• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛА-РАШЭЛЬ (La Rochelle), горад на 3 Францыі. Адм. ц. дэпартамента Пры-морская Шаранта і гал. горад гіст. воб-ласці Аніс. Каля 100 тыс. ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт у Біскайскім заліве. Цэнтр рыбалоўства і перапрацоўкі трапічнай драўніны. Прам-сць: рыбаперапрацоўчая, маш.-буд., нафтаперапр., хімічная. Арсенал. Арх. помнікі 14—18 ст.
    У 10 ст. паселішча пад назвай Рупела. Гар. правы з 12 ст. 3 16 ст. буйны порт, пункт гандлю Францыі з Амерыкай. 3 1562 гал. па-літ. і ваен. цэнтр гугенотаў. У 1627 у саюзе з Англіяй выступіў супраць кардынала АЖ А-шэльё. У 1628 пасля 15-месячнай аблогі крэ-пасць Л.-Р. узяга войскамі караля Людовіка XIII, горад пазбаўлены прывілеяў. Скасаван-не ў 1685 Нанцкага эдыкта 1398, страта кало-ній у Канадзе і кантьшентальная блакада прывялі да паступовага заняпаду порта і го-рада. У 2-ю сусв. вайну моцна разбураны.
    ЛАРВІЦЫДЫ, ларвацыды(ад лац. larva лічынка + caedo забіваю), хіміч-ныя рэчывы групы пестыцыдаў. Выка-рыстоўваюцца ў выглядзе аэразоляў, дустаў, раствораў, эмульсій (напр., кар-бафос, хларафос, хлорная вапна, гекса-хлорцыклагексан, крэалін) для зні-шчэння лічынак і вусеняў насяко.мых. Некат. Л. ядавітыя для цеплакроўных жывёл і чалавека.
    ЛАРГА КАБАЛЬЁРА (Largo CabaUero) Франсіска (15.10.1869, Мадрнд — 25.3.1946), іспанскі прафс., паліт. і дзярж. дзеяч. 3 1894 чл. Іспанскай сацы-ялістычнай рабочай партыі (ІСРП). У 1917—18 зняволены за ўдзел у арганіза-цыі ўсеагульнай забастоўкі. 3 1918 дэп. картэсаў. У 1925—37 ген. сакратар Усе-агульнага саюза працоўных. У час Іс-панскай рэвалюцыі 1931—39 міністр працы (1931—33), старшыня ІСРП (1932—35, лідэр яе левага крыла). За ўдзел у паўстанні супраць урада правых рэспубліканцаў у 1934 зняволены (ам-нісціраваны ў лют. 1936), прэм’ер-мі-ністр і ваен. міністр урада Нар. фронту (вер. 1936 — май 1937). 3 1939 у эміг-рацыі ў Францыі. У 1942—45 зняволе-ны ў ням.-фаш. канцлагеры.
    ЛАРДбЗ, скрыўленне пазваночніка ўперад. Першапачатковы Л. узнікае пры паталогіі пазваночніка (заганы раз-віцця, пухліны, запаленчы працэс). Другасны паталагічны Л. — сімптом прыроджанага ці паталаг. вывіху бядра. Праяўляецца дэфармацыяй пазваночні-ка (апыўныя рухі хворага аддзела паз-ваночніка абмежаваны) і болямі. Вядзе да апускання ўнутр. органаў (страўніка, кішак, нырак). Лячэнне — гімнастыка, масаж, у некат. выпадках нашэнне бан-дажа; прафілакгыка — выхаванне ў дзяцей правільнай постаці.
    ЛАРКОЎ Віктар Макаравіч (н. 5.5.1936, в. Равячына Горацкага р-на Магілёў-скай вобл.), бел. вучоны ў галіне гідра-тэхнікі. Д-р тэхн. н., праф. (1998). Скончыў БСГА (1962), дзе і працаваў (у 1992—98 заг. кафедры). Навук. працы па гідраўліцы, гідратэхн. збудаваннях (у т.л. рэсурсазберагальных канструкцы-ях), выкарыстанні і ахове водных рэ-сурсаў, рыбагаспадарчай гідратэхніцы.
    Тв:. Водопропускные сооруженмя ннзкона-порных гндроузлов. Мн., 1990; Облегченные конструкцнн водопропускных сооруженнй Мн., 1997; Актуальные проблемы гндроэнер-гетнкн. Мн., 1998 (разам з Ф.Ф.Бацюком).
