Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Да арт Латвія. Вулачка ў г. Вентспілс.
Да арт Латвія. Рыга ў сярэдзіне 17 ст.
148 латвія
18.3.1990 лат. парламент 4.5.1990 абвяс-ціў аднаўленне суверэннай рэспублікі Л. на аснове канстытуцыі 1922. 9.9.1991 незалежнасць Л. прызнаў СССР. 3 1993 прэзідэнт краіны — Г.Ульманіс. Кіраў-ніцтва Л. абвясціла пра яе імкненне стаць членам НАТО, гатоўнасць выка-рыстаць дапамогу зах. дзяржаў для рэ-фармавання лат. гаспадаркі. Л. аддае значную ўвагу ўмацаванню і развіццю добрасуседскіх адносін з Рэспублікай Беларусь і інш. дзяржавамі. У 1999 прэзідэнтам Л. выбрана В.Віке-Фрэйбе-рге. Л. — чл. ААН (з 1991}, Еўрап. са-юза (з 1995), Арг-цыі па бяспецы і суп-рацоўніцтве ў Еўропе. Дыпламат. адно-сіны з Рэспублікай Беларусь устаноўле-ны ў крас. 1992.
Да арт Латвія. Помнік латышскім стралкам у Рызе.
Палітычныя партыі і грамадскія арга-нізацыі. Дэмакр паргыя «Саймніекс» («Гаспадар»), Нар. рух Латвіі, Партыя адзінства Л., Рух за нац. незалежнасць Л., Сял. саюз, Партыя нар. згоды, Са-цыяліст. партыя, Рус. абшчына Л., Бал-та-слав. т-ва культ. развіцця і супрацоў-ніцтва, Саюз свабодных прафсаюзаў Л. і інш.
Гаспадарка Л. — індустр.-аір. краіна. Валавы ўнутр. прадукг (ВУП) у 1996 складаў 5024 млн. дол. ЗША, 2017 дол. на душу насельніцтва На долю прам-сці прыпадала 28% ВУП, на сельскую і лясную гаспадарку — 8%, на сферу паслуг — 51%. Вядучыя галі-ны прамысловасці — машына-будаванне і металаапрацоўка, хім. і нафтахім., дрэваапр., лёгкая, харч., Вытв-сць фармацэўтычнай і парфумер-на-касметычнай прадукцыі. Паліўна-энергет. комплекс Л. грунтуецца на прывазным паліве (нафтапрадукты, ву-галь, прыродны газ). 3 мясц. відаў палі-
ва выкарыстоўваюцца торф, дровы і ад-ходы дрэваапр. прам-сці. Торфапрад-прыемствы «Седа», «Стружаны» і інш. Вытв-сць электраэнергіі 3,1 млрд. кВт гадз (1996). Працуюць Рыжская, Кегумская, Плявіньская ГЭС, Рыжскія ЦЭЦ-1 і ЦЭЦ-2, Ліепайская ЦЭЦ. Ка-ля 40% электраэнергіі імпартуецца ў ас-ноўным з Эстоніі і Літвы. Металургія прадстаўлена з-дам у г. Ліепая. Вытв-сць пракату 300 тыс. т (1996), ме-талалом паступае з Літвы і Эстоніі. У машынабудаванні вылучаюцца электра-тэхн. (вьггв-сць абсталявання для па-саж. вагонаў і трамваяў, прылад, праль-ных машын, цэнтрыфуг, электралям-паў), радыёэлектронная і сродкаў сувязі («ВЭФ»), трансп. (трамвайныя вагоны і электрацягнікі) галіны прам-сці, сканцэнтраваныя пераважна ў Рызе. Прадпрыемствы па вытв-сці с.-г. тэхні-кі (Рыга, Елгава, Рэзекне), мікрааўтобу-саў (Елгава), электраінструментаў, прывадных ланцугоў (Даўгаўпілс), вен-тылятараў (Вентспілс), тэлефонаў (Ай-зкраўкле). Вытв-сць (1996) радыёпры-ёмнікаў — 9,6 тыс. шт., аўтобусаў — 1,2 тыс. пггук. Хім. прам-сць у Даўгаў-пілсе (вытв-сць валокнаў), Валміеры (шкловалакно), Олайне (пластмасы), Рызе (фарбы, лакі, фармацэўтычныя прэпараты), Вентспілсе (мінер. ўгнаен-ні). Вытв-сць сінт. фарбаў і лакаў у 1996 — 16,7 тыс. т. Развіта парфумер-на-касметычная вытв-сць (Рыга). Ляс-ная, дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая прам-сць традыцыйна займае