Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Тв.: Рус. пер — РІзбранное. М.,1961
КЯХЦІНСКІ ДАГАВбР 1727 Падпіса-ны паміж Расіяй і Кітаем 1.11.1727 у г. Кяхта (Бурація). Устанавіў рас.-кіт. мя-жу на ўчастку ад р. Аргунь (на У) да пе-равала Шабін-дабаг (на 3), вызначыў умовы рас.-кіт. гандлю і мірнага выра-шэння пагран. спрэчак, парадак прыё-му пасольстваў і дыпламат. перапіскі, юрыдычна аформіў знаходжанне ў Пе-кіне рас. духоўнай місіі. Дзейнічаў да прыняцця Айгунскага дагавора 1858 і Пекінскага трактата 1860.
Л, трынаццатая літара бел. і некаторых інш. слав. алфавітаў. Паходзіць з кіры-ліцкай X («людзі»), што ўзнікла на ас-нове грэка-візант. устаўнай X («лам-бда»). У старабел. графіцы абазначала гукі «л», «л’» («лавра», «львнца»), Мела лікавае значэнне «трыццаць». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае санорныя змычнапраходныя ротавыя пярэднеязычныя зычныя гукі «л». «л’» («волат», «ільгота» — «йіл’гота», «хва-ля» — «хвал’я»), А.М.Булыка.
ЛААКОАН. Лаакоант, у старажыт-нагрэч. міфалогіі траянскі прадракаль-нік, або жрэц. Паводле пашыранага мі-фа, у час Траянскай вайны Л. разам з двума сынамі быў забіты двума марскі-мі змеямі за тое, што насуперак волі багіні Афіны намагаўся не дапусцшь прыняцця траянцамі ў дар ад грэкаў драўлянага каня, у якім схаваліся грэч. воіны (гл. таксама Траянскі конь), і па-пярэджваў суайчыннікаў аб каварстве ворагаў. Міф пра Л. адлюстраваны ў ант. л-ры і выяўл. мастацтве. Найб. вя-дома мармуровая група «Лаакоан» ро-даскіх скульптараў Агесандра, Атэнадо-ра і Палідора.
ЛАБА (Labe), старажытная славянская назва р. Эльба, ужываецца ў Чэхіі.
ЛАБАДА Андрэй Мітрафанавіч (26.6.1871, г. Швенчоніс, Літва — 1.1.1931), украінскі фалькларыст, этно-граф і літ.-знавец. Акад. АН Украіны (1922). Чл.-кар. AH СССР (1923) Скончыў Кіеўскі ун-т (1894), з 1898 у ім працаваў (з 1904 праф.) У 1921—30 кі-раваў Этнагр. камісіяй АН Украіны. У 1923—28 віцэ-прэзідэнт АН Украіны. Аўтар прац пра слав. эпас, гісторыю рус. і ўкр. л-ры, т-р, этнаграфію. края-знаўства: «Рускі валатоўскі эпас» (1896), «Народнасць у рускай музычнай драме сто гадоў назад» (1899), «Рускія быліны пра сватанне» (1902—04), «П.А.Ку-ліш — этноіраф» (1918), «Краязнаўства
на Украіне», (1925), «Лёсы этнаграфіі на Украіне ў 1917—1925 гг.» (1926) і інш. Даследаваў бел. фальклор («Бела-руская народная паэзія і рускі былінны эпас», 1895).
Літ.: Музнченко С. Андрій Лобода // Народна творчість та етнографія. 1971. № 3.
І.У. Саламевіч.
ЛАБАН (Laban) Рудольф фон (15.12.1879, Браціслава — 1.7.1958), аў-стрыйскі танцоўшчык, харэограф, педа-
Лаакоан. Мармур. Скульптары Аге-сандр, Палідор і Атэнадор. Каля 50 да н.э.
