• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛАГАРЫФМІЧНАЯ СШРАЛЬ, графік паказальнай функцыі ў палярных каар-дынатах; плоская трансцэндэнтная кры-вая, якая перасякае ўсе радыусы-векта-ры пад адным і тым жа вуглом. Вызна-чаецца ўраўненнем г = а№. Адносіцца да псеўдаспіралей (гл. Спіралі).
    Л.с. адкрьгга Р.Дэкартам (1638; апублікава-на ў 1657) і незалежна Э.Тарычэлі (1644); уласцівасці Л.с. даследаваў Я.Бернулі (1692). Л.с. пераходзіць у сябе пры лінейных пера-ўтварэннях плоскасці; яе эвалюта (гл. Эвалю: та і эвальвента) таксама Л.с. Пры стэрэагра-фічнай праекцыі плоскасці на сферу Л.с. пе-раходзіць у лаксадромію. Адлюстроўвае мно-гія затухальныя працэсы. Выкарыстоўваецца ў тэхніцы. Напр., па Л.с. выконваюцца про-філі вярчальных нажоў, фрэзаў, зубчастых перадач.
    ЛАГАРЫФМІЧНАЯ ФЎНКЦЫЯ. фун-кцыя, адваротная паказальнай функцыі; адна з асн. элементарных функцый. Вы-значаецца формулай у = Іпх. Значэнне у Л.ф., адпаведнае значэнню аргумента х, наз. натуральным лагарыфмам ліку х. Графік Л.ф. наз. лагарыфнікай.
    У матэм. аналізе разглядаюцца Л.ф. віду у = logax, звязаныя з у = 1ш (асноўнай) суад-носінамі logax = Inx/lna пры а > 0, a * 1. Іх асн. ўласцівасці вынікаюць з уласцівасцей паказальнай функцыі і лагарыфма. Л.ф. ў вобласці сапраўдных лікаў вызначана толькі для дадатных х, у вобласці камплексных лі-каў — для любых сапраўдных і камплек-сных лікаў. Графік Л.ф. logax сіметрычны графіку паказальнай функцыі у = o' адносна восі Ох, праходзіць праз пункт (1, 0) і асімп-татычна набліжаецца да восі Оу. А.А.Гусак.
    Графікі некаторых лагарыфмічных функцый
    ЛАГАРЫФМІЧНЫЯ ТАБЛІЦЫ, таблі-цы лагарыфмаў лікаў. Найб. пашыраны 4- і 5-значныя табліцы дзесятковых ла-гарыфмаў; часта маюць табліцы анты-лагарыфмаў (служаць для адшукання лікаў па зададзеным лагарыфме), гаўса-вых лагарыфмаў (служаць для адшукан-ня лагарыфма сумы ці рознасці двух -лікаў па зададзеных лагарыфмах гэтых лікаў), лагарыфмы трыганаметрычных велічынь і інш. Да з’яўлення вьшіч. ма-шын выкарыстоўваліся для спрашчэння вылічэнняў.
    Літ:. Б р а д н с В.М. Четырехзначные ма-тематмческне таблнцы. 58 нзд. М., 1992.
    ЛАІ'АС (Lagos), горад, сталіца Нігерыі. Знаходзіцца на ПдУ краіны, на астраваХ і ўзбярэжжы Гвінейскага заліва. Адм. ц. штата Лагас. 10,3 млн. ж. з прыгарадамі (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Мар-скі порт. Міжнар. аэрапорт. Буйнейшы эканам., гандл.-фін., навук. і кулы. цэнтр краіны. Канцэнтруе каля палаві-ны прамысл. патэнцыялу краіны. Прам-сць: харчасмакавая (алейная, му-камольная, піваварная, перапрацоўка какавы), тэкст., металаапр., радыётэх-нічная. Суднабуд. і суднарамонтныя верфі. 2 ун-ты. Нац. музей.
