• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.'. Вострыкава А Жыццяпіс. Жыццёвае крэда — раманіст; Ш а б л о ў -с к а я I. Запрашэнне да няспешнасці // Крыніна. 1998. № 10 (47). І.В.Шаблоўская КУНЁНЕ (Cunene, Kunene), рака ў Паўд. Афрыцы у Анголе, часткова на мяжы з Намібіяй. Даўж. 945 км, пл. ба-сейна больш за 100 тыс. км2. Вытокі на ’пласкагор’і Біе. У вярхоўі цячэ ў скаліс-тых цяснінах, угварае парогі і вадаспа-ды, сярэдняе цячэнне — у шырокай даліне, у ніжнім — шэраг парогаў і ва-даспадаў. Упадае ў Аглантычны ак. У сухі сезон месцамі перасыхае. ГЭС. На асобных участках суднаходная.
    КУНЖУТ, с е з а м (Sesamum), род кветкавых раслін сям. кунжуіавых (се-замавых). Каля 20 відаў. Пашыраны ў трапічнай і Наўд. Афрыцы. Стараж. культ. алейную расліну К. індыйскі (S. indicum) вырошчваюць у Грэцыі, Егіп-
    Кунжут.
    це, Закаўказзі, Індыі, Іране, Мексіцы, Сярэдняй Азіі.
    К індыйскі — аднагадовая травяністая расліна выш. да 2 м з галінастым прамастой-ным сцяблом, лакрытым жалезістымі валас-камі. Лісце ланцэтнае або рассечанае на долі. Кветкі буйныя, белыя, ружовыя пі фіялета-выя ў пазухах лісця. Плод — каробачка. У насенні — да 65% харч. алею, які ўжываюць непасрэдна ў ежу. Выкарыстоўваюць таксама ў кандытарскай, кансервавай, маргарынавай прам-сці, медыцыне, тэхніцы. Макуха — корм для жывёл. У.П.Пярэднеў.
    КУНЖУТНЫ АЛЕЙ, сезамавы а л е й, раслінны тлусты алей з насення кунжуту. Атрымліваюць прасаваннем. Вадкі, колер ад жоўтага да рудога, шчыльн. 922 кг/м3 (15 °C), т-ра засты-вання -7 °C. Паўвысыхальны алей (гл. Алеі). Выкарыстоўваюць у вытв-сці мар-гарыну, кансерваў, а таксама мьша і фарбаў.
    КУНІЛІНГУС (ад лац. cunnus вонкавыя жаночыя палавыя органы + lingo лі-заць), кумбітмака, выкліканне па-лавога ўзбуджэння ў жанчыны ўздзеян-нем на яе вонкавыя палавыя органы (найчасцей на клітар) губамі і языком. Адна з форм нармальнага палавога жыцця чалавека. У любоўнай гульні К. дазваляе эфектыўна правесці перыяд папярэдніх ласкаў, давесці ўзбуджэнне жанчыны да аргазму, К. іншы раз дася-гаецца аргазм пасля коітуса.
    КУНІЦА, 1) апрацаваная шкурка куні-цы, якая ў ВКЛ да 16 ст. выкарыстоўва-лася як сродак плацяжу; агульная назва грошай. 2) Адзін з пашыраных відаў аб-року (чыншу) у 15—17 ст., які плацілі кунічнікі за ўзятую ў арэнду зямлю, пчальнікі, права карыстання вадаёмамі і інш. Называлася таксама кунічная шіата, кунічныя пенязі. Плата ў велі-какняжацкі скарб за карыстанне мясц. насельніцтвам паляўнічымі ўгоддзямі на У Беларусі наз. кунічная даніна. К. спаганялася ў натуральным выглядзе («шэрсцю»), а з 16 ст. пералічвалася на грошы, звычайна адпавядала 12 гро-шам. 3) Плата нявесты-сялянкі, якая выходзіла замуж у чужую воласць. Вы-плачвалася грашамі, збожжам, палат-ном і інш. 4) Малаўжывальная назва валокі ў 16 ст. В.С.Пазднякоў.
    Кучіца лясная.
    КУНІЦА Леанід Давыдавіч (н. 7.11.1937, в. Знаменка Лагойскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне неадкладнай тэрапіі. Д-р мед. н., праф. (1979). Скончыў Мінскі мед. ін-т (I960). 3 1965 у Бел. ін-це ўдасканален-ня ўрачоў (у 1980—92 заг. кафедры). Навук. працы па пульманалогіі, гепата-логіі, кардыялогіі, лячэбным галаданні, лазератэрапіі, хуткай мед. дапамозе. Адзін з аўтараў энцыкл. даведніка «Зда-роўе без лякарстваў» (1994).