гог, тэарэтык танца. Па паходжанні венгр. Вучыўся жывапісу і дэкар. мас-тацтву ў Мюнхене, акцёрскаму май-стэрству і танцу ў Парыжы. У 1907—10 выступаў як танцоўшчык. Заснавальнік і кіраўнік шэрагу харэаграфічных школ у Германіі і ІІІвейцарыі. У 1925 стварыў у Гамбургу камерную балетную трупу. У 1930—34 дырэктар дзярж. аб’яднання т-раў Берліна, кіраўнік балетнай трупы Берлінскай дзярж. оперы. 3 1938 у Вя-лікабрытаніі. Распрацаваў сістэму запісу рухаў пад назвай «кінетаграфія» (вядома як «лабанатацыя»). У сваёй тэорыі тан-ца (харэотыцы) з дапамогай матэм. ме-таду аналізу абгрунтаваў універсальныя рухі чалавечага цела. Заснавальнік ням. «выразнага танца», які паўплываў на ўсе віды сучаснай харэаграфіі. Аўтар кн. «Свет танцоўшчыка» (1920), «Харэагра-фія» (1926), «Прынцыпы запісу танца і руху» (1956). ЛА.Сівалобчык. ЛАБАНАЎ Андрэй Міхайлавіч (10.8.1900, Масква — 18.2.1959), расій-
80 ЛАБАНАЎ
скі рэжысёр. Нар. арт. Расіі (1947). Скончыў школу 2-й студыі МХАТ (1922). У т-ры з 1924. У 1930—40-я г. рэжысёр Тэатра-студыі пад кіраўніц-твам Р.Сіманава, у інш. т-рах. У 1945_ 56 гал. рэжысёр Маскоўскага т-ра імя М.М.Ярмолавай. Выкладаў у Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва ў Маскве (з 1948 праф.). Пастаноўкі класічных твораў («Вішнёвы сад» А.Чэхава, 1934; «Шалё-ныя грошы» А.Астроўскага, 1945; «Дач-нікі», 1949, «Дасцігаеў і іншыя», 1952, М.Горкага) адметныя нечаканасцю, су-часнай трактоўкай канфлікту, сатыр. вастрынёй, яркай камедыйнасцю. Рэ-жысура сучасных п’ес вылучалася стры-манасцю, прастатой агульнага тону «Таня» ААрбузава (1939), «Старыя сяб-ры» Л.Малюгіна (1946) і інш. Дзярж прэмія СССР 1946.
ІЧбг” Блок в Репетнцмн Лобанова. М.,
ЛАБАНАЎ Барыс Мяфодзьевіч (н. 18.7.1938, г. Пракоп’еўск Кемераўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне тэх-нічнай кібернетыкі. Д-р тэхн. н. (1985). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1965). 3 1974 у Мінскім аддзеле Цэнтр. НДІ сувязі, з 1988 у Ін-це тэхн. кібернстыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па аў-там. распазнаванні і сінтэзе мовы. Рас-працаваў тэарэт. асновы і метады аналі-зу і сінтэзу мовы, прыстасаванні сінтэзу рус. і бел. моў, прылады распазнавання моў.
Тв.: Сннтезнрованная речь в снстемах мас-сового обслужнвання. М., 1983 (разам з В.Я.Кучаравым); Нскусственный ннтеллект: Справ. Кн. 1. М., 1990 (у сааўт.). М.П.Савік.
ЛАБАНАЎ Яўген Міхайлавіч (20.11.1913, с. Храшчоўка Самарскай вобл., Расія — 6.11.1976), бел. фізік. Чл.-кар. АН Беларусі (1969), д-р фіз.-матэм. н., праф. (1968). Скончыў Ле-нінградскі ун-т (1938). 3 1958 у Ін-це ядз. фізікі АН Узбекістана, у 1969—76 у Ін-це цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, адначасова ў 1969—74 праф. Мінскага пед. ін-та. Навук. пра-цы па ўздзеянні ядз. выпрамяненняў на паўправадніковыя прылады, метадах нейтронна-акгывацыйнага аналізу для вызначэння мікрадамешкаў у чыстых і звышчыстых матэрыялах, стварэнні ра-дыеізатопных прылад.
Тв:. Радаонзотопные прнборы в промыш-ленноста стронтельных матерналов. М., 1973 (у сааўт).
ЛАБАНАУКА, вёска ў Сормаўскім с/с Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл., на шашы Чавусы—Чэрыкаў. Цэнтр саўгаса. За 14 км на ПнЗ ад Чэрыкава, 82 км ад Магілёва, 13 км ад чыг. ст. Ве-рамейкі. 366 ж., 150 двароў (1998). Ся-рэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
ЛАБАНОК Анатоль Георгіевіч (н. 18.6.1938, Мінск), бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Акад. Нац. АН Беларусі (1991, чл.-кар. 1984), д-р мед. н. (1977), праф. (1983). Засл. дз. н. Беларусі
(1998). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1961). 3 1963 у Ін-це мікрабіялогіі (з 1975 дырэктар), з 1997 акад.-сакратар Аддзялення біял. н. Нац. АН Беларусі. Навук. працы па біягенезе і біятэхнало-гіі мікробных ферментаў, фізіялогіі і біяхіміі мікробнага антаганізму, дэгра-дацыі ксенабіётыкаў.
Тв.: Мнкробный сннтез на основе целлю-лозы. Мн., 1988 (разам з В.Р.Бабіцкай, Ж.М.Багданоўскай); Utilization of halogenated benzenes, phenols and benzoates by Rhodococcus opacus GM-14 (y сааўт.) // Applied and environmental microbiology. 1995.
Я.М.Лабанаў.
АТ.Лабанок.
