• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    КЎЦЬКАВА БАІІОТА, у Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., у вадазборы Дняпроўска-Бугскага канала. Нізіннага тыпу. Пл. 7,8 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 0,5 тыс. га. Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 0,9 м. Асушана, выкарыс-тоўваецца пад ворыва і сенажаць.
    КЎЧАВА-ДАЖДЖАВЫЯ вбБЛАКІ [міжнар. назва Cumulonimbus (Cb)], іпчыльныя і магутныя воблакі белага колеру з цёмнымі, зрэдку сіняватымі асновамі з моцным вертыкальным раз-віццём (да выш. 14 км). Ападкі з іх ліў-невага характару, часам суправаджаюц-ца навальніцай, шквалам, градам. Разві-ваюцца з магутных кучавых воблакаў.
    кучукі	65
    адрозніваюцца ад іх верхняй часткай, якая складаецца з крышталёў лёду.
    КУЧАВЫЯ ВОБЛАКІ [міжнар назва Cumulus (Cu)], шчыльныя, днём ярка-белыя воблакі са значным верт. развіц-цём (выш. да 5 км і больш). Верхнія часткі падобны да купалаў або вежаў з круглаватымі абрысамі. Узнікаюць най-часцей як воблакі канвекцыі ў халод-ных паветр. масах, а ў цёплы час года таксама ў мясц. паветр. масах над па-верхняй сушы, якая праграецца ўдзень. Могуць ператварацца ў кучава-даж-джавыя воблакі.
    Кучава-лажлжавыя воблакі.
    КУЧАК НААПЁТ (7—1592?), армянскі паэт. Верагодна, жыў у в. Хараконіс ка-ля г. Ван (цяпер Турцыя). Пачынальнік свецкай тэматыкі ў арм. паэзіі. Даска-нала валодаў найб. стараж. формай вер-ша — айрэнам. Пісаў вершы любоўныя, філасофска-павучальныя (айрэны роз-думаў) і вандроўніцкія (айрэны блукан-няў), у якіх апяваў радасць кахання і жыцця, прыгажосць жанчыны, імкнуў-ся асэнсаваць пакутніцкі лёс арм. наро-да, сцвярджаў гуманіст. ідэалы. Лірыка К. глыбока народная, рытмамеладыч-ная. На бел. мову асобныя творы К. пе-раклаў Я.Семяжон.
    Тв.: Рус. пер. — Лнрнка. Айрены. М., 1972; Сто н одан айрен. М., 1976 А.Казінян. КЎЧАН (Kucan) Мілан (н. 14.1.1941, Крызеўцы, Славенія), славенскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Скончыў Люб-лянскі ун-т. 3 1958 у федэрацыі каму-ністаў Славеніі. У 1963—65 заг. камісіі па пытаннях адукацыі ЦК Саюза мола-дзі Славеніі (CMC), у 1968—69 стар-шыня ЦК CMC. У 1978—86 старшыня скупшчыны (парламента) Сацыяліст. рэспублікі Славеніі ў складзе Югаславіі. У 1986—89 старшыня ЦК Саюза каму-ністаў Славеніі. 3 крас. 1990 старшыня Дзярж. прэзідыума Рэспублікі Славенія (у чэрв. 1991 абвясціла сябе незалежнай
    дзяржавай). 3 снеж. 1992 прэзідэнг Славеніі.
    КЎЧАР Алесь (Айзік Евелевіч; 27.6.1910, в. Прудзішча Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 9.7.1996), бел. крьггык і драматург. Вучыўся ў БДУ і Бел. вышэйшым пед. ін-це (1929—32), Маскоўскім ін-це гісторыі, філасофй і л-ры. У 1938—40 выкладчык Мінскага пед. ін-та. 3 1945 у газ. «Літаратура і мастантва», «Настаўніцкай газеце», у Дзярж. выдавецтве БССР. У 1960—68 на кінастудыі «Беларусьфільм». Друка-ваўся з 1927. У яго працах 1930—40-х г.
