рагвалодаўну (пад. 1128), агіяграфічную аповесць «Жыццё Аляксандра Неўскага» (пад 1263). Данёс каштоўныя звесткі па гісторыі Русі і асобных яе зямель (Кіеўскай, Наўгарод-скай, Полацкай, Уладзіміра-Суздаль-скай), пра дзейнасць стараж.-рус. кня-зёў, у т.л. Усяслава Брачыславіча, па гіс-торыі культуры і мастацтва ўсх. славян. Як літ. твор уяўляе сабой збор датава-ных гіст. апавяданняў і дзелавых запі-саў, размешчаных у храналагічнай па-слядоўнасці, аб’яднаных агульнай тэ-май (гісторыя Русі), спосабам летапіс-нага адлюстравання мінулага і пагадовай формай выкладу. Упершыню апубл. ў 1846 у Поўным зборы рускіх летапісаў (т. 1). Зберагаецца ў Рас. нац. б-цы ў С.-Пецярбургу.
    Літ.: Л у р ь е Я.С. Обшерусскне летопнсн XIV—XV вв. Л., 1976. В.А.Чамярыцкі. ЛАЎСАН (рус. лавсан ад Лабораторня высокомолекулярных соеднненнй АН), гандлёвая назва поліэтылентэрэфталат-нага валакна (гл. Поліэфірныя валокны), якое выраблялі ў СССР.
    ЛАЎСКІ БОЙ 1942, бой паміж парты-занамі брыгады імя Варашьшава Мін-скай вобл. і карнай экспедыцыяй ням-фаш. захопнікаў каля Лаўскага лесу ў Капыльскім р-не 3 снеж. ў Вял. Айч. вайну. Гітлераўцы кінулі супраць пар-тызан 7 тыс. карнікаў з танкамі, броне-машынамі, артылерыяй. Засада з 18 партызан (камандзір ^А.Драздовіч-, усе загінулі) каля в. Клецішча за 4 гадз ад-біла 8 атак, зніпічыла шмат жывой сілы ворага. За гэты час брыгада эвакуірава-ла шпіталь і арганізавана ўступіла ў
    бой, які працягваўся ўвесь дзень; уначы партызаны выйшлі з акружэння. Ha Marine загіпуўшых партызан каля Клеці-шча пастаўлепы помнік.
    ЛАЎТЭР (Lauter) Антс (5.7.1894, с. Вал-га Рапласкага р-на, Эстонія — 30.10.1973), эстонскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар. арт. СССР (1948). Дэбю-таваў у 1913 у т-ры «Эстонія» (Талін). 3 1917 у рус. т-ры ў Ноўгарадзе, у т-рах «Эстонія» (1918—41, у 1944—49 гал. рэжысёр), «Ванемуйне» (Тарту; 1951 — 58, у 1953—55 гал. рэжысёр). Выкладаў у Эст. кансерваторыі (1938—41) і тэатр. ін-це (1945—50, з 1947 праф.). Акцёр-скаму мастацтву ўласціва тонкая інтэ-лектуальнасць, дакладнасць выяўл. сродкаў. Сярод роляў: Хлестакоў, Га-раднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Гамлет, Атэла, Шэйлак («Гамлет», «Атэла», «Ве-нецыянскі купец» У.Шэкспіра), Ільвес, Хайнман («Сувязь», «Няўлоўны цуд» Э.Вільдэ). Паставіў спектаклі: «Дама-вік» Вільдэ (1924, 1938), «Ворагі» М.Горкага (1946), «Два лагеры» А.Якаб-сана, «Тры сястры» А.Чэхава (абедзве 1948). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1952.
    ЛАЎЦ^ВІЧ (Лаўцінская, Л а ў -чынская) Разалія (1767 ?, Пастаў-шчына — ?), бел. танцоўшчыца. Пры-гонная падскарбія надворнага літ. А.Тызенгаўза. Вучылася ў яго балетнай школе ў Гродне. У жн. 1778 удзельніча-ла як салістка ў школьным спекгаклі «Сялянскі балет» Г.Петынеці на сцэне Гродзенскага т-ра. У 1785—94 у балет-най трупе «Т-ва танцоўшчыкаў яго ка-ралеўскай вялікасці» ў Варшаве, высту-пала на каралеўскай сцэне і ў Нац. т-ры. Пасля задушэння паўстання 1794 у балетных трупах С.Гальніцкага і Т.Трускаляскага. У 1797 па ініцыятыве і за кошт былога караля Станіслава Аў-густа Панятоўскага выехала ў Пецяр-бург і паступіла фігуранткай у трупу ім-ператарскіх т-раў. 3 1799 выступала пад прозвішчам Дукштэйн. Г.І.Барышаў.