    Тв:. Скорая помошь без врача. Мн., 1998 (у сааўт.).
    КУНІЦКІ (Kunicki) Станіслаў (6.6.1861, Гбілісі — 28.1.1886), дзеяч польскага і рас. рэв. руху. Вучыўся ў Пецярбургскім ін-це шляхоў зносін. 3 1881 чл. арг-цыі «Народная воля», удзельнічаў у стварэн-ні ў Пецярбургу Польска-літ. сацыяль-на-рэв. партыі. 3 1882 чл. партыі «Пра-летарыят» 1-ы, у 1883—84 яе кіраўнік. Па ініцыятыве К. ў пач. 1884 заключа-ны дагавор пра супрацоўніцтва паміж «Народнай воляй» і «Пралетарыятам». Адзін з заснавальнікаў тэарэт. органа партыі час. «Walka klas» («Класавая ба-рацьба», выд. ў Жэневе). Арыштаваны ў ліл. 1884. Паводле прыгавору ваен. суда на працэсе 29-ці чл. паргыі «Пралета-рыят» пакараны смерцю ў Варшаўскай ЦЫТадэлі. Н.К.Мазоўка.
    КУНІЦКІ Сымон Фаміч (28.2.1902, в. Гарані Мінскага р-на — 14.10.1940), бел. крытык і літ.-знавец. Скончыў БДУ (1931). Працаваў у Ін-це мовы, л-ры і мастацтва АН Беларусі. У 1936 рэпрэсіраваны, загінуў, відаць, на Ка-лыме. Рэабілітаваны ў 1954. Друкаваўся з 1928. Аўтар рэцэнзій і артыкулаў пра творчасць З.Астапенкі, А.Александрові-ча, С.Баранавых, Т.Кляпггорнага, Я.Ку-палы, М.Лынькова, Б.Мікуліча, А.Сала-губа, Я.Скрыгана і інш. Аддаваў шмат увагі творам пра дзяцей. Яго скоўвалі каноны вульгарнага сацыялагізму, за-хапляўся творчасцю рабочых-ударнікаў. «Нацдэмаўскія ўплывы» знаходзіў у творчасці У.Хадыкі, В.Маракова і інш.
    Літ.: С к р ы г а н Я. Некалькі хвілін чу-жога жыцця. Мн., 1979. С. 94—97.
    КУНІЦЫ (Martes), род млекакормячых сям. куніцавых. 7 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўп. Амерыцы. Жывуць пера-важна ў лясах, расколінах скал, трашія-юцца ў паселішчах. У прыродзе вядомы гібрыд собаля і К. лясной — кідас. На Беларусі 2 віды: К каменная (М. foina), нар. назва беладушка, і К. лясная (М. martes), нар. назва жаўтадушка.
    Даўж. цела да 80 см, хваста да 50 см, маса да 8 кг. Тулава выцягнутае, гібкае. Футра мяккае, пушыстае, у афарбоўцы пераважаюць бурыя і карычневыя адценні. На горле і гру-дзях звычайна светлая пляма. Селяцца ў дуп-лах, гнёздах буйных птушак і вавёрак. Актыў-ныя ўначы. Кормяцца грызунамі, птушкамі, арэхамі, ягадамі, пладамі. Пераважна паліга-мы. Нараджаюць 1—8 дзіцяпят. Аб’ект про-мыслу і зверагадоўлі.
    КУНІЧНІКІ у ВКЛ у 15—17 ст. назва людзей, якія бралі ў арэнду ворную зямлю і інш. ўгоддзі за пэўную плату — куніцу. К. выступалі сяляне, мяшчане,
    КУНЯЕЎ	23
    баяры, зямяне, татары і інш. Найб. К было ў Жамойці. В.С.Пазднякоў
    КУНСТКАМЕРА (ад ням. Kunstkammer кабінет рэдкасных рэчаў, музей), збор гіст., маст., іірыродазнаўчанавук. і інш. калекцый рэдкасцей, а таксама памяш-канне для іх захоўвання. У 16—17 ст. К. стваралі пры княжацкіх і каралеўскіх дварах. Пад такой назвай у Пецярбургу на базе асабістых калекцый цара Пятра 1 засн. найстарэйшы рас. музей (1714, адкрыты ў 1719). У 1724 увайшла ў склад рас. АН і ператворана ў комплек-сны музей, з 1727 размешчана ў спец. будынку, у 1830-я г. падзелена на анат., этнаір., бат., заал. і інш. музеі.
