Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
КУЎШЬІННІКАЎ Уладзімір Аляксан-дравіч (н. 21.1.1936, в. Альхоўка Луган-скай вобл., Украіна), бел. вучоны ў га-ліне педыятрыі і гематалогіі. Д-р мед. н. (1990), праф. (1993). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1958) і працуе ў ім (з 1992 заг. кафедры). Навук. працы па адаптацыі дзіцячага арганізма да неспрыяльнай экалагічнай сітуацыі ў рэспубліцы, пра-філактыцы анкалагічных і гематалагіч-ных захворванняў у дзяцей.
Тв:. Комплексная коррекцня нарушенмй гомеостаза, вызываемых лейкозной опухолью н ее терапней у детей // Педаатрня. 1990. № 4; Гематологнческме болезнн у детей. 2 нзд. Мн., 1996 (у сааўт.).
КУФАР, скр ы н я, драўляная ёміс-тасць для захоўвання тканін, адзення, бялізны і каштоўнасцей; від мэбяі. У К. збіралі пасаг маладой, а ў час вяселля перавозілі яго ў дом маладога. У сярэд-невякоўі вядомы і як сховішча каштоў-най цэхавай маёмасці. Меў выгляд ма-сіўнай нізкай драўлянай ці метал. скры-ні з плоскім ці пукатым векам, часта па-мастацку акаванай, з унутр. замком складанай канструкцыі. У магнацкіх і мяшчанскіх інтэр’ерах — вял., драўля-ныя, з акоўкай па кантах, фарбаваныя ў чорны ці зялёны колер. У бел. сял. ін-тэр’еры пашыраны з 19 ст., замяніў кублы. Выраб К. часта набываў харак-тар промыслу. Іх рабілі з хваёвых ці яловых дошак, на фігурных падстаўках-ножках, часта на драўляных ці каваных колцах, па баках мацавалі ручкі, на пя-рэдняй сценцы — унутр. замок ці за-шчапку для вісячага. Часта К. аздаблялі маст. акоўкай у выглядзе жал. ці бляша-ных палос з фігурнымі краямі. Акоўку мацавалі на кантах, пярэдняй сценцы і веку (давыд-гарадоцкія куфры). Пад уп-лывам зах.-еўрап. барочных форм К. набылі пукатае века, часам звужаную ўнізе форму. Простая аднатонная афар-боўка саступіла месца дэкар. размалёў-цы, пераважна фляндроўцы, якая іміта-вала каштоўныя пароды драўніны. 3 пач. 20 ст. ў многіх рэгіёнах пашыраны
Куфар з вёскі Агова Іванаўскага раёна Брэсцкай вобл. 1940-я г.
Куфар з Лідскага раёна Гродзенскай вобл. Канец 19 ст.
62 куфко
К. з маст. размалёўкай расл. характару На Зах. Палессі перавагу аддавалі сака-вітым малюнкам у выглядзе букетаў і прляндаў кветак, якія кампанаваліся ў квадратах і прамавугольніках, утвора-ных палосамі акоўкі ці фляндроўкі. Ма-люнкі наносілі ад рукі, часам з дапамо-гай трафарэтаў. Багаццем кампазіцыі, гармоніяй і сакавітасцю каларыстыкі вызначаюцца агоўскія куфры. На Гро-дзеншчыне і 3 Віцебшчыны пераважала «цацкаванне» — нанясенне ўзору на афарбаваную паверхню К. з дапамогай штампікаў з бульбы ці рэпы. Дробныя геам. і расл. матывы (зоркі, разеткі, ліс-точкі, крыжыкі) белага, жоўтага, чырво-нага колераў наносілі ў выглядзе палос уздоўж акоўкі ці кругоў між ёю на сінім або вішнёвым фоне. На У Беларусі на вішнёвым фоне малявалі прамую ці ко-сую сетку з чорных палос, часам аздаб-лялі прадрапваннем у выглядзе геам. і расл. арнамснту (Чачэрскія куфры). У сучасным вясковым побыце К. страціў бьшую ролю. 3 1950-х г. вытв-сць К. амаль спынілася. Паводле матываў дэ-кору градыц. К. размалёўваюць малень-кія сувенірныя куфэркі (Брэсцкая ф-ка сувеніраў, Жлобінская ф-ка інкрустацыі і інш.). Я.М.Сахута, А.Ю.Лозка. КУФКб Эдуард Станіслававіч (4.3.1921, с. Славоціна Селіжараўскага р-на Цвяр-ской вобл., Расія —17.10.1998), бел.
Э.Куфко. Асвенцім. 1974.
