Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
52 курск
пісьме быў пашыраны ў 9 ст. ў канцы-лярскай, дыпламат. і гандл. перапісцы.
КУРСК, горад у Расіі, цэнтр Курскай вобл., на р. Сейм і яе прытоку Тускар. Вядомы з 1032 як крэпасць Кіеўскай Русі. 442,3 тыс. ж. (1996). Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і ме-талаапр. (лічыльныя машыны, акумуля-тары, эл.-апаратура і інш.), хім. (хім. валакно, гумава-тэхн. і пластмасавыя вырабы), хім.-фармацэўтычная, лёгкая, харч.; вытв-сць буд. матэрыялаў. НДІ аховы глеб ад эрозіі. 4 ВНУ (пед., мед., с.-г., політэхн.). 3 т-ры (драм., юнага гледача, лялек). Філармонія. Цырк. Краязнаўчы музей, Ваенна-гіст. музей Курскай бітвы 1943. Карцінная галерэя. Арх. помнікі 17—19 ст., у т.л. палаты баяр Рамаданаўскіх, Троіцкая царква.
КЎРСКАЯ БІГВА 1943. адна з выра-шальных вайск. аперацый у Вял. Айч.
КУРСКАЯ БІТВА. КОНТРНАСТУПЛЕННЕ САВЕЦКІХ ВОЙСК 12яІпеня-23жн1ўкя 1943г.
_________ Лінія фронту да эыходу Пліпеня (на Варонежскім фромце да зыходу І5ліленя)
Налрамкі ўдараў злучэнняў савецкіх войск:
♦«ЕХ агульмавайсковых ♦«♦=s танкавых
я«с^ агульнавайсковых і танкавых пры сумесных дзвяннях
Контрудары нямецка- фашысцкіх войск
Становішча саввцкіх войск да%ыходу:
---------18 ліленя -------- ----- 2 жніўня _____________ 5 жніўня
—^— Лінія фронту да зыходу 18 жніўня
---- Лінія фронту да зыходу 23 жніўня
вайну. Адбылася на тэр. сучасных Кур-скай, Арлоўскай, Белгародскай, Бран-скай і Калужскай абл. Расіі, Харкаўскай і Сумскай абл. Украіны. Складалася з 2
этапаў: абарончых баёў (5—23 ліп.) і контрнаступлення (12 ліп. — 23 жн.) сав. войск. Летам 1943 ням.-фаш. ка-мандаванне падрыхтавала аперацыю «Цытадэль» — наступленне на т.зв. Курскі выступ сустрэчнымі ўдарамі з раёнаў Арла і Харкава, каб акружыць і знішчыць тут сав. войскі, вярнуць стра-тэг. ініцыятыву пасля паражэння ў Сталінградскай бітве 1942—43. На лініі Арол — Харкаў было сканцэнтравана 50 ням. дывізій (больш за 900 тыс. чал., да 2,7 тыс. танкаў і штурмавых гармат, каля 10 тыс. гармат і мінамётаў, больш за 2 тыс. самалётаў), што ўваходзілі ў 9-ю і 2-ю арміі групы армій «Цэнтр» (камандуючы ген.-фельдмаршал Г.Клю-ге), 4-ю танк. армію і аператыўную гру-пу «Кемпф» групы армій «Поўдзень» (ген.-фельдмаршал Э.Манштэйн), г.зн. каля 70% танк., 30% матарызаваных і больш за 20% пяхотных дывізій, што дзейнічалі на сав.-герм. фронце. Сав. камандаванне разгадала намеры праціў-ніка і падрыхтавала эшаланіраваную
Да арт. Курская бітва 1943. Мастак П.АКрываногаў. 1949.
