• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв.: Самый короткнй день. Мн., 1987.
    КУРЫЛЙВІЧ ганна Мікалаеўна (н. 23.9.1938, в. Загор’е Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.), бел. этнограф. Канд. гіст. н. (1979). Скончыла БДУ (1966). 3 1957 артыстка Дзярж. нар. хо-ру Беларусі. 3 1976 у Ін-це мастацтва-знаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі. Даследуе матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў, промыс-лы і рамёствы. Аўгар кн. «Беларускае народнае ткацтва» (1981), сааўтар прац «Беларускае народнае адзенне» (1975), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Помнікі народнай архітэктуры і побыту Белару-сі» (1979), «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельнштва Палес-ся» (1987), «Палессе. Матэрыяльная культура» (1988), «Сям’я і сямейны быт беларусаў» (1990), «Беларусы. Т. 1. ІІра-мысловыя і рамесныя заняткі» (1995), «Беларусы» (М., 1998). Л.А.Суднік.
    КУРЫЛбВІЧ (Kuiyiowicz) Ежы (26.8.1895, г. Івана-Франкоўск, Украі-на — 28.1.1978), польскі мовазнавец. Акад. Польскай АН у Кракаве (1931), Польскай АН (1952), чл. шматлікіх за-межных акадэмій. Вучыўся ў Львове, Вене, Парыжы. 3 1929 праф. Львоўска-га, Вроцлаўскага, у 1948—65 — Яге-лонскага (Кракаў) ун-таў. Навук. працы ў галіне індаеўрапеістыкі, семіцкага і агульнага мовазнаўства: «Індаеўрапей-скія даследаванні» (1952), «Лінгвістыч-ныя эскізы» (1960), «Аб метадах унутра-най рэканструкцыі» (1965), «Праблемы індаеўрапейскай лінгвістыкі» (1977) і інш. Зрабіў вял. ўшіыў на развіццё структурнай лінгвістыкі. Распрацаваў паняцці іерархіі функцый моўных эле-ментаў, ізамарфізму. А.А.Кожынава.
    КУРЫЛЬСКАЕ ЦЯЧЭННЕ. Аясіо, халоднае паверхневае цячэнне на ПнЗ Ціхага ак., якое рухаецца з Пн на Пд уздоўж усх. берагоў Курыльскіх а-воў і в-ва Хакайда. Т-ра вады зімой 0—5 °C, летам 8—16 °C. Скорасць 0,5—0,9 км/гадз. Каля 40° паўн. ш. пры сустрэ-чы з цячэннем Курасіо адбываецца ін-тэнсіўнае перамешванне паверхневых вод і іх заглыбленне, што дае пачатак Паўночна-Ціхаакіянскаму цячэнню.
    КУРЫЛЬСКАЯ ДЭСАНТНАЯ АПЕ-
    РАЦЫЯ 1945, сумесныя баявыя дзеян-ні войск 2-га Далёкаўсх. фронту (ка-мандуючы ген. арміі М.А.Пуркаеў) і сіл Ціхаакіянскага флоту (адм. І.С.Юма-шаў) па авалоданні Курыльскімі астра-вамі 18 жн. — 1 вер. ў савецка-японскую вайну 1945. На Курыльскіх а-вах япон-цы мелі больш за 80 тыс. вайскоўцаў, да 600 самалётаў і іншую баявую тэхні-ку. 18 жн. пры падтрымцы авіяцыі, бе-рагавой і карабельнай артылерыі пача-лася высадка на в-аў Шумшу сав. дэ-санта (каля 9 тыс. чал., 205 гармат і мі-намётаў, 60 караблёў і суднаў), які пасля ўпартых баёў 23 жн. заняў вос-траў. Да канца жн. вызвалена паўн. частка Курыльскіх а-воў. 1 вер. сілы Ціхаакіянскага флоту авалодалі астатні-мі астравамі на Пд ад Урупа. У час апе-рацыі вызначыліся афіцэры — ура-джэнцы Беларусі В.А.Хот і ЦА.Пачта-роў-
    Літ.: Славннскнй Б.Н. Советская оккупацня Курнльскнх островов (август— сентябрь 1945 г.): Док. нсслед. М., 1993.
    КУРЫЛЬСКІ ЧАЙ (PentaphyUoides), род кветкавых раслін сям. ружавых. Ка-ля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі ін-традукаваны К.ч.: драбналісты (Р. parvifolia), куставы (Р. fruticosa), маньч-журскі (Р. mandshurica), Фрыдрыхсена (Р. friedrichsenii).
    Лістападныя кусты выш. да 1,5 м. Лісце перыстае, жаўтавата-зялёнае. Кветкі адзіноч-ныя або ў суквецці, белыя, жоўтыя дыямет-рам да 3 см. Плод — апушаны шматарэшак. Лісце ўжываецца для прыгатавання чайнага напітку. Дэкар. расліны.
