Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліделыгіцы Беларусі.
КУРГАНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ Маштаб 1:8 500 000
3 Л X 0 Д Н £■ в 0 Б Л.
УРАЛЬСКІ 0
© Далматава Шатрова
I » I
Манраеусаеа Бярдзюназ
Курганская вобл
Мішкіна
R > Катайск 1 ^ I Р С' — -------------Ш адрйнс kJ__________Z-i
« “ °В^х.Цпа Кр1ш1р-
уміха Р А Ў Н
193 Альменева ©Куртамыш
Анцябрснае -Уйскае
$ ©Камсамолец
х 3
A
1 Бараўской
Пвтухова
. .—^ МамлютХа
оТраябрацкі х| с Т
Н
1. \ ®Сяргееўка 66“у.д.
вічы—Чэрвень. Цэнтр сельсавета і кал-гаса. За 21 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Смалявічы, 59 км ад Мінска. 376 ж., 140 двароў (1998). Бібліятэка, аддз. су-вязі.
КУРГАННЫХ ІІАХАВАННЯЎ КУЛЬ-ТЎРА, ірупа культур сярэднебронзавага веку на большай частцы Цэнтр. Еўропы (1500—1200 да н.э.). Вылучаецца на падставе пахавальнага абраду (інгума-цыя, радзей крэмацыя ў каменнай скры-ні з тонкіх пліт пад круглым насыпам) і шэрагу тыпаў бронзавых рэчаў, агуль-ных ддя большасці мясц. субкультур (пальштабы, сякеры, мячы суцэльнаме-талічныя ці з дзяржаннем з закраінамі, наканечнікі дзідаў, сярпы, упрыгожан-ні — доўгія шпількі разнастайных форм, дыскі з увагнутасцю, бранзалеты і падвескі, бурштынавыя пласціны). Цэнтрам К.п.к. былі сучасныя Баварыя.
каў 400 мм за год. Вясной і летам быва-юць чорныя буры. Гал. рэкі — Табол і яго прыток Ісець. Каля 2 тыс. азёр. Глебы пераважна выпічалачаныя чарна-зёмы. Расліннасць лесастэпавая. Пад лесам каля 18% тэрыторыі (бярозавыя гаі, хваёвыя бары). На крайнім Пд — стэпы. Жывёльны свет: лось, казуля, воўк, ліс, барсук, зайцы (бяляк і русак), вавёрка.
Гаспадарка. Асн. галіна прам-сці — машынабудаванне (50% ва-лавой прадукцыі). Вытв-сць аўтобусаў, колавых цягачоў, дрэваапр. станкоў, пральных машын, элеватарнага і хім абсталявання, аўтаагрэгатаў, паліграф машын, тэлефонаў, чыг. абсталявання, даільных установак, помпаў, абсталя-вання для мяса-малочнай прам-сці. Ра-монтныя, рамонтна-мех. і ліцейна-мех. з-ды. Вытв-сць электраэнергіі ў 1996 — 1255 млн. кВт гадз. Курганская ЦЭЦ. 3
праходзіць Транссібірская магістраль. Суднаходства па р. Табол. Курорт Мя-дзведжае. Л.В.Лоўчая.
КУРГАНСКІ БОЙ 1942, бой партыз. атрадаў «Штурм», «Грозны», «За баць-каўшчыну», «Вясна», брыгады «Штур-мавая» супраць ням.-фаш. захопнікаў у в. Курганы Заслаўскага р-на Мінскай вобл. 31 кастр. ў Вял. Айч. вайну. Калі партыз. разведка выявіла прасоўванне ў партыз. зону батальёна карнікаў (каля 300 гітлераўцаў), партызаны вырашьші разграміць яго. Яны сустрэлі карнікаў на р. Удра ў в. Курганы і пасля 5-га-дзіннага бою прымусілі ворага адсту-піць. На шляху адступлення ў пас. Шаршуны гітлераўцы трапілі ў партыз. засаду і былі разгромлены. Партызаны захапілі гармату, 3 мінамёты, 2 кулямё-ты, 2 аўтаматы, 15 вінтовак і вял. коль-касць боепрыпасаў. М.Ф.Шумейка.
