• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    КЎРЫЯ [лац. curia ад co(cum) з, разам + vir муж, мужчына), 1) у Стараж. Рыме з 8—6 ст. да н.э. аб’яднанне некалькіх родаў патрыцыяў. Звычайна было 30 К., па 10 у кожнай родавай трыбе (акрузе); паводле іх збіралі курыятныя нар. схо-ды (каміцыі). Кожная К. мела асобнае месца для сходаў і свае святыні. У часы рэспублікі (510/509 — 30 або 27 да н.э.) усе К. ўзначальваў вял. курыён, да гала-савання ў каміцыях былі дапушчаны і плебеі. 2) У сярэдневяковых краінах Зах. Еўропы савет і суд пры феадале. 3) Су-купнасць устансў, падпарадкаваных рым. папу (гл. Рымская курыя). 4) У шэ-рагу дзяржаў, у т.л. былой Рас. імперыі, асобыя разрады (выбарчыя К.), на якія падзяляліся выбаршчыкі паводле маё-масных, нац. і інш. адзнак.
    КУРЭЙІП арабскае племя, члены яко-га складалі асн. насельніцтва Меккі. Падзялялася на 10 родаў, найб. вядо-мыя род амея, вярхі якога панавалі ў Мейы ў даісламскі час, і род хашым, з якога паходзіў Мухамед — заснавальнік ісламу. 3 К. паходзілі дынастыі Амеядаў, Абасідаў і меканскіх шэрыфаў. У най-
    ноўшы час паходжанне з К. выводзяць каралі Ірака (да 1958) і Іарданіі.
    кур5нне т ы т у н ю, адна з най-больш распаўсюджаных шкодных пры-вычак чалавека — удыханне дыму тле-ючага тытуню; від бытавой наркаманіі. Тытунь завезены Х.Калумбам у Іспанію і Партугалію з Амерыкі ў канцы 15 ст.; выкарыстоўваўся як дэкар. расліна, паз-ней — для К. У 16 ст. распаўсюдзіўся ў Францыі (падараваны каралеве як лек. сродак паслом у Партугаліі Ж.Ніко — адсюль «нікацін»); у Расію завезены ў пач. 17 ст. К. праследавалася ўладамі ў Англіі, Італіі, Расіі і інш. краінах. Пётр I дазволіў продаж тытуню і наклаў пошліну на карысць дзяржавы. Да ся-рэдзіны 19 ст. К. стала бытавой заганай.
    Цвёрдая ч. тытунёвага дыму складаецца з дзёгцю і інш. пухлінагенных рэчываў, газавая мае ў сабе аксіды вугляроду, нікацін, алвдэгі-ды, эфіры, фенолы, сінільную к-ту і інш. Вуглевадароды ў тытунёвым дыме могуць правакаваць развіццё ракавых лухлін, радые-актыўны палоній-210 садзейнічае з’яўленню хранічных бранхітаў, злаякасных пухлін лёг-кіх, мачавога пузыра, страўніка, нырак і інш. Таксічнасць тытунёвых вырабаў вызначаецца колькасцю нікаціну (0,7—2,5%). Паступовае атручэнне арганізма пры К. вядзе да заўчас-нага развіцця захворванняў, скарачае працяг-ласць жыцця у сярэднім на 5—7 гадоў, зні-жае фіз. і інтэлектуальныя здольнасці чалаве-ка; тытунёвы дым шкодны для навакольных; найб небяспечнае К для дзяцей і падлеткаў, пры цяжарнасці. Лячэнне: псіхатэрапія і псі-хапрафілактыка, медыкаментознае.
    А. М.Петрыкаў.
    КУРЭНЬ, 1) на Беларусі часовая жыл-лёвая пабудова, тое, што будан. 2) На Украіне —шалаш, вартоўня (на агаро-дах, бахчах, пасеках і г.д.); у асобных раёнах, а таксама на Доне (Расія) — вясковая жылая хата. 3) У Запарожскай Сечы — вайск. падраздзяленне з не-калькіх соцень казакоў і назва жылога памяшкання, у якім жылі казакі.
    КУРЭССААРЭ (Kuressaare), горад у Эс-тоніі, на Пд в-ва Саарэмаа. Каля 16 тыс. ж. (1995). Знаходзіцца на беразе Рыжскага зал., за 5 км ад порта Роамас-саарэ. Прам-сць: мясная, малочная, лясная, дрэваапрацоўчая. Краязнаўчы музей. Замак (14—-15 ст.), ратуша (17 ст.), царква св. Мікалая (18 ст.). Гразе-вы і кліматычны курорт.