    КУРЬІЛЬСКІЯ АСТРАВЫ архіпелаг вулканічных астравоў паміж Ахоцкім м. і Ціхім ак., ад п-ва Камчатка (Расія) на Пн да в-ва Хакайда (Японія) на Пд. Уваходзяць у склад Сахалінскай вобл. Рас. Федэрацыі. Уключаюць больш за 30 значных і шмат дробных астраўкоў і
    Курыльскі чай
    курыльскія	55
    скал. Пл. каля 15,6 тыс. км2. Складаюц-ца з Вялікай (даўж. 1200 км) і Малой (даўж. 120 км) Курыльскіх град. К.а. падзелены Курыльскімі пралівамі. Глы-бокія пралівы Крузенштэрна і Бусоль падзяляюць Вял. граду на 3 групы а-воў: паўн. (Шумшу, Парамушыр, Анекатан, Шыяшкатан і інш.), сярэд-нюю (Сімушыр, Кетой, Расшуа, Райко-ке і інш.), паўд. (Кунашыр, Ітуруп, Уруп і інш.). На У ад в-ва Кунашыр за Паўд.-Курыльскім пралівам Малая Ку-рыльская града (в-аў Шыкатан і інш.). Кожны востраў — вулкан, частка вул-кана або ланцуг вулканаў (больш за 160 вулканаў, з іх каля 40 дзеючых), якія зліліся падножжамі або злучаны нізін-нымі перашыйкамі. Астравы складзены пераважна з вулканагенных і вулкана-генна-асадкавых парод. 3 карысных вы-капняў ёсць сера і тэрмальныя воды. Бываюць землетрасенні і цунамі. Рэль-еф гарысты, пераважаюць выш. 500— 1000 м, макс. выш. 2339 м (г. Алаід на аднайменным в-ве). Клімат умерана ха-лодны, мусонны. Сярэдняя т-ра лют. каля -7 °C, жн. ад 10 °C на Пн да 17 °C на Пд. Ападкаў за год да 1000 мм на Пд, каля 600 мм на Пн. Халоднае Ку-рыльскае цячэнне ахалоджвае ціхаакіян-скія берагі астравоў. Зах. схілы паўд. ас-травоў абагрэты цёплым цячэннем Соя. Зімовы мусон і цыклоны палярнага фронту прыносяць частыя мяцеліцы і штормы. На значных астравах густая сетка рэк і ручаёў. Шмат азёр, у т.л. кратэрных. Глебы пераважна дзярно-выя, лугавыя і алювіяльныя, пад ле-сам — слабападзолістыя са значнымі дамешкамі вулканічнага матэрыялу. На паўн. астравах альхова-рабінавае крыва-лессе, кедравы сланік, нізкія кусцікі шыкшы (варанікі). На Пд трапляецца крывалессе з каменнай бярозы, ку-рыльскі бамбук, ялова-піхтавыя і шыра-калістыя лясы з ліянамі і бамбукам, месцамі рэдкалессе з курыльскай ліс-тоўніцы. Для наземнай фауны харак-тэрны мядзведзь, гарнастай, чорна-бу-ры і чырвоны лісы, бурундук. Шмат птушак, асабліва марскіх, на скалах птушыныя базары. Мора багатае рыбай, асабліва ласасёвымі, крабамі, марскім зверам (нерпа, сівуч, марскі коцік, ка-лан). Рыбалоўства, на Пд лясная гаспа-дарка. Развіта рыбаперапрацоўчая і кансервавая прам-сць. Гарады Ку-рыльск (на в-ве Ітуруп), Севера-Ку-рыльск (на в-ве Парамушыр). Пра гас-падарку К.а. гл. ў арт. Сахалінская воб-ласць.
    Гісторыя Да пач. 20 ст. К.а. насялялі айны. Першым з еўрапейцаў астравы наведаў нідэрл. мараплавец М.Г. дэ Фрыз у 1644. У Расіі першыя звесткі пра К.а. атрыманы ад землепраходца У.В.Атласава ў 1697. У 1711 астравы даследаваў, падрабязна апісаў і склаў іх чарцёж рас. служылы бел. паходжання І.П.Казырэўскі. У 1721 І.М.Яўрэінаў (таксама паходзіў з Беларусі) разам з Ф.Ф.Лужыным па заданні Пятра /пра-
    56	КУРЫЛЬСКІЯ
    вёў геад. вывучэнне К.а. і ўпершыню пазначыў іх на карце Расіі. У 1745 б. ч. астравоў нанесена на «Генеральную карту Расійскай імперыі» ў Акад. атла-се. 3 канца 18 ст. пачалася рас.-яп. ка-ланізацыя К.а. Паводле рас.-яп. дагаво-ра 1855 в-аў Ітуруп і інш. астравы на Пд ад яго адыходзілі да Японіі, астатнія К.а. прызнаваліся ўладаннем Расіі. У 1875 у абмен на прызнанне Японіяй рас. суверэнітэту над в-вам Сахалін Ра-сія перадала ёй сваю частку К.а., якія да 1945 знаходзіліся пад яп. кіраваннем. У час 2-й сусв. вайны ў адпаведнасці з рашэннем Крымскай канферэнцыі 1945 (апубл. ў лют. 1946) К.а. перададзены СССР і заняты сав. войскамі ў час Ку-рыльскай дэсантнай аперацыі 1945; яп. насельніцтва з іх было эвакуіравана і заменена рас. перасяленцамі. 3 1947 ас-травы ў складзе Сахалінскай вобл. Расіі. Японія не пагадзілася з перадачай Сав. Саюзу паўд. К.а. (Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан, града Хабамаі) і да гэтага ча-су выказвае свае правы на іх, што стала прычынай нязгоды Японіі падпісаць Дагавор аб міры з СССР, а з 1991 з Ра-сіяй як яго правапераемніцай.
