• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Те.: Памятннкм железного века на террн-торнн Полесья. М., 1961; Средневековые па-мятннкн Полесья. М., 1961; Зарублнецкая культура. М., 1964; Могнльннк Брест—Трн-шнн. М., 1980. В.С.Вяргей.
    КУХМІСТАР, пасада ў Польскім кара-леўстве і ВКЛ (з канца 15 ст.). Перша-пачаткова К. загадваў прыдворнай кух-няй і кухарамі. Ва ўрачыстых выпадках (элекцыя, прыём паслоў і інш.) асісці-раваў за сталом каралю, вял. князю, распавядаючы пра стравы, што падава-ліся. Намінальна кіраваў стольнікам, падстолім, крайчым, чашнікам, падча-шым і піўнічым. Да 17 ст. пасада К. пе-ратварылася ў дыгнітарскую, наміналь-ную. У Рэчы Паспалітай да 1795 існава-лі асобныя К. ВКЛ і Польшчы.
    У.М.Вяроўкін-Шэлюта.
    КУХОННЫЯ ПРЫЛАДЫ I ПРЫСТА-САВАННІ, прылады, апараты і прыста-саванні, якія выкарыстоўваюцца для вядзення дамашняй (кухоннай) гаспа-даркі.
    Найб. пашыраны: для захоўвання харч. прадуктаў (халадзільнікі дамашнія) і іх пера-працоўкі (мясарубкі, сокавыціскалкі, кухон-ныя універсальныя машыны — камбайны і інш.), для прыгатавання ежы і напояў (эл. і мікрахвалевыя печы, газавыя пліты, міксеры, кававаркі і інш.), для падагрэву вады (чайні-кі, самавары, газавыя воданагравальныя апараты) і інш. Кухонны к а м б а й н звычайна мае электрапрывод з рэдуктарам, зменныя насадкі мясарубкі, міксера, цеста-мяшалкі-збівалкі, кавамолкі, сокавыціскалкі, агародаінарэзкі, хлебарэзкі і інш.
    КЎХТА Віктар Кліменцьевіч (н. 11.1.1937, в. Порса Вілейскага р-на
    Мінскай вобл ), бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-р мед. н. (1976), праф. (1979). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1960). 3 1974 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні неспрыяльнага дзеяння фактараў нава-кольнага асяроддзя на метабалічныя працэсы арганізма.
    Тв.: Механнзмы компенсацнн прн ммт-ральном стенозе. Мн., 1978 (разам з АУ.Шо-там, В.В.Раманенкам); Острый панкреатнт. Мн., 1981 (у сааўг.); Белкм плазмы кровн. Мн., 1986 (разам з Э.І.Алецкім, АМ.Стажа-равым).
    КУХТА Усевалад Вітольдавіч (18.8.1922, г. Калуга, Расія — 1991), бел. рэжысёр. Скончыў Ін-т тэатр. мастацтва ў Мас-кве (1950). У 1951—52 рэжысёр Бел. т-ра імя Я.Купалы, у 1957—61 — Рэсп. студыі тэлебачання, з 1967 — Новамас-коўскага драм. т-ра. Сярод п’ес у т-ры імя Я.Купалы: «Уцёкі» Дз.Шчаглова (1951), «На досвітку» А.Макаёнка (з К.Саннікавым) і «Прага застаецца ма-ёй» Ю.Буракоўскага (1952). Стваральнік першых тэлевізійных спектакляў на бел. тэлебачанні: «Брат мой, вораг мой» М.Уілсана, «Маленькія трагедыі» А.Пушкіна, «Мссяцавая саната» павод-ле К.Паустоўскага і «Будка № 27» І.Франко (1957), «Сымон-музыка» па-водле Я.Коласа (1958), «Вялікае сэрца» паводле К.Чорнага, «Палата № 6» па-водле А.Чэхава (1960). Першы на рас. прафес. сцэне паставіў «Паўлінку» Я.Купалы (1969).
