Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛАЎЖАНСКАЕ В.АДАСХбВІШЧА У Шумілінскім р-не Віцебскай вобл. каля в. Маргі. Створана на левабярэжнай пойме р. Обаль у 1984. Пл. 0,23 км2, даўж. 540 м, найб. шыр. 420 м, найб. глыб. 9,5 м, аб’ём вады 1,15 млн. м3. Берагі спусцістыя. Напаўняецца вадой помпамі з р. Обаль. Ваганні ўзроўню на працягу года 4,75 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рыбагадоўлі.
ЛАЎМЙНСКІ (£owmiariski) Генрык (22.8.1898, в. Даўгуджай Укмергскага р-на, Літва — 4.9.1984), польскі гісто-рык-медыявіст, славяназнавец. Акад. Польскай АН (1956). Скончыў Віленскі ун-т (1923). Д-р габілітаваны (1932), праф. (1934) Віленскага ун-та. 3 1945 праф., заг. кафедры, з 1951 дырэкгар Ін-та гісторыі Пазнанскага ун-та, заг. аддзела гісторыі Польшчы феад. перыя-ду Ін-та гісторыі Польскай АН. Аўтар прац пра паходжанне польскай дзяржа-вы і народнасці. Даследаваў паліт., эка-нам., ідэалаг. праблемы гісторыі ВКЛ, гісторыю рэлігіі і кулыуры балцкіх на-родаў эпохі сярэдневякоўя, працэсы фарміравання дзяржаўнасці ў Цэнтр. і Усх. Еўропе. Вывучаў пытанні гісторыі
Беларусі: генезіс Полацкай зямлі, асобу кн. Вітаўта, Крэўскую унію 1385, вайск. попісы ВКЛ у 16 ст. і інш.
Te:. Poczqtki Polski. Т. 1—6. Warszawa, 1963—85; Рус. пер. — Русь м норманны. М., 1985. Г.М.Семянчук.
ЛАЎНІК (польск. iawnik засядацель), 1) член магістрата ў гарадах Польшчы і ВКЛ, якія мелі права на самакіраванне (магдэбургскае права і інш.). Выбіраліся гар. абшчынай (грамадой), радай ці прызначаліся войтам з мяшчан гэтага горада. Разам з войтам складалі вой-таўска-лаўніцкі суд, які разглядаў кры-мінальныя справы гараджан. Часам Л. былі і ў гарадах без права на самакіра-ванне. 2) Службовая асоба ў дзяржаў-най (велікакняжацкай) вёсцы ВКЛ, уве-дзеная паводле «Уставы на валокі» 1557 на польскі ўзор. Выбіраўся або прызна-чаўся з заможных сялян (па 2—3 у кожнай вёсцы), падпарадкоўваўся вой-ту. Л. разглядалі дробныя справы, вы-конвалі паліцэйскія функцыі. У 16—18 ст. Л. былі і ў прыватнаўладальніцкіх вёсках.
ЛАЎР (Laurus), род кветкавых раслін сям. лаўровых. 2 віды. Пашыраны ў Міжземнамор’і і на астравах Атлантыч-нага ак. Са стараж. часоў у культуры Л. высакародны (L. nobilis); лаўровы вянок і лаўровая галінка — сімвал славы, доб-лесці і перамогі. На Беларусі культыву-юць у пакоях, аранжарэях.
Вечназялёныя дрэвы ці кусты. Лісце чарга-ванае, скурыстае, суцэльнакрайняе. Кветкі белавата-жоўтыя, дробныя, у парасонападоб-ных суквеццях. Плод — сіне-чорная касцян-ка. Лісце выкарыстоўваюць у кансервавай і кандытарскай прам-сці, з пладоў атрымліва-юць эфірны алей, драўніна ідзе на дробныя вырабы. Дэкар. расліны.
Лаўр высакародны. Галінкі расліны: 1 — жа-ночай; 2 — мужчынскай; 3 — ліст з верхняга боку.