    Засн. партугальцамі ў канцы 15 ст. на мес-цы паселішча племя йаруба-аворы. У 15—16 ст. залежны ад Беніна горад-дзяржава, якім кіраваў ваен. правадыр. У 17 ст. адзін з цэн-траў гандлю рабамі. У выніку англ. экспансіі з 1852 пад кантролем Вялікабрытаніі, у 1861 каланізаваны англічанамі. Цэнтр нац.-вызв. руху. 3 1914 адм. ц. пратэктарата Нігерыя, з 1960 сталіца незалежнай Нігерыі.
    ЛАГАТЬІП (ад логас + typos адбітак), 1) спецыяльна распрацаваны арыгінальны абрыс, выява поўнай або скарочанай назвы фірмы (тавараў фірмы). 2) У паліграфіі — літара з адным з найб. ужывальных слоў ці складоў; вы-карыстоўваўся пры ручным наборы.
    Набярэжная ў Лагасе
    88	ЛАГАШ
    ЛАГАШ, старажытная дзяржава ў Шу-меры, на тэр. сучаснага Ірака. Паселі-шчы на месцы Л. існавалі з канца 5-га тыс. да н.э., пісьмовыя ўііамінанні ад-носяцца да 26—2 ст. да н.э. У 26—24 ст. да н.э. Л. кіравала дынастыя, засна-ваная Ур-Наншэ, якая дасягнула найб. магутнасці пры царах Эанатуме і Энтэ-мене. Узмацненне ролі жрацоў, закаба-ленне імі свабодных абшчыннікаў пры-вяло да росту нар. незадаволенасці і за-хопу ўлады Уруінімгінам (24 ст. да н.э.), які абвясціў шэраг сац. рэформ. У 24 ст. да н.э. Л заваяваны царом Акада Сарганам Старажытным. Новы ўздым Л. адбыўся пры цару Гудэа (22 ст. да н.э.). 3 пач. 2-га тыс. да н.э. страціў сваё значэнне. 3 1877 раскопкі Л. вялі франц. археолагі Э. дэ Сарзек, Г.Крос, А. дэ Жэнуяк і А.Паро. Імі знойдзены такія помнікі, як «Стэла каршуноў». надпісы Уруінімгіны, статуі і надпісы Гудэа, архіў храма багіні Бабы (Бау).
    ЛАГАЭД (ад грэч. logaoidikos празаічна-вершаваны), 1) від ант. верша, у радках якога чаргаваліся ў строгай паслядоў-насці розныя паводле хараісгару стопы. 2) Від сілаба-танічнага верша, у якім няма метрычнай аднароднасці, аднак існуе рытмічная аднароднасць вершава-ных радкоў. У сучаснай сілаба-тоніцы вылучаюцца 3 разнавіднасці Л.: стопны, радковы і строфны. У стопным Л. на адным і тым жа месцы вершаваных радкоў (найперш у 3-складовых стопах) выпадаюць 1 ці 2 ненаціскныя склады (знешне ствараецца ўражанне, што верш напісаны рознымі стопамі). Ужы-ваецца найчасцей у перакладах ант. твораў або ў імітацыях ант. памераў. У радковым Л. ў пэўнай паслядоў-насці чаргуюцца радкі розных метраў, напр., чаргаванне 3-стопнага амфібра-хія з 2-стопным дактылем:
    Спачатку яно шалясцела
    Вельмі нясмела, А потым лізнула аконца Ціха, як сонца.
    (Я.Купала. «Безназоўнае»),
    У вельмі рэдкім строфным Л. ў пэў-най паслядоўнасці чаргуюцца строфы, напі-саныя розным метрам (напр., верш П.Пан-чанкі «Пры святле маланак»), Лагаэдычныя радкі робяць сілаба-танічны верш рытмічна больш разнастайным, рухомым, што памагае больш поўна выявіць паэт. сэнс твора.
    В.П.Рагойша.
    ЛАГЕР (ням. Lager паселішча, стаянка), 1) Л. ваенны — месца размяшчэння войск па-за населеным пунктам, абста-ляванае для выканання баявых, навуч. і інш. задач.
