Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Кустарэз: 1 — адвал; 2 — агараджэнне трак-тара; 3 — гідрацыліндр; 4 — штурхальная ра-
ма; 5 — нож.
58
КУСТО
КУСТО (Cousteau) Жак Іў (11.6.1910, г. Сент-Андрэ-дэ-Кюбзак, Францыя — 25.6.1997), французскі даследчык, акія-нограф. Контр-адмірал. Чл. Франц. АН (1989). 3 1952 кіраўнік падводнымі да-следаваннямі на судне «Каліпсо», з 1985 — на турбапарусным судне «Алкі-ёна». 3 1957 дырэкгар Акіянаграфічнага музея ў Манака. Кіраўнік праграмы «Каншэльф» (даследаванні кантынен-тальнага шэльфа: умоў жыцця і працы людзей у падводным асяроддзі). Вына-ходнік (разам з Э.Ганьянам) акваланга (1943), падводных дамоў, апарата «ны-раючы сподак»; прыстасаваў кінакамеру для падводных кіназдымак. Займаўся пытаннямі аховы падводнага асяроддзя. Аўтар кніг і каля 90 дакументальных фільмаў, сярод якіх «Свет маўчання» (1956), «Залатая рыба» (прэмія «Оскар» 1960) і «Свет без сонца» (прэмія «Ос-кар» 1965).
Тв.: Рус. пер. — В мнре безмолвня. Жнвое море. М., 1976 (у сааўг ).
Ж.І.Кусто на судне «Каліпсо».
КУСТбДА [ад лац. custos (custodis) вар-тавы], у рукапісных кнігах — абазна-чэнне парадкавага нумара сшытка на 1-й і апошняй яго старонках. У стара-друках К. — 1-е слова (або частка сло-ва) наступнай старонкі, якое змешчана ў ніжнім правым радку папярэдняй ста-ронкі. К. выкарыстоўваліся, каб аблег-чыць чытанне, а таксама забяспечыць правільнасць падбору аркушаў і сшыт-каў у час пераплёту кнігі. У сучаснай кнізе К. называюць змешчаныя ў верх-няй частцы старонак гранічныя тэрмі-ны развароту энцыклапедыі або слоўні-ка.
КУСТОДЗІЕЎ Барыс Міхайлавіч (7.3.1878, г. Астрахань, Расія — 26.5.1927), расійскі жывапісец, графік і тэатр. мастак. Скончыў Пецярбургскую AM (1903), дзе вучыўся ў \.Рэпіна. Акад. Пецярбургекай AM (з 1909). Чл. Саюза рус. мастакоў (з 1907), аб’яднання «Свет мастацтва» (з 1911), Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (з 1923). У 1905—07 супрацоўнічаў з сатыр. часопісамі. 3 1906 пісаў карціны на тэмы святочнага сял. і мяшчанскага побыту («Кірмаш», «Сялянскія святы», «Масленіцы», «Ба-
Б.Кустодзіеў. Партрэт Ф.І. Шаляпіна. 1922.
лаганы»), якія вызначаліся яркай шмат-колернасцю, жыццёвай дакладнасцю, блізкасцю да мадэрну. Стварыў збіраль-ныя вобразы-тыпы купецкай Расіі: «Купчыхі» (1912), «Прыгажуня» (1915), «Купчыха за гарбатай» (1918) і інш. Распрацаваў жанр партрэта-карціны (аўтапартрэт, 1912; партрэты А.І.Анісі-мава, 1915; Ф.Шаляпіна, 1922). Аўгар інтымна-лірычных партрэтаў І.Кусто-дзіевай, Ю.Кустодзіевай з дачкой (абод-ва 1906) і інш. Звяртаўся да сав. тэма-тыкі («Бальшавік», 1920) і інш. Аўтар літаграфій, лінарытаў, кніжных ілюс-трацый. Афармляў тэатр. спектаклі. У Нац. маст. музеі Беларусі 11 жывапіс-ных і 16 графічных твораў К.
JJ. Ф. Салавей.
КУСТбЎНІК (Nasturtium), род кветка-вых раслін сям. крыжакветных. 6 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. і Усх. Аф-рыцы, Паўн. Амерыцы. На Беларусі 1 від — К. лекавы, або вадзяны крэс (N. officinale). Трапляецца па берагах рэк, на балотах, часам у вадзе.
Шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце перыстарассечанае. Кветкі дробныя, белыя, у кароткіх тронках. Плод — стручок. К. лека-вы — харч. расліна (ужываецца як прыправа і для салатаў). Культывуюць у Зах. Еўропе і ЗША
КЎСЦІК, нізкарослая моцнагалінастая з адраўнелымі парасткамі расліна, у якой адсутнічае ярка выражанае галоў-нае сцябло. Выш. 5—60 см, звычайна з доўгім карэнішчам (брусніцы, чарніцы і інш.). Асноўныя надземныя парасткі жывуць 5—10 гадоў. Пераважаюць у раслінным покрыве тундраў, часам ут-вараюць суцэльны ярус у хваёвых ля-сах, растуць на высакагор’ях, сфагна-вых балотах.