лаўроў 159
ЛАЎРА (грэч. laura літар. гарадская ву-ліца, квартал), назва найбольш буйных і ўплывовых правасл. мужчынскіх ма-настыроў. Вядомы з 4—6 ст.: Л. наз. манастыры св. Феадосія каля Іерусалі-ма (Палесціна), св. Афанасія на Афоне (Грэцыя). У Рас. імперыі статус Л. мелі Кіева-Пячэрская яаўра (з 1598), Троіца-Сергіева лаўра (з 1744), Аляксандра-Неў-ская лаўра (з 1797), Пачаеўская, цяпер у Цярнопальскай вобл. на Украіне (з 1833; у ансамблі барочны Успенскі са-бор, 1771—83, арх. Г.Гофман, класі-цыстычная званіца, 1861, Троіцкі сабор,
Да арт. Лаўра. Успенскі сабор Пачаеўскай лаўры ў Цярнопальскай вобл. (Украіна). 1771—83.
1906, арх. А.Шчусеў). Да 18 ст. Л. пад-начальваліся непасрэдна патрыярху, з 1721 — сіноду. Карыстаюцца асаблівымі правамі, колькасць манахаў у Л. не аб-мяжоўваецца. Кіруюць Л. намеснікі ў сане архімандрыта.
ЛАЎРАВІШНЯ (Laurocerasus), род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 25 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтра-пічным паясах Еўразіі і Амерыкі. Куль-тывуецца Л. лекавая (L. officinalis).
Вечназялёныя дрэвы і кусты. Лісце цэль-нае, часцей скурыстае. Кветкі белыя, дроб-
Лаўравішня лекавая.
ныя, духмяныя, у вузкіх гронках. Плод — са-каўная касцянка, у некат. відаў — ядомая. Насенне ядавітае (мае сінільную к-ту). Драў-ніна выкарыстоўваецца ў дрэваапрацоўчай прам-сці. Дэкар., лек. і пладовыя расліны.
ЛАЎРАЗІЯ [ад назвы Лаўрэнцьеўскі шчыт (цяпер Канадскі шчыт) + Азія\, старажьпны суперкантынент, што аб’ядноўваў мацерыкі Паўн. паў-шар’я — Паўн. Амерыку, Еўропу і Азію. Стварыўся ў палеазоі ў выніку пе-раўтварэння Атлантычнага, Урала-Ман-гольскага, Аркгычнага і Міжземнамор-скага геасінклінальных паясоў у склад-кавыя, якія паступова звязалі стараж. платформы паўн. рада; Канадскую (Лаўрэнцію), Усх.-Еўрапейскую, Сібір-скую, а таксама Калымскі масіў. У кан-цы сілуру — пачатку дэвону (канец эпохі каледонскай складкавасці) паўн. ч. Атлантычнага геасінклінальнага пояса перайшла ў стадыю арагенезу і злучыла Паўн.-Амерыканскую і Усх.-Еўрапей-скую платформы ў адзіны кантынен-тальны масіў — Лаўрусію. 3 сярэдзіны карбону б.ч. Урала-Ахоцкага і Міжзем-наморскага геасінклінальных паясоў пачала пераўтварацца ў складкавыя, што ў позняй пярмі—сярэдзіне трыясу прывяло да аб’яднання Лаўрусіі з Сібір-скай платформай у Лаўразію. Л. размя-шчалася бліжэй да экватара і шырокім марскім басейнам ак. Тэціс аддзялялася ад суперкантынента Паўд. паўшар’я Гандваны. Паводле геал. даных вызнача-на сувязь паміж зах. часткамі Л. і Ган-дваны (усх. часткі былі больш раз’ядна-ныя). Пазней, але таксама ў пярмі — сярэдзіне трыясу Л. і Гандвана разам з Кітайска-Карэйскай платформай і Паў-днёва-Кітайскай платформай бьші адзі-ным звышкантынентам, якому А.