Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
К. зборная — шматгадовая травяністая рыхлакустовая расліна выш. да 125 см з ка-роткапаўзучым карэнішчам, шматлікімі сцёб-ламі і прыкаранёвым лісцем, утварае дзярні-ну. Лісце шырокалінейнае, вострашурпатае. Суквецце — густая аднабокая мяцёлка. Ка-ласкі цесна скучаныя з 3—6 кветкамі. Плод — падоўжана-яйцападобная зярняўка. Сенажатная і кармавая расліна, уведзена ў культуру ў 19 ст. У.П.Пярэднеў.
КУПЛЕТ (франц. couplet), частка пес-ні, якая адпавядае адной страфе паэт. тэксту. 3 інш. строфамі тэксту муз. па-будова паўтараецца дакладна або з роз-нымі зменамі і ўтварае т.зв. куплетную форму — структурную аснову большас-ці нар. песень і прафес. твораў песен-
нага жанру. Пры наяўнасці паэт. рэф-рэна К. падзяляецца на запеў і прыпеў (2-часткавая муз. форма). Уласцівае пе-сеннаму фальклору бел. і інш. народаў вар’іраванне К. вядзе да ўтварэння куп-летна-варыяцыйнай формы. У множ-ным ліку куплеты — песенны жанр, адметны лёгкім, жартаўлівым, ча-сам сатыр. зместам і даступнасцю, за-памінальнасцю мелодыкі. Найб. пашы-раны ў эстр. мастацтве, аперэце, часам і ў оперы, напр., куплеты Трыке з «Яў-гена Анегіна» П.Чайкоўскага, Мефісто-феля з «Фауста» Ш.Гуно. У бел. музы-цы рысы К. маюць песня Дзяніса Да-выдава з 3-й дзеі оперы «Надзея Дура-ва» АБагатырова, шэраг зонгаў з оперы «Матухна Кураж» С.Картэса.
КЎПЛЯ-ПРОДАЖ, у цывільным праве адзін з найб. пашыраных дагавораў, па-водле якога адзін бок (прадавец) аба-вязваецца перадаць рэч (тавар) ва ўлас-насць другому боку (пакупніку), а па-купнік — прыняць гэту маёмасць і за-плаціць за яе пэўную грашовую суму. Дагавор К.-п. адносіцца да ліку плат-ных дагавораў, прадметам якіх з’яўля-юцца рэчы (маёмасць). У адпаведнасці з цывільным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадметам К.-п. могуць быць таксама маёмасныя правы. Асобымі ві-дамі дагавораў К.-п. з’яўляюцца дагаво-
Купкоўка зборная.
ры пастаўкі, кантрактацыі, забеспя-чэння энергетычнымі і інш. рэсурсамі, продажу нерухомасці і інш. Парадак заключэння дагавораў К.-п., іх формы, абавязкі бакоў і іх адказнасць за выка-нанне ўмоў гэтых здзелак рэгулююцца заканадаўствам. Э.І.Кузьмянкова. КЎІІМАНС (Koopmans) Цьялінг Чарлз (28.8.1910, Грэйвленд, Нідэрланды — 26.2.1985), амерыканскі эканаміст. Член Нідэрландскай АН. Адукацыю атрымаў ва Утрэхцкім і Лейдэнскім ун-тах. У 1938—40 эксперт Лігі Нацый па пытан-нях грашовага абарачэння. У 1946—55 праф. Чыкагскага, у 1955—81 Іельскага ун-таў. 3 1975 прэзідэнт Амер. эканам. асацыяцыі. Даследаванні ў галіне тэо-рыі эканам. цыкла і планавання, ліней-нага праграміравання, аперацыйнага аналізу, аптымальнага размеркавання рэсурсаў. Аўтар прац «Тры нарысы аб стане эканамічнай навукі» (1957), «Мэ-ты, абмежаванні, даходы ў мадэлях ап-тымальнага росту» (1966) і інш. Навук. даклады К. ў 2 т. выдадзены ў 1970—85. Нобелеўская прэмія 1975 (разам з Л. В. Кантаровічам).
КУПОН (франц. coupon), 1) адразны талон у каштоўных паперах (акцыях, аблігацыях) на атрыманне працэнтаў ці дывідэнтаў з іх. Стрыгчы К. — жыць на рэнту, на працэнты з каштоўных папер. 2) Адрэз тканіны на касцюм, сукенку, блузку са спец. аддзелкай (звычайна ў раскроеным выглядзе).
КУПРЫЁНКА Ілья Кірэевіч (28.8.1916, в. Сабалёўка Клімавіцкага р-на Магі-лёўскай вобл. — 17.3.1988), поўны ка-валер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з 1943 на Бранскім, Зах., Бел., 2-м Бел. франтах. Камандзір аддзялення яфрэй-тар К. вызначыўся ў 1945 у баях ва Усх. Прусіі: 23 студз. на чале групы развед-чыкаў вызначыў у варожым тыле раз-мяшчэнне агнявых кропак і жывой сі-лы праціўніка; 29 студз. разведаў шляхі падыходу да нас. пункта Бішафсбург; 8 сак. выявіў рух на шашы варожай пяхо-ты і аўтамашын, ліквідаваў іх, часткова ўзяў у палон.