КУСЦІНСКІ Міхаіл Францавіч (28.9.1829, в. Завідзічы Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 1905), бел. ар-хеолаг. Скончыў Віленскі дваранскі ін-т, Пенярбургскі ун-т. Чл. Маск. ар-хеал. т-ва (з 1874, чл.-кар. з 1867). У 1850—90 вывучаў археал. помнікі Ві-
цебшчыны, склаў яе археал. карту, для Пецярбургскай акадэміі мастацтваў зра-біў табліцу курганоў і гарадзішчаў кож-нага павета Віцебскай губ. Упершыню на Беларусі пачаў фатаграфаваць пра-цэс раскопак, складаць фотатэку помні-каў старажытнасцей Віцебскай і сусед-ніх губерняў. Даследаваў Гнёздаўскі курганны могільнік пад Смаленскам (гл. Гнёздава), тэр. ў вярхоўях Зах. Дзві-ны, Дняпра, Волгі. Вывучаў Барысавы камяні. Аўгар «Успамінаў» (захоўваюцца ў Цэнтр. б-цы АН Літвы).
Літ.: Алексеев Л.В. Археологня н краеведенне Белорусснн XVI в. — 30-е годы XX в. Мн., 1996. Т.М.Каробушкіна.
КУСЦІСТЫЯ ЛІШАЙНІКІ, гл. ў арт Лішайнікі.
КЎСЦІЧЫ, курганны могільнік канца 10—13 ст. каля в. Кусцічы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. Даследаваны 24 курганы. У 12 пахавальны абрад — тру-папалажэнне ў насыпе (галавой на 3), на гарызонце, у ямах; у адным — тру-паспаленне па-за межамі кургана; у 11 пахаванні не выяўлены. Пахавальны ін-вентар дае падставу лічыць, што могіль-нік належаў дрыгавічам.
КУСЯВІЦКІ Сяргей Аляксандравіч (26.7.1874, г. Вышні Валачок Цвярской вобл., Расія — 4.6.1951), расійскі дыры-жор, віртуоз-кантрабасіст. Скончыў муз.-драм. вучылішча Маскоўскага фі-ларманічнага т-ва (1894), дырыжыра-ванню вучыўся ў Берліне ў К.Мука і Ф.Вейнгартнера. Канцэртаваў як кан-трабасіст і дырыжор. Заснаваў у Маскве сімф. аркестр (1908), «Расійскае муз. выдавентва» (1909). 3 1917 кіраваў Дзярж. сімф. аркестрам у Петраградзе. 3 1920 жыў за мяжой. Арганізаваў у Па-рыжы «Сімфанічныя канцэрты К» (1921—28), кіраваў Бостанскім сімфа-
Кустоўнік лекавы.
кутнікі 59
нічным аркестрам (1924—49). Першы выканаўца шэрагу буйных твораў І.Стравінскага, С.Пракоф’ева, А.Анеге-ра і інш. Адзін са стваральнікаў Бер-кшырскага муз. цэнтра. Аўтар муз. тво-раў для кантрабаса і аркестра.
Літ.: А с т р о в А Деятель русской музы-кальной культуры С.А.Кусевшікнй (Л.|, 1981
КУСЯНКбЎ Мікола (Мікалай Сяргее-віч; н. 11.2.1935, в. Перарост Добруш-скага р-на Гомельскай вобл ), бел. пісь-меннік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1971), БДУ (1982). У 1956— 69 у Гомельскай лесаўпарадчай экспе-
дыцыі. 3 1971 працаваў у газетах і часо-пісах, на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1985 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1955. Піша пра родны край, асабіста перажытае. Аўтар зб-каў вершаў «Жывіца» (1966), «Без прывалу» (1969), «Дуброва» (1990, Літ. прэмія імя А.Куляшова, 1991), апавяданняў «За-вязь» (1987); раманаў «Явар з калінаю» (1994), «Арляк і зязюля» (1997). У тво-рах — трывоіа за лёс роднай зямлі, яе людзей і прыроды.
КУТ у матэматыцы, тое, што двухгранны вугал.
КУТАІСІ, горад у Грузіі, на р. Рыёні. Вядомы з 6 ст. да н.э. Сталіца Калхід-скага (канец 8 — пач. 12 ст.) і Імерэ-цінскага царства (канец 15 — пач. 19 ст.). У 1810—1917 у складзе Рас. імпе-рыі. 238 тыс. ж. (1991) Чыг. станцыя. Прам-сць: машынабуд. (з-ды аўтамаб., эл.-мех., малагабарьггных трактароў і інш.), хім., лёгкая, харчовая. 2 ВНУ, у тл. ун-т. 3 т-ры. Гісторыка-этнагр. му-зей, Дом-музей З.П.Паліяшвілі. Кар-цінная галерэя. Руіны храма Баірата (10—11 СТ.).
