• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    КУРАГА, плады абрыкоса, высушаныя на сонцы ў выглядзе палавшак без кос-гачак. Часам плады спачатку акурваюць сярністым ангідрыдам. Mae ў сабе віль-гаці да 22%, цукру 50—60%, арган. кіс-лот 1,4—3,4%, вітаміну С — каля 7 мг%, караціну — каля 6,3 мг%. Ко-лер — ад светла-жоўтага да цёмна-аранжавага. Выкарыстоўваецца непа-срэдна ў ежу, у кампотнай сумесі з су-шаных фруктаў і ў кандытарскіх выра-бах.
    КУРАЕЎ Аляксандр Аляксандравіч (н. 11.12.1937, г. Саратаў, Расія), бел. вучо-ны ў галіне фіз. электронікі і матэм. фі-
    зікі. Д-р фіз.-матэм. н. (1980), праф. (1982). Скончыў Сарагаўскі ун-т (1960). 3 1981 у Бел. ун-це інфарматыкі і ра-дыёэлекгронікі. Навук. працы па тэорыі і аптымізацыі нелінейных працэсаў уза-емадзеяння магутных электронных па-токаў з эл.-магн. палямі нерэгулярных элекградынамічных сістэм, метадах ра шэння задач аптымальнага кіравання.
    Тв:. Теорня н оптнммзацня электронных прнборов СВЧ. Мн., 1979; Моіцные прнборы СВЧ: Методы аналмза н оптнмнзацнн пара-метров. М., 1986. А.І.Болсун. КУРАЙ, кветкавая расліна, гл. ў арт. Салянка.
    КУРАК Віктар Віктаравіч (н. 6.3.1944, в Манастырышчава Чарнігаўскага р-на Прыморскага краю, Расія), бел. вучоны ў галіне анестэзіялогіі і рэаніматалогіі. Д-р мед. н. (1997), праф. (1998). Скон-чыў Каўнаскі мед. ін-т (1966). 3 1975 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1989 заг. кафедры). Гал. дзіцячы анестэзіё-лаг-рэаніматолаг Беларусі. Навук. пра-цы па патафізіялогіі штучнага кровазва-роту і па пытаннях інтэнсіўнай тэрапіі запаленча-гнойных захворванняў у дзя-цей.
    Тв.: Справочннк по педаатрнн. Мн., 1979 (у сааўт.); Справочннк семейного врача: Пе-даатрня. Мн., 1997 (у сааўг.).
    КУРАКА Міхаіл Канстанцінавіч (23.9.1872, в. Казелле Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 8.2.1920), ву-чоны-металург, заснавальнік школы
    рас. доменшчыкаў. 3 1890 працаваў на металургічных з-дах Пд Расіі. За ўдзел у рэв. падзеях 1905 сасланы. 3 1908 нач. доменнага цэха Юзаўскага металургіч-нага з-да (Данбас). Сканструяваў і па-будаваў першы ў Расіі мех. скіпаВы па-дымальнік для загрузкі шыхты, распра-цаваў арыгінальную канструкцыю гор-на, удасканаліў фурменны механізм падачы паветра. Распрацоўваў праект буйнога металургічнага з-да ў Кузбасе (з 1917), пры будаўніцтве якога ажыц-цёўлены многія яго вынаходкі.
    Літ.: Бек АА. Мон герон: Повестн. М., 1967. Я.Г.Міляшкевіч.
    КУРАКІ бел. кулінарны выраб. У вара-ную тоўчаную бульбу дадавалі трохі му-кі, ляпілі маленькія піражкі, качалі іх у тоўчаным семі лёну, пяклі на кагіусных лістах або на блясе.
    КУРАКІН Барыс Іванавіч (30.7.1676, Масква — 28.10.1727), расійскі ваен. дзеяч, дыпламат. гісторык, адзін з па-плечнікаў цара Пятра I. Ген.-маёр
    (1712)	. 3 роду кн. Куракіных, нашчад-каў Гедзіміна. Удзельнік Азоўскіх пахо-даў 1695—96 і Палтаўскай бітвы 1709, потым на дыпламат. службе. Садзейні-чаў дыпламат. забеспячэнню пазіцый Расіі ў час Паўночнай вайны 1700—21, у т.л. па даручэнні Пятра I заключыў у 1710 дагавор «аб узаемнай дружбе і са-юзе» з курфюрстам Гановера Георгам. 3 1711 пасол у Нідэрландах, у 1724— 27 — у Францыі. Пакінуў багатую ру-капісную спадчыну (надрук. ў «Архіве князя Ф.А.Куракіна», т. 1—10, 1890— 1902) — дыпламат. матэрыялы, аўгабія-графію «Жыццё князя Барыса Карыбу-та-Куракіна з роду, які паходзіць з Польшчы і Літвы», «Гісторыю пра цара Пятра Аляксеевіча» і інш.
    Літ:. Молчанов Н.Н. Днпломатня Петра Велмкого. 3 нзд. М., 1990.
