Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛАВУАЗЬЁ (Lavoisier) Антуан Ларан (26-8.1743, Парыж — 8.5.1794), фран-цузскі хімік, адзін з заснавальнікаў су-часнай хіміі і заснавальнік тэрмахіміі. Чл. Парыжскай АН (1772). Скончыў Парыжскі ун-т (1763). У 1775—91 — дырэктар Упраўлення порахаў і салет-раў, з 1768 член «Кампаніі водкупаў»; у час Вял. франц. рэвалюцыі разам з інш. адкупшчыкамі пакараны смерцю павод-ле прыгавору рэв. трыбуналу. Навук. працы Л. садзейнічалі ператварэнню хі-міі ў навуку, заснаваную на дакладных вымярэннях: у хім. даследаваннях вы-карыстоўваў колькасныя метады, у прыватнасці ўзважванне. Даказаў скла-даны састаў атм. паветра (1774—77), растлумачыў ролю кіслароду ў працэсах гарэння і акіслення. Стварыў кісларод-ную тэорыю гарэння (1780). Распраца-ваў разам з КЛ.Бертале і інш. хім. на-менклатуру і класіфікацыю цел (1786— 87), напісаў «Пачатковы падручнік хі-міі» (1789).
Літ.: Д о р ф м а н Я.Г. Лавуазье. 2 нзд. М., 1962; Манолов К. Велнкме хнммкн: Пер. с болг. Т. 1. 3 нзд. М., 1986.
Лагі: a — механічны (1 — крыль-чатка, 2 — днішча суд-на); б — гідрадынамі-чны (1, 6 — адтуліны для прыёму ста-тычнага і су-марнага ціс-каў; 2, 5 — трубаправо-ды статыч-нага і су-марнага ціс-каў; 3 — дыяфрагма; 4 — сіль-фонны ana-par; Рдын. рп — дына-мічны і ста-тычны ціс-кі).
ЛАВЯНЕЦКІ Сцяпан Аляксандравіч (26.10.1923, в. Філатава Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. — 24.10.1944), Герой Сав. Саюза (1945). Са жн. 1943 на 2, 3, 4-м Укр., 1-м Бел. франтах. Механік-вадзіцель самаходнай артыл. устаноўкі сяржант Л. вызначыўся 24.10.1944 у баях за г. Надзькала (Вен-грыя): умела манеўруючы, дапамог пад-
А.Лаверан. С.А.Лавянецкі
біць 3 танкі; цяжка паранены працягваў бой, загінуў у ім. На радзіме яму па-стаўлены помнік.
ЛАГ (ад галанд. log адлегласць), 1) наві-гацыйная прылада для вымярэння ско-расці руху карабля (судна) і пройдзенай ім аддегласці.
Найб. пашыраны Л., якія вымяраюць ско-расць руху адносна вады. Яны бываюць меха-нічныя (з крыльчаткай, якая верцідца ў вадзе пры руху судна), гідрадынамічныя (заснава-ныя на залежнасці паміж скорасцю і ціскам патоку вады, што абцякае карабель), індук-цыйныя і інш. Ёсць таксама Л., якія даюць паказанні адносна зямлі (дна) — доплераў-скія гідраакустычныя і геамагнітныя.
2) Становішча карабля (судна) бортам да ветру, хвалі, прычала і да т.п. (напр., «стаць Л. да хвалі» азначае «стаць бортам да хвалі»).
ЛАГ (ад англ. lag запазненне), паказ-чык, які характарызуе адставанне або апярэджанне ў часе адной з’явы ў па-раўнанні з іншай, звязанай з ёй з’явай. У эканоміцы найб. важныя віды Л. — інвестыцыйны (характарызуе час абароту ўсіх вытв. капіталаўкладан-няў) і будаўніцкі (сярэдні тэрмін будаўніцтва вытв. аб’екіа), а таксама за-пазненне прапановы тавараў ад іх вы-творчасці, попыту ад прапановы, спа-
86 ЛАГА
жывання ад попыту, запазненне выпус-ку кадраў ад пачатку іх абучэння і інш.