КЎТАРГА Міхаіл Сямёнавіч (18.7.1809, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл. — 7.6.1886), расійскі і бел. гісторык, педа-гог. Д-р філасофіі (1838), чл.-кар. Пе-цярбургскай АН (1848). Скончыў Пе-цярбургскі ун-т, Дэрпцкі прафесарскі ін-т (1832). Выкладаў у Пецярбургскім (1835—69) і Маскоўскім (1869—74) ун-тах. Аўтар прац па гісторыі стараж. Грэцыі, Егіпта, Персіі, медыявістыцы, гістарыяграфіі і інш. Прытрымліваўся ліберальных поглядаў, вёў шырокую культ.-асв. дзейнасць. Разам з братам С.С.Кутаргам клапаціўся пра развіццё асветы ў Мсціславе і наваколлі. Апош-нія гады жыў у сваім маёнтку Боркі Мсціслаўскага пав., дзе і памёр.
КЎТАРГА Сцяпан Сямёнавіч (24.2.1805, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 7.5.1861), вучоны-прыродазнавец, педа-гог і папулярызатар навукі. Брат М.С.Кутаргі. Д-р медыцыны (1832). Скончыў Дэрпцкі ун-т (1832). У 1833— 61 праф. Пецярбургскага ун-та. У 1842—61 старшыня Пецярбургскага мі-нералагічнага т-ва. Навук. працы па заалогіі, геалогіі, палеанталогіі. Прапа-гандаваў вучэнне Ч.Дарвіна. Склаў геал. карту Пецярбургскай губерні. Штогод К. і яго брат прыязджалі ў Мсціслаў, дзе вялі культ.-асв. работу.
КУТАТЭЛАДЗЕ Апалон Караманавіч (6.1.1900, г. Цулукідзе, Грузія — 25.6.1972), грузінскі жывапісец. Нар. маст. СССР (1970). Чл.-кар. AM СССР (1967). Скончыў Тбіліскую AM (1926), з 1943 выкладаў у ёй (з 1946 праф., з 1959 дырэктар). Для твораў харакгэрна эма-цыянальнасць, напружаныя колеравыя кантрасты, дынамічнасць мазка: «Сярго Арджанікідзе заклікае горцаў на абаро-ну г. Грозны» (1938), «Радасны ўра-джай» (1953), «На чайных плантацыях
АКугатэладзе. Сярго Арджанікідзе заклікае горцаў на абарону г. Грозны. 1938.
Грузіі» (1957), «Збор вінаграду» (1961), «Паляванне царыцы Тамары» (1970).
КУТАТЭЛІ (сапр Кутатэладзе) Аляксандр Мікалаевіч (6.9.1897, г. Ку-таісі, Грузія — 15.5.1982), грузінскі пісьменнік. Вучыўся ў Тбіліскім ун-це (1920—25). Друкаваўся з 1924. Аўтар п’есы «Гадзюка Хірсэ» (1924), зб-каў «Вершы» (1937 і 1941), кн. навел «Бай-цы» (1942). Найб. буйны твор — ра-ман-тэтралогія «Тварам у твар» (кн. 1 — 4, 1933—52, новая рэд. на рус. мове 1957—58) пра станаўленне сав. улады ў Грузіі. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, П.Броўка.
Тв:. Бел. пер. — Тварам у твар: Раман. Мн., 1936.
КЎТАЎШЧЫНА, вадасховішча ў Бара-навіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Кугаўшчына. Створана плацінай на р.
Сэрвач у 1950. Пл. 1 км2, даўж. 5 км, найб. шыр. 400 м, найб. глыб. 5 м, аб’ём вады 1,35 млн. м3. Моцна праточ-нае, сярэдні шматгадовы сцёк 23,3 млн. м3. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт, рэкрэацыі, птушкагадоўлі.
КЎТНЕЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯС-ЧАНА-ЖВІРбВАІА МАТЭРЫЯЛУ У Салігорскім р-не Мінскай вобл., каля в. Кутнева. Пластападобны паклад звяза-ны з марэннымі адкладамі сожскага га-рызонту. Пясчана-жвіровы матэрыял шаравата- і буравата-жоўгы, з праслоя-мі і гнёздамі пяску. Пяскі-адсевы і нрыродны пясок палевашпатава-квар-цавыя. Разведаныя запасы 11,3 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,5—26,3 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,2—6,2 м. Пясчана-жвіровы матэрыял і пясок прыдатныя ў дарожным буд-ве.
А.П.Шчураў
КЎТНІКІ, катэгорыя збяднелых мала-маёмных ці беззямельных сялян у ВКЛ у 16—18 ст., якія не мелі ўласнай хаты і таму наймалі для жылля кут (адсюль назва). Займаліся пераважна рамяством, промысламі, выконвалі работы па най-му. Асн. іх павіннасцю быў чынпі, па-меры якога ў розных уладаннях былі неаднолькавыя. Працэс фарміравання К. на Беларусі пачаўся ў канцы 16 ст. ў сувязі з пашырэннем феад.-прыгонніц-кай гаспадаркі, узмацненнем феад. прыгнёту. Найб. іх было на У Беларусі. У зах. і цэнтр. раёнах іх часцей называ-лі каморнікамі. Гіст. крыніцы часта ата-ясамліваюць К. з бабылямі і лёзнымі людзьмі. У сувязі з рэалізацыяй абавяз-ковай інвентарнай рэформы 1840—50-х г. К. зліліся з асн. масай цяглых сялян.