    КЎХТЫ М. ДРУКАРНЯ. прыватная бел. друкарня ў Вільні ў 1906—17, за-снаваная друкаром і выдаўцом М.М.Кухтам. Мела права выдаваць кні-гі, газеты і часопісы на еўрапейскіх мо-вах. 23.11.1906 у ёй надрукаваны 1-ы нумар бел. газ. «Наша ніва». Друкавала творы Ф.Багушэвіча, М.Багдановіча, Я.Коласа, К.Буйло, Цёткі, у т.л. верш «Скрыпка беларуская», забаронены царскай цэнзурай. Выдавала бел. кален-дары, зборнікі, спеўнікі з нотамі і інш.
    КЎХЦІЦКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзіб-на-паркавай архітэктуры класіцызму і барока. Фарміравалася ў 16 — 1-й пал. 19 ст. ў в. Кухцічы (цяпер пас. Перша-майск Уздзенскага р-на Мінскай вобл.). У комплекс уваходзілі палац, флігелі і парк з капліцай-пахавальняй Завішаў.
    64 кухцічы
    П а л а ц (захаваліся бакавыя фліге-лі) — разгорнутая па фронце 3-частка-вая кампазіцыя. цэнтрам якой быў 1-павярховы П-падобны ў шіане аб’ём з 4-калонным порцікам на гал. фасадзе. Ф л і г е л і — лаканічныя па архітэк-туры 1-павярховыя прамавугольныя ў плане будынкі, вось сіметрыі якіх вылу-чана 4-калоннымі порцікамі дарычнага ордэра з трохвугольнымі франтонамі. Бутавая муроўка сцен дэкарыравана атынкаванымі пілястрамі, вуглы рас-крапаваны руставанымі цаглянымі ла-паткамі. Гал. фасады апяразаны фрыза-мі з трыгліфамі. Палац знаходзіўся ў маляўнічым пейзажна-рэгулярным пар-ку. Капліца-пахавальня раз-мешчана ў паўн.-ўсх. ч. парку. Пабуда-вана ў 2-й пал. 16 ст. як кальвінскі збор уладальнікамі маёнтка Кавячынскімі, у 17 ст. касцёл, у канцы 18 ст. капліца-пахавальня. Мураванае кампактнае 12-граннае ў плане збудаванне (таў-шчыня сцен да 1,5 м) з конусным шат-ровым дахам і кубападобнай апсідай. Гал. фасад фланкіраваны цыліндрыч-нымі вежамі з шатровымі дошкамі і вузкімі байніцамі. У дэкоры выкарыста-ны ляпныя гірлянды, геральдыка, слаіс-тыя пілястры. А.М.Кулагін.
    КУХЦІЧЫ. вёска ў Сямёнавіцкім с/с Уздзенскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 5 км на ПнЗ ад Узды, 79 км ад Мінска, 25 км ад чыг. ст. Негарэлае. 538 ж., 221 двор (1998).
    У 2-й пал. 16 ст. сялб і двор (цяпер пас. Першамайск) у Менскім пав. ВКЛ. Да 17 ст. ўласнасць Кавячынскіх, якія на тэр. двара ў сярэдзіне 16 ст. пабудавалі кальвінскі збор (з 17 ст. касцёл і капліца-пахавальня). 3 1590 мястэчка. У 17—19 ст. уласнасць Завішаў. 3 1793 у складзе Рас. імперыі ў Ігуменскім пав. Мінскай губ. У 1795 у К. 51 двор, у пач. 19 ст. 417 ж., 55 двароў, бровар, млын, кузня, медная ф-ка (1827). У 1-й пал. 19 ст. замест драўлянага пабудаваны мураваны сядзібны дом. У 2-й пал. 19 ст. ў К. жыў археолаг і эт-нограф Я.К.Завіша. У 1897 у вёсцы 817 ж., 118 двароў, царква, магазін. У 1972 у К. 742 ж., 239 двароў.