КУРГАНЫ СЛАВЫ, земляныя насыпы з мемарыяльнымі ці скулыттурнымі збу-даваннямі, якія ўвекавечваюць подзвіг народа ў Вял. Айч. вайну, памяць зем-лякоў, што загінулі ў барацьбе з вора-гам, інш. знамянальныя падзеі. Наз. таксама курганамі Бессмяротнасці, Веч-най славы, Памяці, Працоўнай славы і
48 КУРГАПКІНА
інш. На Беларусі 102 К.С. (1995). Найб. значныя з іх на ўшанаванне памяці тых, што загінулі ў Вял. Айч. вайну: Курган Славы Савецкай Арміі — вызвалі-цельніцы Беларусі, К.С. ў г.п. Бешанко-вічы Віцебскай вобл. (1966), в Мінічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл., гара-дах Мазыр і Рагачоў Гомельскай вобл., г.п. Клічаў Магілёўскай вобл., г. Чэр-вень Мінскай вобл. (усе 1967), г. Кры-чаў і в. Сычкава Бабруйскага р-на Ма-гілёўскай вобл. (1968), ва ўрочышчы Мелавая Гара каля г. Маларьгта Брэсц-кай вобл. (1969), в. Капацэвічы Салі-горскага р-на (1975) і пас. Дзесяціны Слуцкага р-на (1977) Мінскай вобл.; курганы Бессмяротнасці ў в. Опса Браслаўскага р-на (1963) і г. Полацк (1966) Віцебскай вобл., гарадах Орша Віцебскай вобл. і Ліда Гродзенскай вобл. (1966); курганы Памяці ў г.п. Бра-
Кітры («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мін-куса), 7-ы і 11-ы вальсы («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Шырын («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Папялушка і Злюка («Папялушка» С.Пракоф’ева), Гаянэ («Гаянэ» А.Хачатурана).
КУРДАНЁР (франц. cour d’honneur лі-тар. ганаровы двор), парадны паўрас-крыты двор перад будынкам, утвораны асн. будынкам і яго 2 бакавымі крыламі (радзей каланадай). Пашыраны ў еўрап. палацавай архітэкгуры 17 — 1-й пал. 19 ст. На Беларусі найб. вядомы ў палаца-вых і сядзібных комплексах 18—19 ст. (Ружанскі палацавы комплекс, Свяцкі палацава-паркавы ансамбль, Шчорсаўскі палацава-паркавы комплекс і інш.). Прыём параднай нрасторавай кампазі-цыі сучаснай архітэктуры.
КУРДЗІН Дзмітрый Іванавіч (13.10.1899, в. Дзмітрычукі Каменскага р-на Пензенскай вобл., Расія — 12.12.1937), бел. пісьменнік. Скончыў
сараджынская, таджыкская, адыльбаеў-ская і інш. Прыдатныя для і-адоўлі ў ра-ёнах пустынь і паўпустынь. Непатраба-вальныя да кармоў, здольныя рабінь вял. пераходы.
Маса самцоў да 180 кг, самак да 130 кг Маса курдзюка да 30 кг. Галава падоўжаная, гарбаносая. Вушы доўгія, часта звіслыя Хвост кароткі. Большасці парод уласціва вы-сокая мясная прадукцыйнасць. Шэрсная прадукцыйнасць нізкая — 2—2,2 кг. Воўна неаднародная, выкарыстоўваецца для вырабу грубага сукна, дываноў, валенага абугку і інш. 3 малака гатутоць брынзу, айрав, сыры. Плоднасць 105—120 ягнят на 100 матак.
