Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Творы бел. пісьменнікаў на кірг. мове з’явіліся ў 1950-я г. Асобнымі выдання-мі выйшлі «Вершы» Я.Купалы (1954, 2-е выд. 1982), «Апавяданні» З.Бядулі (1958), аповесць «Міколка-паравоз» М.Лынькова (1960), зб. вершаў і паэм «А дні ідуць» П.Броўкі (1966). Актывіза-цыя дзейнасці бел. перакладчыкаў пры-падае на 1970-—80-я г. Творы Айтмата-ва, Б.Абакірава, Джусуева, Н.Джупдуба-евай, А.Кыдырава, Уметаліева, Такам-баева і інш. перакладалі Р.Барадулін, В.Вольскі, В.іпатава, С. Законнікаў, С.Міхальчук, М.Стральцоў, У.Шахавец, Я.Янішчыц і інш. Асобнымі выданнямі выйшлі аповесці і раман «Буранны паў-станак: I вякуе дзень даўжэй за век» Айтматава (1987), «Кіргізскія народныя казкі» (1988).
Архітэктура. Найб. раннія ўмацава-ныя паселішчы з глінабітнымі і сырцо-вымі пабудовамі выяўлены на Пд К. (Шурабашат, 4—1 ст. да н.э.). У 5—10 ст. будавалі крэпасці, замкі феадалаў, гарады (Ош, Узген), гарадзішчы (Ак-Бешым, Бурана, Баласагун) з цытадэл-лю і гар. ядром — шахрыстанам і ўма-
Да арт. Кыргызстан. Мінарэт «вежа Бура-на» на гарадзішчы Бурана. Пач. 11 ст.
Да арт. Кыргызстан. Маўзалей Шах-Фа-зіль у Ошскай вобл. Канец 11 — 2-я пал. 12 ст.
74 КЫРГЫЗСТАН
цаваным прыгарадам рамеснікаў — ра-бадам. На Цянь-Шані захаваліся рэшткі гарадоў-ставак цюркскіх ханаў (гарадзі-шчы Кашой-Курган, Шырдакбек), якія былі абнесены пахсавымі сценамі (выш. да 12 м) з вежамі, а таксама руіны ўма-цаванага караван-сарая Чалдывар на р. Манакельды з т.зв. гафрыраванымі сценамі. У 10—12 ст. (дзяржава Караха-нідаў) узводзілі манум. культавыя пабу-довы — мячэці, мінарэты, маўзалеі (цэнтрычны маўзалей Шах-Фазіль у Ошскай вобл., 11 — 2-я пал. 12 ст.; група з 3 маўзалеяў ва Узгене, 11—12 ст.). На гарадзішчы Бурана захаваўся мінарэт — «вежа Бурана» (пач. 11 ст.; выш. 21,5 м). У выніку манг.-тат. зава-явання (1-я чвэрць 13 ст.) гарады заня-палі. Насельніцтва стала качавым, асн. тыпам іх жылля была разборная круг-лая юрта, накрытая лямцам. 3 манум. будынкаў узводзілі пераважна маўзалеі (партальна-купальны маўзалей Манаса, 1334) і караван-сараі (Таш-Рабат на р. Каракаюм, 1-я пал. 15 ст.). 3 сярэдзіны 19 ст. развіваюцца гарады Бішкек, Ка-ракол (Пржавальск), Такмак і інш. з прамавугольнай планіроўкай, дробнымі кварталамі, забудаванымі 1-павярховы-мі глінабітнымі або сырцовымі дамамі. Пабудовы 1920—30-х г. у духу кан-структывізму, з рысамі класіцызму (бу-дынак мед. ін-та ў Бішкеку). У арх. дэ-коры выкарыстоўваецца нац. арнамент (Летні т-р у Бішкеку, 1940, арх. Г.А.Градаў). У пабудовах 2-й пал. 20 ст. выкарыстоўваюцца зборны жалезабетон і шкло (будынкі АН у Бішкеку, 1960-я г., арх. Ю.Бялінскі, А.Бачароў). Вядзец-ца курортнае буд-ва на воз. Ісык-Куль. У 1960—80-я г. створаны новыя ген-планы гарадоў. Архітэктура адметная выразнасцю сучасных форм і канструк-цый: Кырг. т-р оперы і балета (1955, арх. А.Лабурэнка, з удзелам П.П.Івано-ва), будынкі музея выяўл. мастацтва (1974, арх. Ш.Джэкшанбаеў), цырка (1976, арх. Л.Сегал). У Бішкеку пастаў-лены помнік Тактагулу Сатылганаву (1974). У 1941 засн. Саюз архітэктараў К.
