Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Беларусы ў Латвіі Продкі беларусаў (палачане) кантактавалі з продкамі ла-тышоў з 8—9 ст. Яны гандлявалі ўздоўж Зах. Дзвіны (Даўгавы) на шляху «з варагаў у грэкі», збіралі даніну з ліваў і інш. стараж.-лат. плямён (гэтыя падзеі апісаны ў «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага), сяліліся ў Падзвінні, мелі тут свае фарпосты (Герцыке, Кукенойс). Буйным цэнтрам гандлю была Рыга, што засведчана яе дагаворам з Полац-кам 1210 і інш. пагадненнямі. У часы існавання Ганзы купцы-крывічы пабу-давалі ў Рызе Крэўскі двор. 3 1453 вя-дома царква св. Мікалая ў Рызе, з 16 ст. — слабада бел. пльггагонаў (Крэўс-горад) каля Крустпілса (з 1670 мела магдэбургскае права). Некалькі правасл. бел. цэркваў узніклі ў Л. ў 18—19 ст. Перасяленню беларусаў у Л. (частка іх асела ў партовых гарадах) садзейнічала адмена прыгоннага права ў 1861. 3 Л. паходзілі, тут вучыліся або працавалі ў 19 — пач. 20 ст. бел. грамадскія і культ. дзеячы, пісьменнікі, мастакі, у т.л. I.U,. Буйніцкі, В.Б.Вальтар, Н.Б.Ватацы, К.БЕзавітаў, К.Каганец, У М.Кудрэвіч, В.Ю.Ластоўскі, БІ.Луцкевіч, Я.Маўр. Паводле перапісу 1897, у Л. жылі 79523 беларусы. У Рызе Ластоўскі, Э.Будзька і інш. чыталі лекцыі на бел. мове для бел. нац. інтэлігенцыі і настаўнікаў, выступалі перад рабочымі з Беларусі. У 1920 у Рызе знаходзіўся ўрад БНР на чале з Ластоўскім, у 1920—21 — Вай-скова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі (кіраўнік Езавітаў, консул У.В.Пігулеўскі), якая мела ўласнае вы-давецгва. У 1920—30-я г. ў Л. дзейніча-лі культ.-асв. т-ры «Бацькаўшчына» і «Беларуская хата», Беларускае навукова-краязнаўчае таварыства, Люцынская дзяржаўная беларуская гімназія, Дзвін-ская (Даўгаўпілская) бел. дзярж. гімна-зія, Бел. выдавецтва і інш. бел арг-цыі і ўстановы. Бел. дыяспару ў Л. пад-трымліваў лат. паэт і дэпутат сейма Я.Райніс. У час ням.-фаш. акупацыі Л. (1941—44) працавалі бел. пач. школы ў Дзвінскім, Люцынскім і Рэжыцкім па-ветах, 3 шасцікласныя бел. школы ў Рызе, гімназія ў Індры; у Рызе выдаваў-ся час. «Новы шлях». Пасля 1945 адбы-лася апошняя хваля перасялення бела-русаў у Л., колькасць якіх у краіне па-вялічылася з 61,9 тыс. ў 1959 да амаль 120 тыс. чал. у 1989. Найб. кампактна
154 ЛАТГАЛЕ
беларусы жывуць у Рызе (у 1995 каля 70 тыс. чал.) і Даўгаўпілсе (больш за 10 тыс. чал.). У 1990 у Л. святкавалася 500-годдзе з дня нараджэння Ф.Скары-ны. У Рызе дзейнічаюць Латв. т-ва бел. культуры «Сьвітанак» (з 1988), Аб’яд-нанне мастакоў-беларусаў Балтыі «Маю гонар» (з 1991), бел. сярэдняя школа; абедзве арг-цыі і школу ўзначальвае мастак В.Целеш, у Даўгаўпілсе — бел. культ.-асв. аб’яднанне «Уздым» (з 1993), бел. нядзельная школа, т-ва культуры «Латвія—Беларусь» (з 1996) і інш. У Даўгаўпілсе і Рызе з 1996 ёсць таксама суполкі Міжнар. фонду Я.Ку-палы.