важнае месца ў эканоміцы краіны. Нарыхтоўку драўніны вядуць 24 леспрамгасы. Вы-пуск піламатэрыялаў, фанеры, мэблі, драўнянавалакністых і драўнянаструж-кавых пліт, запалак, лодак, паперы, кардону, цэлюлозы ў гарадах Рыга, Даў-гаўпілс, Ліепая, Вентспілс, Юрмала, Валміера, Кулдыга і інш. Вытв-сць гіі-ламатэрыялаў — 1,2 млн. м3, паперы і кардону — 8,6 тыс. т (1996). Прам-сць буд. матэрыялаў працуе на мясц. сыра-віне. Наладжана вытв-сць цэглы, чара-піцы, дрэнажных труб, керамзіту, цэ-менту (0,3 млн. т, 1996), шыферу, жале-забетонных вырабаў, лінолеуму, драўля-ных будынкаў, шкла і фарфору. Лёгкая прам-сць арыентуецца на высокаквалі-фікаваныя кадры і выпуск канкурэнта-здольнай прадукцыі. Гал галіна — тэкст. (баваўняная, шарсцяная, шаўко-вая, ільняная); асн. яе цэнтры: Рыга, Елгава, Віляка, Мазсалаца і інш. Разві-ты трыкат. (Валка, Огрэ, Юрмала), швейная (Рыга, Елгава, Екабпілс), гар-барна-абутковая (Рыга, Ліепая, Даўгаў-пілс), скургалантарэйная (Ліепая) галі-ны. Вытв-сць (1996) тканін — 0,9 млн. м2, абутку — 0,8 млн. пар. Харч. прам-сць працуе пераважна на мясц. сыравіне. Важныя галіны — мясная, масласыраробная, рыбная, кансервавая, цукр., мукамольная, кандытарская, пі-ваварная. Шэраг прадпрыемстваў кам-бікормавай прам-сці. Вытв-сць (1996, тыс. т) масла — 7,5, мукі — 107,5, цук-ру — 94,6. Маст. промыслы (апрацоўка скуры, бурштыну, разьба па дрэве. вы-шыўка). Асн. кірункі спецыялізацыі
сельскай гаспадаркі: малоч-на-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля і птушкагадоўля (71% таварнай с.-г. прадукцыі, 1996). Гадуюць (тыс. галоў, 1996): буйн. par. жывёлу (537), свіней беконнага кірунку (553), авечак (72), коней (27). Развіта зверагадоўля (нут-рыя, пясец, ліс). Пчалярства. С.-г. ўгод-дзі займаюць каля 2,6 млн. га (1996), у т.л. ворныя землі 1,7 млн. га. Пад збож-жавымі культурамі каля 45%, тэхн. — 2%, кармавымі — 46% усёй пасяўной плошчы. Вырошчваюць ячмень (179 тыс. т, 1996), пшаніцу (150 тыс. т), жы-та, авёс, лён-даўгунец, цукр. буракі, травы. Бульбаводства і агародніцтва. Развіта кветкаводства. Улоў рыбы ў 1996 — 149,7 тыс. т. Геагр. становішча Л. спрыяльнае для буд-ва трансп. магіс-траляў. Даўж. чыгунак 2,4 тыс. км, у т.л. 11% элекгрыфікавана. Даўж. аўтада-рог 51 тыс. км, у т.л. 56% з цвёрдым пакрыццём. Развіты марскі транспарт. Найб. парты: Вентспілс (экспарт наф-ты), Рыга, Ліепая. Рачное суднаходства ў нізоўях рэк Ліелупе, Вента, Даўгава. Авіятранспарт забяспечвае знешнія су-вязі. Аэрапорты: Рыга, Даўгаўпілс, Ліе-пая. Газаправоды Дашава—Рыга, Тар-жок—Пскоў—Рыга; нафта- і прадук-таправод Полацк—Вентспілс. Экспарт (2,5 млрд. дол. ЗША, 1996): драўніна, тэкстыль, харч. прадукты, маш.-буд. прадукцыя. Імпарт (3,5 млрд. дол. ЗША, 1996): энерганосьбіты, машыны і элекграабсталяванне, хім. прадукцыя. Асн. гандл. партнёры: Рас. Федэрацыя, Германія, Вялікабрытанія, Швецыя, Літва, Фінляндыя. Беларусь экспартуе ў Л. калійныя і азотныя ўгнаенні, наф-тапрадукты; набывае рыбу, трыкатаж, шпалы, лек. сродкі. Курорты: Юрмала, Ліепая, Кемеры, Балдане і інш. Грашо-вая адзінка — лат.