    Вядомы з 12 ст. пад назвай Арэнсбург (да 1917). Насялялі эсты-мараплаўцы Пасля за-хопу датчанамі кароль Вальдэмар II у 1205 пабудаваў тут драўляны горад, які хутка зга-рэў. У 1221 адбудаваны, засн. епіскапства. У 1334 рыжскі епіскап пабудаваў у К. камен-нух> крэпасць, рэзідэнцыю лівонскіх епіска-паў. 3 1561 уладанне Даніі, з 1645 — Шве-цыі. У 1563 атрымаў rap. правы. У Паўн. вай-ну 1700—21 заняты (1710) войскам Пятра I, у 1721 далучаны да І’асіі, пав. горад Ліфлянд-скай губ. Да 1836 важная крэпасць Расіі на Балтыйскім м. Вядомы курорт (у 1840 адкры-та гразелячэбніца). 3 1919 у складае Эстоніі. У 1941—44 акупіраваны ням.-фаш. войскамі. У 1952—88 наз. Кінгісеп.
    КУР’ЯН Уладзімір Мітрафанавіч (н. 25.3.1954, Мінск), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1984, клас Цз.Смольскага). 3 1984 заг. муз. часткі Нац. акад. т-ра імя Я.Купалы.
    Яго творчасць адметная тэатральнасцю мыслення, спалучэннем сучасных срод-каў выразнасці акад. і масавых жанраў, нац. харакгэрнасцю, незвычайнымі тэмбрава-каларыстычнымі вырашэння-мі. Сярод твораў: рок-опера «Масфан» на ўласнае лібрэта (паст. 1976), опера «Фантазія» паводле Казьмы Пругкова (1984), мюзіклы «Ідылія» паводле В.Ду-ніна-Марцінкевіча (паст. 1993) і «Кар-лік Нос» паводле В.Гаўфа (паст. 1998), вак.-сімф. паэма «Памяці маці» на сло-вы Р.Барадуліна (1985), канцэрт для цымбалаў і камернага арк. (1989); сюіта «Капыльскія дудары», паэмы «Жураўлі-ная песня Палесся» і «Курган» для нар. арк., «Вясковая сюіта» для ансамбля нар. інструментаў, варыяцыі «Перазво-ны» для цымбалаў, сюіта для фп. і чы-тальніка «Вясёлая нядзелька», вак. цыкл на вершы Р.Бёрнса, «Чатыры сны» для голасу 1 альта, 3 стр. квартэты (1984, 1987, 1990); музыка да драм. спектакляў («Гаральд і Мод» К.Хігінса і Ж.К.Кар’ера, «Ажаніцца — не журыц-ца» Далецкіх і М.Чарота, «Тутэйшыя» Я.Купалы, «Дракон» Я.ІПварца, «1н-тымны тэатр Е.Міровіча»), кінафільмаў і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
    Р.М.Аладава
    КУСЕНКА Вольга Якаўлеўна (н. 11.11.1919, г. Канеў Чаркаскай вобл., Украіна), украінская актрыса. Нар. арт. СССР (1967). Скончыла Кіеўскі ін-т тэ-атр. мастаіггва (1941). Працавала ва Укр. драм. т-ры імя І.Франко ў Кіеве. Сярод роляў: Катра («Не суджана» М.Старыцкага), Алёна («Міраед, ці ІІа вук» М.Крапіўніцкага), Ганна («Укра-дзенае шчасце» І.Франко), Андрамаха («Касандра». Лесі Украінкі), Вольга, Ва-сіліна («Макар Дубрава», «Калінавы гай» А.Карнейчука), Меланка («Вяселле Свічкі» І.Качаргі), Вара («Вішнёвы сад» А.П.Чэхава), Эўрыдыка («Антыгона» Сафокла), Беатрычэ («Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра) і інш. Дзярж. прэ-мія СССР 1951.
    КЎСКА (Cuzco, Cusco), горад на Пд Перу, на пласкагор’і Пуна, на выш ка-ля 3400 м. Адм. ц. дэпартамента Куска. Адзін з найстарэйшых гарадоў Амерыкі (паводле арх. звестак заснаваны раней 11 ст.). 275 тыс. ж. (1990). Чыг. стан-цыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Ганда. цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: тэкст., харч., гарбарна-абутковая. Саматужныя промыслы. Ун-т (1692). Музеі, у т.л. музей Ін-та археалогіі Нац. ун-та (ста-раж. і калан. мастацтва), Музей віцэ-каралеўства. Руіны інкскіх палацаў і храмаў, сабор (16—17 ст.), манастыры, цэрквы, жылыя дамы (16—18 ст.). Ту-рыстычны цэнтр. К. ўключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.
    КУСКбВА. архітэктурна-мастацкі ан-самбль 18 ст. ў Маскве. Былая загарад-ная рэзідэнцыя графаў Шарамецевых, з 1960 у межах Масквы. Уключае класі-цыстычныя драўляны палац (1769—75, пад кіраўніцтвам арх. К.І.Бланка, у ін-тэр’еры больш за 60 мармуровых статуй і бЮстаў 18 ст.), рэгулярны парк з дэ-
    кар. скульптурай і павільёнамі — «Га-ландскі» (1749—51) і «Італьянскі» (1754—55, арх. Ю.І.Калагрываў, Ф.С.Аргуноў) домікі, «Грот» (1755—75), «Аранжарэя» (1761—64, абодва арх. Ар-гуноў), «Эрмітаж» (1765—67, пры ўдзе-ле арх. Бланка) і інш. 3 1918 музей (з 1938 Музей керамікі і «Сядзіба Кускова XVIII стагоддзя»).