КУІІРЫН А’іяксанлр Васілевіч (22.3.1880, г. Барысаглебск Варонеж-скай вобл., Расія — 18.3.1960), расійскі жывапісец. Засл. дз. маст. Расіі (1956). Чл.-кар. AM СССР (1954). Вучыўся ў прыватных студыях у Пецярбургу і Маскве (1902—06), у Маскоўскім вучы-лішчы жывапісу, скульптуры і дойлід-ства (1906—10). Адзін з заснавальнікаў аб’яднання «Бубновы валет» (1910), чл. аб’яднання «Маскоўскія жывапісцы» (з 1925), Т-ва маск. мастакоў (з 1928). У 1918—52 выкладаў у Вышэйшых тэхн-маст. майстэрнях — Вышэйшым тэхн-маст. ін-це і інш. ін-тах. У 1910—20-я г. пад уплывам кубізму пісаў нацюр-морты, у якіх дэкар. пачатак спалучаўся з вострааналітычным пранікненнем у натуру: «Нацюрморт з сінім падносам» (1914), «Нацюрморт са статуэткай»
38
КУПРЫН
(1919), «Восеньскі букет» (1925) і інш. 3 канца 1920-х г. звярнуўся да пленэрнага жывапісу: «Таполя», «Бахчысарай. Поў-дзень» (абодва 1927), «Беасальская далі-на» (1937), «Дарога ў Беасалы» (1945— 46) і ІНШ. Т.В.Пешына.
КУПРЫН Аляксандр Іванавіч (7.9.1870, с. Нараўчат Пензенскай вобл., Расія — 25.8.1938), рускі пісьменнік. Скончыў
А.І.Купрын.
Аляксандраўскае ваен. вучылішча (Масква, 1890). Быў на ваен. службе, з 1894 у адстаўцы, жыў у Кіеве, шмат ез-дзіў па Расіі. У 1903 зблізіўся з М.Гор-кім, супрацоўнічаў у яго выд-ве «Зна-нне». У 1919 эмігрыраваў у Францыю, з 1937 на радзіме. Друкаваўся з 1889. Раннія апавяданні (зб. «Мініяцюры», 1897) — псіхал. эцюды, прысвечаныя даследаванню розных станаў чалавечай душы. У апавяданнях «Дазнанне», «У паходзе», аповесцях «Прапаршчык ар-мейскі» (1897), «На пераломе (Кадэты)» (1900), «Паядынак» (1905) і інш. рэа-ліст. паказ жахлівага ваен. побыту, пра-тэст супраць жорсткасці і падаўлення асобы. Аповесць «Малох» (1896) — спроба з дапамогай іншасказання і сім-валаў паказаць бесчалавечнасць вы-творчага прагрэсу. Пасля паездкі на Палессе (1897) напісаў цыкл апавядан-няў («У лясной глушы», «На глушцоў» і інш.), аповесць «Алеся» (1898), у якіх упершыню моцна загучала тэма вял. ка-хання, характэрная для наступных яго твораў («Суламіф», 1908; «Гранатавы бранзалет», 1911; і інш.). Аўгар аповес-
цей навукова-фантаст. «Вадкае сонца» (1913), напаўфантаст. «Зорка Саламона» (1917), цыкла нарысаў «Кіеўскія тыпы» (1895—98), «Лістрыгоны» (1907—11) і інш. Аповесць «Яма» (ч. 1—2, 1909— 15) пра амаральнасць грамадства, якое апраўдвае прастытуцыю. У эміграцыі стварыў нарысы аб Францыі, аповесці «Купал св. Ісакія Далмацкага» (1928), «Кола часу» (1929), «Жанета» (1932— 33), казачныя («Кісмет») і гіст. («Адна-рукі камедыянт», «Цень імператара») апавяданні, успаміны пра цыркавых ар-тыстаў, рус. прыроду і інш. Асн. эміг-ранцкі твор — аўтабіягр. раман «Юнке-ры» (1928—32). Многія творы К. экра-нізаваны («Паядынак», «Алеся» і інш.). На бел. мову асобныя творы К. пера-клалі І.Шамякін, Л.Салавей.
Тв:. Собр. соч. Т. 1—9. М., 1970—73; Собр. соч. Т. 1—3. Мн., 1994; Река жнзнн: Рассказы, повеста; Мз несобранного н забы-того. Ростов н/Д, 1988; Снльнее смертн: По-вестн н рассказы о любвл. Л., 1993; Рассказы н повеста. Мн., 1997; Бел. пер. — Выбранае. Мн., 1985; Выбр. проза. Мн., 1992.
Літ:. Купрнна К.А. Купрнн — мой отец. 2 лзд. М., 1979; Мнхайлов О. Куп-рнн. М., 1981; Кулешов Ф.Н. Творчес-кнй путь Купрнна, 1883—1907. 2 мзд Мн., 1983; Я г о ж . Творческнй путь Купрнна, 1907—1938. 2 нзд. Мн., 1987. С.Ф Кузьміна.