Узброеныя сілы. Складаюцца з рэгу-лярных узбр. сіл (сухап. войскі або сілы абароны краіны, ВПС, BMC), ваеніза-ваных фарміраванняў (пагран. войскі і берагавая ахова) і нар. апалчэння (мабі-лізацыйны рэзерв). Агульная колькасць (1996) больш за 25 тыс. чал., у т.л. 17,5 тыс. апалчэнцаў. Вярх. галоўнакаманду-ючы — прэзідэнт. Камплектаванне па-водле прызыву. У сухап. войсках больш за 7 тыс. чал., 13 бронетранспарцёраў, 24 гарматы, якія буксіруюцца, 28 міна-мётаў. У ВПС каля 200 чал., 4 самалё-ты, 7 верталётаў. У BMC каля 1 тыс. чал., у т.л. 220 чал. у берагавой абароне, 4 караблі, 14 катэраў.
Ахова здароўя. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 61,3, жанчын 73,4 гады. Смяротнасць — 15 на 1 тыс. чал. За-беспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 83 чал., урачамі — 1 на 291 чал. Уз-ровень нараджальнасці — 12 на 1 тыс. чал. Натуральны прырост 0,4%. Дзіця-чая смяротнасць — 21 на 1 тыс. нова-народжаных (1997). Мед. страхаванне.
Асвета. Сучасная сістэма адукацыі Л. ўключае дашкольныя ўстановы, агуль-наадук. і прафес. школы, сярэднія спец., прафес. і акад. вышэйшыя навуч. ўстановы. У агульнаадук. школу ўвахо-дзяць абавязковая 9-гадовая базавая (4
латвія 149
гады навучання ў пач. школе і 5 гадоў у няпоўнай сярэдняй) і поўная сярэдняя (3 гады навучання пасля базавай шко-лы, 10—12 кл.). Валоданне дзярж. (лат.) мовай абавязковае ва ўсіх навуч. уста-новах, якія знаходзяцца пад юрысдык-цыяй Л. Сістэма прафес. падрыхтоўкі ўключае прафес. базавую школу для на-вучэнцаў, што не маюць базавай адука-цыі (2 гады навучання), прафес. сярэд-нюю школу (3 гады), прафес. гімназію (4 гады навучання, дае права паступ-лення ў ВНУ). Сярэднюю спец. адука-цыю даюць тэхнікумы і каледжы (4—5 гадоў навучання пасля базавай школы і 2—3 гады на базе поўнай сярэдняй). Прафесійная вышэйшая адукацыя (4 гады навучання) забяспечвае веды для прафес. дзейнасці, акадэмічная — зас-навана на фундаментальнай або прык-ладной навуцы з абавязковым кампа-нентам даследавання ў навуч. праграме. Акадэмічная вышэйшая адукацыя мае 2 ступені: бакалаўра (3—4,5 года наву-чання) і магістра (дадаткова 2 гады). Ступень магістра дае права на атрыман-не ступені доктара (3—4 гады навучан-ня). Буйнейшыя ВНУ: Латвійскі ун-т (з 1940), Рыжскі тэхн. ун-т (з 1896, да 1990 політэхн. ін-т), Рыжскі авіяц. ун-т (з 1960), Рыжскі ун-т імя Страдыня, Латв. марская акадэмія, Латв. акадэмія мастацтваў, Лат. акадэмія культуры, Латв. кансерваторыя, Міжнар. турыс-тычны ін-т — усе ў Рызе; Латв. с.-г. акадэмія ў Елгаве, Латв. евангелічная лютэранская хрысц. акадэмія ў Юрма-ле. Буйнейшыя б-кі: Латв. Нац. і Латв. акадэмічная ў Рызе. Музеі: Латв. музей гісторыі Рыгі, Латв. музей прыроды, Дом Я.Райніса і Аспазіі, Музей акупа-цыі, Дзярж. маст. музей, маст. музеі — «Арсенал», замежных краін, дэкаратыў-на-прыкладнога мастацтва, латв. куль-туры; Мемар. музей Густава Шкілтэ-ра — усе ў Рызе; мемар. ансамбль ах-вярам фаш. тэрору ў Саласпілсе і інш. Навук. даследаванні праводзяць ін-ты Латв. АН (з 1946), н.-д. ўстановы галі-новых міністэрстваў і ведамстваў, ВНУ.
