• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Публ.: Энцнклопедня для юношества («Ла-русс»): Пер. с фр. М., 1998.
    Літ.: Гудовшнкова Й.В. Обтне за-рубежные энцнклопеднн. Л., 1963.
    В.К.Шчэрбін.
    ЛАРЧАНКА Барыс Міхайлавіч (18.4. 1941, Мінск — 17.12.1994), бел. архі-тэктар. Сын М.Ларчанкі. Засл. архітэк-тар Беларусі (1984). Скончыў БПІ (1964). 3 1965 працаваў у ін-це «Мін-скпраект» (з 1989 гал. архітэктар). Найб. значныя работы ў Мінску: ком-плекс будынкаў праектных ін-таў па вул. Варвашэні («Белдзілравадгас», «Сельгастэхпраект», 1970—84), станцыя метро «Плошча Перамогі» і рэканструк-цыя пл. Перамогі (1984), кінатэатр «Аў-рора» (1987) у комплексе з гасцініцай, аэравакзальны комплекс аэрапорта «Мінск-2» (гл. Мінскія аэрапорты; усе ў сааўт.) і інш.
    ЛАРЧАНКА Міхась (Міхаіл Рыгоравіч; 14.11.1907, в. Хварасцяны Слаўгарад-
    скага р-на Магілёўскай вобл. — 31.7.1981), бел. літ.-знавец і крытык. Д-р філал. н. (1956), праф. (1957). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Бел. вышэйшы пед. ін-т (1932). У 1935—41 у Ін-ue мовы, л-ры і мастайтва АН Бела-
    М Ларчанка
    русі, з 1943 у БДУ (у 1944—52 і 1955— 71 дэкан філал. ф-та). Друкаваўся. з 1930. Даследаваў станаўленне рэалізму ў бел. л-ры 19 — пач. 20 ст. («На шляхах да рэалізму», 1958; «Па шляху рэаліз-му», 1959), узаемасувязі бел. л-ры з л-рамі славян («Сувязі беларускай літа-ратуры з літаратурамі суседніх славян-скіх народаў у другой палове XIX ст.», 1958; «Славянская супольнасць», 1963; «Яднанне братніх літаратур», 1974), ста-раж. бел. л-ру і фальклор, творчасць Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Цёткі, З.Бядулі, А.Гару-на, Ядвігіна Ш., М.Танка, П.Панчанкі, А.Куляшова, М.Горкага, М.Гогаля, М.Някрасава, Т.Шаўчэнкі, А.Міцкевіча і інш. Адзін з аўтараў дапаможнікаў для студзнтаў ВНУ («Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры», 1956; «Беларус-кая вусна-паэтычная творчасць», 1966; «Старажытная беларуская літаратура», 1968; «Беларуская народна-паэтычная творчасць», 1979).
    Тв.: АМ.Горкі і беларуская літаратура. Мн., 1951; Гогалеўскія традыцыі ў беларускай літаратуры. Мн., 1952; Жывая спадчына. Мн., 1977; Літаратурнае пабрацімства славян. Мн., 1984. І.УСаламееіч.
    ЛАРЧАНКА Станіслаў Міронавіч (н. 21.1.1938, Масква), бел. скулыттар. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1969). У 1969—93 выкладаў у Бел. AM. Творам уласціва спалучэнне традыцый стараж. пластыкі з сучаснымі формамі маст. выражэння. Сярод твораў: манум-скульпт. кампазіцыі «Флейтыст» у гас-цініцы «Турыст» (1973) і «Асветнікі» ў грамадска-культ. цэнтры мікрараёна Паўд. Захад (1983—84) у Мінску; «Ма-донны Чарнобыля» ў г. Любек (1992) і «Рускі анёл» у г. Вармзен (1995) у Гер-маніі; рэльефы «Пераемнасць культур» у бібліятэцы г. Наваполацк Віцебскай вобл. (1990). «Сцяна міру» ддя г. Неб-раска (ЗША, 1993); станковыя кампазі-цыі «Купальскія гульні» (1978), «Возера Нарач» (1980), «Зямля» (1981), скульп-тура «Дакрананне» (1997). Г.А.Фатыхава
    ЛАРЫ, у старажытнарымскай міфалогіі і рэлігіі божаствы — апекуны рым. гра-мадз. абшчыны ў цэлым, яе асобных абшчын, іх зямель і скрыжаванняў да-рог, а пазней таксама і хатнія багі —
    ЛАРЫС 139
    душы продкаў кожнай рым. сям’і, што яе апекавалі. У іх гонар ствараліся алта-ры, у т.л. хатнія, і штогод наладжваліся святы. Сямейныя Л. лічьшіся заступні-камі рабоў і вольнаадпушчанікаў, якія пераважна і абслугоўвалі іх кулы у сем’ях сваіх гаспадароў.
