Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
чэрв.—ліп. 1941 утрымлівалася каля 140 тыс. чал.; пасля вызвалення ў 1944 тут у яме-траншэі выяўлены астанкі каля 10 тыс. расстраляных (паўторныя пошукі і раскопкі выявілі новыя масавыя паха-ванні закатаваных). Па колькасці ахвяр пасля Асвенціма і Майданака найбуй-нейшым лічыцца Трасцянецкі лагер смерці. Адным з самых вял. гар. Л.с. было мінскае гета, створанае 19.7.1941, дзе загублена каля 100 тыс. чал. Жудас-нымі па жорсткасці былі лагеры, якія ствараліся гітлераўцамі ў прыфрантавой паласе: напярэдадні адступлення за ка-лючы дрот і мінныя загароды фашысты зганялі непрацаздольных грамадзян і размяшчалі сярод іх інфекцыйных хво-рых у разліку на хуткае і масавае рас-паўсюджванне захворванняў сярод на-сельніцгва і сав. вайск. часцей (гл. Аза-рыцкія лагеры смерці). Бяспрыкладнымі па садызме былі Л.с., у якіх гітлераўцы абяскроўлівалі дзяцей і падлеткаў для патрэб арміі (у в. Скобраўка Пухавіцка-га р-на загінулі 1500 дзяцей-донараў). На тэр. Беларусі Л.с. выкарыстоўваліся захопнікамі і для знішчэння грамадзян з краін Зах. Еўропы, акупіраваных Гер-маніяй. Найб. Л.с. былі Бабруйскі, Бе-развецкі, Калбасінскі, Калдычэўскі, Лу-палаўскі, Ляснянскі, Маладзечанскі, Масюкоўшчынскі (гл. адпаведныя арт.), Бронная Гара. Адступаючы з Беларусі, захопнікі ў 1944 правялі масавую ак-цыю знішчэння вязняў, якія яшчэ за-сталіся, спрабавалі замесці сляды зла-чынстваў, маскіруючы пахаванні. Ство-раная ў 1944 камісія садзеяння Надзвы-чайнай дзяржаунай камісіі па выяўленні і расследаванні злачынстваў ням.-фаш. захопнікаў сабрала доказы, якія цалкам выкрылі крывавыя злачынствы гітле-раўцаў. На месцах л.с. ў памяць пра тых, хто загінуў у іх, пастаўлены помні-кі, кожны Л.с. ўвекавечаны ў мемары-яльным комплексе Хатынь.
Літ:. Нямецка-фашысцкі генацыд на Бела-русі (1941—1944). Мн., 1995. УС.Пасэ.
ЛАГІ, возера ва Ушацкім р-не Віцеб-скай вобл., у бас. р. Ушача, за 26 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,24 км2, даўж. 820 м, найб. шыр. 360 м, даўж. берага-вой лініі 2,2 км. Пл. вадазбору 11,5 км2. Схілы катлавіны выш. 15—25 м, пад хмызняком, месцамі ў верхняй ч. раза-раныя. Берагі зліваюцца са схіламі. На 3 упадае ручай з возера без назвы, на ПнУ выцякае ручай у р. Ушача.
ЛАГІН Лазар Іосіфавіч (4.12.1903, г. Ві-цебск — 16.7.1979), расійскі пісьмен-нік. Скончыў Маскоўскі ін-т нар. гас-падаркі імя Пляханава (1925), вучыўся ў Ін-це чырв. прафесуры ў Маскве (1930—33). Працаваў у газ. «Правда», час. «Крокоднл». Друкаваўся з 1921. Ay-Tap аповесці-казкі для дзяцей «Стары Хатабыч» (1938, сцэнарый аднайм. фільма, 1957). У раманах «Патэнт «АВ» (1947), «Востраў расчаравання» (1951), «Атавія Проксіма» (1956; пад назвай «Трагічны астэроід», 1972), «Блакітны чалавек» (1966) арганічна спалучаны фантастыка і рэальнасць. Напісаў ваен. аповесць «Браняносец «Анюта» (1945),
сатыр. цыкл «Крыўдных казак» (нап. 1942—63), сатыр. аповесць «Маёр Вэл Энд’ю» (1962) і інш., успаміны пра У.Маякоўскага «Жыццё таму назад» (1974).
Тв: Нзбранное. М., 1975.
ЛАГІНОВІЧ Іосіф Каятанавіч, гл. Кор-чык Павел.