КУРДЗЯНбк Зінаіда Валянцінаўна (21.3.1915, г. Віцебск — 1.9.1985), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыла Бел. студыю пры Цэнтр. тэ-атр. вучылішчы ў Ленінградзе (1937). Працавала ў Бел. т-ры юнага гледача (1937—41), Брэсцкім абл. драм. т-ры (1944—76). Выконвала ролі травесці, драм. і вострахаракгарныя. Яе работы вызначаліся дэталёвай распрацоўкай
Да арт Курганы Славы. Курган Бессмяротнасці ў Полацку.
Да арт. Курганы С.завы Курган Памяці ў Гомелі.
гін Гомельскай вобл. (1957), г.п. Целя-ханы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл., в. Ягелаўшчына Ашмянскага р-на Гро-дзенскай вобл. (абодва 1967), г. Гомель (1968), г. Буда-Кашалёва Гомельскай вобл. (1971), таксама ў г. Навагрудак Гродзенскай вобл. (1931, у гонар А.Міцкевіча); Курган ГІрацоўнай славы ў г. Наваполацк Віцебскай вобл. (1968) і інш.
КУРГАІІКІНА Нінель (Нінела) Аляк-сандраўна (н. 13.2.1929, С.-Пецярбург), расійская артыстка балета, педагог. Нар. арт. СССР (1974). Скончыла Ле-нінградскае харэаграфічнае вучылішча (1947, педагог \.Ваганава, у 1982—90 выкладала ў ім), Ленінградскую кансер-ваторыю (1982). У 1947—81 салістка Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава, з 1969 педагог і рэпетытар Ма-рыінскага т-ра. Яе танец вылучаўся вір-туознай тэхнікай, тэмпераментам, жыц-цярадаснасцю. Сярод партый: Аўрора, Адэта—Адылія («Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Гамзаці,
Саратаўскі вет. ін-т (1925). ІІрацаваў ваен. вет. урачом у Мінску і Віцебску. выкладаў у Віцебскім вет. ін-це. У 1937 рэпрэсіраваны, расстраляны ў Віцебску. Рэабілітаваны ў 1957. Пісаў на рус. мо-ве. Дэбютаваў у 1925 вершамі. Аўтар п’ес «Міжбур’е» (паст. БДТ-1 1929), «Контратака» (паст. 1932), «Чалавек вы-рашае» (паст. БДТ-2 1934), «Азеляненне цэха» (фрагменты апубл. 1935), «Алюр. Тры крыжы», якія вылучаюцца перака-нальнымі характарамі, каларытнымі вобразамі, паказам тыповых з’яў тага-часнага жыцця.
Літ.: Соболевсквй А.В. Белорусская драматурівя в геатрах народов СССР Мн . 1972. С. 46—58; Гісторыя беларускага тэатра. Т 2. Мн . 1985.
КУРДЗЮЧНЫЯ АВЁЧКІ, парола іру-башэрсных і паўірубашэрсных авечак мяса-сальнага тыпу, якія маюць тлу-шчавыя адклады на крыжы (курдзюк). Паходзяць ад дзікага барана аргалі (ар-хара). Пашыраны ў Казахстане, Цэнтр. Азіі, на Аравійскім п-ве, у Паўн Афры-цы. Асн. пароды — гісарская, джайдара.
сцэн. характараў, падкрэсленай тэат-ральнасцю формы. Сярод лепшых ро-ляў: у Бел. т-ры юнага гледача — Ма-руся Гарбацэвіч («Блакітнае і ружовае» А.Брунгтэйн), Першы сын караля («Цу-доўная дудка» В.Вольскага); у Брэсцкім драм. т-ры — Марыя Васілеўна («Усяго адно жыццё» А. Маўзона), Круціцкая («Не бьыо ні іраша, ды раптам шастак» А.Астроўскага), Акуліна Іванаўна («Мя-шчане» М.Горкага), мадам Абломак («Юнацтва бацькоў» Б.Гарбатава), Ста-рухна («Праз сто гадоў у бярозавым гаі» В.Карастылёва), Баба Яга («Два клёны» Я Шварца), місіс Пэдзі («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка). Р І.Баравік КЎРДСКАЯ МОВА, адна з іранскіх моў (паўн.-зах. група); мова курдаў. Пашы-рана ў Турцыі, Іране, Іраку, Сірыі, часткова ў Сярэдняй Азіі, Арменіі, Азербайджане, Грузіі. Афіц. мова (разам з араб. мовай) Ірака. Асн. гаворкі: кур-манджы (аснова літ. мовы ў Сярэдняй Азіі, Арменіі, Азербайджане, Грузіі) і сарані (аснова літ. мовы ў Іраку).
