Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
нага золата; рудапраяўленні жалеза, во-лава, вальфраму; вядомы: вугаль, неф-рыт, горны хрусталь, алмазы. Ледавікі невялікія, агульнай пл. 11,6 тыс. км2. Асн. вузлы зледзянення размешчаны на вышыні каля 7000 м. Клімат сухі, уме-раны, рэзка кантынентальны. У высо-кай зоне т-ры студз. да -35 °C, ліп. каля 10 °C. Ападкаў ад 50 мм на 3 да 500 мм за год на У. Рэкі кароткія, малаводныя, на Усх. К. воз. Кукунор. Горныя пусты-ні і стэпы, на паўн. схілах невял. ўчас-ткі лясоў і лугоў. Фауна: горны баран, горны казёл, кулан, воўк, ліс, зрэдку дзікі як, мядзведзь, снежны барс; шмат грызуноў: суркі, палёўкі, пішчухі. Кача-вая жывёлагадоўля. Да выш. 3600 м — аазіснае земляробства (ячмень, пшані ца).
КУНЬМІН, горад на ПдЗ Кітая, адм. і галоўны эканам. цэнтр прав. Юньнань.
Узнік у 1 ст. пад назв. Цзяньлін. 1560 тыс. ж., з прыгарадамі 3750 тыс. ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: чорная і каляровая металур-гія, горнае, аўтамабільнае, электроннае машынабудаванне, хім. (у т.л. азотныя ўгнаенні), тэкст., лёгкая, буд. матэрыя-лаў, гарбарна-абутковая, харчовая. Старажытная саматужна-рамесніцкая вытв-сць дываноў і лямцавых вырабаў. Філіял АН. Ун-т, політэхн. ін-т. Бат. сад.
КЎНЬЯ (Cunha) Эўклідыс да (20.1.1866, г. Кантагалу, Бразілія — 15.8.1909), бразільскі пісьменнік. Чл. Браз. акадэ-міі л-ры (з 1903). Па адукацыі ваен. ін-жынер. Удзельнічаў у выступленнях рэспубліканцаў супраць манархіі. Кн. «Сертаны» (1902) — спалучэнне навук. даследавання, публіцыстыкі з дакумент. апавяданнем пра задушэнне сял. паў-стання 1896—97 у Канудусе. Аўтар кнігі аб збіральніках кдўчуку «Страчаны рай» (1904, не завершана), зб-каў артыкулаў і нарысаў «Кантрасты і супастаўленні» (1907), «На палях гісторыі» (1909). Паў-плываў на развіццё рэгіяналізму і кры-тычнага рэалізму ў браз. і лацінаамер. л-ры. І.Л.Лапін. КУНЯЕЎ Станіслаў Юр’евіч (н. 27.11.1932, г. Калуга, Расія), расійскі паэт. Скончыў Маскоўскі ун-У(1957). 3 1962 працаваў у час. «Знамя», Маскоў-скай пісьменніцкай арг-цыі, з 1989 гал. рэдакгар час. «Наш современннк». Дру-куецца з 1956. У паэт. зб-ках «Земле-
24 куняўскі
праходцы» (1960), «Завея заходзіць у го-рад» (1966), «Начная прастора» (1970), «Глыбокі Дзень» (1978), «Возера Безы-меннае» (1983), «Маці — сырая зямля» (1988), «Вышэйшая воля» (1992) і інш. выяўляе адвечныя сувязі чалавека з прыродай, гісторыяй. Паэмы «Калуж-ская хроніка» (нап. 1968—87), «Кара-бахская хроніка» (нап. 1973), «Сонеч-ныя ночы» (нап. 1978), «Рускія сны» (нап. 1986) і інш. — спроба сінтэзу прозы і паэзіі ў паэме. Аўтар рамана «Сяргей Ясенін» (1995, з сынам С.Ку-няевым), зб. прозы і публіцыстыкі «Ся-род шумнага балю» (1996), крытычных артыкулаў і інш. У некаторых творах бел. тэматыка. Асобныя вершы К. на бел. мову пераклаў П.Макарэвіч. Дзярж. прэмія Расіі 1987.
Тв.\ Нзбр. пронзв. Т. 1—2. М., 1988; Огонь, мерцаюшнй в сосуде. М., 1986; Сквозь слезы на глазах: Нзбр. М., 1996.
А.В. Спрынчан.
КУНЯЎСКІ Макс Самуілавіч (8.8.1935, г. Магілёў — 21.7.1998), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1982), праф. (1985). Засл. эканаміст Рэспублікі Бела-русь (1994). Скончыў Бел. дзярж. ін-т нар. гаспадаркі (1957). У 1983—93 у Бел. эканам. ун-це. 3 1990 прэзідэнт Бел. саюза прадпрымальнікаў і аранда-тараў. Навук. працы па праблемах па-вышэння якасці, надзейнасці і доўга-тэрміновасці прадукцыі, мадэліравання працэсу павышэння эфектыўнасці вытв-сці. Удзельнічаў у распрацоўцы асн. дзярж. праграм па станаўленні і фарміраванні рыначнай эканомікі на Беларусі.