    КУРАНЕЦ вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Вілей-ка — Докшыцы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на Пн ад г. Вілейка, 111 км ад Мінска, 1 км ад чыг. раз’езда Куранец. 1115 ж., 473 двары (1998).
    У пісьмовых крьшіцах з 1519 упамінаецца як мястэчка ВКЛ, у 1665 горад. У 1539 пабу-давана царква, у 1665 — касцёл. У 19 ст. за-можнае гандл. мястэчка. У 1887 — 1765 ж. У пач. 20 ст. цэнтр воласці ў Віленскай губ., ва-ласная ўправа, 2 царквы, царк.-прыходская школа, 2368 ж. 3 1921 у складзе Полыпчы, мястэчка Навагрудскага, з 1925 Віленскага ваяводстваў. 3 вер. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 цэнтр Куранецкага раёна. 3 12.10.1940 гар. па-сёлак, цэнтр сельсавета. 3 25.6.1941 да 2.7.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія часткова спалілі К., стварылі тут лагер сав. ваеннапалонных, знішчылі каля 1,3 тыс. чал. Дзейнічала Вілейска-Куранецкае патрыя-тычнае падполле. У ноч на 1.10.1943 партыза-ны брыгады «Народныя мсціўцы» імя В.Т.Ва-ранянскага разграмілі ў К. варожы гарнізон. 3 1946 у Вілейскім р-не, з 1954 вёска. У 1972 — 1427 ж., 446 двароў.
    Лесацэх Вілейскага дрэваапр. камбі-ната, кандытарскі цэх. Сярэдняя шко-ла, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбу-латорыя, аптэка, камбінат быт. абслу-гоўвання, аддз. сувязі. Магіла ўдзельні-каў паўстання 1863—64. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фа-шызму. Помнік падпольшчыкам. Пом-нік архітэкгуры — царква Раства Бага-родзіцы (2-я пал. 19 ст.).
    КУРАНЁЦКІ РАЁН, адміністрацыйна-тэр. адзінка ў БССР у 1940—46. Утво-раны 15.1.1940 у Вілейскай вобл., цэнтр — г.п. Куранец. 12.10.1940 падзе-лены на 13 сельсаветаў. 3 вер. 1944 у Маладзечанскай вобл. У ліп. 1946 у су-вязі з перанясеннем цэнтра раёна ў г. Вілейка перайменаваны ў Вілейскі раён.
    КУРАНЁЎ Вячаслаў Аляксандравіч (н. 5.9.1947, г. Савецкая Гавань Хабараў-скага краю, Расія), бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д-р тэхн. н. (1998), праф. (1999). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітна-ракетнае вучылішча (1969). 3 1987 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Бела-русь. Навук. працы па прасторава раз-меркаваных інфарм. сістэмах са струк-турнай і параметрычнай адаптацыяй. Распрацаваў шэраг шматпазіцыйных
    КУРАНТЫ 41 вымяральнікаў каардынат, адаптыўных да выпадковых змен паветраных умоў.
    М.П. Савік. КУРАНЁЎ Рыгор Самойлавіч (1.2.1921, г. Нікапаль Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 12.8.1985), расійскі паэт, пе-ракладчык. Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага (1950). Друкаваўся з 1950. Аўтар зб. вершаў «Разведка боем» (1957), паэм «Самалёты выходзяць у поле» (1951), «На беразе Палаты» (1964), асн. тэма якіх патрыятызм, жыццё сучаснікаў. На рус. мову пера-клаў вершы М.Танка (зб. «Каб дайсці да казкі...», 1966), А.Вярцінскага (зб. «Вяртанне», 1969), Г.Бураўкіна (зб. «Жаваранак над праспекгам», 1972), С.Грахоўскага (зб. «Зазімак», 1978), па-эму Р.Барадуліна «Балада Брэсцкай крэпасці» (1975), асобныя творы Я.Ку-палы, Я.Коласа, Цёткі, П.Глебкі, П.Панчанкі, Е.Лось і інш. На бел. мову яго вершы пераклалі У.Паўлаў, А.Пы-сін, С.Шушкевіч.
    КЎРАНТ (Courant) Рыхард (8.1.1888, г. Люблінец, Польшча — 27.1.1972), аме-рыканскі матэматык. Замежны чл. АН СССР (1966). Скончыў Гётынгенскі ун-т (1910), дзе і працаваў у 1920—33. 3 1934 праф. Нью-Йоркскага ун-та. На-вук. працы па тэорыі канформных ад-люстраванняў, краявых задачах матэм. фізікі, варыяцыйным злічэнні. Аўтар многіх манаграфій і падручнікаў.
    Тв.: Рус. пер. — Курс дафференцнального я ннтегрального нсчнслення. Т. 1. 4 нзд. М., 1967; Т. 2. 2 нзд. М., 1970; Методы математн-ческой фнзнкн. Т. 2. Уравнення с частнымн пронзводнымн. М., 1964.