абарону глыбінёй да 300 км. Абарону паўн. раёна Курскага выступу трымалі войскі Цэнтр. фронту (ген. арміі К.К Ракасоўскі), паўд. — Варонежскага фронту (ген. арміі М.Ф.Ватуцін): больш за 1,3 млн. чал., каля 20 тыс. гармат і мінамётаў, больш за 3,4 тыс. танкаў і самаходных гармат і каля 2,2 тыс. сама-лётаў. У іх тыле знаходзіўся ў рэзерве Сцяпны фронт (ген.-палк. І.С.Конеў). Для контрнаступлення былі падрыхта-ваны Зах. (ген.-палк. В.Д.Сакалоўскі) і Бранскі (ген.-палк. М.М.Папоў) фран-ты, а таксама 57-я армія (ген.-лейт. М.А.Гаген) Паўд.-Зах. фронту. Дзей-насць франтоў каардынавалі Маршалы Сав. Саюза Г.К.Жукаў і \М.Васілеўскі. Раніцай 5 ліп. сав. артылерыя нанесла апераджальны ўдар па варожых пазіцы-ях. Ударныя ням. групоўкі пачалі на-ступленне на Курск з раёнаў Арла і Белгарада. На Арлоўскім напрамку каля с. Поныры вораг уклініўся ў сав. абаро-ну на 10—12 км, на Белгародскім нап-рамку каля с. Прохараўка — на 35 км. 12 ліп. каля Прохараўкі адбылася самая буйная сустрэчная танк. бітва 2-й сусв. вайны, у якой з абодвух бакоў удзельні-чала да 1200 танкаў і самаходных гар-мат. Пасля 8-дзённых малавыніковых
атак ням.-фаш. войскі перайшлі да аба-роны. 12 ліп. пачалі контрнаступленне войскі Зах. і Бранскага франтоў, 15 ліп. ў напрамку Арла — Цэнтр. фронту, 16—18 ліп. на Белгародска-Харкаўскім напрамку — Варонежскага і Сцяпнога фракгоў ва ўзаемадзеянні з Паўд.-Зах. фронтам (ген. арміі Р.Я. Маліноўскі). 5 жн. вызвалены Арол і Белгарад, 23 жн. — Харкаў. У выніку К.б. ням,-фаш. войскі страцілі каля 30 дывізій і шмат баявой тэхнікі. У ходзе бітвы ў тыле групы армій «Цэнтр» бел. парты-заны правялі аперацыю «Рэйкавая вай-на» (у ліп. пусцілі пад адхон 761 эша-лон), чым у значнай ступені скавалі пе-равозкі праціўніка і адцягнулі на сябе каля 80 тыс. яго вайскоўцаў. У час біт-вы вызначыліся воіны-беларусы лётчык /УК.Гаравец; танкісты М.М.Антонаў і В.Ф.Марцехаў, мінамётчык Б.Т.Шабан і інш. К.б. завяршыла карэнны пералом у ходзе Вял. Айч. вайны, стварыла ўмо-вы для пераходу сав. войск да агульнага наступлення, наблізіла пачатак вызва-
лення Беларусі (канец вер. 1943). Пара-жэнне Германіі ў К.б. вымусіла яе пе-райсці да абароны на ўсіх тэатрах 2-й сусв. вайны.
Літ.: Колтунов Г.А., Соловьев Б.Г. Курская бнгва. М., 1983; Кэйдян М. Курская бнтва — велнчайшее сухопугное сраженне в ясторнн // От Мюнхена до То-кнйского залява: Взгляд с Запада на трагн-ческне страннцы нсторнн второй мвровой войны: Перевод. М., 1992; Меллентян Ф. Тамковые сраження 1939—1945: Пер. с англ. М., 1957. С. 186—202; Соловьев Б.Г. «Кутузов» н «Румянцев» протнв «Цнга-делн» // Военно-нст. журн 1998. № 4.
В.А.Юшкевіч
КЎРСКАЯ ВбБЛАСЦЬ У цэнтры еў-рап. часткі Рас. Федэрацыі. Утворана 13.6.1934. Пл. 29,8 тыс. ы2. Нас. 1339 тыс. чал. (1997), гарадскога 60%. Цэнтр — г. Курск. Найб. гарады: Жа-лезнагорск, Курчатаў, Льгоў, Шчыгры, Рыльск, Абаянь.