Веге-нер (гл. Вегенера гіпотэза) даў назву Пангея. Распад Пангеі, а разам з ёй Л. і Гандваны пачаўся 200 млн. гадоў назад (у канцы трыясавага — пачатку юрска-га перыяду мезазойскай эры). У сярэ-дзіне мезазою Л. распалася на 2 час-ткі — Паўн. Амерыканскую і Еўразіяц-кую, з утварэннем паміж імі Атлантыч-нага акіяна. У выніку дрэйфу кантынентаў каля 10 млн. гадоў назад Паўн. Амерыка і Еўразія занялі сучас-нае становішча. Р.РПаўлавец. ЛАЎРАНГАС (Lavrangas), Лаўранга Дыянісіяс (17.10.1860 або 1864, г. Ар-гастоліян, Грэцыя — 18.7.1941), грэчас-кі кампазітар, дырыжор, педагог. Ву-чыўся ў кансерваторыях Неапаля (1882—85) і ў Парыжы (з 1885) у ЛДэ-ліба, Ж.Маснэ і інш. Працаваў у ван-дроўных франц. оперных трупах, опер-ны дырыжор у Турыне і Венецыі. У 1894—96 кіраўнік Філарманічнага т-ва ў Афінах. Адзін з арганізатараў Нац. опернага т-ра («Лірыкі скіні», 1939). У 1901—05 праф. Афінскай кансервато-рыі. У ліку першых грэч. кампазітараў звярнуўся да інстр. музыкі, у творчасці выкарыстоўваў нар. тэмы. Сярод тво-раў: 9 опер, у т.л. «Два браты» (паст. 1900), «Чарадзейка» (паст. 1901), «Ды-дона» (паст. 1909), «Факанапас» (паст. 1950); балет «Персефона» (паст. 1936); 5 аперэт, у т.л. «Белы волас» (паст. 1917);
сімф. паэма для аркестра «Пяцібор’е» (1896, для першых міжнар. Алімп. гуль-няў у Афінах); хары, песні; музыка да драм. спектакляў.
ЛАЎРАНЁЎ Барыс Андрэевіч (17.7. 1891, г. Херсон, Украіна — 7.1.1959), расійскі пісьменнік. Скончыў Маскоў-скі ун-т (1915). Дэбютаваў у 1911 вер-шамі, у якіх адчуваўся ўплыў эгафугу-рызму. Раннія апавяданні і аповесці «Вецер», «Сорак першы» (абедзве 1924; паводле апошняй аднайм. кінафільмы 1927 і 1956), «Апавяданне пра простую рэч» (1925) прысвечаны падзеям Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны, якія пада-дзены ў лірыка-паэтычным стылі, ра-мантызавана. Тэма рус. інтэлігенцыі ў аповесцях «Сёмы спадарожнік» (1927), «Гравюра на дрэве» (1928). Адзін з па-чынальнікаў сав. гіст.-рэв. драмы («Раз-лом», нап. 1927; паст. т-рам імя Я.Ко-ласа 1928, Дзярж. рус. драм. т-рам Бе-ларусі 1951). П’есы «Песня аб чарна-морцах» (1943), «За тых, хто ў моры!» (1945; паст. т-рам імя Я.Купалы 1947) пра гераізм народа ў Вял. Айч. вайну. Аўтар раманаў «Крушэнне рэспублікі Ітль» (1925), «Буйное жыццё» (1927), «Сіняе і белае» (1933), аповесцей «Свет у шклечку» (1928), «Стратэгічная па-мылка» (1934), «Чарцёж Архімеда» (1937), зб. апавяданняў «Людзі простага сэрца» (1943), паліт. драмы «Голас Аме-рыкі» (1949; паст. т-рам імя Я.Купалы 1950), навел, памфлетаў, фельетонаў і інш. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі В.Каваль, Г.Шаранговіч, Т.Гарэлікава. Дзярж. прэміі СССР 1946. 1950.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—8. М., 1995; Бессмен-ная вахта: Нензданная публнцмстнка. М., 1973; Седьмой спугннк. М., 1991.