    Літ.: Бондаренко О.Я. Нензвестные Курнлы: Серьезные размышлення о статусе Куряльскях островов. М., 1992; В ы с о к о в М.С. Мсторня Сахалнна н Курнл в самом кратком нзложеннн. Южно-Сахалннск, 1994.
    І.Я.Афнагель (прырода, гаспадарка); М.Г.Нікіцін (гісторыя).
    КУРЫЛЬСКІЯ ПРАЛІВЫ, 26 праліваў паміж асобнымі КурыльСкімі астравамі. З’яўляюцца затопленымі седлавінамі паміж вулканічнымі конусамі, злучаюць Ахоцкае м. з Ціхім акіянам. Шыр. ад 1,8 км (Другі Курыльскі праліў) да 55 км (праліў Крузенштэрна). Пераважа-юць глыб. да 500 м (у пралівах Крузен-штэрна і Бусоль дасягаюць 1764 м і 1468 м адпаведна). У К.п. назіраюцца моцныя прыліўныя цячэнні са скорас-цю 2—12 км/гадз.
    КУРЫНА, вёска ў Віцебскім р-не, на правым беразе р. Зах. Дзвіна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПнУ ад Віцебска. 317 ж., 117 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Магіла М.Ф.Сіль-ніцкага, які загінуў у Курынскім баі 1942.
    КУРЫНАЕ ІІРОСА, гл ў арт Брыца
    КУРЫНАЯ СЛЕПАТА, н а ч н а я с л е п а т а, парушэнне зроку ў чалаве-ка пры слабым асвяіленні (змярканне. ноч, штучнае зацямненне). Бывае ад арганічных або функцыянальных змен у зрокавым пурпуры, пры парушэннях утварэння і распаду зрокавага пігменту радапсіну ў палачках сятчаткі врка.
    Адрозніваюць сімптаматычную К.с. (пры арган. хваробах вока і хваробах зрокавага нерва, пры глаукоме), функцыянальную (пры нястачы вітамінаў A, В2, РР) і прыроджаную (пры пігментнай дэгенерацыі сятчаткі). Ля-чэнне: прэпараты вітамінаў A, Вр В2, С. РР. харчаванне, багатае на гэтыя вітаміны, кара-цін. А.М.Петрыкаў
    КЎРЫНСКІ БОЙ 1942, бой партызан атрада Д.Ф.Райцава і А.П.Дзіка супраць ням.-фаш. захопнікаў у раёне вёсак Ку-рына, Платы і р.п. Ноўка Суражскага р-на Віцебскай вобл. 28 сак. ў Вял. Айч. вайну. Пасля разгрому 27 сак. партыза-намі М.Ф.Сільніцкім і М.І.Купчанкам групы гітлераўцаў, якія рабавалі насель-ніцтва ў в. Вусава, атрад карнікаў (каля 350 чал.) на наступны дзень з гарматамі і мінамётамі накіраваўся супраць пар-тызан. У час бою партызаны прычынілі ворагу значныя страты, але да фашыс-таў падаспела падмацаванне (200 чал ), і партызаны былі вымушаны адысці. У в. Курына на магілах загінуўшых парты-зан І.СЛапікава і Сільніцкага помнікі.
    КУРЫТЫБА (Curitiba), горад на ПдУ Бразіліі. Адм. ц. штата Парана. Засн. ў 1654. Каля 900 тыс. ж., у агламерацыі больш за 1,3 млн. ж. (1995). Вузел чыгу-нак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: цэлюлозна-папяровая, дрэ-ваапр., мэблевая, маш.-буд. (машыны для перапрацоўкі драўніны), харчасма-кавая (у т.л. перапрацоўка парагвайска-га чаю — йерба-матэ), тэкст., гарбарна-абутковая, хімічная. Ун-ты. Філалагіч-ная акадэмія. Музей штата.
    КЎРЫЦЫН Фёдар Васілевіч, рускі па-літ. і грамадскі дзеяч, дыпламат канца 15 ст. Думны пасольскі дзяк. Удзельні-чаў у фарміраванні знешняй палітыкі Маскоўскай дзяржавы пры вял. кн. Іва-не Ilf. У 1485 стварыў у Маскве гурток прыхільнікаў «Жыдоўствуючых» ерасі. Выступаў за скасаванне манастыроў і манаства, свабоду волі чалавека тлума-чыў шырэй, чым артадаксальнае бага-слоўе. Весткі пра К губляюцца пасля 1500. Яго паслядоўнікі асуджаны на царк. саборы 1504.