Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Літ.: С т р о д с X. Курляндскнй вопрос в XVIII в. Ч. 1—2. Рнга, 1993.
КУРЛЯНДСКАЕ ЕПІСКАПСТВА. ня-мецкая тэакратычная дзяржава на ПдЗ Латвіі ў 1234—1559. Узнікла ў ходзе за-ваявання і прымусовай хрысціянізацыі крыжаносцамі балцкага племені кур-шаў. Складалася з 3 частак (Пілтэн, Ай-зпутэ, Сакаслея), між якімі ўкліньваліся ўладанні Лівонскага ордэна. У сярэдзіне 16 ст. 2/з зямель належала свецкім ула-дальнікам. У 1559 епіскап Іаган IV Мюнгаўзен прадаў К.е. дацкаму кара-лю, які перадаў яго пад уладу свайго
брата Магнуса. Пасля смерці Магнуса (1583) епіскапства перайшло да Рэчы Паспалітай.
КУРЛЯНДСКІЯ СТАТЎТЫ (лац. Statuta Curlandica), збор законаў Кур-ляндскага герцагства, складзены ў 1617 з улікам патрабаванняў дваран Курлян-дыі. Мелі 9 раздзелаў (1-ы і 2-і аб суд. ладзе, 3-і — 8-ы аб прывілеях дваран, 9-ы аб крымін. праве). К.с. абмяжоўвалі на карысць дваран (пераважна немцаў па паходжанні) уладу герцага (мог чака-ніць манету, прызначаць чыноўнікаў толькі па ўзгадненні з дваранамі, знеш-нюю палітыку ўзгадняў з уладамі Рэчы Паспалітай), узаконьвалі прыгонную залежнасць сялян. Пасля далучэння да Расіі і ліквідацыі Курляндскага герцаг-ства (1795) статуты паступова касавалі-ся, канчаткова адменены ў 1865.
КУРЛЯНДЫЯ (ням. Kurland), Кур-з е м е, гістарычная вобласць на 3 Лат-віі. Са старажытнасці населена балцкімі плямёнамі, ад аднаго з іх (куршаў) наз. Курземе. Кантактавала з Полацкім княствам. 3 пач. 13 ст. ў саюзе з літ. князямі намагалася абараніцца ад эк-спансіі крыжакоў. Да 1267 заваявана і хрысціянізавана крыжацкім Лівонскім ордэнам, туг існавала Курляндскае епіс-капства. 3 1561 б.ч. К. ўваходзіла ў склад падвасальнага ВКЛ (з 1569 Рэчы Паспалітай) Курляндскага герцагства, у якім з 1617 дзейнічалі Курляндскія ста-туты. Адсюль паходзіў фаварыт рас. імператрыцы Ганны Іванаўны Э.І.Бірон (курляндскі герцаг у 1737—40 і 1763— 69, гл. Біронаўшчына). Паводле 3-га па-дзелу Рэчы Паспалітай (1795) далучана да Расіі, уключана ў Курляндскую губ. (1796—1917). У 1-ю сусв. вайну акупі-равана войскамі Германіі (з 1915). 3 ліст. 1918 у складзе Латвіі (да 1940 яе правінцыя).
КУРМАКІН Анатоль Дзмітрыевіч (н. 21.1.1940, г. Ступіна Маскоўскай вобл ), бел. музыкант, выканаўца на нар. ін-струментах. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Маскоўскае муз. вучылішча імя Кастр. рэвалюцыі (1958, клас дом-ры). 3 1958 артыст (кантрабас, гітара) і аранжыроўшчык Дзяржаўнага акадэміч-нага народнага аркестра Рэспублікі Бела-русь імя І.І.Жыновіча. Сярод яго аран-жыровак: сюіта з балета «Мара» і «Мушкецёры» Я.Глебава, «Карцінкі з выстаўкі» М.Мусаргскага, «Румынская рапсодыя» Дж.Энеску, сюіта з балета «Любоў—чараўніца» М. дэ Фалья, «Славянскія танцы» А.Дворжака і інш.
КУРМАНАВА, вадасховішча ў Мсціс-лаўскім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Курманава. Створана ў даліне р. Рамяс-цвянка (за 27 км ад вусця) у 1987. Пл. 0,7 км2, даўж. 3 м, найб. шыр. 500 м, найб. глыб. 6,5 м, аб’ём вады 1,09 млн. м3. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рыбагадоўлі. Г.С.Жукоўская. КУРНАКбЎ Мікалай Сямёнавіч (6.12.1860, г. Нолінск Кіраўскай вобл., Расія — 19.3.1941), савецкі хімік, адзін з заснавальнікаў фізіка-хімічнага аналі-
курсіў 51
зу. Акад. Пецярб. АН (1913). Скончыў Пецярб. горны ін-т (1882), дзе і праца-ваў (з 1893 праф.). 3 1899 выкладаў у Пецярб. эл.-тэхн. (да 1908) і політэхн. (1902—30) ін-тах. 3 1918 дырэктар за-снаванага ім Ін-та фіз.-хім. аналізу АН СССР, з 1934 дырэктар Ін-та агульнай і неарган. хіміі AH СССР (з 1944 імя К.) Навук. працы па хіміі комплексных і інтэрметал. злучэнняў, па даследаванні шмаікампанентных сістэм — метал. сплаваў, сілікатаў, саляных раствораў Устанавіў факт існавання злучэнняў пе-
М.СКурнакоў. АКурнан.