    Пачатковая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    В.Шаблюк.
    КЎХЧЫЦЫ, вёска ў Клецкім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Клецк— Ганцавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на ПдЗ ад горада і 9 км ад чыг. ст. Клецк, 134 км ад Мінска. 1064 ж., 388 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брац-кая магіла сав. воінаў. Помнік земля-кам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    КУЦ Павел Сцяпанавіч (н. 4.9.1925, в. Парэчча Гродзенскага р-на), бел. вучо-ны ў галіне прамысловай цеплатэхнікі. Д-р тэхн. н. (1980), праф. (1981). Скон-чыў Маскоўскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1954). 3 1961 у Ін-це цепла-і масаабмену Нац. АН Беларусі. Навук. працы па цепла- і масаабмене ў працэ-сах сушкі вільготных матэрыялаў.
    Удзельнічаў у распрацоўцы тэорыі, тэх-налогіі і тэхнікі сушкі.
    Тв:. Теплофнзнческне н технологнческме основы сушкм высоковольтаой нзоляцнн Мн., 1979 (разам з І.Ф.Пікусам); Сушка про-дуктов мнкробмологнческого пронзводства. М., 1987 (разам з Э.Р.Тугавай).
    КУЦ Уладзімір Пятровіч (7.2.1927, с. Алексіна Трасцянецкага р-на Сумскай вобл., Украіна — 16.8.1975), савецкі спартсмен (лёгкая атлетыка, бег). Засл. майстар спорту СССР (1954). Скончыў Ленінградскі ін-т фіз. культуры (1961). Трэнер. Чэмпіён XVI Алімп. гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія) у бегу на дыстанцыях 5 і 10 км. Чэмпіён Еўропы (1954) на дыстанцыі 5 км, СССР (1953—57, на дыстанцыі 5 км; 1953— 56, на дыстанцыі 10 км; 1957, у кросе на 8 км). Рэкардсмен свету (7 рэкордаў) у бегу на 3 мілі (1954), на 5 км (1954— 55, 1957, 1965), на 10 км (1956, 1960), СССР (13 рэкордаў).
    Тв:. Повесть о беге. М., 1964.
    КУЦАК Аляксей Андрэевіч (н. 12.2.1944, г. Барнаул Алтайскага краю, Расія), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1987), праф. (1989). Скончыў БДУ (1966). 3 1966 у Ін-це фізікі АН Белару-сі, з 1978 у БГІА. Навук. працы ў галіне прыкладных даследаванняў кальцавых і лінейных лазераў, іх выкарыстання ў навігацыі і вымяральнай тэхніцы. Рас-працаваў тэорыю лазераў з выпадковы-мі параметрамі і набліжаную тэорыю лазераў са звязанымі рэзанатарамі.
    КУЦЕІНСКАЯ ДРУКАРНЯ, цэнтр бел. кірылічнага кнігадрукавання ў 17 ст. Дзейнічала ў 1630—54 пры Аршанскім Куцеінскім Богаяўленскім манастыры. Засн. С.Собалем, які да 1632 яе ўзна-чальваў. Пасля ад’езду Собаля 4 гады не працавала. Потым друкарню ўзнача-ліў ігумен І.Труцэвіч. Карысталася пад-трымкай магілёўскага і аршанскага мя-шчанства. Выдавала навуч.-асветніц-кую, царк.-палемічную і свецкую л-ру на царк.-слав. і старабел. мовах. У ёй выдадзены «Брашна духоўнае» (1630), «Малітваслоў», «Буквар» (абодва 1631), «Часаслоў», «Новы запавет і Псалтыр», часткова дадрукаваны кіеўскі «Апостал» (усе 1632). 3 1636 выдала яшчэ 14 кніг: «На ойча наш выклад» Іаана Златавус-та» (1636), «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа» і «Дзідаскалія...» С.Косава (абе-дзве 1637), «Псалтыр» (1642), «Актоіх Іаана Дамаскіна» (1646), «Трэфалагіён» (1647), «Дыоптра» (1651), «Лексікон...» П.Бярынды (1653) і інш. Ўсяго ў ёй вы-дадзена 20 кніг. Выданні вылучаліся своеасаблівым графічным афармленнем (гл. Куцеінская школа гравюры). Яны распаўсюджваліся на Беларусі, Украіне, у Літве, Расіі. У 1655 друкарскае абста-ляванне перавезена ў Іверскі Валдайскі манастыр пад Ноўгарадам, у 1655 — у Васкрасенскі манастыр пад Масквой, у 1676 — на Друкарскі двор (Масква).