    Кучавыя воблакі.
    вульгарна-сацыялагічныя ацэнкі твор-часці Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулі, М.Багдановіча, К.Чорнага, У.Хадыкі і інш., прыпісванне ім бурж.-нацыяна-ліст. ідэалогіі, эстэцтва. У пазнейшых артыкулах і нарысах пра класікаў бел. л-ры, творчасць пісьменнікаў Беларусі (зб. «Літаратурна-крытычныя артыку-лы», 1953; «Аб мастацкай прозе», 1961) пазбавіўся спрошчанай тракгоўкі тво-раў. Аўтар п’ес пра партыз. рух («За-ложнікі», паст. 1944), мінскіх падполь-шчыкаў («Гэта было ў Мінску», паст. 1949), пасляваеннае буд-ва («Неспакой-ныя сэрцы», паст. 1952), сцэнарыяў маст. фільмаў «Чырвонае лісце» (з А.Куляшовым, 1958), «Гадзіннік спы-ніўся апоўначы» (з М.Фігуроўскім, 1958), «Лісты да жывых» (1965), «Ўсход-ні калідор» (з В.Вінаградавым, 1968).
    Рв.: Над Дзвіной, Нямігай, Віліяй: П’есы і кінасцэнарыі. Мн., 1962; Аблічча часу. Мн., 1971; Літаратурна-крытычныя артыкулы: Выбранае. Мн., 1980. У.М.Конан. КЎЧАР Фелікс Айзікавіч (н. 10.2.1935, Мінск), бел. аператар, рэжысёр даку-мент. кіно. Сын А.Кучара. Скончыў БДУ (1951), Усесаюзны дзярж. ін-т кі-нематаграфіі (1971). 3 1965 працуе на кінастудыі «Беларусьфільм». Аператар дакумент. фільмаў (усе з рэж. С.Лук’ян-чыкавым) «Гульня» (1972), «Старт»
    (1973), «Боль» (1988), «Сорам» (1991) і інш., якія вылучаюцца майстэрствам рэпартажных і псіхал. здымак. Маст. фільмам (усе з рэж. В.Рыбаравым) «Жывы зрэз» (1977), «Сведка» (1985), «Мяне завуць Арлекіна» (1987) і інш. уласціва стрыманая эмацыянальнасць, рэалістычнасць і духоўнасць. Рэжысёр дакумент. фільма «Развітальнае» (1995).
    Г.В.Ратнікаў.
    КУЧАРАВЫ Віктар Дзмітрыевіч (14.5.1898, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл. — 12.2.1940), Герой Сав. Саюза (1940). Удзельнік грамадз. вайны. Да 1939 на прафс. і сав. рабоце. У Чырв. Арміі з 1939, інструктар палітаддзела 8-й стралк. дывізіі, камісар батальёна, ст. палітрук. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. 12.2.1940 вызначыўся ў баі за населены пунп Кіркі-Муалаа. Асабіс-тым прыкладам падняў байцоў у атаку, uno вырашыла паспяховы зыход апера-цыі. Загінуў у гэтым баі.