    ЛАРЫЁНАЎ Міхаіл Фёдаравіч (3.6.1881, г. Ціраспаль, Малдова — 10.5.1964), расійскі жывапісец, графік, тэатр. мастак; адзін з лідэраў рус. аван-гарду; заснавальнік лучызму. Вучыўся ў маскоўскім Вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1898—1908) у УЛ.Сярова і ІЛ.Левітана. Стваральнік суполак «Блакітная ружа» (1907), «Аслі-ны хвост» (1912), адзін са стваральнікаў аб’яднання «Бубновы валет» (1910), ар-ганізатар выстаўкі «Мііпэнь» (1913). 3
    П’езаэлекгрычны ларынгафон: 1 — частка корпуса, якая прыціскаецца да гартані; 2 — п’езаэлемент з апорамі 4; 3 — вывады элек-трычнага напружання гукавой частаты.
    1914 у Швейцарыі, з 1915 у Парыжы, мастак у антрэпрызе С.П.Дзягілева. У ранніх работах звяртаўся да постімпрэ-сіянізму, лучызму, фавізму: «Заход сон-ца пасля дажджу» (1908), «Раніца ў Ка-зармах» і «Лучызм» (абедзве 1910). «Прамяністы пейзаж» (1912). Пасля 1915 адмовіўся ад станковага жывапісу і працаваў у тэатр.-дэкарацыйным мас-тацтве, дзе найб. выявіліся прынцыпы лучызму. Стваральнік дэкарацый і кас-цюмаў да пастановак «Паўночнае сон-ца» М.Рымскага-Корсакава (1915), зас-лоны, дэкарацый і касцюмаў да «Рускіх казак» А.Лядава (1917), да «Блазна» С.Пракоф’ева (1921), эскізаў касцюмаў да «Класічнай сімфоніі» (1930), дэкара-цый і касцюмаў да «Над Барысфенам» (1932) Пракоф’ева. Ілюстраваў футу-рыстычныя кнігі В.Хлебнікава, А.Кру-чоных.
    Тв.: Лучнзм. М., 1913. І.М.Каранеўская.
    ЛАРЫН Аркадзь Ягоравіч (н. 15.11. 1923, с. Убінскае Новасібірскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-р пед. н. (1990), праф. (1993). Засл. настаўнік прафес.-тэхн. адукацыі Бела-русі (1968). Нар. настаўнік СССР (1979). Скончыў БДУ (1950). 3 1960 ды-рэктар Бабруйскага вышэйшага прафес. вучылішча дэкар.-прыкладнога мастац-тва. Навук. працы па праблемах эстэт. выхавання і развіцця творчых здольнас-цей навучэнцаў ПТУ.
    Тв.: Эстетаческое воспптанне учагцнхся профтехучплнгц. Мн., 1981; Формнрованне лнчностн молодого рабочего в профтехучнлн-шах. Мн., 1983 (у сааўг.); Воспптанне твор-ческой актнвностн учагцнхся ПТУ. Мн., 1990; Эстетнческое воспнтанне. 2 мзд. Мн., 1992.
    ЛАРЫН Фёдар Сямёнавіч (13.2.1941, в. Кокіна Камарыцкага р-на Бранскай вобл., Расія — 14.1.1996), бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-р біял. н. (1991). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1964). 3 1967 у Ін-це біяхіміі Нац. АН Беларусі (з 1985 нам. дырэктара, з 1992 дырэк-тар). Навук. працы па рэгуляцыі абмену ліпідаў у арганізме жывёл і чалавека ў норме і паталогіі, пошуку метабалічных падыходаў у лячэнні атлусцення.
    Тв: Обмен лнпндов прн введеннн тнамнна н его фосфорнлнровашцях пронзводных (ра-зам з В.У.Буко) // Кокарбокснлаза н другне тнамннфосфаты. Мн., 1974; Обмен лнппдов прн авйтамннозе Вр вызываемом введеннем оксптнампна (у сааўт.) // Метаболнческне эффекты недостаточностн функцлонально связанных В-вптамннов. Мн., 1987.
    ЛАРЫНГАСКАПІЯ [ад грэч larynx (laryngos) гартань + ...сісап(ія)], метад даследавання гартані спец. інструмен-тамі. Адрозніваюць Л. непрамую (люс-траную), прамую і фібравалаконную. Непрамую Л. робяць з дапамогай гар-таннага люстэрка, крыніцы святла і лобнага рэфлектара, прамую з дапамо-гай ларынгаскопа, фібравалаконную — прыборамі з выкарыстаннем фгбравала-коннай оптыкі (святлаводаў).
    П.А.Цімашэнка.
    ЛАРЫНГАСІІАЗМА [ад грэч. larynx (laryngos) гартань + слаама], раптоўная су-таргавая спазма мускулатуры гартані, у выніку якой прасвет гартані закрываец-ца і ўзнікае інспіраторная задышка. Выклікаецца раздражненнем блукаюча-га нерва пры пападанні іншародных цел у прасвет гартані, валляку, пухлі-нах, у дзяцей таксама — доўгім плачам, смехам і інш. Пры Л. хворы задзірае га-лаву, шырока разяўляе рот, у цяжкгх выпадках — смерць ад асфіксіі. Неад-кладны зварот па ўрачэбную дапамогу.