    ЛАЎШУК Сцяпан Сцяпанавіч (н. 28.7.1944, г. Васілевічы Гомельскай вобл.), бел. літ.-знавец і крытык. Д-р філал. н., праф. (1998). Скончыў БДУ (1967). Настаўнічаў. 3 1973 у Ін-це л-ры Нац. АН Беларусі (з 1998 нам. дырэкта-ра). Даследуе заканамернасці развіцця бел. драматургіі 19—20 ст., яе вытокі, перыядызацыю, своеасаблівасць твор-чых пошукаў, жанравыя асаблівасці, навукова-эстэт. панараму развіцця, прыроду драм. канфлікту і яго эстэт. асаблівасці ў драме, камедыі і трагедыі: кнігі «Сучасная беларуская драматур-гія», «3 думай пра сучасніка» (абедзве 1977), «Першы народны артыст БССР» (1982), «Высокія арбіты грамадзянскас-ці», «Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я — пачатак 30-х г.)» (абедзве 1984), «На драматургічных скрыжаваннях» (1989). Адзін з аўтараў кн. «Гісторыя беларускай савецкай літа-ратуры» (1977, на рус. мове), «Беларус-кая літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (ч. 1—2, 1981—82), «На па-
    розе 90-х» (1993), «Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» (т. 2—4, 1994—95), «Гісторыя беларус-кай літаратуры, XIX — пачатак XX ст.» (2-е выд. 1998), «Гісторыя беларускай літаратуры XX ст.» у 4 т. (т. 1, 1999) і інш. Складальнік выданняў «Беларус-кая дакастрычніцкая драматургія» (1978), збораў твораў У.Галубка (1983), А.Макаёнка (т. 1—5, 1987—90), К.Кра-півы (у 6 т., т. 1—2, 1997), фотаальбома «К.андрат Крапіва» (1989), зб. «Цудоў-ная дудка» (1997) і інш.
    Тв. Кандрат Крапіва і беларуская драма-тургія. Мн., 1986. І.У.Саламевіч. ЛАЎЭ (Laue) Макс Фелікс Тэадор фон (9.10.1879, г. Кобленц, Германія — 24.4.1960), нямецкі фізік. Член Берлін-скай АН (1921), замежны чл. AH СССР (1930). Скончыў Берлінскі ун-т (1903). Праф. Цюрыхскага (1912—14), Франк-фурцкага (1914—19), Берлінскага (1919—43) і Гётынгенскага (з 1946) ун-таў, у 1951—59 дырэктар Ін-та фіз. хіміі і электрахіміі (Берлін). Навук. пра-цы па оптыцы, крышталяфізіцы, тэорыі адноснасці, квантавай і атамнай фізіцы. гісторыі фізікі. У 1912 распрацаваў тэо-рыю дыфракныі рэнтгенаўскіх прамя-нёў на крышталях і прапанаваў метад даследавання іх структуры (гл. Лаўэ ме-тад), што дало пачатак рэнтгенаструк-турнаму аналізу. Нобелеўская прэмія 1914.
    Тв.. Рус. пер — йсторня фнзнкн. М., 1956; Статьн н речн. М., 1969.
    Літ.: Л ь о ц ц н М. Мсторня фнзнкв: Пер. с нтал. М., 1970. А.І.Болсун. ЛАЎЭ МЁТАД, метад даследавання монакрышталёў з дапамогай дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў. Выкарыстоўва-ецца для вызначэння прасторавай ары-ентацыі і рэальнай структуры мона-крышталёў, іх пунктавай групы сімет-рыі, змен крышталічнай структуры пад уздзеяннем т-ры, ціску, апрамянення і інш.