    КУЧКУНбЎСКІ ВАЛЎН, геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1988). За 1 км на Пн ад в. Кучкуны Валожын-скага р-на Мінскай вобл. Валун чырво-на-бурага граніту рапаківі кіроўнага тыпу з авоідамі палявога шпату ад 8 да 12 см у папярочніку. Даўж. 2,8 м, шыр. 2,5 м, выш. 0,95 м, у абводзе 7,7 м, аб’-ём 3,5 м3, маса каля 9,4 т. Прынесены ледавіком болып за 150 тыс. г. назад з тэр. Ленінградскай вобл. Расіі (Выбарг-СКІ масіў). В.Ф.Вінакураў. КЎЧМА Леанід Данілавіч (н. 9.8.1938, с. Чайкіна Ноўгарад-Северскага р-на Чарні-гаўскай вобл., Украіна), украінскі дзярж. і паліт. дзеяч. Канд. тэхн. н. (1963), праф. (1994). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т
    (I960). У 1960—86 працаваў у канструк-тарскім бюро «Паўднёвае» ў Днепрапят-роўску (у 1982—86 1-ы нам. ген. кан-структара). У 1986—92 ген. дырэктар вытв. аб’яднання «Паўд. маш.-буд. з-д» у Днепрапятроўску (буйнейшы ў свеце канцэрн па вытв-сці ракет). Нар. дэп. Украіны (з 1990). У 1992—93 прэм’ер-міністр Украіны і чл. Рады нац. бяспекі. 3 ліп. 1994 прэзідэнт Украіны (у ліст. 1999 абраны прэзідэнтам на другі тэр-мін). У 1994—96 сустаршыня Кансты-туц. камісіі. Ленінская прэмія 1981, Дзярж. прэмія Украіны 1993. І.Р Бунечка
    КУЧУКІ, дзяржаўныя дзеячы, шляхецкі род герба «Сястрэнец» у ВКЛ. Родапа-чынальнік Кучук у 1382 быў каморні-
    3. Зак. 456.
    66 КУЧУМ
    кам вял. кн. Ягайлы, удзельнічаў у за-бойстве Кейстута. Яго сын К о н р а д (?—пасля 1437) валодаў Дакудавам і Жырмунамі ў Лідскім пав., атрымаў ад вял. князя маёнтак Шчучын. Меў сына Я н а (каля 1410 — каля 1478), мар-шалка гаспадарскага ў 1469—78 і на-месніка лідскага ў 1473. Сынамі апош-няга бьші Ю р ы й (Ежы; каля 1435 — пасля 1482), маршалак гаспадарскі ў 1482, і В о й ц е х (каля 1440 — пач.1506), маршалак гаспадарскі ў 1492—1505, намеснік уладзімірскі ў 1494 і ваўкавыскі ў 1496. Пасля смерці Войцеха радавыя маёнткі ў Лідскім пав. і выслужанае ім Палонна ў Луцкім пав. праз шлюб яго дачкі перайшлі да С.П.Кішкі. В.ЛНасевіч
    КУЧУМ (?, Цэнтр. Азія — не раней 1598), апошні хан Сібірскага ханства. У 1563 скінуў сібірскіх ханаў Едыгера і Бекбулата — даннікаў рас. цара Івана IV і абвясціў сябе ханам. Ён спыніў выплату даніны і ўзначаліў барацьбу супраць казацкай дружыны Ермака. У 1582 пацярпеў паражэнне ў бітве на Чу-вашаўскім мысе на р. Іртыш, пакінуў сваю сталіцу Кашлык. У 1585 знішчыў атрад казакаў на чале з Ермаком. Пра-цягваў барацьбу да жн. 1598, калі быў канчаткова разбіты ваяводам А.Ваейка-вым на р. Бердзь, уцёк у Нагайскую Арду, дзе і загінуў.
    КУЧЫНСКІ Валерый Аляксандравіч (н. 23.2.1947, г. Мікалаеў, Украіна), бел. спявак (лірычны барытон). Засл. арт. Беларусі (1974). Скончыў Бел. кансер-ваторыю (1970). 3 1967 саліст Ансамбля песні і танца БВА, у 1970—73 і 1976— 79 — Дзярж. т-ра оперы і балета Бела-русі, у 1973—76 у Бел. філармоніі, у 1979—82 у Ансамблі песні і танца Паўн. групы войск (Польшча), з 1983 саліст Белтэлерадыёкампаніі. Сярод оперных партый: Максім («Зорка Вене-ра» Ю.Семянякі), Ад аўтара («Джардана Бруна» С.Картэса), Анегін, Ялецкі («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чай-коўскага), Мматэста («Дон Паскуале» Г.Даніцэці), Жэрмон («Травіята» Дж. Вердзі). У канцэртным рэпертуары ка-мерная лірыка, песні бел. кампазітараў. Лаўрэат IV Усесаюзнага конкурсу вака-лістаў імя М.Глінкі (1968), IV Міжнар. конкурсу імя Чайкоўскага (1970), Усе-саюзнага конкурсу сав. песні (Мінск, 1972), IV Міжнар. конкурсу артыстаў эстрады (1974). Прэмія Ленінскага кам-самола Беларусі 1972. Г.М.Загародні.