Літ.: Карднн В. Бормс Лавренев. М., 1981. Л.В.Календа. ЛАЎРОЎ Георгій Лаўрэнцьевіч (10.1. 1896, в. Балахнята Сафонаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 24.5.1967), расійскі і бел. архітэктар. Скончыў Вы-шэйшыя маст.-тэхн. майстэрні ў Мас-кве (1926). Працаваў у Маскве, у 1928—34 у Мінску. Работы на Беларусі: гал. корпус і карпусы ф-таў БДУ (1928—31), клінічны гарадок (1931), Бібліятэка нацыянальная Беларусі, Бела-руская політэхнічная акадэмія, лабара-торны корпус і друкарня імя Ф.Скары-ны Нац. АН Беларусі (1934) — усе ў Мінску, інтэрнат і навук. корпус Бел. с.-г. акадэміі ў г. Горкі Магілёўскай вобл. (1930—33), будынак кінатэатра ў Оршы (1932). Сярод інш. работ: кіна-студыі ў г. Алматы, Ашгабаце, Бішкеку (1956—59, у сааўт.), кінатэатры ў Буха-рэсце (1956), Сафіі (1958) і інш.
А.А.Воінаў.
ЛАЎРОЎ Георгій Сцяпанавіч (22.4. 1910, в. Заполле Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 2.11.1993), бел. ак-цёр. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў драм. курсы ў Мінску (1932). У 1932— 41 працаваў у БДТ-3, т-рах юнага гле-
160 ЛАЎРОЎ
дача імя Крупскай, Палескім абл. дра-матычным. 3 1945 акцёр Белдзяржэс-трады. У 1956—70 у Магілёўскім абл. т-ры муз. камедыі. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, выконваў харак-тарныя, драм. і камед. ролі: Пытляваны («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Га-рошка («Выбачайце, калі ласка!» А.Ма-каёнка), Бяссудны і Беркутаў («На бой-кім месцы» і «Ваўкі і авечкі» А.Астроў-скага), Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Астраў («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Папандопула («Вясел-ле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Ілья («Пяць вечароў» А.Валодзіна).
Г.Р.Герштэйн.
ЛАЎРОЎ Кірыл Юр’евіч (н. 15.9.1925, Кіеў), расійскі акцёр, тэатр. дзеяч. Нар. арт. СССР (1972). Герой Сац. Працы (1985). 3 1950 працаваў у Кіеўскім рус. драм. т-ры, з 1955 у Санкт-Пецярбург-скім Вял. драм. т-ры (з 1989 яго маст. кіраўнік). Для Л.-акцёра характэрны паглыблены драматызм, дакладнасць сац.-псіхал. аналізу ролі. Выступае пе-раважна ў амплуа станоўчага героя. Вы-конвае і дваістыя, супярэчлівыя натуры: Малчалін («Гора ад розуму» А.Грыбае-дава), Ніл («Мяшчане» М.Горкага), Га раднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Прэзі-дэнт («Каварства і каханне» Ф.Шылера) і інш. Здымаецца ў кіно: «Жывыя і мёр-твыя» (1964), «Браты Карамазавы» (1969), «Утаймаванне агню» (1972, прэ-мія Усесаюзнага кінафестывалю 1973; Дзярж. прэмія Расіі 1974), «Акіян» (1974), «Мой ласкавы і пяшчотны звер» (1978) і інш. У 1986—92 старшыня праўлення Саюза тэатр. дзеячаў СССР, з 1992 прэзідэнт Міжнар. канфедэрацыі тэатр. саюзаў. Дзярж. прэмія СССР 1978, Ленінская прэмія 1982 за тэатр. работы.