    Літ.: Баранова О. Кусково: Мллюс-трнрованный очерк. М., 1982.
    Вялікая каменная аранжарэя ў Кускове.
    КУСТ, шматгадовая дрэвавая расліна, якая ў адрозненне ад дрэва разгаліноў-ваецца каля паверхні глебы. Гал. ствол маюць маладыя расліны, потым ён губ-ляецца сярод новых стволікаў, якія ўтвараюцца са спячых пупышак каля асновы парасткаў. Выш. К. 0,8—6 м, працягласць жыцця — да некалькіх со-цень гадоў. Пашыраны ва ўсіх раслін-ных зонах. У лясах умеранага пояса звычайна ўтвараюць падлесак. Форму К. могуць набываць дрэвы ў неспры-яльных кліматычных і глебава-прырод-ных умовах. Многія К. лек. (напр., бу-зіна, каліна, шыпшына), харч. (напр., агрэст, барбарыс, ляшчына, парэчкі), дэкар. (напр., бружмель, брызгліна, жарновец) расліны.
    КЎСТАВЫЯ ПЕСНІ, від веснавых пе-сень, якія выконваліся ў час веснавога земляробчага свята сёмухі. Спяваліся пераважна на Пйлессі. Суправаджалі абрад ваджэння «куста» (прыбранай у зялёныя галінкі і кветкі дзяўчыны), што ўвасабляў жыватворныя сілы прыроды і быў нібыта здольны перадаваць іх зям-лі, полю, а таксама служыў сімвалам роду і сувязі са светам продкаў, ад якіх «залежаў» ураджай. Падзяляюцца на рытуальныя, заклінальныя і велічаль-ныя, Рытуальныя адлюстроўваюць гал. моманты абраду — паход дзяўчат у лес, дзе самую прыгожую прыбіралі «кус-том», шэсце «дзявоцкага войска» з кус-том па вёсцы, віншаванне гаспадароў з
    КУСТАРЭЗ
    57
    заканчэннем веснавых работ з просьбай надарыць «куст». Заклінальныя песні былі прызначаны магічным шляхам за-бяспечыць добры ўраджай. Песні, прысвечаныя хлопцу і дзяўчыне, заклі-налі каханне, шчаслівы лёс. Велічаль-ныя песні ўхваляюць «зеляненькі куст», узвышаюць удзельніц свята, «дзявоцкае войска», якое «ніхто не б’е, не ваюе», услаўляюць шчодрых гаспадароў. К.п. завяршаецца веснавы цыкл каляндарна-абрадавых песень.
    Публ: Веснавыя песні. Мн., 1979.
    Літ.: Беларускі фальклор у сучасных запі-сах. Мн., 1973. Р.М.Кавалёва.
    КУСТАНАЙ, горад у Казахстане, цэнтр Кустанайскай вобл., на р. Табол. Засн. ў 1883, у 1893—95 наз. Нікалаеўск. 233,9 тыс. ж. (1995). Чыг. вузел. Прам-сць: металаапр., хім. (хімвалак-но), лёгкая, харч., мэблевая; вытв-сць буд. матэрыялаў. Здабыча жал. руды (Кустанайскі жалезарудны раён). 2 ВНУ. Драм. т-р. Краязнаўчы музей.
    КУСТАНАЙСКІ ЖАЛЕЗАРЎДНЫ РАЁН, у Казахстане. Адкрыты ў 1930-я г. Уключае радовішчы магнетытавых, леіггахларытавых і гідрагётытавых жал. руд. Прымеркаваны да ніжнекарбона-вых вулканагенна-асадкавых парод (ту-фы, андэзітавыя парфіры, вапнякі і інш.). Разведаныя і папярэдне ацэне-ныя запасы жал. руд 14,7 млрд. т, у т.л. лёгкаабагачальных магнетытавых руд з колькасцю жалеза 45—47% — 5 млрд. т. Здабыча адкрытым (97%) і падзем-ным спосабамі. Цэнтры здабычы — га-рады Кустанай, Рудны, Лісакоўск, г.п. Качар.
    КУСГАРЗЗ машына для расчысткі тэ-рыторыі ад хмызняку і драбналесся (дрэў дыяметрам да 25 см). Бываюць адвальна-нажавыя, вальцава-нажавыя і нажавыя.
    Найб. пашыраныя адвальна-нажавыя К. складаюцца са штурхальнай рамы, навешанай на гусенічны трактар, клінападобнага адвала з гарыз. нажамі, канатна-блочнай ці гідраўл. сістэмы кіравання. Выкарыстоўваюцца пры асваенні новых зямель (пры выкананні кум-туртэхнічных работ), буд-ве і эксплуатацыі дарог, пракладцы газаправодаў, каналаў, пра-сек і інш, І.І.Леановіч.