Друк, радыё, тэлебачанне Найболь-шы тыраж маюць грамадска-паліт. газе-ты «Lauku avize» («Сельская газета», з 1988, на лат. мове, 2 разы на тыдзень), штодзённая газ. «Dziena» («Дзень»), «Rigas balss» («Голас Рыгі», абедзве на лат. і рус. мовах), «Панорама Латвнм», штотыднёвая газ. Нар. фронту «Atmoda» («Абуджэнне») і інш. Радыё з 1925 (на лат., рус., швед., англ. і ням. мовах). Тэлебачанне з 1954. Ралыё і тэлебачан-нем кіруе Камітэт па справах радыё і тэлебачання. Інфарм. агенцтвы: Латв. незалежнае тэлегр. агенцтва ЛЕТТА (створана ў 1989 на базе інфарм. аген-цтва Латінфарм.), Baltic News Service (Балтыйская служба навін, з 1990).
Літаратура Развіццё ўласна лат. л-ры пачалося ў сярэдзіне 19 ст. і было цесна звязана з нац.-вызв. рухам. Яна апіра-ецца на багатыя традыцыі песеннага фальклору, што ўпершыню зафіксавана ў выданні «Латышскія дайны» (т. 1—6, 1894—1915; збіральнік і складальнік К.Баран). Першыя кнігі на лат. мове,
пераважна духоўнага зместу, датуюцца 16 ст. Кнігі свецкага характару пачалі выдавацца ў сярэдзіне 18 ст. Заснаваль-нік нац. паэзіі — ЮЛіунан (зб. вершаў «Песенькі», 1856). Антыфеад. характар мела творчасць прадстаўнікоў т.зв. ра-мантызму Аўсекліса і А.Пумпура Знач-ным дасягненнем лат. прозы з’явіліся рэаліст. раман братоў Каўдзітаў «Часы каморнікаў» (1879) і апавяданні Апсішу Екаба пра жыццё лат. вёскі. У 1870— 80-я г. зарадзілася нац. драматургія. Яе развіццё цесна звязана з дзейнасцю за-снавальніка лат. т-ра і аўтара п’ес для яго \.Алунана. Новы этап развіцця лат. л-ры ў 1890-я г. звязаны з рухам праг-рэс. інтэлігенцыі «Новая плынь» (рэв. вершы ЭВейдэнбаўма, вершы і п’есы Аспазіі). Пачаў сваю дзейнасць як пуб-ліцыст Я.Райніс. У л-ру прыйшлі наве-ліст Р.Блаўман, паэт-рамантык Я.По-рук, пісьменнікі Э.Бірзніек-Упіт, Г.Бры-гадэрэ, В.Плуданіс, Я.Яўнсудрабіньш і інш. Гал. змест іх твораў — жыццё, сац. перамены ў горадзе і вёсцы ў пач. 20 ст. Уплыў падзей рэвалюцыі 1905—07 вы-явіўся ў рэаліст., глыбінна-філас. твор-часці Райніса. Развівалася л-ра крытыч-нага рэалізму (аповесці і раманы /У.Упі-та). У 1920—30-я г. асобныя прадстаў-нікі лат. л-ры жылі, працавалі за межамі Л., у тл. ў Сав. Саюзе: Судрабу Эджус, Э.Эферт-Клусайс, А.Кадзікіс-Грозны, Р.Пельшэ, В.Кнорын, П.Даўге і інш. У 1934 створаны Саюз пісьменні-каў Л. Плённа працавалі Л. Лайцэн,