П р ы р о д а. К.в. займае паўд.-зах. схілы Сярэднярускага ўзв. (выш. да 275 м). Паверхня — узгоркавая раўніна, моцна парэзаная далінамі рэк, ярамі і лагчынамі. Карысныя выкапні: жал. ру-да (Курская магнітная анамалія), фасфа-рыты, буд. матэрыялы. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз.
куруцы 53
-8 °C, ліп. 19 °C. Ападкаў 500—600 мм за год. Рэкі належаць да басейнаў Дняпра (Сейм, Псёл) і Дона (Аскол). Глебы чарназёмныя, на ПнЗ шэрыя лясныя. Пераважае культурная раслін-насць, участкі лесастэпаў і стэпаў (Стралецкі і Казацкі стэпы) засталіся толькі ў Цэнтральначарназёмным запа-ведніку. Пад лесам каля 8% тэрыторыі (дуб, ясень, ліпа, клён). 3 жывёл трап-ляюцца лось, казуля, ліс, куніца, заяц-русак, суслік і інш.
Гаспадарка. Гал. галіны прам-сці — жалезарудная, электра-энергетыка, машынабудаванне і мета-лаапрацоўка, хім., харч., лёгкая, вытв-сць буд. матэрыялаў. Здабыча (10,5 млн. т, 1996) і абагачэнне жал. руды (Міхайлаўскі горна-абагачальны камбінат, г. Жалезнагорск). Вытв-сць электраэнергіі 20 млрд. кВтгадз. (1996), пераважна на ЦЭЦ. Буйная Курская АЭС. Машынабудаванне і ме-талаапрацоўка прадстаўлены вытв-сцю
КУРСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Маштаб 1:6 300 000
Дзмітрі
Жалезнасорск;
ІСонцавао
Белалолле
Новы ®Аскоя
Коранева
_ О лолпны
Поныры о оЗалатухіна
Р««. ’“'*о
«Ж“ вобл.
“Шчыгры Кюн[-5---------------------Л ’ ““’“I""
4 п'^СШЫ
. Губкін « 276 & ш
аўтамаб. акумулятараў, кавальска-прэ-савага абсталявання, лічыльных ма-шын, падшыпнікаў, элеватарнага аб-сталявання, свідравалыіых установак, сродкаў аўтаматызацыі для цукр. прам-сці, трактарных агрэгатаў, аўта-рамонтам. Завод «Атамрамонт» (Кур-чатаў). Вытв-сць гумава-тэхн., гума-вых. пластмасавых вырабаў, лекавых сродкаў. Больш за 10 цукр. з-даў. Раз-віта мясная, малочная, масласырароб-ная, кансервавая, крупяная прам-сць. Вытв-сць камбікармоў. Лёгкая прам-сць (гарбарна-абутковая. трыкат., швей-ная, пяньковая). Вытв-сць дываноў. Дрэваапрацоўчая і мэблевая прам-сць. Вытв-сйь буд. матэрыялаў (жалезабе-тонныя канструкцыі і вырабы, цэгла, вапна). Вядучая галіна сельскай гаспа-даркі — земляробства. Пад с.-г. ўгод-дзямі 2432 тыс. га, у т.л. пасяўная пл. займае 1640 тыс. га. Вырошчваюць збожжавыя (жыта, пшаніца, ячмень, авёс, грэчка) і тэхн. культуры (цукр. буракі), бульбу, агародніну. Садоўніц-тва. Малочна-мясная жывёлагадоўля. Гадуюць буйн. par. жывёлу, свіней, авечак, коз, птушку. Пчалярства Даўж. чыгунак 1,1 тыс. км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 8,8 тыс. км. Гал. чыгункі Масква—Харкаў, Кіеў—Варо-неж, аўтамагістраль Масква—Сімфе-’ропаль. Мясц. суднаходства па р. Сейм.