раменнага саставу — берталідаў (1900— 03). Сфармуляваў прынцыпы беспера-пыннасці і адпаведнасці, на якіх грун-туецца фіз.-хім. аналіз (тэрмін уведзены К. у 1913). Стварыў самапісны прыбор для тэрмічнага аналізу (пірометр К ). Прэмія імя У.І.Леніна 1928. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв:. йзбр. труды. Т. 1—3. М., 1960—63.
Літ:. Н.С.Курнаков. М., 1961; Балезнн С.A, Б е с к о в С.Д. Выдаюшмеся русскне ученые-хнмнкн. 2 мзд. М., 1972.
КУРНАН (Cournand) Андрэ Фрэдэрык (24.9.1895, Парыж — 19.2.1988), амеры-канскі ўрач і фізіёлаг. Чл. Нац. АН ЗША. Скончыў Парыжскі ун-т (1930). У 1930—64 у Калумбійскім ун-це. На-вук. працы па вывучэнні функцыі сар-дэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм чалавека. Распрацаваў і ўдасканаліў ме-тады клінічнай дыягностыкі заганаў сэрца, выкарыстаў тэхніку катэтарыза-цыі. Нобелеўская прэмія 1956 (разам з Ц.Рычардсам і В .Форсманам).
КУРОРТ, мясцовасць з прыроднымі лек. фактарамі (клімат, мінер. воды, гразі і інш.), умовамі іх мэтанакіравана-га мед. і аздараўленчага выкарыстання, спец. прававым рэжымам эксплуатацыі. Для К. характэрны: высокая ступень даследаванасці прыродных лек. рэсур-саў, наяўнасць профільных збудаванняў і ўстаноў (мед. ўстановы, санаторыі, прафілакторыі, базы адпачынку, вода- і гразелячэбніцы, пітныя бюветы, пляжы і інш.), інфраструктура (транспартныя сувязі, сістэма быт. абслугоўвання і інш.). Адрозніваюць К. прыморскія, раўнінныя (у т.л. лясныя), горныя (у т.л. нізка-, сярэдне- і высакагорныя, адпаведна па вышыні 400—1000, 1000—2000 м і вышэй). Паводле лек. фактараў існуюць бальнеалагічныя курор-ты, гразевыя курорты, кліматычныя ку-рорты, бальнеакліматычныя і бальнеа-
гразевыя. Навук. асновы курортнай справы распрацоўвае і вывучае курар-талогія.
Прататыпы сучасных К. вядомы з часоў Стараж. Рыма (на крыніцах мінер. вод, асаб-ліва тэрмальных, узводзіліся капітальныя збу-даванні для лек. выкарыстання). У 16—17 ст. пачалі разглядацца тэарэт. і практ. пытанні буд-ва, абсталявання і парадку выкарыстання К і курортных устаноў. У 18—19 ст. развіва-юцца еўрап. К. на камерцыйнай аснове, у пач. 20 ст. адкрылася большасць сучасных еўрап. К., у т.л. ў Расіі, Прыбалтыцы, на Каўказе. На Беларусі існуюць К. рэсп. і мясц. значэння: Бабруйск, Белае Возера, Бе-лы Бераг, Горваль, Ждановічы, Лётцы. На-рач, Рагачоў, Ушачы, Чонкі (гл. адпаведныя арт ). Я.В Малашэвіч.
КУРОРГНЫ ПАСЁЛАК, катэгорыя на-селеных пунктаў гар. тыпу, у якіх не менш за 2 тыс. чалавек і на тэр. якіх размешчаны санаторыі, прафілакторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, інш. аз-дараўленчыя ўстановы. На Беларусі крытэрыі аднясення населенага пункта да К.п. замацаваны ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 5.5.1998 «Аб адміністра-цыйна-тэрытарыяльным падзеле і па-радку вырашэння пьпанняў адміністра-цыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Пры аднясенні пэўнага населенага пункта да К.п. ўліч-ваецца таксама наяўнасць прадпрыем-стваў гандлю, грамадскага харчавання і бьп. абслугоўвання, культ.-асв. устаноў. На 1.1.1998 на Беларусі адзін К.п. (К.п. Нарач Мядзельскага р-на Мінскай вобл.).