    ЛАРМАР (Larmor) Джозеф (11.7.1857, Магерагал, Ірлавдыя — 19.5.1942), ан-глійскі фізік-тэарэтык. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1892). Скончыў Кем-брыджскі ун-т (1879), дзе і працаваў у 1885—1932 (з 1903 праф ). Навук. пра-цы па электроннай тэорыі, элекграды-наміцы рухомых асяроддзяў, матэм. фі зіцы. Адкрыў прэцэсію электронаў у слабым магн. полі (1895; гл. Лармара прэцэсія). Незалежна ад ХА.Лорэнца атрымаў рэлятывісцкія пераўтварэнні каардынат і часу (гл. Лорэнца пераўтва-рэнні) і закон складання скарасцей (1900). Яго манаграфія «Эфір і матэ-рыя» (1900) адыграла значную ролю ў развіцці электрадынамікі.
    Літ.: Спасскпй Б Н. Нстормя фнзякм. 2 нзд. М., 1977. Ч. 2. С. 164—166.
    ЛАРМАРА ІІРЭЦЙСІЯ, прэцэсія ад-нолькавых зараджаных часціц (напр., электронаў у атаме) у пастаянным адна-родным слабым магн. полі. Апісана Цж.Лармарам у 1895. Пакладзена ў ас-нову класічнай тэорыі дыямагнетызму, тлумачэння Зеемана з’явы і магн. вяр-чэння плоскасці палярызацыі.
    Абумоўлена ўздзеяннем на часціцы Лорэн-ца сілы; падобная на прэцэсію восі гіраскопа пад уздзеяннем сілы, якая імкнецца павяр-нуць вось вярчэння. Л.п. адбываецца вакол напрамку магн. поля з вуглавой скорасцю mL (лармараўская частата), якая вызначаецца па формуле aL=qB/Qm), дзе q — зарад, т — маса і q/m — удзельны зарад часцшы, В — індукцыя магн. поля Л.І.Камароў.
    ЛАРНЕТ (франц. lorgnette), складныя акуляры ў аправе з ручкай.
    ЛАРНІ (Lami; да 1942 Лайне, Laine) Марці Ёханес (н. 22.9.1909, г. Пакіла, Фінляндыя — 1993), фінскі пісьменнік і журналіст. У 1948—49 і 1951—54 жыў у 3II1A. Дэбютаваў як паэт і пераклад-чык з франц. і сканд. моў. Майстар са-тыры. У сатыр. раманах «Паважаныя
    беднякі і іх стракатая кампанія» (1944), «Чацвёрты пазванок, ці Махляр паня-волі» (1957), «Цудоўная свінарка, ці Ус-паміны эканамічнай дарадчыцы Міны Карлсан-Кананен» (1959) адлюстравана поўная сац. кантрастаў рэчаіснасць Амерыкі і Фінляндыі. Аўтар публіцыс-тычных («Чорная Венера», 1951; «Міне-сота гарыць», 1952), сац. («Нецярплівая страсць», 1945; «Блізка да граху, 1946), гіст. («Нябёсы апусціліся на зямлю», 1948), сатыр. («Аб гэтым услых не гаво-раць», 1964) і інш. раманаў, зб-каў апа-вяданняў «Фінская кошачка» (1961), «Сакрат у Хельсінках і іншыя апавядан-ні» (1972). Пісаў вершы, дарожныя на-таткі, кінасцэнарыі. Для твораў харак-тэрна шырокае выкарыстанне карыка-туры, гіпербалы, гратэску, гумару. На бел. мову асобныя творы Л. пераклалі Я.Лапатка, А.Шарахоўская.
    Тв.: Бел. пер. — Крышку нахабства: Апа-вяданне // Полымя. 1970. № 6; ІАпавяданні] // Далягляды, 88. Мн., 1988; Рус пер. — Памфлеты. Фельетоны Рассказы. М., 1973; Четвертый позвонок. Прекрасная свннарка. М , 1994. ЕАЛяеонава.