Літ.: Внтолс Д., Янкевнц Я. Эко-номнческая н соцнальная географня Латвнй-ской Республнкн: Пер. с латыш. Рнга, 1994; От Лнфлянднн — к Латвнн: Прнбалтака русскнмн глазамм. Т. 1. М., 1993; Очеркн экономнческой нсторнн Латвнн, 1860—1900. Рнга, 1972; Латвня на гранн эпох. Рнга, 1990; Штейнберг В.А Латвня во внешнепо-лнтнческом протнвоборстве Советской Рос-снн н держав Запада, 1917—1920. Рнга, 1979; Крупннков П.Я. Полвека нстормн Лат-внн глазамн немцев (конец XIX в. — 1945 г.). Рнга, 1989; Нсторня Латвнйской ССР. 2 нзд. Рнга, 1971; Тугай У.В., Галавач А.В. Дзе песні з Даўгавы гучалі. Мн., 1992; Мсторня латышской лнтературы. Т. 1—2. Рн-га, 1971; Архнтектура Советской Латвнн М., 1973; Koi bergs A. Rigas gramamd: Rigas vesture vecplisSta. Riga, 1998; Ц н e л a в a C. Мскусство Латвмм Л., 1979; Latviesu padomju gleznieiba. Riga, 1985; Starptautiska Makslas Asociacija. Riga, 1996; Внтолннь Я. Ла-тышская народная песня. М., 1969; В е р н -н я С.Ф. Музыкальный театр Латвмн н за-рожденне латышской нацнональной оперы. Л., 1973; Грюнфельд Н.Э. Мсторня ла-тышской музыкн. М., 1978; Брнеде-Бу-лавннова В.В. Оперное творчество ла-тышскмх компознторов. Л., 1979; Кар-к л н н ь ш Л.А. Латышская сммфоннческая музыка. Л., 1981; К у н д з н н ь К.Э. Латыш-скнй театр: Очерк нсторнн. М., 1963; Фро -лова Г. Кмно Латвнн. М., 1981.
П.І.Рогач (прырода, насельніцгва, гаспа-дарка), Р.Ч.Лянькевіч (гісторыя, узброеныя сі-лы), М.Э.Абала (літаратура), В Я.Буйвал (архі-тэктура, выяўленчае мастацгва), Л.А.Сівалоб-чык (музыка), Г.У.Шур (кіно), С.С.ПанЬнік (беларусы ў Латвіі).
ЛАТГАЛЕ (Latgale), Л а т г а л і я, 1) гістарычная вобласць ва ўсх. Латвіі, у канцы 1-га — пач. 2-га тыс. н.э. насе-леная латгаламі. У 10—11 ст. тут сялі-ліся таксама крывічы (палачане). У 11—13 ст. існавалі ўдзельныя гарады-княствы Герцыке, Кукенойс (былі паду-ладныя Полацку), Талава (падуладная Пскову). У 13 ст. заваявана ням. рыца-рамі-крыжакамі, якія ў 1274 заснавалі крэпасць Дынабург (цяпер г. Даўгаў-пілсў Частка Лівоніі, з 1561 у складзе ВКЛ. 2) 3 пач. 17 ст. назва сумежнай з Беларуссю паўд.-ўсх. часткі Латвіі на Пд ад р. Айвіекстэ. Да 1629 частка За-дзвінскага герцагства, потым у складзе Рэчы Паспалітай (польскія Інфлянты). У 1772—1917 у Рас. імперыі (Дзвінская прав., з 1777 у Полацкай, з 1796 у Бела-рускай, з 1802 у Віцебскай губернях) Паводле перапісу 1897 тут жыло 20,5%
беларусаў. 3 1920 у складзе Латвіі (да 1940 правінцыя з цэнтрам у Даўгаўпіл-се). У 1920-я г. тут існавала больш за 20 бел. школ і 2 гімназіі. У 1939 — 570 тыс. жыхароў. Паводле перапісу 1989 адно з гал. кампактных месцаў пражы-вання бел. дыяспары ў Латвіі.
Літ:. Мугуревнч Э.С. Восточная Лат-вня н соседнне землн в X—XIII в.: Пер. с ла-тьші. Рнга, 1965; Ефремова Л.С. Латыш-ская крестьянская семья в Латгале, 1860— 1939. Рнга, 1982; Д а н ь к о Л.Ф Нсторня Полоцка н его уделов конца XII — первой четвертн XIII вв. // Полоцкмй летопнсец. 1992. № 1.
ЛАТГАЛЫ, старажытнабалцкае племя, ад якога паходзіць этн. назва латышоў. Насялялі ўсх. частку сучаснай Латвіі па правым беразе Даўгавы (Зах. Дзвіны). Межавалі і кантактавалі з лівамі на 3, селамі і земгаламі на Пд, крывічамі на У, эстамі на Пн. Займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. У 10—11 ст. у ва-сальнай залежнасці ад Полацка і Пско-ва. У пач. 13 ст. заняволены ням. рыца-рамі-крыжакамі. У «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага (1224—27) Л. наз. яшчэ латвійцамі. Гл. таксама Латгале.
ЛАТГАЛЬСКАЕ ЎЗВЫШША, на ПдУ Латвіі, у бас. рэк Даўгава, Дубна, Мал-та, Рэзекне Выш. да 289 м (г. Ліелайс-Ліепукалнс). У аснове складзена пера-важна з мергеляў і даламітаў дэвону, на паверхні — рыхлыя марэнна-гліністыя старажытнаазёрныя і флювіягляцыяль-ныя адклады. Рэльеф марэнна-ўзгорыс-ты (камы, стараж. даліны сцёку, азёр-ныя катлавіны). Больш за 600 азёр (Ру-шану, Рэзнас, Сівера, Эжа, Дрыдза і інш.). Хваёвыя і мяшаныя лясы. Ільна-водства. Турызм.