КУРШНСКІ (Kurpiriski) Караль Казі-меж (6.3.1785, Влашакавіцы, Поль-шча — 18.9 1857), польскі кампазітар, дырыжор, муз. тэарэтык. Музыцы ву-чыўся ў бацькі — арганіста Марціна К. 3 1810 2-і дырыжор «Т-ра Нарадовы», у 1824—40 1-ы дырыжор і дырэкдар «Т-ра Велькі» ў Варшаве. У 1835—40 кіраваў першай польск. Школай муз. і драм. мастацтва. Адыграў значную ролю ў стварэнні нац. оперы. Аўтар больш як 25 опер (усе паст. ў Варшаве), у т.л. «Шарлатан, або Уваскрэсенне з мёрт-вых», «Ядвіга, каралева Польшчы» (абе-дзве 1814), «Новыя кракавякі» (1816), «Замак на Чарштыне, або Баямір і Ван-да» (1819), аперэт, балетаў, мес, кантат, арк. і камерна-інстр. твораў, арк. і фп. паланэзаў, песень; муз. падручнікаў і артыкулаў па муз. этнаграфіі.
Літ:. Przybylski Т. К. Kurpiriski. Warszawa, 1980.
КУРПЯШОЎСКАЕ РАДбВІШЧА
МЕЛУ У Дзятлаўскім р-не Гродзен-скай вобл., каля в. Курпяшы. Паклад у выглядзе 3 адорвеняў залягае ў тоўшчы адкладаў сожскага зледзянення. Мел шаравата-белы, шчыльны, з уключэн-нямі крэменю і пясчана-гліністага ма-тэрыялу. Разведаныя запасы 22,6 млн. т. Маіутнасць карыснай тоўшчы 1,7— 35,4 м, ускрышы (пяскі, суглінкі, глі-ны) 0,3—22 м. Мел прыдатны на выраб вапны і вапнавання кіслых глеб.
А.П.Шчураў.
КУРС (ад лац. cursus ход, цячэнне), 1) напрамак руху, шлях карабля, самалёта
і інш. 2) Кірунак палітыкі, дзейнасці. Напр., К. на разрадку міжнар. напружа-насці. 3) Поўнае выкладанне якой-н. навукі або яе часткі. Напр., К. механікі, К. фізікі 4) Навучальны год у спец. ся-рэдніх і вышэйшых навучальных уста-новах. 5) Закончаны цыкл лячэбных працэдур. Напр., К. лячэння. 6) Цана, па якой купляюць і прадаюць на біржах каштоўныя паперы (акцыі, аблігацыі ці інш.).
КУРС у эканоміцы, фактычны (у адрозненне ад намінальнага) кошт, па якім на фондавых біржах ажыццяўля-юцца здзелкі па куплі-продажы каш-тоўных nanep. К. аблігацый — кошт, па якім прадаюцца і купляюцца аблігацыі дзярж. пазык. Намінальны кошт аблігацый вызначаецца пры іх выпуску. Ён уключаецца ў дзярж. доўг і выплачваецца трымальнікам аблігацый у момант пагашэння. Для продажу аблі-гацый банкам дзяржава вызначае эмі-сійны (гл. Эмісія) кошт, які звычайна ніжэйшы за намінальны. Рыначны курс (кошт) аблігацый вызначаецца шляхам каціроўкі на рынку крэдытных капіталаў і друкуецца ў біржавых бюлетэнях. К. а к ц ы й — прадажны кошт акцый. Вызначаецца на фондавай біржы. Ва ўмовах свабоднага рынку ён не з’яўля-ецца пастаяннай велічынёй, а залежыць ад попыту і прапановы на дадзены від акцый. У перыяды крызісаў К.а. пада-юць, у перыяды эканам. уздымаў павы-шаюцца. Гл. таксама Валютны курс.
КУРСАНАЎ Андрэй Львовіч (н. 8.11.1902, Масква), расійскі фізіёлаг і біяхімік раслін. Акад. AH СССР (1953, чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926). У 1935—53 у Ін-це біяхіміі, з 1952 ды-рэкгар Ін-та фізіялогіі раслін АН СССР. Навук. працы па пЫтаннях асі-міляцыі вуглекіслаты, хімізму і абмену дубільных рэчываў, энзімалогіі раслін-най клеткі. Распрацаваў вучэнне аб пе-рамяшчэнні і запасанні арган. рэчываў у раслінах.
Тв:. Транспорт в растенмях органнческнх веіцеств — метаболптов // Успехн современ-ной бнолопш. 1966. Т. 62, № 2(5); Кнслород-ный режнм корней н транспорт кнслорода в растенмн (разам з Б.Б.Вартапецянам) // Сельскохозяйственная бнологня 1970. Т. 5, № 2.
КУРСІЎ (ням. Kursiv ад позналац. cursivus літар. які бяжыць), 1) адзін з абрысаў друкарскага шрыфту з нахілам асн. штрыхоў літар направа Нагадвае рукапісны почырк. Выкарыстоўваецца пераважна для выдзялення асобных частак набору, найб. шырока — у эн-цыклапедычных і інш. даведачных вы-даннях. Упершыню ўжыты ў т.зв. аль-дзінах — выданнях венецыянскіх дру-кароў 15—16 ст. Выкарыстоўваўся ў бел. кірылічных выданнях друкарні Ма-монічаў у канцы 16 ст. 2) Скарапісны почырк лац. і грэч. пісьма. Найб. ста-раж. ант. К. 1—2 ст.; у візант.-грэч.