    ЛАРОШ Герман Аўгуставіч (25.5.1845, С.-Пецярбург — 18.10.1904), рускі му-зычны крытык, педагог. Скончыў Пе-цярбургскую кансерваторыю (1866), ву-чыўся ў А.Рубінштэйна. Праф. Маскоў-скай (1867—86, з перапынкамі) і Пе-цярбургскай (1872—79) кансерваторый. 3 1860-х г. выступаў у перыяд. друку. Аўтар цыш артыкулаў пра творчасць М.Глінкі, П.Чайкоўскага, інш. рус. і зах.-еўрап. кампазітараў і артыстаў, па пытаннях муз. адукацыі, муз. навукі і інш. У шэрагу ацэнак выявіліся супя-рэчлівасць і кансерватызм яго эстэт. прынцыпаў: недаацэньваў творчасць кампазітараў «Магутнай кучкі», адмоўна ставіўся да новых тэндэнцый у музыцы 2-й пал. 19 ст. Выступаў і як літ. кры-тык.
    Тв.: йзбр. статьм о Глмнке. М., 1953.
    ЛАРОШФУКО (La Rochefoucauld) Франсуа дэ (15.9.1613, Парыж — 17.3.1680), французскі пісьменнік. Дэ-бютаваў у 1659. Аўтар «Мемуараў» (1662, поўнае выд. 1817) і зб. афарыз-маў «Разважанні, або Маральныя сен-тэнцыі і максімы» (1665), у якіх назі-ранні за жыццём і псіхалогіяй чалавека злучаюцца з глыбокім філас. абагуль-неннем, крытыкай палітыкі і побыту арыстакратычных колаў. Майстар афа-рыстычнага стылю, які вылучаецца на-дзвычайнай трапнасцю і дасціпнасцю. На бел. мову паасобныя максімы пе-раклаў А.Асташонак.
    Тв:. Бел. пер — Максімы // Далягляды, 1983. Мн.. 1983; Рус. пер. —Мемуары. Мак-снмы. Л ., 1971.
    Літ.: Разумовская М.В. Ларошфуко, автор «Макспм». Л., 1971. Г.В.Сініла.
    ЛАРСА, старажытны горад шумераў на Пн Месапатаміі (цяпер гарадзішча Сенкерэ ў Іраку), атаясамліваецца з біб-лейскім г. Эласар. У канцы 3-га тыс. да н.э. заваявана Эламам. У 1932 да н.э.
    138 ЛАРСА
    цэнтр царства, заснаванага амарэйскай дынастыяй. Найб. росквіту дасягнула ў 19—18 ст. да н.э. У 1762 да н.э. далуча-на царом Хамурапі да Вавілоніі. У 1739 да н.э. тут адбылося паўстанне, пасля якога Л. моцна разбураны вавіланянамі. Мела вял. значэнне ў новававілонскі перыяд (626—538 да н.э.), да якога ад-носяцца апошнія пісьмовыя звесткі пра Л. У выніку археал. раскопак (з 1854) выяўлены руіны горада, помнікі матэ-рыяльнай культуры, дакумент. матэры-ял.
    ЛАРСА КРЫСТЭНСЕНА БЕРАГ (Lars Christensen Coast), частка ўзбярэжжа Мак-Робертсана Зямлі (Усх. Антаркты-да). Размешчаны паміж берагам Моўса-на на 3 і шэльфавым ледавіком Эймеры на У. Край ледавіковага покрыва, які абмываецца морам Садружнасці. Ад-крыты ў 1930—31 нарв. кітабоямі. На-званы ў гонар уладальніка кітабойнай флатыліі.
    ЛАРСАН (Larsson) Ларс Эрык Вільнер (н. 15.5.1908, Окарп, Швецыя), шведскі кампазітар, педагог; адзін з прадстаўні-коў швед. муз. неакласіцызму. Чл. Ка-ралеўскай муз. акадэміі (1943). Вучыўся ў Стакгольмскай кансерваторыі (1925— 29). У 1947—59 праф. Вышэйшай муз. школы ў Стакгольме. Сярод твораў: опера «Царыца Кіпрская» (паст. 1937), балет «Ліпы» (паст. 1958); 3 сімфоніі (1928—45), 3 канцэртныя уверцюры, «Пастаральная сюіта» і інш. для аркес-тра; сімфаньеты для стр. аркестра (1932), 12 канцэрціна для саліруючых інструментаў і стр. аркестра (1953—57), канцэртаў для скрыпкі (1952), віяланчэ-лі (1947), саксафона (1934) з аркестрам; камерна-інстр. ансамблі, у т.л. 2 стр. квартэты; хары, рамансы, песні; музыка да кінафільмаў.