ЛАГА-АРХЕНЦІНА (Lago Aigentino), Архенціна, возера ў Аргенціне, ка-ля ўсх. падножжа Андаў, на выш. 187 м. Пл. 1400 км2. Глыб. каля 300 м. Ледаві-ковага паходжання. Падпруджана марэ-намі. На 3 да фіёрдападобных заліваў спускаюцца ледавікі. Упадае р. Леона (сцёк з воз. В’едма), выцякае р. Санта-Крус (упадае ў Атлантычны ак.). Зах. берагі возера ўваходзяць у нац. парк Лос-Гласьярэс, уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
ЛАГАГРАФЫ [ад логас + ...граф(ы)], 1) першыя стараж.-грэч. гісторыкі і гео-графы, якія пісалі гіст. прозу. З’явіліся ў вобласці Іонія ў сярэдзіне 6 ст. да н.э. Адрозніваюць старэйшае (6—1-я пал. 5 ст. да н.э.; Кадм Мілецкі, Гека-тэй Мілецкі, Харон, Скілак і інш.) і малодшае (2-я пал. 5 ст. да н.э.; Ксанф, Ферэкід, Геланік і інш.) пака-ленні. На аснове міфаў і паданняў яны спрабавалі ўзнавіць гісторыю грэч. полі-саў, «варварскіх» краін, генеалогію арыстакратычных родаў, апісвалі чужыя землі і побыт народаў. Захаваліся фраг-менты «Землеапісання» і «Генеалогіі» Гекатэя Мілецкага, «Персідскіх спраў» Харона, «Падарожжаў па Індыі» Скіла-ка, «Лідзійскіх спраў» Ксанфа і інш. 2) Складальнікі суд. прамоў кліентаў у Стараж. Афінах (з канца 5 ст. да н.э.; Дэмасфен, Лісій і інш.) для выстушіен-няў іх у час спрэчак у судзе. Рыхтавалі прамовы паводле харакатару, адукава-насці і інш. рыс кліента. 3) У эпоху позняй стараж.-рым. дзяржавы чыноў-нікі імператарскай адміністрацыі, якія адказвалі за фінансы.
ЛАГАДА (сапр. Лагадзінскі Ва-лянцін Канстанцінавіч; 27.5.1913, с. Сцяпаны Канеўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 10.1.1991), украінскі паэт. Вучыўся ў Днепрапятроўскім ун-це (1938—41). Аўтар зб-каў лірыч-ных вершаў «Красавік» (1953), «Нат-хненне» (1960), «Бурлівая плынь» (1963), «Кліча зямля» (1983), сатырыка-іумарыстычных твораў «Што пасееш, тое і пажнеш» (1955), «Гарачая завіўка» (1968), «Вымушаная пасадка» (1982), камедыі «Заечая пазіцыя» (1959) і інш. Пераклаў на ўкр. мову шэраг твораў Н.Гілевіча, У.Корбана. На бел. мову асобныя творы Л. пераклалі Э.Валасе-віч, Р.Няхай, Я.Тачыла, В.Шымук.
Тв.. Гумор, сатнра, лірнка Кн'ів. 1983; Рус. пер. — За нашнмн Карпатамн. М., 1954.
В.А. Чабаненка.
ЛАГАДЭХСКІ ЗАІІАВЕДНІК. у Грузй, у бас. р. Алазані, на Паўд. схілах усх. ч. Гал Каўказскага хр. Засн. ў 1912 для аховы горных біягеацэнозаў. Пл. каля 18 тыс. га. Горы, цясніны, вадаспады, азёры, серныя крыніцы. Рэзка выяўле-ная верт. занальнасць расліннасці. Ду-бова-грабавыя, букавыя лясы, горныя
лугі. У флоры 1400 відаў кветкавых рас-лін, у т.л. 12 эндэмічных. У фауне 38 ві-даў млекакормячых, у т.л. каўказскі алень, дагестанскі тур, казуля, серна, мядзведзь, ліс, воўк, шакал, рысь; 120 відаў іггушак, у т.л. каўказскі цецярук, улар, фазан і інш. Больш за 1 тыс. відаў цвердакрылых і 800 відаў матылькоў. Занесены ў спіс Помнікаў прыроды ЮНЕСКА.
ЛАГАЗА, вёска ў Лагойскім р-не Мін-скай вобл., на аўтадарозе Лагойск—в. Ілья. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 6 км на ПнЗ ад г.п. Лагойск, 45 км ад Мінска, 37 км ад чыг. ст. Смалявічы. 900 ж., 310 двароў (1998). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вай-ну.
ЛАГА-МАДЖбРЭ (італьян. Lago Maggiore літар. вял. возера), В е р -б а н а, возера ў Італіі і Швейцарыі па-між адгор’ямі Лепанцінскіх Альпаў. Пл. 212 км2, даўж. 62,5 км, глыб. да 372 м. Размешчана ў тэктанічнай міжгорнай катлавіне на выш. 194 м. Берагі высо-кія, абрывістыя. Падпруджана стараж. марэнай. Праз возера працякае судна-ходная р. Тычына, левы прыток р. По. Суднаходства, рыбалоўства. Турызм. Клімат. курорты: Лакарна, Аскана і інш. (Швейцарыя), Канобіо, Інтра і інш. (Італія).
ЛАГАНЕЦ (Leontodon), род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 50 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і, пе-раважна ва ўмеранай зоне. На Беларусі 3 віды Л.: асенні, або млячай (L. autumnalis; нар. назва залатушная тра-ва); шурпатаваласісты (L. hispidus); ду-найскі (L. danubialis). Трапляецца на лугах, каля дарог і жылля.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, суцэльнае або перыстанадрэзанае. Кветкі жоўгыя ці аранжа-
выя, сабраныя ў кошыкі. Абгортка з апуша-ных ланцэтных лісцікаў. Плод — сямянка з чубком. Меданосныя расліны.