ЛАГІСТЫКА (ад грэч. logistike мастац-тва вылічаць, разважаць), 1) назва этапа ў развіцці матэматычнай логікі, прад-стаўленага працамі Б.Расела і яго школы (гл. Лагіцызм). У антычнасці тэрмінам «Л.» называлі пракгычныя аперацыі вылічэнняў і вымярэнняў у арыфметыцы ў процілегласць тэарэт. матэматыцы. У Г. Лейбніца — абазна-чэнне «вылічэння вывадаў» (calculus ratiocinator) 2) Сінонім ( у пэўнай сту-пені архаічны) тэрміна «матэм. логіка». У наш час тэрмін «Л.» выкарыстоўва-юць для абазначэння матэм. логікі пры вырашэнні эканам. задач, аптымізацыі кіраўніцкіх функцый і інш. Вытворнымі ад «Л» з’яўляюцца паняцці «лагістычны метад» (спосаб пабудовы фармалізава-ных моў для розных раздзелаў логікі) і «лагістычная сістэма» (фармальная час-тка гэтых моў). В.М.Пешкаў.
ЛАГІЦЫЗМ, кірунак у асновах матэма-тыкі, у якім зыходныя паняцці матэма-тыкі зводзяцца да паняццяў логікі. Ідэі Л. прапанаваны Б.ВЛейбніцам. У сістэ-матызаваным выглядзе выкладзены Г.Фрэге ў кн. «Асноўныя законы арыф-метыкі» (т. 1—2, 1893—1903). Ён пра-панаваў звядзенне асноўнага для матэ-матыкі паняцця натуральнага ліку да аб’ёмаў паняццяў і распрацаваў лагіч-ную сістэму, сродкамі якой можна бы-ло даказаць усе тэарэмы арыфметыкі. Дактрына Л. развіта Б.Раселам, які выя-віў у сістэме Фрэге супярэчнасць («па-радокс Расел», гл. Парадокс). У кн. «Прынцыпы матэматыкі» (т. 1—3, 1910—13) Расел і ХАА.Уайтхед прапа-навалі т.зв. тэорыю тыпаў, у якой пара-доксаў можна пазбегнуць пры дапамозе спец. іерархіі паняццяў. У далейшым К.Гёдэль паказаў, што сістэмы Л. ня-поўныя, іх сродкамі можна сфармуля-ваць змястоўна правільныя, але не вы-рашальныя матэм. сцвярджэнні (сцвяр-джэнні, якія нельга даказаць і нельга абвергнуць). Сістэмы Л. садзейнічалі фарміраванню і ўдакладненню важней-шых логіка-матэм. ідэй, зрабілі значны ўплыў на развіццё матэматычнай логікі і навукі. В М.Лешкаў.
ЛАГІЧНАЕ I ПСТАРЫЧНАЕ, гл. Гіс-тарычнае і лагічнае.
ЛАГІЧНЫ АТАМІЗМ, вучэнне аб рэ-чаіснасці, паводле якога свет уяўляе са-бой сукупнасць толькі знешне звязаных паміж сабой атамарных (якія не маюць састаўных частак) фактаў. Распрацавана Б.Раселам і Л.Вітгенштэйнам у пач. 20 ст. Тэарэт. вытокі Л.а. — неэўклідава геаметрыя, матэматыка, розныя сістэмы фармальнай логікі. Праграма Л.а. пра-дугледжвала пабудову «лагічна даскана-лай мовы» на ўзор лагічнай мовы. Суі-
лапшын 89
насць пераўтварэнняў у адносінах да мовы зводзілася да распрацоўкі элемен-тарных, простых, далей не раскладаль-ных у сэнсавых адносінах сказаў — своеасаблівых «атамаў» мовы, сапраў-днасць якіх можна было б лёгка па-цвердзіць эмпірычным шляхам. Распра-цоўкі Л.а. былі выкарыстаны Венскім гуртком, адыгралі пазітыўную ролю ў развіцці логікі.
Літ: К о з л о в a М.С. Фнлософня н язык. М., 1972; Современная буржуазная фн-лософня. [Ч. 2], М., 1978. Т.І.Адула.
ЛАГІЧНЫ ЗАКОН, любое сапраўднае лагічнае сцвярджэнне. Да Л.з. адносяц-ца законы логікі выказванняў (напр., за-кок несупярэчнасці, закон выключана-га трэцяга, закон ускоснага доказу) або логікі прэдыкатаў. Напр., у выраз «ня-правільна, што р і не-р адначасова вер-ныя» (закон несупярэчнасці) замест пе-раменнай р трэба падставіць выказван-не; усе вынікі такіх падстановак уяўля-юць сабой сапраўдныя выказванні (напр., «няправільна, што 11 — просты лік і разам з тым не з’яўляецца прос-гым»). Кожная з лагічных сістэм ут-рымлівае бясконцае мноства Л.з. і ўяў-ляе сабой абстрактную знакавую ма-дэль, якая дае апісанне якога-н. пэўна-га фрагмента або тыпу разважанняў. На фармалізаванай мове логікі ўсякі яе за-кон — гэта заўсёды сапраўдная, пра-вільна пабудаваная формула; можна па-будаваць бясконцае мноства такіх фор-мул, але Л .з. лічаць толькі тыя з іх, якія інтэрпрэтаваны на пазнаючае чалавечае мысленне. Гл. таксама Інтуіцыянізм.