КУПРЫТ (ад лац. cuprum медзь), чырвоная медная руда, мі-нерал класа прыродных аксідаў, аксід медзі, СйгО. Прымесі: цынк, свінец, жалеза, волава, кадмій і інш. Крышта-лізуецца ў кубічнай сінганіі. Аірэгаты шчыльныя, зярністыя і зямлістыя. Ко-лер чырвоны розных адценняў. Бляск алмазны або паўметалічны. Цв. 3,5—4. Шчыльн. 6,1 г/см3. Трапляецца ў верх-ніх акісленых частках медзяносных жыл, дзе асайыіруе з ліманітам, сама-роднай меддзю, азурытам, малахітам і хрызаколай. Руда медзі. Радовішчы ў Расіі (Урал), ФРГ, Вялікабрыганіі, Аў-страліі, ЗША і інш.
КУІІРЫЯНАВА Настасся Фамінічна (10.4.1872, в. Мяхеды Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 13.4.1979), маці-пат-рыётка, 5 сыноў якой загінулі ў бараць-бе з ням.-фаш. захопнікамі ў Вял. Айч. вайну; малодшаму з іх П І.Купрыянаву прысвоена званне Героя Сав. Саюза. У
вайну яе сыны Валянцін і Сцяпан вая-валі на фронце ў Сав. Арміі; калі сыны Міхаіл, Уладзімір (памёр ад ран у 1949) і Пётр пайшлі ў партыз. атрад «Радзі-ма», знаходзілася ў партыз. зоне, дапа-магала партызанам. Адна са старэйшых жанчын Беларусі (пражыла 107 гадоў). Стала правобразам гераіні Манумента ў гонар Маці-патрыёткі, пастаўленага ў г. Жодзіна (1975). Ганаровая грамадзянка Жодзіна (1972). У доме, дзе яна жыла, адкрыты музей.
Купрыт.
Н.Ф Купрыянава. Малюнак І.Пратасені. 1974.
КУПРЫЯНАЎ Ігар Львовіч (н. 26.6.1938, г. Віцебск), бел. вучоны ў га-ліне парашковай металургіі. Д-р тэхн. н. (1988). Скончыў Маскоўскі авіяц. тэхнал. ін-т (1963). 3 1982 у Бел. НВА парашковай металургіі, з 1996 у Міжга-ліновым ін-це павышэння кваліфікацыі пры БПА. Навук. працы па тэхнал. ас-новах і распрацоўцы абсталявання для нанясення ахоўных газатэрмічных па-крыццяў з павышанай трываласцю счаплення.
Тв.: Газотермнческне покрытая с повы-шенной прочностью сцелленкя. Мн., 1990 (разам з М.АГелерам); Электротермнческая технологня нанесення заіцлтных покрытлй. Мн., 1996 (разам з В.С.Івашкам, АІ.Шаўцо-вым).
КУПРЫЯНАЎ Міхаіл Васілевіч, гл. ў арт. Кукрыніксы.
КУПРЫЙНАЎ Павел Емяльянавіч (1908, в. Старынцы Полацкага р-на Ві-цебскай вобл. — 8.11.1936), Герой Сав.
КУПЮРА 39
Саюза (1936). У Чырв. Арміі з 1929. 3 кастр. 1936 удзельнік баёў у Іспаніі на баку рэспубліканцаў — камандзір танка асобай механізаванай брыгады. Вызна-чыўся пад Мадрыдам. Танк К. знішчыў 2 варожыя танкі, 8 гармат і некалькі ўзводаў пяхоты. Загінуў у баі.
КУІІРЫЯНАЎ Пётр Іванавіч (1926, г. Жодзіна Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 2.11.1944), Герой Сав. Саюза (1945). Сын Н.Ф.Купрыянавай. У Вял. Айч. вайну ў партыз. атрадзе «Радзіма» брыгады «Разгром». У Чырв. Арміі з 1944. Вызначыўся ў ліст. 1944 у баі за вышыню ў Кулдыгскім р-не (Латвія); закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. На радзіме К. „астаўлены пом-нік. Яго імем названы вуліцы ў Вілей-цы, Жодзіне, Мінску, Полацку, Слуцку, Смалявічах.
КУПРЫЯНАЎ Фёдар Паўлавіч (5.2.1922, в. Марчанкі Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 23.5.1998), генерал-лейтэнант (1969). Скончыў ваен. акадэ-міі імя Фрунзе (1948), Генштаба (1965). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял. Айч. вайну з 1942 на Данскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах: нам. камандзіра роты, нач. разведкі, нач. штаба палка. Удзель-нік Сталінградскай і Курскай бітваў, Кіраваградскай, Корсунь-Шаўчэнкаў-скай, Яска-Кішынёўскай, Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай і Бер-лінскай аперацый. Да 1982 на адказных пасадах у Сав. Арміі.