Тв: Вопросы теормн м оценкм экономн-ческой эффектнвностн народного хозяйства. Мн., 1976 (у сааўт.); Развнтне заннтересован-ностн н ответственностн: (Вопр. теорнн н практнкн). Мн., 1986; Ускоренне н экономн-ка. Мн„ 1988.
КУІІАВА Мікалай Мікалаевіч (н. 31.1.1946, г. Орша Віцебскай вобл.), бел. графік. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1976). У 1976—78 выкладчык, у 1990—96 нам. дырэктара Мінскага маст. вучылішча. У 1982—84 маст. рэ-дактар час. «Маладосць». Працуе ў станковай і кніжнай графіцы, экслібры-се ў тэхніках лінарыта, акварэлі, літаг-рафіі. У творах, якія вызначаюцца эма-цыянальнай узнёсласцю, імкненнем да манументальнасці і эпічнасці вобразаў, лаканізмам графічнай мовы, распрацоў-вае тэму гіст. і маст. спадчыны бел. на-
рода. Аўтар партрэтаў К.Каліноўскага (1976, 1977, 1978), Ф.Багушэвіча, Цёткі, К Каганца, В.Дуніна-Марцінкевіча (усе 1979), кампазіцыйнага партрэта «Вялікі князь Вітаўт» (1990); серый «Шляхамі Янкі Купалы», «За радкамі паэта» («Прысвячэнне Міколу Гусоўскаму», трыпціх; абедзве 1980), «Якуб Колас. Маладыя гады», «Родны кут Якуба Ко-ласа» (абедзве 1982), «Крокі ў неўміру-часць. Подзвіг Т.Лук’яновіча» (1985), «3 вандровак па Беларусі» (1977—96); ак-варэляў «Успаміны пра Гальшаны» (1972), «За волю, роўнасць, незалеж-насць» (1994—96), «Купалавы Ляўкі», «На радзіме А.Т.Касцюшкі» (абедзве 1997), «Шляхамі Язэпа Драздовіча» (1996—98) і інш, Аформіў альбом «Францішак Бенядзікг Багушэвіч» (1985), творы К.Каганца, В.Каратын-скага, Я.Купалы, Цёткі і інш.
Л. Ф. Салавей.
КУПАВАЦКІ БОЙ 1942, бой паміж партызанамі брыгады К.Заслонава і фаш. карнай экспедыцыяй у в. Купа-ваць Сенненскага р-на Віцебскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Раніцай 14 ліст. буй-ныя сілы ням. карнікаў пачалі насту-паць у раён в. Смаляны Аршанскага р-на і в. Купаваць, дзе размяшчаўся ііггаб партыз. брыгады і частка партыз. падраздзяленняў. Яны скрытна пады-шлі да вёскі і раптоўна атакавалі. У час жорсткіх баёў загінулі камандзір брыга-ды Заслонаў і яшчэ 4 партызаны; пар-тызаны з боем адступілі ў лес. Карнікі тіадпалілі вёску. Партызан, што загінулі ў баі, пахавалі каля вёскі. У 1947 астан-кі Заслонава і яго ад’ютанта Я.Коржаня перапахавалі на чыг. ст. Орша.
КЎПАЛ (італьян. cupola купал, скля-пенне ад лац. cupula бочачка) у а р х і -т э к т у р ы, прасторавая апорная кан-струкпыя пакрыццяў (або само пакрыц-
М.Купава. Алаіза Пашкевіч (Цётка). 1979.
цё), форма якой блізкая да паўсферы ці іншай паверхні вярчэння. Перакрывае без апор значныя па памерах памяш-канні пераважна круглыя, шматвуголь-ныя, элігггычныя ў плане.
Вядомы са старажыгнасці, першапачаткова ў выгладзе т. зв. несапраўдных К., дзе гарыз. рады муроўкі навісалі адзін над адным і не перадавалі сценам намаганняў распору (бу-дынкі ў г. Эшнуна ў Двухрэччы, цяпер Ірак, пач. 3-га тыс. да н.э.). Удасканалены ў архі-тэкгуры Стараж. Рыма (Пантэон, каля 125), Візантыі, Еўропы, Каўказа (паявіліся знешнія абалонкі, канфігурацыя якіх адрознівалася ад уласна К ). Быў пашыраны ў рус. сярэдневя-ковай архітэктуры, у збудаваннях Сярэдняй Азіі (маўзалей Гур-Эмір у Самаркандзе, 1404). Сярод выдатных купальных збудаван-няў — сабор Санта-Марыя дэль Ф’ёрэ ў Фларэнцыі (1420—36, арх. Ф.Брунелескі), царква Сан-Ларэнца ў Турыне (абодва Італія; 16б8—87, арх. Г.Гварыні), Казанскі сабор у Санкт-Пецярбургу (1801—11, арх. АВарані-хін) і інш.