В М Пешкаў.
ЛАГІЧНЫ ПАЗІТЫВІЗМ, кірунак неа-пазітывізму, які сфарміраваўся ў 1920-я г. на базе Венскага гуртка. Яго тэарэт. вытокі ў вучэнні Э.Маха і Р.Авенарыуса аб «непасрэдна дадзеным» у вопыце суб’екга, логіка-гнасеалагічнай мадэлі ведаў Б.Расела і Л.Вітгенштэйна і інш. Адна з асн. задач Л.п. — матэматыза-цыя і фармалізацыя ведаў. Метад фар-малізацыі прадстаўнікі Л.п. пашырылі і на філасофію, спрабуючы ачысціць яе ад метафізікі (г. зн. абстрактных, лагіч-на не абгрунтаваных палажэнняў) і зра-біць навуковай. Для гэтага выкарыстоў-ваўся т. зв. прынцып верыфікацыі (вы-значэння сапраўднасці навук. сцвяр-джэнняў), які трактаваўся ў духу суб’ектывізму і канвенцыяналізму. У 2-й пал. 1930-х г. пасля пераезду ў ЗШЛ асн. прадстаўнікоў Л.п. іх вучэнне час-ткова перагледжана, але захавала сваю суб’ектыўна-ідэалістычную сутнасць і стала больш вядома як лагічны эмпі-рызм. 3 1960-х г. Л.п. перастаў існаваць як самастойны філас. кірунак. Т.І.Адула.
ЛАГІШЫН, гарадскі пасёлак у Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на аўгадарозе Пінск—Івацэвічы. За 28 км ад горада і чыг. ст. Пінск, 203 км ад Брэста. 3 тыс ж. (1998).
Упершыню ўпамінаецца ў 1552 у Пінскім пав. ВКЛ. У 17 ст. мястэчка, цэнтр староства;
90 ЛАГІШЫНСКАЯ
належаў Радзівілам, пазней Агінскім, Любец-кім. 3 1643 меў магдэбургскае права і герб: у блакітным полі воўк на ласіных нагах. 3 1795 у Рас. імперыі, мястэчка Пінскага пав. Мін-скай губ. У 1886 цэнтр воласці. У 1921—39 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Пінскага пав. Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. У 1940—62 цэнтр Лагішынскага раёна. 3 27.6.1941 да 15.7.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Л. і раёне каля 2 тыс. чал. 3 22.12.1959 rap. пасёлак. 3 1962 у Пінскім р-не.
Прадпрыемствы харч. прам-сці. Ся-рэдняя і муз. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, паліклініка, аптэка, кам-бінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнікі архітэктуры: Лагішынская Спа-са-Праабражэнская царква, Лагішынскі Петрапаўлаўскі касцёл.
ЛАГІШЫНСКАЯ СПАСА-ПРААБРА-
ЖЭНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэк-туры 2-й пал. 19 ст. ў г.п. Лагішын Пін-скага р-на Брэсцкай вобл. Пабудавана да 1886 у рэтраспектыўна-рус. стылі на месцы уніяцкага драўлянага храма 1795. Mae 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю: званіца, трапезная, асн. аб’ём і апсіда. Верт. дамінанта — 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з цыбулепадобнай га-лоўкай. Цыбулепадобнае пяцікупалле ўвенчвае і 4-схільны дах асн. кубапа-добнага аб’ёму. Гал. і бакавыя ўваходы вырашаны магутнымі парталамі і апя-разаны 3-лопасцевымі арачнымі ніша-мі. Фасады раскрапаваны прафіляваны-мі карнізамі з двухграннымі заломамі на бакавых плоскасцях. А.М.Кулагін.
ЛАПШЫНСКІ НЕТРАІІАЎЛАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неаготы-кі ў г.п. Лагішын Пінскага р-на Брэсц-кай вобл. Пабудаваны ў 1907—-10 на месцы мураванага касцёла, узведзенага ў 1634 па фундацыі кн. С.А.Радзівіла; з 1865 правасл. царква. Храм — мурава-ны, прамавугольны ў плане; да яго асн. аб’ёму па падоўжнай восі далучаны 4-ярусная шатровая званіца і 5-гранная апсіда. Сцены расчлянёны стральчаты-мі вокнамі-біфорыумамі і 2-ступеньча-тымі контрфорсамі ў прасценках. Асі-метрыю ў агульную кампазіцыю ўно-сяць прыбудовы да апсіды сакрысціі і гранёнай вежы да званіцы. Уваход вы-рашаны стральчатым парталам з вім-пергам. Дэкар.-маст. акцэнт інтэр’е-ра — драўляны алтар, антаблемент якога фланк.іруюць пазалочаныя анёлы. У касцёле знаходзіцца абраз Маці Бо-жай Лагішынскай. А.М.Кулагін.