Выяўленчае і дэкаратыўна-прыклад-ное мастацтва. На тэр. К. захаваліся наскальныя размалёўкі, ляпная керамі-ка з геам. ўзорамі эпох неаліту і брон-зы. Да 4—1 ст. да н.э. адносяцца ўпры-гожанні з золата і бронзы, размалява-ная кераміка, літыя з бронзы фігуркі жывёл, посуд. Да манг.-тат. нашэсця паралельна развівалася мастацтва асела-га (кераміка з ляпным ці ўціснутым ге-ам. узорам, гліняныя і тэракотавыя стылізаваныя фігуркі людзей і жывёл, асуарыі — урны для захавання касцей, фрагменты жывапісу, скульптуры) і ка-чавога (накладкі на конскую збрую з металу, спражкі, падвескі-медальёны з арнаментам, выявамі жывёл) насельніц-тва. У будыйскіх храмах 5—10 ст. статуі багоў аздаблялі барэльефамі і размалёў-камі (гарадзішча Ак-Бешым у Чуйскай даліне). Мячэці, маўзалеі 10—12 ст. дэ-
карыраваны ўзорыстай муроўкай з цэг-лы, разьбой па ганчы і тэракоце (геам. і расл. ўзоры, надпісы). У дэкар.-пры-кладным мастацтве пераважала ткацтва дываноў (лямцавыя дываны «шырдакі» з мазаічнымі, аплікацыйнымі ўваленымі ўзорамі; ворсавыя дываны; падвесныя паліцы для юртаў). Вышыўкай аздабля-лі насценныя пано з аксаміту ці сукна (туш-«кійізы»), сумкі для посуду, адзен-не, плялі ўзорыстыя цыноўкі з травы чый. 3 серабра рабілі ювелірныя ўпры-гожанні, якія аздаблялі гравіраваным узорам, насечкамі, чарненнем і інш. Для нар. мастацтва характэрны кан-трастнасць колеру (найб. пашыранае спалучэнне чырвонага з сінім), ураўна-важанасць кампазіцыі, рытмічнасць. Ва ўзорах пераважалі круглаватыя формы і матыў «барановы рог». У 20 ст. зара-джаюцца жывапіс, графіка, скульптура. У станаўленні прафес. выяўл. мастаіп ва значная роля належыць С.Чуйкову, a таксама жывапісцам В.Абразцову, Г.Ай-
Да арт. Кыргызстан. Помнік Тактагулу Са-тылганаву ў Бішкеку. 1974.