жывапісец. Вучыўся ў Яраслаўскім маст. вучылішчы (1938—39). У 1946— 53 рэпрэсіраваны і зняволены. Праца-ваў у жанрах сюжэтна-тэматычнай кар-ціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Іворчай манеры ўласцівы экспрэсіў-насць, выразнасць каларыту, арыгіналь-насць кампазіцыйнай пабудовы, шыро-кае выкарыстанне сімволікі. Героіка-трагедыйным гучаннем вызначаюцца творы антыфаш. цыкла: «Праклён фа-шызму» (1960), «Уцёкі» (1961), «Прав-да» (1963), «Няскораны» (1969), «Ас-венцім» (1974), «Памяці вязняў Ламс-дорфа» (1977) і інш. Аўгар партрэтаў («Маці партызана», 1957; Ф.Дастаеўска-га, 1972; партызана М.АХлебнікава, 1979; пісьменніка УА.Калесніка, 1980; ганаровага грамадзяніна Брэста В.П.Ласковіча, 1988), шэрагу краявідаў ГІрыбалтыкі і Каўказа, нацюрмортаў, карцін на сучасныя тэмы. Сталінскім лагерам прысвяціў карціны «Іван Дзя-нісавіч» (1984), «У памяці маёй» (1987), «Аўгапаргрэт» (1989) і інш.
КУХАЛЬСКІ Андрэй (1767?, г. Паставы Віцебскай вобл. — ?), бел. танцоў-шчык. Прыгонны падскарбія надворна-га літ. А.Тызенгаўза. Вучыўся ў яго ба-летных школах у Гродне і Паставах. У жн. 1778 удзельнічаў у якасці саліста ў школьным спектаклі «Сялянскі балет» Г.Петынеці на сцэне Гродзенскага т-ра Тызенгаўза. У 1785—90 у складзе трупы «Т-ва танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве. Выступаў на ка-
ралеўскіх сцэнах, у т.л. ў замку ў балеце «Лукас і Калінета» (1785) і ў Нац. т-ры.
ГЛ.Барышаў.
КУХАНЫ, бел. здобнае печыва на со-дзе. Крутое цеста раскачваюць, рэжуць ромбамі, пякуць на блясе, патэльні.
КУХАРАЎ Мікалай Васілевіч (н. 21.6.1925, в. Шарэйкі Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-р пед. н., праф.
У.Кухараў. Бацька Мінай (Герой Савецкага Саюза М.П.Шмыроў). 1972.
(1991). Засл. настаўнік Беларусі (1968). Скончыў Гомельскі настаўніцкі ін-т (1946), БДУ (1950). 3 1973 у Гомельскім ун-це. 3 1982 у Гомельскім ін-це павы-шэння кваліфікацыі кіруючых работні-каў і спецыялістаў адукацыі (з 1988 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах тэорыі і практыкі навучання, прафес. падрыхтоўкі пед. кадраў.
Тв.: Педагогяческая теорня н школьная практнка: Эксперммент.-дядакт. нсслед. на матернале обученмя учмтелей мастерству формнровання умственной самосгоятельнос-гн учаіцяхся. Мн., 1978; На путм к профессн-ональному совершенству. М., 1990; Педагог-мастер — педагог-нсследователь. Гомель, 1992.
КУХАРАЎ Сцяпан Іванавіч (н. 31.7.1919, в. Стайкі Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. пісьмен-нік, нарысіст. Засл. работнік культ. Бе-ларусі (1980). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1950). Працаваў у газетах, у час. «Ма-ладосць» (1955—81). Друкуецца з 1934. Творы прысвечаны пераважна бел. вёс-цы. Аўтар аповесці «Бацькавічы» (ч. 1 — 2, 1974—80) пра жыццё сваіх землякоў напярэдадні і ў час Вял. Айч. вайны, нарысаў і апавяданняў: зб-кі «Незабыў-ныя сустрэчы» (1959), «Ад вашага ка-рэспандэнта...» (1966), «Жыццё-леген-да» (1971), «Светлая пара» (1978), «Су-ніцы для сына», «Сцішанае поле» (абодва 1986) і інш.
Тв:. Бацькавічы. Мн., 1991; Зоркі-незабуд-кі. Мн., 1992; Дарогі і сустрэчы. Мн., 1994.