Л.М.Лабанок. У.Е.Лабанок.
Vol. 61, № 12; Screening of glucose isomerase-producing microorganisms (y сааўт.) // World journal of microbiology and biotechnology. 1998. Vol. 14, № 2.
ЛАБАНОК Леанід Міхайлавіч (н. 11.9.1943, в. Слабодка Любанскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і радыебіялогіі. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1996), д-р мед. н. (1990), праф. (1993). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1966). 3 1967 у сектары герантало-гіі, з 1987 заг. лабараторыі Ін-та радые-біялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. пра-цы па фізіялогіі сардэчна-сасудзістай сістэмы узроставай фізіялогіі, радые-біялогіі.
Тв:. Нейрогуморальная регуляцня н двша-тельная актнвность прн стареннн Мн., 1984 (у сааўт.); Гормоны н старенне: Регуляцня сократнтельной функцнн сердца. Мн., 1994; Влнянне гшюксйн на бноэлектрпческую ак-тавность клеток мнокарда после острого у-облучення (разам з ГП.Малыхінай) // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. біял. навук. 1998. № 1.'
ЛАБАНОК Уладзімір Елісеевіч (3.7.1907, в. Востраў Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 4.11.1984), адзін з ар-ганізатараў і кіраўнікоў патрыят. пад-полля і партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, дзярж. і парт. дзеяч. Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў БСГА (1931), ВПШ пры ЦК КПСС (1956). 3 1941 1-ы сакратар Лепельскага райкома КП(б)Б. Са жн. 1941 да чэрв. 1944 1-ы сакратар Лепельскага падп. райкома КП(б)Б, адначасова з сак. 1942 каман-дзір партыз. атрада № 68, са жн. 1942 камісар партыз. брыгады Чашніцкай «Дубава», з ліп. 1943 камандзір партыз. брыгады Лепельскай імя Сталіна. У снеж. 1943 узначаліў аператыўную групу ЦК КП(б)Б і БШПР па Полацка-Ле-пельскай партызанскай зоне. 3 1944 у апараце ЦК КПБ, старшыня Полацкага і Гомельскага аблвыканкомаў, 1-ы сак-ратар Палескага, Віцебскага абкомаў
КПБ. 3 1962 1-ы нам. Старшыні CM БССР, міністр вытворчасці і нарыхто-вак с.-г. прадуктаў БССР. 3 1974 нам. Старшыні Прэзідыума Вярх. Савета БССР. Чл. Цэнтр. рэвіз. камісіі КПСС у 1961—76. Чл. ЦК КПБ з 1949, канд. у чл. Бюро ЦК КПБ з 1962 і з 1976, чл. Бюро ЦК КПБ у 1966—76. Дэп. Вярх. Савета СССР з 1946, БССР у 1951—55 і з 1963. Нам. Старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярх. Савета СССР у 1968—74. Аўтар кніг «У баях за Радзіму» (3-е выд., 1964), «Партызаны прымаюць бой» (1976).
ЛАБАНЧЫК, арапчык, п у ч -к о в ы, папулярная назва рас. імітацыі нідэрландскага дуката ў 1735—1869. У афіц. дакументах упамінаецца як «вядо-мая манета». На аверсе — выява рыца-ра з пучком 7 стрэл у правай руцэ і мя-чом у левай, кругавая легенда на лац. мове, на-рэверсе — у квадратным кар-тушы пяцірадковая легенда на лац. мо-ве. Прызначаўся спачатку толькі для выплат за мяжой, паступова заняў знач-нае месца і ва ўнутр. абарачэнні. 3 19 ст. Л. звычайна выплачвалі жалаванне вайскоўцам на ўскраінах Рас імпе-рыі — у Сярэдняй Азіі, на Каўказе, у Царстве Польскім.
ЛАБАРАТбРЫЯ (сярэднелац. laborato-rium ад лац. laborare працаваць), спецы-яльна абсталяванае памяшканне ў скла-дзе навук. ці навуч. установы, прадпры-емства або інш., прызначанае для пра-вядзення навук., вытв.-кантрольных ці тэхн. даследаванняў, а таксама навуч. заняткаў; установа, дзе займаюцца такі-мі даследаваннямі. У пераносным сэн-се — творчы працэс, творчая дзей-насць каго-н. Напр., творчая Л. пісь-менніка.
ЛАБАРЫЯ (Lobaria), род ліставатых лі-шайнікаў сям. лабарыевых. 80 відаў. Пашыраны ва ўмеранай, трапічнай і субтрапічнай зонах абодвух паўшар’яў. На Беларусі 2 віды Л.: лёгачная (L. p.ulmonaria), занесена ў Чырв. кнігу, і ямчатая (L. scrobiculata). Трапляецца пераважна ў лясах на ствалах і галінах, радзей — на скалах.