    У старажьттнасці Л. ствараліся як умацава-ныя баявыя пазіцыі, найб. пашырыліся ў Стараж. Рыме (гл. Лагер рымскіў На Русі ў 11—17 ст. уладкаванпе Л. (станаў) дасягнула высокага ўзроўню. У Чэхіі ў 15 ст. і ва ўкр. казакоў у 16—17 ст. Л. (табар) акружаўся не-калькімі шэрагамі павозак. Ваен. Л. былі па-ходныя і пастаянныя (агараджаліся ровам, валам, сцяной; некаторыя з умацаваных Л. пераўтвараліся ў крэпасці). 3 развіццём арты-лерыі і інш. сродкаў масавага паражэння Л. як умацаваныя стаянкі страцілі сваё значэн-
    ме. 3 2-й пал 19 ст. захаваліся толькі Л. для навучання войск у палявых умовах (у Расіі такія Л. ствараліся з канца 17 ст.)- У Сав. Ар-міі навуч. Л. існавалі да 1960-х г. (іх замянілі навуч. цэнтры).
    2)	Часовае пасяленне, стаянка пэўнай ірупы людзей (лесарубаў, будаўнікоў, даследчыкаў). 3) Летнія загоны для жы-вёлы паблізу пашы. 4) Месца ўтрыман-ня ваеннапалонных, зняволеных, рэп-рэсіраваных (гл. Канцэнтрацыйны ла-гер). 5) Грамадска-палітычная групоўка; калектыў людзей, аб’яднаных адзін-ствам поглядаў, перакананняў. 6) Выха-ваўча-аздараўленчая ўстанова для дзя-цей школьнага ўзросту (напр., «Артэк», «Зубраня»),
    ЛАГЕР РЫМСКІ. від палявога ўмаца-вання стараж.-рым. войска, яго апорны пункт пры вядзенні баявых дзеянняў. Вядомы з 3—2 ст. да н.э. Будаваўся пасля кожнага дзённага пераходу, пры асадзе крэпасцей ці для працяглага раз-мяшчэння войск (пастаянны лагер). Меў выгляд квадрата або прамавуголь-ніка з 4 варотамі. Вакол часовага лагера рабілі роў і земляны вал з плеценымі шчытамі наверсе; пастаянны лагер ума-цоўвалі больш глыбокім ровам і высо-кім валам з частаколам, драўлянымі, радзей мураванымі вежамі. Унутры ла-гера ставілі роўнымі ліпіямі палаткі, у пастаянных лагерах — казармы. Многія пастаянныя лагеры з часам ператвары-ліся ў крэпасці, вакол якіх выраслі га-рады. Вопыт Л.р. пазней перанялі інш. народы (гл. Лагер).
    ЛАГЕРКВІСТ (Lagerkvist) Пер Фабіян (23.5.1891, г. Векшэ. Швецыя — 11.7.1974), шведскі пісьменнік. Чл. Шведскай акадэміі (з 1940). Скончыў Упсальскі ун-т (1912), вывучаў гісто-рыю мастацтваў у Парыжы (1913). Дэ-бютаваў у 1912. У цэнтры творчасці Л. — пошук сэнсу жыцця чалавека ў неўладкаваным свеце. У ранняй паэзіі (зб. «Страх», 1916), навелах (зб. «Жале-за і людзі», 1915), п’есах («Апошні ча-лавек», 1917, і інш.) уплыў экспрэсія-нізму і сімвалізму, імкненне надаць твора.м нац. афарбоўку. Раманы і апо-весці «Госць рэчаіснасці» (1925), «Кат» (1933), «Карлік» (1944), «Варава» (1950), «Сібіла» (1956), «Смерць Агасфера» (1960), «Марыямна» (1967), зб-кі паэзіі «Песні сэрца» (1926), «Паэзія і змаган-не» (1940), зб. навел «Злыя сагі» (1924), драмы «Кароль» (1932), «Камень муд-расці» (1947) вылучаюцца гуманіст. па-фасам, непрыманнем фашызму і інш. форм таталітарызму, эвалюцыяніруюць да «сімвалічнага рэалізму». Аўгар кніг эсэ «Сціснугы кулак» (1934), «Вызвале-ны чалавек» (1939). На бел. мову асоб-ныя творы Л. пераклалі Г.Шупенька, М.Гіль. Нобелеўская прэмія 1951.