тыеву, С.Акылбекаву, І.Гальчанку, А.Іг-нацьеву, скулытг. В.Мануілавай, графі-кам Л.Ільіной, А.Міхалёву, А.Згібневу. У Вял. Айч. вайну створаны работы ў гонар герояў вайны (помнік І.Панфіла-ву ў Бішкеку, 1942, скулыгг. A. і В. Ма-нуілавы). 3 1950-х г. развіваюцца пар-трэт (Айтыеў, А.Усубаліеў), пейзаж, па-вялічылася цікавасць да тэматычнай карціны (Л.Дэймант). Сярод мастакоў 1950—60-х г. жывапісцы Усубаліеў, Дж.Кажахметаў, К.Керымбекаў, Дж.Джумабаеў, ААсмонаў, графік М.Амаркулаў. Развіваюцца скульптура (Т.Садыкаў, А.Мухугдзінаў, манум.-дэ-кар. мастаіггва (рэльефы на мемар. му-зеі М.В.Фрунзе ў Бішкеку, 1967, маста-кі А.Варонін, А.Каменскі, С.Бакашоў). Сярод тэатр. мастакоў А.Арэф’еў, А.Малдахматаў і інш. У 1970—80-я г. створаны работы высокага грамадз. гу-
чання (ансамбль «Манас» у Бішкеку, 1981, скулытг. Садыкаў, арх. А.Пячон-кін). Багатыя традыцыі нар. мастацтва працягваюцца ў дыванаткацтве, вы-шыўцы, вырабах са скуры, у тэкст. і ке-рамічнай вытв-сці. Развіваецца гірафес. дэкар.-прыкладное мастацтва (Дж. Уме-таў). Мастацтва 1980—90-х г. адметнае пашырэннем тэматычнага кругагляду, імкненнем абнавіць маст.-пластычныя вырашэнні, пошукамі новых сродкаў выразнасці (М.Акынбекаў, Бакашоў, М.Бекджанаў, Т.Касымаў). У 1958 ство-раны Саюз мастакоў К.
Музыка К. імправізацыйная, у ёй важная роля належыць варыянтна-ва-рыяцыйным прынцыпам развіцця. Фарміравалася ў рэчышчах нар. і нар-прафес. вусных традыцый. Ладавая ас-нова — дыятанічныя шасці-, сямі- і больш ступенныя гукарады; характэрна ладавая пераменнасць. Традыц. нар. песні (абрадавыя, працоўныя, лірыч-ныя, дзявочыя, жаночыя, дзіцячыя і
Да арт Кыргызстан. М.Акынбекаў. Mae мамы. 1970.
Да арт Кыргызстан. С.Ч у й к о ў. Дачка ча-бана. 1956.
КЫРГЫЗСТАН 75
інш.) аднагалосыя; інстр. музыка 2- і 3-галосая, асн. жанр — кю (вял. п’еса праграмнага зместу). Сярод нар. муз. інструментаў: камуз (йічыпковы), кыяк (смычковы), чоар (духавы), доал (удар-ны). Сярод нар. музыкантаў (акынаў, манасчы, ырчы, куудулаў, камузчы, кы-якчы, чоарчу, сурнайчы) 7’актагул Са-тылганаў, Калык Акіеў, Алымкул Усен-баеў, Сагымбай Аразбакаў, Саякбай Ка-ралаеў, Атай Агамбаеў, Муса Баетаў, Куйручук, Ш.Цермечыкаў, Ніязалы, Жалбун, Мураталы Курэнкееў і інш. У 1920—30-я г. створаны драм. п’есы, на-сычаныя нар. песнямі, муз. драмы. Першыя кірг. оперы — «Месяцавая прыгажуня» У.Уласава, К.Малдыбаева і У.Ферэ (1939) і «Тактагул» А.Вепрыка (1940), балеты — «Анар» (1940), «Арэ-лі» Уласава і Ферэ, «Чалпон» М.Раўх-вергера (абодва 1944). Пазней створаны балет-араторыя «Мацярынскае поле» К.Малдабасанава (паст. 1975), дзіцячыя балеты, муз. камедыі, творы сімф. і кантатна-аратарыяльнага жанраў і інш. У стварэнні нац. опернага і балетнага рэпертуару ўдзельнічалі Уласаў, Ферэ, Малдыбаеў, Раўхвергер, М.Абдраеў, Малдабасанаў, Г.Окунеў, М.Ракаў, С.Раўзаў, у галінах сімф. і кантатна-аратарыяльнай музыкі працавалі Абдра-еў, А.Аманбаеў, Н.Даўлесаў, А.Джаны-бекаў, Ч.Джумаканаў, Ж.Малдыбаева, С.Медзетаў, А.Мурзабаеў, А.Тулееў, Т.Эрматаў і інш. Сярод выканаўцаў: дырыжоры Даўлесаў, А.Джумахматаў, Малдабасанаў; спевакі С.Кіізбаева, Малдыбаеў, Б.Мінжылкіеў, Х.Мухтараў, А.Мырзабаеў, К.Сартбаева, ІСейталі-еў; балетмайстар М.Холфін; артысты балета Б.Бейшэналіева, К.Мадземілава, У.Сарбагішаў, \.Такамбаева, Р.Чакоева. У К. працуюць: Кырг. т-р оперы і бале-та (з 1942, Бішкек), муз.-драм. т-р (з 1946, Нарын), філармонія (з 1936), дзі-цячая філармонія (з 1986), сімф. ар-кестр Кырг. радыё і тэлебачання (з 1970), аркестр нар. інструментаў (з 1936), Дзярж. ансамбль танца К., Кырг. ін-т мастацтваў, муз. вучылішчы (Біш-кек, Ош), больш за 130 муз. школ. У 1939 створаны Саюз кампазітараў К.