Л.В.Лоўчая.
КУРСКАЯ МАГНІТНАЯ АНАМАЛІЯ (КМА), буйнейшы жалезарудны басейн на тэр. Курскай, Белгародскай і Арлоў-скай абласцей Расіі. Пл. каля 120 тыс. км2 Радовішчы магнетьгтавых кварцы-таў прымеркаваны да метамарфічных парод і гранітоідаў дакембрыю; багатыя руды ў кары выветрывання жалезістых кварцытаў. Разведаныя запасы больш за 25 млрд. т, у якіх жалеза 32—37%, і больш за 30 млрд. т, у якіх жалеза 52— 66%. Выяўлена ў 1783, эксплуатуецца з 1952. Здабыча адкрытым і падземным спосабамі.
КУРСбГРАФ (ад курс + ...граф), наві-гацыйная прылада для аўтам. запісу курсу судна. Запіс наносіцца на папя-ровую стужку (курсаграму). К. працуе ад гіракомпаса або дыстанцыйнага магн. компаса.
КУРТАД (Courtade) П’ер (3.1.1915, г. Баньер-дэ-Бігор, Францыя 14.5.1963), французскі пісьменнік і жур-наліст. У раманах філас.-сатыр. «Эльсе-нёр» (1949), сац.-паліт. «Джымі» (1951), «Чорная рака» (1953), «Чырвоная пло-шча» (1961; аўтабіягр.) гал. тэмы — акупацыя Францыі і Рух Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну, пасляваен. палітыка зах. краін, трагічныя падзеі ў СССР у часы культу асобы. Творы К. адметныя панарамнасцю, сюжэтнай разгалінава-насцю, дынамізмам дзеяння, спалучэн-нем дакументальнасці з псіхалагізмам. Аўтар зб-каў апавяданняў «Абставіны» (1946) і «Вышэйшыя жывёлы» (1956), кніг публшыстыкі. На бел. мову навелу К. «Канец Італіі» пераклаў А.Мароз.
Тв.: Бел. пер. — Канец Італіі // Француз-ская навела XX ст. Мн., 1992; Рус. пер. — Джнммн. М., 1953; Красная плошадь. М., 1963. Е.А.Лявонава.
КУРІ'АЖ (франц. courtage), узнагаро-джанне брокеру за пасрэдніцгва пры ажыццяўленні біржавай здзелкі. Падаіч-ваецца звычайна ў праміле да сумы за-ключанай здзелкі і выплачваецца мак-леру прадаўцом і пакупніком. Стаўкі К. залежаць ад катэгорыі каштоўных папер і тавараў, аб’ёму біржавых здзелак. Па-меры К. вызначаюцца статутам біржы або па ўзгадненні паміж удзельнікам біржавай здзелкі і брокерам.
У.Р.Залатагораў.
КУРТАНІЧ Вольга (сапр. М е ш ч a -р а к о в а Вольга Іванаўна; н. 6.3.1963, г. Качканар Свярдлоўскай вобл., Расія), бел. пісьменніца. Скончыла Гомельскі ун-т (1987). Працавала ў выд-ве «Мас-тацкая літаратура», на Бел. радыё, з 1998 у штотыднёвіку «7 дней». Друкуец-ца з 1984. Піша на бел. і рус. мовах. У цэнтры твораў вобраз жанчыны-сучас-ніцы з яе рамантызмам, самаахвярнас-цю, філас. асэнсаваннем рэчаіснасці: паэт. зб-кі «Птушыным шляхам» (1990), «Начное сонца» (1994), аповесці «Эдэм пачынаецца летам» (1995), «Па вузкай дарозе ў цесную браму» (1997), апавя-данні «Казка пра сяржанта Міхасёва», «Пакіньце яго плакаць», «У прымрак самоты, у звабны адчай...». Аўтар п’есы