    КУРАНТА (франц. courante літар. бягу-чая), прыдворны танец італьян. пахо-джання. Найб. пашыраны на мяжы 16—17 ст. Муз. памер 2/4, рытм пунк-цірны. Пазней узніклі 2 віды К. — франц. (тэмп умераны, памер 3/2 або 6/4, частая змена рытму, урачысты ха-рактар) і італьянская (тэмп хугкі, паста-янны муз. памер 3/4 або 3/8). У прафес. музыцы існавала да 1-й пал. 18 ст. як 2-я частка інстр. сюіты (І.С.Бах, Г.Ф.Гендэль). Вядомы рукапісны зб. «Куранты», у якім змешчаны шэраг кантаў і псальмаў з акрэсленымі бел. рысамі.
    КУРАНТЫ (ад франц. codrant цякучы, бягучы), старадаўняя назва вежавых або вял. пакаёвых гадзіннікаў з музычным механізмам, якія б’юць з пэўнай мела-дычнай паслядоўнасцю ці выконваюць невял. музычныя п’есы. 3 найб. вядо-мых — К. Маскоўскага Крамля.
    «КУРАНТЫ», першыя рас. рукапісныя газеты ў 1600—1701. Складаліся ў не-вял. колькасці ў Пасольскім прыказе для інфармавання цара і Баярскай думы пра падзеі ў замежных краінах (дыпла-мат. зносіны, ваен. і ўнутрыдзярж. па-дзеі, копіі мірных дагавораў, прамовы каралёў, звесткі пра рэдкія прыродныя з’явы і інш.). Крыніцамі для іх складан-
    42	куранты
    ня былі замежныя друкаваныя матэры-ялы, паведамленні рас. і замежных агентаў. Папярэднік рас. друкаванай газ. «Ведомостй».
    «КУРАНТЫ». рукапісны зборнік (аль-бом) кантаў і псальмаў, датаваны 1733. Уключае 31 тэкст з нотамі на 1, 2, 3 га-ласы. Акрэслена бел. або бел.-ўкр. ры-сы маюць канты «А гды ж тая голубен-ка сама полетела», «Гой, гой, сядем в коло», «А ў полм речка, через речку кладка», «В неделенку рано», «Ганну-сенька коханная, вечер была румяная», «Межу горамн разшумела речка», «Тяж-кая моя бедонка» і інш., вядомыя па інш. рукапісных зборніках. Таму можна меркаваць, што «К.» складаліся шляхам перапісвання з больш ранніх крыніц. Паводле запісу на форзацы можна мер-каваць, што зборнік створаны ў г. Ярас-лаўль і належаў мясц. купчысе Прата-попавай. Зберагаецца ў рукапісным ад-дзеле Ін-та рус. л-ры (Пушкінскі дом). На матэрыялах «К.» В.Капыцько пабу-даваў аднайм. араторыю з элементамі дзейства для голасу, хору і інстр. ансам-бля (1990).
    Публ.: McMillin AB., Drage C.L. Curanty: an unpublished Russian Song-Book of 1733 // Oxford Slavonic Papers. 1970. Vol. 3.
    Літ:. Мальдзіс AI. Ha скрыжаванні славянскіх традьшый. Мн., 1980. С. 95—96.
    Л.П.Касцюкавец, А.В.Мальдзіс.
    КУРАПАДбБНЫЯ (Galliformes), атрад птушак. Вядомы з ніжняга эацэну. 2 падатр.: гаацыны і ўласна К., 7 сям. (6 сучасных: веліканогія куры, фазанавыя, індычыя, краксавыя, або гока, цецеру-ковыя, цацаркавыя), 108 выкапнёвых і 283 сучасныя віды. Наземныя або на-земна-дрэвавыя птушкі. На Беларусі 7 відаў: глушэц, курапаткі белая і шэрая, перапёлка, рабчык, цецярук, фазан. У Чырв. кнізе МСАП — 26 відаў, 11 пад-відаў. У Чырв. кнізе Беларусі — кура-патка белая.
    Даўж. ад 12 см (карлікавая перапёлка) да 235 см (чубаты аргус), маса ад 45 г (карліка-вая перапёлка) да 10 кг (дзікі індык). Самцы буйнейшыя за самак. Палавы дымарфізм добра выражаны. Дзюба кароткая, моцная. Крылы шырокія. Ногі моцныя. Добра хо-дзяць, бегаюць, палёт непрацяглы. Кормяцца пладамі, насеннем, травой, лісцем, насяко-мымі, малюскамі, чарвямі. Пераважна паліга-мы, такуюць. Гнёзды на зямлі (акрамя гаацы-на і гока). Нясуць да 25 яец. Вывадкавыя птушкі. Банкіўскія куры (гл. Банкіўскі пе-вень), індычыя і цацаркавыя — продкі свой-скіх парод. Аб’ект промыслу і развядзення.