КУХАРАЎ Уладзімір Іванавіч (н. 18.11.1916, в. Задзетуні Віцебскага р-на), бел. жывапісец. Скончыў Віцеб-скае маст. вучылішча (1938). Працуе ў жанрах партрэта, тэматычнай карціны. Творы вызначаюцца манументальнасцю вобразаў, абагульненасцю пластычнай трактоўкі форм, графічнасцю, дэкара-тыўнасцю колеру. Стварыў галерэю партрэтаў знакамітых людзей Віцеб-
КУХЦІЦКАЯ 63
шчыны: Герояў Сав. Саюза К.С.Засло-нава (1946), Е.С.Зяньковай (1958), М.Ф.Сільніцкага (1964), В.З.Харужай (1965), З.М.Партновай (1969), М.П.Шмырова (1972), А.К.Гараўца (1975), І.П.Собалева (1977), А.Ф.Дану-калава (1982), нар. артыста СССР Ф.Шмакава (1965), нар. артыстаў Бела-русі М.Бялінскай (1952) і Г.Маркінай (1965), партызан, вучоных, перадавікоў вытв-сці, спартсменаў і інш. У тэма-тычных карцінах увасобіў сімвалічныя вобразы Вял. Айч. вайны: «У засценках гестапа» (1945), «Віцебшчына. Год 1941» (1974), «Маці (Хатынь)» (1978). Шэраг твораў прысвяціў рэвалюцыі 1917. Тэма стараж. гісторыі ў карцінах «Францыск Скарына» (1989), «Княгіня Вольга» (1991). М.Л.Цыбульскі. КЎХАРАЎ Фёдар Якаўлевіч (18.3.1924, г. Добруш Гомельскай вобл. — 20.5.1946), удзельнік партыз. руху ў Бе-ларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). 3 пач. акупацыі г. Добру-
Ф.Я Кухараў. П.Дз.Кухарчык.
ша ням. фашыстамі арганізоўваў збор узбраення для партызан, праводзіў ды-версіі на чыгунцы Гомель—Бранск. 3 ліп. 1943 у партыз. атрадзе Добрушскай партыз. брыгады імя Сталіна. Са жн. ўзначальваў падрыўную групу, якая пусціла пад адхон 24 эшалоны з жывой сілай і тэхнікай ворага. Пасля вызва-лення Добруша з кастр. 1943 удзельні-чаў у размініраванні тэрыторьіі, загінуў ад разрыву снарада.
КУХАРОНАК Таццяна Іванаўна (н. 7.8.1954, в. Клінок Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.), бел. этнограф. Канд. гіст. н. (1988). Скончыла БДУ (1981). 3 1971 працуе ў Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Бела-русі. Даследуе гіст. эвалюцыю сямейнай і каляндарнай абраднасці беларусаў, яе тэрьпарыяльна агульныя і лакальныя рысы, тэндэнцыі развйшя на сучасным этапе. Адзін з аўтараў кніг «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура на-сельніцтва Палесся» (1987), «Святы і абрады ў Беларускай ССР» (1988), «Ся-м’я і сямейны быт беларусаў» (1990), «Славянскія культуры: гістарычны во-пыт і сучасныя праблемы» і «Славян-гкія культуры пасля Другой сусветнай вайны» (1996) і інш.
Тв.: Радзінныя звычаі і абрады беларусаў канец XIX—XX ст. Мн„ 1993.
КУХАРЧЫК Пётр Дзм-ітрыевіч (н. 22.3.1945, в. Арда Клецкага р-на Мін-
скай вобл.), бел. фізік. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1994), д-р фв.-матэм. на-вук (1988), праф. (1990). Скончыў БДУ (1972). У 1972—90 у НДІ прыкладных фіз. праблем імя А.Н.Сеўчанкі пры БДУ, адначасова з 1989 у БДУ (з 1990 прарэктар). Прэзідэнт к-та Міжнар. са-юза радыёнавук у Беларусі. Навук. пра-цы па радыёоптыцы і галаграфіі. Рас-працоўваў і даследаваў галаграфічныя метады ў радыё-, інфрачырвоным, ЗВЧ і аптычным дыяпазонах эл.-магн. хваль. Прапанаваў і рэалізаваў метады пераў-тварэння выпрамяненняў інфрачырво-нага і ЗВЧ дыяпазонаў у аптычны дыя-пазон, выканаў шэраг работ па тэарэт. і эксперым. даследаваннях нетрадыцый-ных метадаў фарміравання радыёвіда-рысаў. П.М.Бараноўскі.
КУХАРЭНКА Юрый Уладзіміравіч (2.4.1919, в. Чапля Ляцічаўскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 6.1.1980), археолаг. Д-р гіст. н. (1966). Скончыў Хабараўскі пед. ін-т (1943). 3 1951 у Ін-це археалогіі AH СССР. Да-следаваў археал. помнікі Палесся, Верх-няга і Сярэдняга Падняпроўя ад неаліту да сярэдневякоўя (на Беларусі Атвер-жычы, Вароніна, Велямічы, Дубай, Ра-мель, Рубель, Хотамель, Чаплін і інш.). Даў найб. поўную характарыстыку зару-бінецкай культуры, паклаў пачатак сіс-тэматызацыі паморскіх старажытнасцей у Беларусі, прасачыў пранікненне пля-мён вельбарскай культуры на тэр. Усх. Еўропы