Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Слаявіна буйналіставатая з шырокімі ло-пасцямі, дыяметр 5—30 см. Зверху — харак-тэрны сеткавы малюнак, знізу — кароткія раснічастыя рызоіды, месцамі голая. Пладо-выя целы сподкападобныя. Споры бясколер-ныя ці афарбаваныя, 2—10-клетачныя. Фіка-біёнты з груп Trebouxia і Myrmecia.
У.УГалубкоў.
ЛАБЖАНКА 81
ЛАБАЧЭЎСКАГА ГЕАМЁТРЫЯ, геа-метрычная тэорыя, сістэма аксіём якой адрозніваецца ад сістэмы аксіём эўклі-давай геаметрыі толькі аксіёмай (пасту-латам) аб паралельнасці. Паводле гэтай аксіёмы, праз пункг, што не ляжыць на зададзенай прамой, праходзяць не менш як 2 прамыя, якія не перасяка-юць зададзеную. Л.г. выкарыстоўваецца ў тэорыі функцый, матэм. аналізе, тэо-рыі лікаў і тэорыі адноснасці.
Л.г. распрацавана М.І.Лабачэўскім у 1826 (апублікавана ў 1829—30). У 1832 аналагіч-ныя вынікі незалежна атрымаў Я.Больяй. Пе-радумовай узнікнення Л.г. былі шматвяковыя спробы доказу аксіёмы пра паралельныя пра-мыя (пяты пастулат Эўкліда) на аснове астат-ніх аксіём. Лабачэўскі першы прыйшоў да высновы пра недаказальнасць пастулата і пра магчымасць існавання геам. сістэм з інш. ак-сіёмамі паралельнасці, пабудаваў своеасаблі-вую лагічна бездакорную геам. сістэму. Л.г. мае некаторыя асаблівасці (напр., 2 трохву-гольнікі з роўнымі вугламі роўныя; сума вуг-лоў трохвугольніка меншая за 2 прамыя вуг-лы), якія не сутіярэчаць рэчаіснасці. Ства-рэнне Л.г. заклала асновы развіцця неэўкліда-вых геаметрый, значна пашырыла ўяўленні аб прыродзе прасторы і спрыяла ўзнікненню новых кірункаў у матэматыцы.
Літ.. Смородлнскнй Я.А., Сур-к о в Е.Л. Геометрня Лобачевского н теормя относнтельностн. М., 1971; Лаптев Б.Л. Геометрня Лобачевского, ее нсторня н значе-нне. М.,1976. В.І.Вядзернікаў. ЛАБАЧ^ЎСКАЯ Вольга Аляксандраўна (н. 29.9.1951, г. Цюмень, Расія), бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаў-ства (1988). Скончыла Ін-т жывапісу, скулыггуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1977). Працавала ў Дзярж. маст. музеі Беларусі, у н.-д. маст.-экспе-рым. лабараторыі Упраўлення маст. прам-сці. 3 1991 у Бел. ін-це праблем культуры. Даследуе нар. мастацтва, промыслы і рамёствы Беларусі, інсітнае мастацтва. Аўгар навук. каталогаў «На-родныя мастацкія промыслы Беларусі» (1985), «Жлобінская інкрустацыя» (1986), «Падвойныя дываны са збораў Польшчы і Беларусі» (1996), буклетаў «Народнае мастацтва Беларусі» (1988),
Лабарыя лёгачная.
«Беларуская саломка» (1989), «Мазыр-ская кераміка» (1990) і інш.
Тв:. Зберагаючы самабытнасць: 3 гісторыі нар. мастацтва і промыслаў Беларусі. Мн., 1998. І.Л. Чэбан.
ЛАБАЧЙЎСКІ Мікалай Іванавіч (1.12.1792, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 24.2.1856), расійскі матэматык, ства-ральнік неэўклідавай геаметрыі. Скон-чыў Казанскі ун-т (1811), дзе і працаваў з 1811 (з 1827 рэктар), з 1846 памочнік папячыцеля Казанскай навуч. акругі. Навук. працы па алгебры, геаметрыі,
матэм. аналізе, механіцы, фізіцы і ас-траноміі. Распрацаваў метад лікавага набліжанага рашэння алг. ураўненняў, даў агульнае вызначэнне функцыі, вы-значыў розніцу паміж неперарыўнасцю і дыферэнцаванасцю функцый. Адкрыў новую геам. сістэму (1826, апубл. 1829—30) — адну з неэўклідавых геа-метрый — Лабачэўскага геаметрыю. Адкрыццё Л., што не атрымала пры-знання сучаснікаў, пазней карэнным чынам змяніла ўяўленні аб прыродзе прасторы, у аснове якіх больш за 2 тыс. гадоў ляжала вучэнне Эўкліда. і зрабіла вял. ўплыў на развіццё матэм. мыслен-ня.