    Тв:. Бел. пер. — Кат. Карлік. Мн , 1986; Рус пер — Соч. Т. 1—2. Харьков, 1997.
    Літ:. Неустроев В.П. Лнтературные очеркя н портреты. М., 1983
    Л.П.Баршчэўскі.
    ЛАІ'ЕРЛЁФ (Lagerlof) Сельма Атылія Лувіса (20.11.1858, маёнтак Морбака, Швецыя — 16.3.1940), шведская пісь-менніца. Чл. Шведскай акадэміі (з
    1914). Скончыла настаўніцкую семіна-рыю ў Стакгольме (1885). Літ. поспех прынёс раман пра жыццё шведскай правінцыі «Сага пра Ёсту Берлінга» (1891). Аўтар навел (зб-кі «Нябачныя ланцугі», 1894; «Тролі і людзі», т. 1—2, 1915—21), раманаў («Іерусалім», т. 1 — 2, 1901—02; «Дом Лільекроны», 1911; «Імператар Паргугальскі», 1914; «Ад-ступнік», 1918), гіст. трылогіі (раманы «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», «Шарлота Лёвеншольд», абодва 1925; «Ганна Сверд», 1928). Пісала легенды, кнігі для дзяцей. Яе творы прасякнуты духам
    П Лагерквіст.	С Лагерлёф.
    хрысц. гуманізму, у іх спалучэнне рэа-лізму з рамант. фантастыкай, вытанча-ны псіхалагізм у паказе чалавечых ха-рактараў і выразны лірычны пачатак. На бел. мову асобныя творы Л. пера-клаў Т.Тамашэвіч. Нобелеўская прэмія 1909.
    Тв.: Бел. пер. — Пярсцёнак Лёвеншольдаў // Уэлс Г., Лагерлёф С. |Раманы|. Мн. 1997; Рус. пер. —Собр. соч. Т. 1—4. СПб.,1991— 93.
    Літ:. Неустроев В.П Лмтература скандннавскнх стран (1870—1970). М., 1980.
    Л.П.Баршчэўскі.
    ЛАГЕРЫ СМЁРЦІ спецыяльныя мес-цы, якія ствараліся гітлераўцамі на аку-піраваных тэрыторыях у 2-ю сусв. вай-пу для масавай загубы ірамадзян захоп-леных краін, выкарыстання іх на пры-мусовай працы. Былі арганічнай часткай акупацыйнага рэжыму, паліты-кі генацыду. Паводле афіц. прызначэння падзяляліся на лагеры для ваеннапа-лонных (дулагі, шталагі, афлагі), цы-вільнага насельніцтва (працоўныя лаге-ры СД, перасыльпыя лагеры СС, штрафныя, жаночыя, гета) і інш. У большасці выпадкаў размяшчаліся на адкрытай прасторы, абгароджанай ка-лючым дротам, з прыстасаванымі ці наспех абсталяванымі памяшканнямі барачнага тыпу, часта проста земляны-мі норамі або акопамі. Ахову лагераў і знішчэнне вязняў праводзілі падраздзя-ленні вермахта, СД і СС. У Л.с. право-дзілася знішчэнне зняволеных голадам, холадам, катаржнай працай, катавання-мі, расстрэламі, спальваннем, злачын-нымі эксперыментамі ўрачоў-садыстаў і г.д. Толькі на тэр. Беларусі было болыц за 260 Л.с., іх філіялаў і аддзяленняў, ахвярамі якіх сталі больш за 1,4 млн. чал. Адзін з першых Л.с. створаны ў в. Дразды пад Мінскам для ваеннапалон-ных і цывільнага насельнііпва, дзе ў