    КУЧЫНСКІ генадзь Міхайлавіч (н. 1.11.1945, Мінск), бел. псіхолаг. Д-р псіхал. н. (1991), праф. (1993). Скончыў Ленінградскі ун-т (1974). 3 1974 у БДУ (з 1992 заг. кафедры). 3 1993 прэзідэнт Бел. рэсп. т-ва псіхолагаў. Навук. пра-цы па псіхал. праблемах свядомасці асобы, мыслення, мовы як сродку зно-сін паміж людзьмі.
    Тв:. Дналог м мышленне. Мн., 1983; Псн-хологня внутреннего дналога. Мн., 1988; Псі-
    халогія ў Рэспубліцы Беларусь: стан і пер-спектывы // Адукацыя і выхаванне. 1993. № 10.
    КУЧЫНСКІ Міхаіл Іванавіч (н. 23.12.1911, в. Прысна Магілёўскага р-на), Герой Сав. Саюза (1945). Скон-чыў лётную школу (1934). У Чырв. Ар-міі з 1932. У Вял. Айч. вайну з 1943 на Варонежскім, Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м Бел. франтах. Удзельнік вызвален-ня Гомеля, Жлобіна, Бабруйска, Слуц-ка. За гады вайны зрабіў 210 баявых
    вылетаў, да жн. 1944 збіў 7 самалётаў, знішчыў 2 танкі, 6 гармат, 11 зенітных пунктаў, 52 аўтамашыны, 2 склады з боепрыпасамі ворага.
    КУЧЫНСКІ БОЙ 1942, бой партызан атрада 61-й партыз. брыгады супраць карнай экспедыцыі ням.-фаш. войск у Кучынскім лесе на мяжы Быхаўскага і Магілёўскага р-наў 9 жн. ў Вял. Айч. вайну. Група партызан (20 чал.) пад ка-мандаваннем Я.Ф.Каўшыркі 26 ліп. разграміла валасную ўправу ў в. Кучын. Блакада карнікамі клічаўскіх і бялыніц-кіх лясоў вымусіла партызан спыніцца ў лесе за 3 км на ПнУ ад вёскі. Раніцай 9 жн. гітлераўцы (каля 3 тыс. карнікаў з артылерыяй, танкеткамі і бронемашы-намі) занялі навакольныя вёскі і акру-жылі партызан. У выніку 3-гадзіннага бою партызаны нанеслі вял. страты во-рагу ў жывой сіле, збілі самалёт, але са-мі амаль усе загінулі. На месцы бою пастаўлена стэла.
    КУЧ^К-ХАН, Мірза Кучэк-хан (1880/81, г. Рэшт, Іран — ліст. 1921), іранскі паліт. дзеяч. Меў рэліг. адукацыю. Удзельнік Іранскай рэвалю-цыі 1905—11. У 1-ю сусв. вайну кіраў-нік руху партызан-джэнгелійцаў суп-раць брыт. і рас. войск. Вясной 1918 заключыў пагадненне з брыт. каманда-ваннем і згадзіўся прапусціць брыт. войскі ў Баку. У 1920 уступіў у саюз з іранскімі камуністамі, узначальваў урад (май—ліп. 1920) і Рэв. к-т (з мая 1921) Гілянскай рэспублікі. 29.9.1921 здзей-сніў пераварот, зніпічыў б.ч. кіраўніцтва Гілянскага абкома Іранскай кампартыі. Атрады К.-х. разгромлены шахскімі войскамі, а сам ён загінуў.