Тв.: Полн. собр. соч. Т. 1—5. М.; Л., 1946—51
ЛАБЕЙКА, возера ў Міёрскім р-не Ві-цебскай вобл., у бас. р. Вята, за 15 км на Пн ад г. Міёры. ГІл. 0,21 км2, даўж. 820 м, найб. шыр. 320 м, найб. глыб. 11,8 м, даўж. берагавой лініі каля 2,1 км. Пл. вадазбору 2 км2. Схілы катлаві-ны выш. 8—10 м, на Пд і Пн больш стромкія. Берагі зліваюцца са схіламі. участкі на ПдЗ і ПдУ нізкія, забалоча-ныя. На У выцякае ручай у р. Вята.
ЛАБЕЛІН, алкалоід, што маюць у сабе расліны роду лабелія сям. званочкавых; вытворнае піперыдзіну, стымулятар ды-хання. Гідрахларыд Л. выкарыстрўваец-ца ў медыцыне пры аслабленні і спы-ненні дыхання.
ЛАБЁЛІЯ (Lobelia), род кветкавых рас-лін сям. лабеліевых. Каля 350 відаў. Па-шыраны на ўсіх кантынентах, пераваж-на ў вільготных тропіках і субтропіках Амерыкі і Афрыкі. На Беларусі 1 від — Л. Дортмана (L. dortmanna), занесены ў Чырв. кнігу; вядомы ў заказніках на воз. Свіцязь Навагрудскага і воз. Белае Лунінецкага р-на. Расце ў прыбярэж-ных зонах з пясчаным грунтам на глыб. 50—80 см, разам з палушнікам азёрным угварае зараснікі. У дэкар. садоўніцтве інтрадукаваны від Л. эрынус (L. erinus).
Лепшыя сарты: Кайзер Вільгельм (квет-кі ярка-сінія). Розамунд (кветкі пурпу-ровыя), Сапфір (кветкі цёмна-блакіт-ныя з белым вочкам) і інш.
Адна- і шматгадовыя травяністыя водныя і наземныя расліны, паўкусты і кусты. Лісце простае,- чаргаванае. Кветкі няправільныя, адна- ці двухгубыя ў гронках на канцы сцяб-ла або адзіночныя ў пазухах лісця. Плод — каробачка. Лек. (некат. віды маюць у сабе ал-калоід лабелінў дэкар расліны.
ЛАБЕНШЧЫНА, гарадзішча штрыха-ванай керамікі культуры каля в. Лабен-шчына Мінскага р-на. Пляцоўка з У умацавана 3 валамі і 2 равамі, з ПнЗ — 2 валамі і 2 равамі. У ранні перыяд іс-навання (4—1 ст. да н.э.) гарадзішча было слаба ўмацавана, пляцоўка выка-рыстоўвалася часткова. Выяўлены рэш-ткі 5 наземных жытлаў слупавой кан-струкцыі, падзеленых на асобныя жы-лыя камеры, агнішчы круглай і аваль-най форм, абкладзеныя камянямі, печ-домніца. У 2—4 ст. гарадзішча за-селена поўнасцю, насыпаны валы, вы-капаны равы, па краі пляцоўкі пастаў-лена драўляная сцяна. Знойдзена вял. колькасць рэшткаў посуду, жал. сяке-ры, сярпы, посахападобныя шпількі, скроневыя кольцы, гліняныя прасліцы і інш.
ЛАБЖАНКА, Л о б ж а, рака ў Кліма-віцкім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Сож (бас. р. Дняпро). Даўж. 54 км. Пл. вадазбору 489 км2. Пачына-ецца на паўд. ускраіне в. Недзведзь. Цячэ ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна ў верхнім цячэнні не-выразная, на астатнім працягу трапеца-падобная, глыбокаўрэзаная. Пойма двухбаковая, роўная, месцамі слабаза-балочаная, адкрытая. Рэчышча каналі-заванае на 2 участках агульнай працяг-
82 ЛАБЗА
ласцю 33,2 км, на інш. участках звіліс-тае, свабодна меандруе. Берагі прырод-нага рэчышча ўмерана стромкія. На рацэ г. Клімавічы.
ЛАБЗА Іван, майстар разьбярнай і ста-лярнай справы 17 ст. Паходзіў з Бела-русі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля, дзе разам з інш. майстрамі-беларусамі рабіў ківоты, крэслы і інш. рэчы для царскага дома. У 1683 прымаў удзел ва ўстаноўцы іка-настаса ў царкве Данскога манастыра ў Маскве.
ЛАБІЗМ (ад англ. lobby кулуары), спе-цыфічны спосаб (механізм) уздзеяння прыватных і грамадскіх арг-цый — па-літ. партый, прафсаюзаў, карпарацый, прадпрымальніцкіх саюзаў і г. д. (т. зв. груп ціску) на працэс прыняцця рашэн-няў парламентам. Выкарыстоўваецца пры вырашэнні пытанняў аб бюджэт-ных асігнаваннях, фін. датацыях, пры-значэнні на кіруючыя пасады ў парла-менцкіх к-тах і інш. Упершыню ўзнік у ЗША, дзе лабісцкая дзейнасць з 1946 рэгулюецца федэральным заканадаў-ствам.