    ЛАРСЕНА ШЙЛЬФАВЫ ЛЕДАВІК (Larsen Shelf Ice), адзін з найбуйней-шых шэльфавых ледавікоў у Зах. Антар-кгыдзе. Утварае ўсх. ледзяны бераг Ан-тарктычнага п-ва (прыморская паласа ўсх. берага Зямлі Грэяма) даўж. болып за 800 км, шыр. каля 200 км. Пл. каля 86 тыс. км2. Таўшчыня лёду 150—500 м. Круглы год блакіраваны дрэйфуючымі крыгамі Уэдэла мора. Адкрыты ў 1893 нарвежскай экспедыцыяй К.Ларсена, названы ў яго гонар.
    ЛАРТЭ (Lartet) Эдуард (1801—71), французскі археолаг. 3 1830-х г. вёў раскопкі ў пячорах Мусцье, Мадлен, Арыньяк (дэпартамент Дардонь, Фран-цыя). Распрацаваў храналогію чацвяр-цічнага перыяду і перыядызацыю пале-аліту, вылучыў арыньякскую, салют-рэйскую, мадленскую культуру (гл. Арыньяк, Мадлен, Салютрэ). Сцвярджаў, што чалавек існаваў у пач. чацвярцічна-га перыяду. У 1868 знайшоў рэшткі краманьёнцаў.
    ЛАРЎСА ЭНЦЫКЛАІІЕДЫІ, сукуп-насцв даведачных выданняў, што вы-пускаюцца франц. выдавецкай фірмай
    «Ларус». Засн. ў 1852 франц. лексіко-графам П.Ларусам сумесна з О.Буае. Першыя выданні: «Petite encyclopedic du jeune age» («Малая дзіцячая энцык-лапедыя», 1853) і «Grand dictionnaire universel du XIX-e siecle» («Вялікі уні-версальны слоўнік XIX ст.», т. 1—17, 1865—90, т. зв. «Ларус XIX ст.»). Сярод інш. выданняў 19 ст.: «Nouveau Larousse illustre en 7 volumes» («Новы ілюстрава-ны Ларус», т. 1—7, 1897—1904, дадат-ковы том 1907), «Dictionnaire complet illustre» («Поўны ілюстраваны слоўнік», 1889; 140 перавыданняў). На базе апош-няга даведніка, які спалучае ў сабе ры-сы тлумачальнага і энцыклапедычнага слоўніка, быў падрыхтаваны «Petit Larousse» («Малы Ларус», з 1906 выда-ецца штогод). Для аператыўнага папаў-нення вял. энцыклапедый Ларуса най-ноўшымі звесткамі з 1907 выдаецца спец. энцыклапедычны час. «Larousse mensuel illustre» («Штомесячны ілюс-траваны Ларус», 1907—98; у 1941—47 не выходзіў). 3 1920-х г. выдаюцца прынцыпова новыя універсальныя эн-цыклапедыі і энцыклапедычныя давед-нікі: «Larousse du ХХ-е siecle en 6 volumes» («Ларус XX ст.», т. 1—6, 1928—33), «Grand Larousse encyclopedi-que en 10 volumes» («Вялікі энцыклапе-дычны Ларус», т. 1—10, 1960—64, да-датковы том 1968; перавыданне т. 1— 15, 1985—87), «Grand Larousse de la langue franyaise en 7 volumes» («Вялікі Ларус французскай мовы», т. 1—7, 1971—78) і інш. Выдадзены таксама эн-цыклапедычныя даведнікі агульнага прызначэння: «Nouveau Larousse universel» («Універсальны новы Ларус», т. 1 — 2, 1948—49), «Encyclopedic Larousse methodique» («Сістэматычная энцыкла-педыя Ларуса», т. 1—2, 1955), «Епсусіо-pedie Larousse des enfants» («Энцыклапе-дыя Ларуса для дзяцей», 1957), «Larousse de la langue franfaise» («Слоўнік французскай мовы Ларуса», 1979), «Grand dictionnaire encyclopedique Larousse» («Вялікі энцыклапедычны слоўнік Ларуса», 1982) і інш. Выдаюцца таксама шматлікія галіновыя Ларусы (муз., мед., с.-г. і інш.).