ЛАТб (франц. loto ад італьян. lotto), гульня на асобых картках з радамі ліч-баў на іх, якія закрываюць гульцы па меры таго, як адзін з удзельнікаў гульні выцягвае спец. драўляныя фішкі і на-зывае нумары, пазначаныя на іх. Вый-грае той, хто раней закрые рады лічбаў на сваёй картцы. Л. з’явілася ў г. Генуя (Італія) у 16 ст. Існуюць розныя віды Л., у тл. для дзяцей, калі на картках за-мест лічбаў паказаны розныя жывёлы, расліны ці інш.
ЛАТРЭАМбн [Lautreamont; сапр. Д з ю к a с (Ducasse) Ізідор Люсьен; 4.4.1846, Мантэвідэо — 24.11.1870], французскі паэт, адзін з заснавальнікаў сімвалізму. У зб. вершаў у прозе «Песні Мальдарора» (1868—69) увасоблены аб-сурдна-фантасмагарычныя сітуацыі ў выглядзе своеасаблівых парадыйных імітацый, якія сімвалізуюць сусв. злую волю і нясуць у сабе філасофію бага-борніцтва. Паэтыцы ўласціва спалучэн-не гратэску і алагізму з лірызмам, ра-мант. тэндэнцый з сімвалізмам. У кн. «Вершы. Прадмова да будучай кнігі» (1870) — пародыі на афарызмы філоса-фаў і паэтаў Б.Паскаля, Ф.Ларошфуко, В.Гюго і інш.
Тв.: Рус. пер. — у кн.: Поэзня француз-ского сммволнзма: Лотреамон. Песнн Маль-дорора. М., 1993.
Літ.. Обломневскнй Д.Д. Француз-скнй снмволнзм. М., 1973. Е.А.Лявонаеа.
ЛАТЎК, м а л а к а н (Lactuca), род кветкавых раслін сям. складанакветных. Больш за 100 відаў. Пашыраны ў Еўра-зіі і Афрыцы, нямногія — у Амерыцы. На Беларусі 3 віды Л.: дзікі, або ком-пасны (L. serriola), татарскі (L. tatarica), Шэ (L. chaixii). Інтрадукаваны Л. па-сяўны, ці салата (L. sativa), культывуец-ца як агароднінная расліна.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны, радзей паўкусты. Невял кветкавыя кошыкі сабраны ў агульнае суквецце, пера-важна мяцёлчатае або галінаста-мяцёлчатае. Плод — сямянка з чубком. Харч., лек. раслі-ны, некат. ядавітыя.
ЛАТУНІРАВАННЕ, нанясенне (звы-чайна электралітычным спосабам) тон-кага (да 10 мкм) слоя латуні на паверх-ню метал. вырабаў. Засцерагае вырабы ад карозіі, стварае т.зв. падслой пры ні-келіраванні або луджэнні, павышае адге-зію (счапленне) стальных і алюмініевых вырабаў з гумай пры гуміраванні, па-ляпшае антыфрыкцыйныя ўласцівасці вырабаў з тытану, яго сплаваў і інш.
ЛАТУНЬ (ням. Latun), сплаў медзі з цынкам (ад 4 да 50%); найб. пашыраны з медных сплаваў. Вызначаецца добрымі мех. ўласцівасцямі, высокай каразійнай устойлівасцю, пластычнасцю, трывалас-цю.
3 простых (двайных) Л. дадатковым легіра-ваннем алюмініем, волавам, жалезам, мар-ганцам, нікелем і інш. элементамі атрымліва-юць складаныя. Напр., алавяная Л. (ад-міралцейская, ці марская) мае 1—1,5% вола-ва, устойлівая ў марской вадзе; алюмініевая Л. — 0,4—2,5% алюмі-нію, колерам нагадвае золата. Выкарыстоўва-юць у машына-, судна- і прыборабудаванні, для вырабу знакаў адрознення, маст. і юве-лірных вырабаў.
ЛАТЎР, Л a Т у р (La Tour) Жорж дэ (19.3.1593, г. Вік-сюр-Сей, Францыя —
30.1.1652), французскі жывапісец; прад-стаўнік караваджызму. Пісаў рэліг. і жанравыя карціны, якім уласцівы прас-тата і напружанасць кампазіцыйнай па-будовы, лаканізм выяўл. сродкаў. Кар-ціны падзяляюцца на дзённыя сцэны, якія трактуюцца ў халодным і яркім ас-вятленні, і начныя, якія будуюцца на рэзкім кантрасце святла і ценю з вы-значанай крыніцай святла (свечка, па-ходня), што надае ім загадкавасць і дра-матызм. Сярод твораў: «Варажбітка» (1610-я г.), «Махляры» (каля 1625), «У ліхвяра», «Нараджэнне Хрыста» (абе-
пал. 20 ст. 2) Кароткая світка на паўн-зах. Палессі. С.А.Мілючэнкаў.
ЛАТЫ, гл. ў арт. Засцерагальнае ўзбра-енне.