ЛАБІЛЬНАСЦЬ (ад лац. labillis рухомы, няўстойлівы) у фІЗІЯЛОГІІ, фун-кцыянальная рухавасць, уласцівасць узбудлівай тканкі ўзнаўляць без скажэння частату наносімых рыт-мічных раздражненняў. Тэрмін прапа-наваны М.Я.Увядзенскім (1886). Мера Л. — макс. колькасць імпульсаў за 1 сек, якую фізіял. апарат (валакно, сі-напс) здольны ўзнавіць пры зададзеным рытме. Адлюстроўвае час, на працягу якога тканка аднаўляе працаздольнасць пасля чарговага цыкла ўзбуджэння. Пры перавышэнні Л. ўзнікае мясц. за-стойнае ўзбуджэнне, якое прыводзіць да тармажэння. Неаднолькавую Л. ма-юць нейроны з розных абласцей нерв. сістэмы. Напр., рухальныя нейроны спіннога мозга ўзнаўляюць частату 200—300 Гц, уставачныя да 1000 Гц. У біялогіі і медыцыне Л . азна-чае рухомасць, няўстойлівасць, зменлі-васць (напр., псіхікі, фізіял. стану, пульсу, т-ры цела і інш.).
Літ:. Г о л н к о в Н.В. Фмзнологнческая лабнльность н ее нзменення прн основных нервных процессах. Л., 1950. У.М.Калюноў.
ЛАБІРЫНТ (ад грэч. labyrinthos) у с a -дова-паркавым мастацтве, квадратны або круглы ў плане ўчастак парку з мудрагелістым размяшчэннем дарожак, аформленых шпалерамі ці бас-кетамі. Звычайна ў цэнтры меў пляцоў-ку з фантанам. Пашыраны ў рэгулярных парках Еўропы стыляў рэнесансу і ба-рока. На Беларусі вядомы ў 17—18 ст. (паркі «Альба» пад г. Нясвіж, у гарадах Карэлічы і Крычаў, Бачэйкаўскі парк і інш.).
ЛАБІРЫНТАВЫЯ (Anabantidae), ся-мейства рыб атр. акунепадобных. Каля 20 родаў, 40 відаў. Пашыраны ў прэс-ных і саланаватых водах трапічнай і
Паўд. Афрыкі, Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі. Жывуць у стаячых ці з павольнай плынню вадаёмах з падводнай раслін-насцю.
Даўж. да 60 см (гурамі). Маюць надшчэ-лепны орган з пласціністых вырастаў, укры-тых слізістай абалонкай са шматлікімі дроб-нымі крывяноснымі сасудамі (лабірынтавы апарат, — адсюль назва), з дапамогай якога могуць дыхаць атм. паветрам. Анабасы, або рыбы-паўзуны, могуць доўгі час заставацца без вады, зарываюцца ў мул або перапаўза-юць па сушы ў другі вадаём. Кормяцца вод-нымі беспазваночнымі. Аб’ект промыслу і развядзення. Многія віды ўтрымліваюць у ак-варыумах (байцовая рыбка, або пеўнік, гура-мі, ляліус, макрапод і інш.).
ЛАБІРЫНТЫТ, атыт унутраны. запаленне ўнутранага вуха. Выклікаецца стрэгггакокамі, менінгакокамі, мікабак-тэрыямі туберкулёзу, рознымі вірусамі і інш. Адрозніваюць Л. тымпанагенны (з сярэдняга вуха), менінгагенны (з мазга-вых абалонак — пры менінгіце) і гема-тагенны; па распаўсюджанасці працэ-су — абмежаваную і дыфузную формы, па характары запалення — серозны і гнойны. Характэрныя прыкметы: ніс-тагм, галавакружэнне, млоснасць, ірво-та, шум у вушах, парушэнні раўнавагі. Пры дыфузным гнойным Л. гэтыя з’я-вы выяўлены больш выразна, да поўна-га выпадзення вестыбулярнай і слыха-вой функцый вуха. Лячэнне кансерва-тыўнае і аперацыйнае. А.М.Петрыкаў.
ЛАБІТУ (Lobito), горад на 3 Анголы. Засн. ў 1843. Каля 150 тыс. ж. (1983). Порт на Атлантычным ак. Праз Л. пра-ходзіць каля 90% экспарту Анголы. аб-слугоўвае таксама паўд.-ўсх. раёны Дэ-макр. Рэспублікі Конга 1 Замбію. Кан-цавы пункт трансафр. чыг. магістралі Бейра (Мазамбік) — Л. Міжнар. аэра-порт. ГІрам-сць: цэм., дрэваапр., тэкст., харчасмакавая (у т.л. цукр., рыбная), металаапрацоўчая. Суднаверфі. Рыба-лоўства.