ЛАГАПЕДЫЯ (ад логас + paideia выха-ванне, навучанне), галіна дэфекталогіі, якая вывучае парушэнні маўлення пры нармальным слыху, шляхі іх пераадо-лення і папярэджання.
У 17 ст. пытанні карэкцыі недахопаў маў-лення пры нармальным слыху разглядаліся ў працах па сурдапедагогіцы. Як самастойнае адгалінаванне Л. пачала фарміравацца з 2-й пал. 19 ст. Да канна 1930-х г. ў Л. пераважалі спрошчаныя ўяўленні пра маўленне як су-купнасць спец. мускульных рухаў. Сучасная Л парушэнні маўлення імкнецца пераадоль-ваць пед. метадамі, пры неабходнасці кірунак спец. навучапня і карэкцыйна-выхаваўчых мерапрыемстваў узгадняецца з мед. рэкамен-дацыямі.
На Беларусі праблемы Л. распрацоў-ваюцца ў Бел. пед. ун-це і Нац. іп-це адукацыі.
Літ:. Логопедня. 2 нзд. М., 1995; 3 а й ц a -в а Л.А. Метадычныя матэрыялы па карэк-цыі маўленчай і пазнавальнай дзейнасці вуч-няў з цяжкімі парушэннямі маўлення. Мн., 1996; Хрестоматня по логопеднн. Т 1—2. М., 1997.
ЛАГАРЫФМ ліку ^ па а с н о -в е а (а>0, о*1) (ад логас + грэч. arithmos лік), паказчык ступені т, у якую ўзводзіцца лік а для атрымання ліку N. Абазначаецца logaA. Напр., logiolOO = 1g 100 = 2; log21/32 = -5. Да-зваляе зводзіць множанне (дзяленне) лікаў да складання (адымання) іх Л., a ўзвядзенне ў ступень (здабыванне кора-ня) — да множання (дзялення) Л. на паказчык ступені (кораня).
Л. і табліцы Л. уведзены незалежна шатл матэматыкам Дж.Неперам (1614, 1619) і швейц. матэматыкам І.Бюргі (1620). Кожнаму дадатнаму ліку адпавядае пры зададзенай ас-нове адзіны сапраўдны Л. (Л. адмоўнага лі-ку — камплексны лік). Найб. пашыраныя дзесятковыя (а = 10) і натуральныя (а = е = =2,71828...), якія абазначаюцца IgA і ІпУад-паведна. Цэлую частку Л. наз. характарысгы-кай, дробавую — мантысай. Дзесятковыя Л. лікаў, якія адрозніваюцца множнікам 10°, ма-юць аднолькавыя мантысы, што закладзена ў аснову пабудавання лагарыфмічных табліц. У камплекснай вобласці раэглядаюцца Л. кам-плексных лікаў: Lnz = ln(z) + iAigz, дзе Argz — аргумент z. Пры пераменным х>0 су-адносіны у = Іпх вызначаюць лагарыфмічную функцыю. Да з’яўлення выліч. машын таблі-цы Л. былі асн. дапаможным сродкам пры разліках. Ю.С.Багданаў.А.А.Гусак
ЛАГАРЫФМАВАННЕ, дзеянне, якое зводзіцца да адшукання лагарыфма лі-кавага, алг. ці інш. выразу; адно з дзё-янняў, адваротных узвядзенню ў ступень. У выліч. практыцы выкарыстоўваецца для звядзення дзеянняў множання, дзя-лення, узвядзення ў ступень і здабы-вання кораня да дзеянняў складання, адымання, множання і дзялення адпа-ведна.
ЛАГАРЫФМІЧНАЯ ЛІНЁЙКА, лі-чыльная лінейка, прылада з лагарыфмічнай шкалой для хуткага вы-канання розных матэм. дзеянняў: мно-жання, дзялення, узвядзення ў ступень, здабывання кораня, трыганаметрычных вылічэнняў і інш. Вынайдзена ў 17 ст. Звычайныя Л.л. даўжынёй 25 см маюць
ЛАГАТЫП 87
дакладнасць 2—3 лічбы. Да з’яўлення выліч. машын выкарыстоўвалася для інжынерных і інш. разлікаў.
ЛАГАРЫФМІЧНАЯ ПАПЕРА, спецы-яльна разграфлёная папера, якая выка-рыстоўваецца для адшукання аналітыч-най формы эмпірычных залежнасцей.
На кожнай з восей дэкартавай сістэмы ка-ардьшат адкладваюцца значэнні лагарыфмаў лікаў х = mlgu і у = mlgv, дзе т — пастаянны множнік, і праз адзначаныя пункты право-дзяцца вертыкальныя і гарызантальныя пара-лельныя прамыя. Калі адно з сем’яў прамых правесці праз роўныя прамежкі, атрымаецца наўлагарыфмічная папера. Графікі ступенных функцый віду у = х° набываюць на Л.п. вы-гляд прамых ліній пры любых п.