    П.А.Цімашэнка.
    ЛАРЫНІ АТРАХЕІТ гл. ў арт. Ларын-гіт.
    ЛАРЫНГАФбН [ад грэч. larynx (laryngos) гартань + ...фон], мікрафон спец. канструкцыі, які пераўтварае мех. ваганні (вібрацыі) звязак і храсткоў гар-тані чалавека, які гаворыць, у эл. ваган-ні. Практычна не ўспрымае гукавых ва-ганняў знешняга асяроддзя. Звычайна 2 Л. размяшчаюць з двух бакоў гартані па рамянях шлема. Выкарыстоўваецца для радыё- і тэлефонных размоў ва ўмовах (на аб’ектах) з высокім узроўнем шуму (у самалёце, танку, прамысл. цэху і да т.п).
    ЛАРЫНПТ [ад грэч. larynx (laryngos) гартань], запаленне слізістай абалонкі гартані. Адрозніваюць Л. востры і хра-нічны. Востры Л. бывае пры вял. на-грузцы на голас, вострай рэспіраторнай інфекцыі, алергічным пашкоджанні, пры адры, грыпе, дыфтэрыі, шкарляты-не. Запаленчы працэс можа пашко-джваць слізістую абалонку трахеі (ла-рынгатрахеіт). Асн. сімптомы — су-хасць, пяршэнне ў горле, сухі кашаль, парушэнне голасу. Пры вострым Л. ін-шы раз узнікае ацёк падскладкавай воб-ласці (найчасцей у дзяцей) са стэнозам дыхальных шляхоў да асфіксіі. Прычы-на хранічнага — частыя вострыя Л. Ля-чэнне вострага Л. тэрапеўт. і фізгятэра-пеўт., а таксама рэфлекторная тэрапія.
    П.А.Цімашэнка.
    ЛАРЫСА (Larisa), горад на У Грэцыі, на р. Піньёс. Адм. ц. нома Ларыса. Адзін з самых стараж. гарадоў Грэцыі і цэнтраў эгейскай культуры, вядомы з 2-га тыс. да н.э. 113 тыс. ж., з прыгара-дамі каля 300 тыс. ж. (1991). Прам-сць: харч., папяровая, тэкст., буд. матэрыя-лаў. Штогадовыя с.-r. кірмашы. Руіны ант. т-ра, тур. крэпасці.
    ЛАРЫС-МЕЛІКАЎ Міхаіл Тарыэлавіч (1.1.1826, Тбілісі — 24.12.1888), расійскі ваен. і дзярж. дзеяч. Генерал ад кавале-рыі (1875), граф (1878), ганаровы чл Пецярбургскай АН (1880) Вучыўся ў Лазараўскім гн-це ўсх. моў у Маскве, школе гвардз. кав. падпрапаршчыкаў у Пецярбургу. Спачатку 4 гады служыў у
    140 ЛАРЭН
    Гродзенскім гусарскім палку. 3 1847 удзельнік Каўк. вайны 1817—64 (ваен. аперацый супраць Шаміля), фактычны кіраўнік ваен. дзеянняў на Закаўказскім тэатры Крымскай вайны 1853—56. 3 1861 ваен. нач. Паўд. Дагестана, града-начальнік Дэрбента, у 1863—75 нач. Церскай вобл. 3 1876 і ў рус.-тур. вайну 1877—78 камандаваў асобным Каўк. корпусам. У 1879 часовы астраханскі, саратаўскі, самарскі і харкаўскі ген.-гу-бернатар. Пасля замаху СМ.Халтурына на цара Аляксандра II (лют. 1880) прызначаны старшынёй Вярхоўнай рас-парадчай камісіі, стаў фактычна дыкта-тарам, са жн. міністр унутр. спраў і шэф жандараў. У 1881 у пісьмовых дак-ладах Аляксандру II прапанаваў правес-ці шэраг рэформ (стварэнне законада-радчай прадстаўнічай установы на ас-нове земскай сістэмы і ўрада, які адказ-вае перад імператарам і праводзіць ва ўсіх мін-вах і ведамствах адзіную палі-тыку: пераадоленне сял. малазямелля, пашырэнне правоў 1 паўнамоіггваў зем-скіх арг-цый, вызваленне друку ад час-ткі цэнзурных забарон), пасля забой-ства цара пайшоў у адстаўку і выехаў за мяжу. Аўтар артыкулаў, у т.л. «Запіскі, складзенай з апавяданняў і сведчанняў Хаджы-Мурата» (1881).
    Літ.: Корнялов АА. Курс нсторнн Росснн XIX в. М., 1993. С. 359—394; Да-н н л о в Д.Д. Лорнс-Мелнков: карьера «па-радоксального днктатора» // Вопр нсторнл. 1998. № 11/12. У.Я.Калаткоў.