    Літ:. 3 е р н ов a А.С., Горбунов Т.С. Кннгопечатанне в Белорусснн XVI—XVII вв. // 400 лет русского кннгопечатання, 1564— 1964. М., 1964. Т. 1. Ю.М.Лаўрык. КУЦЁІНСКАЯ ШКбЛА ГРАВЙРЫ. мастацкая школа ў бел. графіцы 17 ст.
    Існавала ў 1630—54. Працягвала трады-цыі Віленскай школы гравюры. Развіццё звязана з дзейнасцю друкароў Куцеін-скай друкарні, гал. ролю ў яе фарміра-ванні адыграў С.Собаль. Кніжная гра-вюра (дрэварыт) стылістычна блізкая да бел. нар. лубка. Выданні мелі дэкар. тьгтульныя лісты, дзе часта змяшчаліся выявы людзей, былі багата ўпрыгожаны застаўкамі, канцоўкамі, ініцыяламі з выявамі птушак, звяроў, фігур чалавека, а таксама ілюстрацыямі і гербамі. Вы-карыстоўваўся літы наборны арнамент. У тонка выкананых малюнках пры-кметны ўплыў мясц. флоры і фауны. Харакгэрная асаблівасць школы — свецкі, жанравы харакгар адлюстрава-ных сцэн. Найб. яскрава яе рысы выя-віліся ў кнігах, выдадзеных Собалем, «Брашна духоўнае», «Буквар», «Часа-слоў», а таксама кнігах «Дзідаскалія...» С.Косава, «Гісторыя пра Варлаама Іаса-фа», «Брашна духоўнае», «Трэфалагіён», «Дыоптра», «Новы запавет», «Лексікон славенарускі» П.Бярынды і інш. Трады-цыі К.ш.г. прадаўжала Магілёўская шко-ла гравюры. В.Ф Шматаў.
    КУЦЁІНСКІ БОГАЯЎЛЁНСКІ МА-
    НАСТЫР, гл. Аршанскі Куцеінскі Бога-яўленскі манастыр.
    КУЦЁІНСКІ УСПЁНСКІ МАНАС-
    ТЫР, гл. Аршанскі Куцеінскі Успенскі манастыр
    КУЦЦЯ, 1) у беларусаў і інш. слав. на-родаў абрадавая страва; каша з ячных круп, радзей з пшанічных зярнят. Гату-юць для жалобнага стала па нябожчыку (памінкі), а таксама на Дзяды, Радаўніцу і інш. памінальныя дні. Спажывалі ас-туджанай з сытой або алеем. 2) Традыц. абрадавая страва на Каляды ў славян і інш. народаў; каша з тоўчаных ячных круп (у некат. народаў з зярнят пшані-цы); вячэра напярэдадні Каляд (посная К.), Новага года (стары стыль, багатая або скаромная К.) і перад Бадохрышчам (посная К ). На ўсе тры К. кашу варьыі ў адным і тым жа гаршку і з аднолька-вай колькасці круп. Звараную К. перад заходам сонца ставілі на покуці. К., якую варылі з цэлых зярнят, была сім-валам вечнасці жыцця. Вял. значэнне надавалася прыкметам, варажбе. Трап-ляецца і ў наш час.