На Беларусі вядомы з 11—12 ст. Ужываліся ў крыжова-купальных храмах (Сафійскі сабор і Спаса-Ефрасіннеў-ская царква ў Полацку, Благавешчан-
Схемы канструкцый купалаў a — рабрыстая; б — сеткавая, в — шматгранная; г — у вы-глядзе танкасценнай абалонкі; d — з некаль-кіх скляпенняў-абалонак.
Купал царквы Сан-Ларэнца ў Турыне. Арх. Г.Гварыні. 1668—87.
КУПАЛА
25
ская царква ў Віцебску). Пашыраны ў архітэктуры стыляў рэнесансу, барока, дзе адыгрывалі важную ролю ў інтэр’е-ры і вонкавым выглядзе збудаванняў. Ставілі К. над сяродкрыжжам крыжова-купальных базілік (касцёлы езуітаў у Нясвіжы і Гродне, Успенскі сабор у в. Жыровічы Слонімскага р-на Гродзен-скай вобл.). 3 канца 18 ст. шырока вы-карыстоўваліся ў культавай і грамадз. архітэктуры класіцызму (палац і Петра-паўлаўскі сабор у Гомелі). Купальныя вярхі былі пашыраны і ў драўляным дойлідстве 18—19 ст. (Міхайлаўская царква ў в. Рубель Столінскага р-на Брэсцкай вобл.). У 20 ст. з развіццём маналітнага і зборнага жалезабетону, танкасценных скляпенняў-абалонак і метал. канструкцый павялічылася раз-настайнасць струкгур і форм К.: раб-рыстыя, рабрыста-кальцавыя, сеткавыя, з хвалістай унутр. паверхняй, «геадэзіч-ныя» (утвораныя са стандартных шмат-вугольных элементаў), зборныя і інш Жалезабетоннымі К. накрыты будынкі цыркаў у Мінску і Гомелі. Ствараюцца новыя тыпы К. з палімерных матэрыя-лаў, з падвойнай надзіманай абалонкай і інш.
Купал з ліхгаром.
Купал маўзалея Гур-Эмір у Самаркандзе. 1404.
Літ.: Кузнецов АВ. Тектонмка н кон-струкдня центрвческнх зданнй. М., 1951; Гохарь-Хармандарян Н.Г. Боль-шепролетные купольные здання. М., 1972
Т.В.Габрусь
КУПАЛ, 1)у геалогіі — акруглае ў плане падняцце слаёў зямной кары. Адрозніваюць вулканічныя, граніта-гнейсавыя, тэктанічныя і саляныя. Вулканічны К. выш. да 800 м, са стромкімі схіламі, узнікае за коіпт вы-ціскання вязкай лавы з вулканічнага канала ў суправаджэнні моцнага выбу-ху. Граніта-гнейсавы К. — ізаметрычная струкгура ў дакембрый-скіх пародах крышт. фундамента (Бал-тыйскі і Алданскі шчыты, Бел. антэклі-за і інш.), радзей трапляецца ў больш маладых складкавасцях. Тэктаніч-н ы К — антыклінальная складка гор-ных парод, даўж. і шыр. якой аднолька-выя або блізкія. Саляны К. фармі-руецца ў вял. упадзінах платформ і кра-явых прагінаў у выніку праяўлення саляной тэктонікі. 3 К. звязаны радові-шчы каменнай солі, нафты, прыродных газаў і інш. 2) У геамарфало-г і і — абазначэнне любой купалапа-добнай формы рэльефу або масіву гор-ных парод. 3)Уакіяналогіі — раён пад’ёму тэрмакліна да паверхні; на картах тэмператур на розных гарызон-тах вылучаецца ў выглядзе некалькіх замкнёных ізатэрмаў з мінім. т-рай у цэнтры.
КУПАЛА, ва ўсходнеславянскай міфа-логіі гал. персанаж свята летняга сон-цастаяння, магчыма, бажаство (гл. Ку-палле). К. называлі ляльку або чучала (жанчыны ці мужчыны); у бел. рытуа-лах К. наз. таксама Марай, у рус. пес-нях — ведзьмай (у рьпуалах «ведзьму», конскі чэрап або косці жывёлы спаль-ваюць на вогнішчы). У час свята К. то-пяць у вадзе. Назва К., маічыма, пахо-дзіць ад агульнаіндаеўрап. кораня «куп» або «коп», галоўны сэнс якога — «уку-пе», «разам», і паказвае на яднанне (су-купленне) людзей з прыродай і аднаго з адным. Верагодна таксама, што гэтая назва паходзіць ад дзеясловаў «купаць», «кіпець», (роднасна лац. cupido, Купі-дон — імкненне, палкасць), паказвае на суадносіны купальскіх рытуалаў з аг-нём (зямным і нябесным) і вадой, што выступаюць у купальскіх міфах як брат і сястра. Тры віды чароўных траў і кв'е-так у купальскіх песнях суадносяцца з матывамі трох змей і трох дачок К.