куркоў 49
Курманджы мае 9 галосных, 30 зычных фанем; проціпастаўляюцца простыя зычныя «ц», «т», «к», «ч» і прыдыхальныя п’, т’, к', ч' Націск сілавы, звычайна на апошнім складзе. У марфалогіі 3 склоны (прамы, ус-косны, клічны), пэўны і няпэўны артыклі, 2 тыпы спражэння (суб'ектнае і аб'ектнае), 6 часавых форм. У сарані адсугнічае фанема «в», айнізацыя галосных (уплыў на галосны папярэдняга зычнага «айн»), невыразна про-ціпастаўляюцца простыя і прыдыхальныя зычныя. У некат. гаворках страцілася катэго-рыя роду. У літ. мове і некат. гаворках сарані адсутнічае катэгорыя склону.
Першыя пісьмовыя помнікі — на ас-нове араб. графікі (11 ст.). Пісьменства ў Сярэдняй Азіі, Арменіі, Азербайджа-не, Грузіі з 1921 на аснове арм., з 1929 — лац., з 1946 — рус. графікі, у Іраку — на аснове араб. графікі.
Літ.: К у р д о е в К.К Грамматнка курд-ского языка. М.; Л , 1957; Б а к а е в Ч.Х. Язык курдов СССР. М., 1973.
кўрдскія г6ры, тое, што Курдыс-танскія горы.
КУРДЫ (саманазва к у р д, к у р -м а н д ж), адзін са стараж. народаў Пя-рэдняй Азіі. Паводле ацэнкі, агульная колькасць 18 млн. чал. (1992). Жывуць у Турцыі (7,5 млн ), Іране (5,6 млн.), Іра-ку (3,7 млн.), Сірыі (745 тыс.), Германіі (240 тыс.), а таксама ў Арменіі, Ліване, Грузіі, Казахстане, Кыргызстане, Азер-байджане, Афганістане, Рас. Федэрацыі. Гавораць на курдскай мове. Вернікі — мусульмане-суніты, частка — шыіты, хрысціяне, прыхільнікі сінкрэтычных культаў (язіды і інш.). На Беларусі ство-рана (1995) т-ва К. «Курдыстан».
КУРДЫСТАН (перс., літар. краіна кур-даў), тэрыторыя ў Зах. Азіі ў межах Турцыі (большая частка), Ірака, Ірана, Сірыі, пераважна ў Курдыстанскіх га-рах, населеная ў асноўным курдамі. Па-верхня — спалучэнне рачных далін, ііласкагор’яў і плато выш. 1500—2500 м, хрыбтоў з вяршынямі да 3500—4168 м. Ёсць патухлыя вулканы. На Пд — перадгорныя ўскраіны Месапатамскай нізіны. Клімат на 3 да выш. 1500—2500 м міжземнаморскі, на У — субтрапічны кантынентальны. Ападкаў 200—400 мм, у гарах — да 2000 мм. Рэкі басейнаў Тыгра, Еўфрата, Куры, Аракса. Раслін-насць стэпавая і паўпустынная, у га-рах — хмызнякі, лясы з хвоі і дуба, рэдкалессі, альпійскія лугі. Насельніц-тва займаецца качавой і паўкачавой жывёлагадоўляй (авечкі, козы, буйн. par. жывёла), у далінах вырошчваюць пшаніцу. ячмень, тытунь, бавоўнік, цукр. буракі. Садоўніцтва і вінаградар-ства. Здабыча нафты (Ірак), рамёствы. Транспарт пераважна аўтамабільны.