Тэатр. Тэатр. элементы былі ў абра-дах і нар. гульнях, спаборніцтвах акы-наў (айтыш), выступленнях казачнікаў, манасчы, куудулаў (нар. комікаў). Пер-шыя тэатр. паказы на кірг. мове адбы-ліся ў пач. 20 ст. У 1926 у Бішкеку ар-ганізавана тэатр. студыя, у 1930 пера-твораная ў прафес. драм. т-р (з 1936 муз.-драм., з 1942 т-р оперы і балета). Драм. спектаклі на кірг. мове ставіў Т-р юнага гледача (1936—41). У 1941 ад-крыты Кырг. драм. т-р. Ставяцца п’есы нац. драматургаў: Т.Абдумамунава, Б.Амураліева, М.Байджыева, Ш.Бейшэ-наліева, Б.Джакіева, К.Джантошава, А.Кутубаева, К.Малікава, А.Такамбаева, Р.Шукурбекава, рус. і замежная класі-ка; асобнае месца ў рэперТуары займа-юць інсцэніроўкі твораў Ч.Айтматава. Працуюць т-ры: Кырг. драматычны, ля-лек (з 1938), рус. драмы (з 1935; усе ў Бішкеку), т-ры драм. ў Ошы, муз.-драм. ў Нарыне і інш. Сярод артыстаў: Д.Ку-
юкава, Б.Кыдыкеева, М.Рыскулаў, А.Баталіеў, С.Джаманаў, А.Джанкароза-ва, Н.Кітаеў, АКабегенаў, С.Кумушалі-ева, А.Кутубаева, Л.Маідава, Р.Муміна-ва, Т.Хасанава і інш. У кірг. т-рах ста-віліся п’есы А.Макаёнка, А.Маўзона і інш. бел. драматургаў.
Кіно. У 1942 у Бішкеку на базе карэс-пандэнцкага пункга кінахронікі (з 1939) створана студыя кінахронікі (з 1956 кі-настудыя дакумент. і маст. фільмаў, з 1961 «Кіргізфільм»), У 1947 зняты пер-шы дакумент. фільм «Савецкая Кіргі-зія» (рэж. М.Слуцкі). У галіне даку-мент. кіно працавалі рэж. Ш.Апылаў, А.Відугірыс («Замкі на пяску», 1967, гал. прыз міжнар. кінафестывалю ў Кракаве), Ю.Герштэйн, Б.Абдылдаеў, Б.Шамшыеў («Манасчы», 1956, гал. прыз міжнар. кінафестывалю ў Обер-хаўзене) і інш. Першы маст. фільм — «Салтанат» (1955, рэж. В. ГІронін, з кі-настудыяй «Масфільм»). Першы самаст. маст. фільм — «Мая памылка» паводле