    КУНТУШ, верхняе мужчынскае адзен-не, што апраналі на жупан. К. прый-шоў з Венгрыі ў Польшчу, у 16 ст. — на Беларусь і разам з жупаном стаў тра-дыц. адзеннем заможнай ішіяхты. Шылі доўгі, ніжэй каленяў, з разрэзанымі ру-кавамі, якія свабодна звісалі або закід-валіся на плечы. Верхняя частка заўсё-ды расшпілена, каб быў відаць жупан. У 16 ст. К. шылі з сукна, пазней з шоў-ку, зімою падшывалі лёгкім футрам. Колер К. звычайна яркі, але цямнейшы за жупан; падкладка інш. колеру; дадат-кам быў тканы каляровы пояс, у т.л. слуцкія паясы. 3 1778 К. і жупан у па-асобных ваяводствах мелі пэўны вызна-чаны колер, што надавала ім характар ваяводскага мундзіра. У 2-й пал. 19 ст. стаў урачыстым адзеннем арыстакратыі.
    М. С.Лобач.
    КУН-ЦЗЫ, старажытнакітайскі мыслі-цель, заснавальнік канфуцыянства. Гл. Канфуцый.
    КУНЦЭВІЧ Анатоль Дзям’янавіч (н. 6.8.1934, в. Свіслач Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.), расійскі фізікахімік. Акад. Pac. АН (1987, чл.-кар. 1981). Ген.-лейт. (1987). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Ваен. акадэмію хім. аховы (1958), дзе і працаваў (з 1977 праф.). Дырэктар Цэнтра экатаксімет-рыі пры Ін-це хім. фізікі Pac. АН. На-вук. працы па арган. і прыкладной хі-міі, даследаванні новых рэчываў і іх рэ-акцыйнай здольнасці ў монамалекуляр-ных слаях, на мяжы падзелу фаз у мнагафазных сістэмах. Распрацаваў тэа-рэт. асновы стварэння высокарэакцый-ных сарбентаў. Абгрунтаваў канцэпцыю «каардынацыйнага эфекту» ў рэакцыях нуклеафільнага замяшчэння.
    КУНЦЭВІЧ Іасафат (у свеце Іван; 1580, г. Уладзімір-Валынскі, Украіна — 12.11.1623), уніяцкі царкоўны дзеяч. Вывучаў багаслоўе ў семінарыі пры Ві-ленскім Троіцкім манастыры. 3 1604 манах, у 1609 пасвячоны ў святара. У 1613—17 настаяцель Быценскага, Жы-ровіцкага і Віленскага Троіцкага манас-тыроў. Разам з мітрапалітам Іосіфам Руцкім удзельнічаў у стварэнні ордэна базыльян. У 1618—23 архіепіскап полац-кі. Аўтар палемічных твораў у абарону Брэсцкай уніі 1596 на старабел. і польс-кай мовах. Энергічна распаўсюджваў уніяцтва, у т.л. прымусовымі сродкамі,
    што выклікала супраціўленне гараджан. Канцлер ВКЛ Л.Сапега ў лісце да К. абвінавачваў яго ў «гвалтоўным уціску чалавечага сумлення». Забіты ў час Ві-цебскага паўстання 1623. У хуткім часе абвешчаны блажэнным, у 1867 — свя-тым каталшкай царквы. С.В.Казуля.
    КУНЦЭВІЧ Ірэна Адольфаўна (н. 10.8.1936, в. Таўканы Валожынскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў га-ліне сельскай гаспадаркі. Д-р с.-г. н. (1989). Скончыла БСГА (1961). 3 1969 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па вывучэнні ўплыву дзеяння ўгнаенняў на розных відах глебы.
    Тв:. Влнянне длнтельного прнменення удобреннй на плодородае дерново-подзолнс-той супесчаной почвы Полесья БССР н про-дуктнвность севооборота (разам з М.П.Каз-лоўскай) // Агрохнмня. 1983. № 3; Баланс ас-ноўных элементаў жыўлення і прадукцый-насць севазвароту ва ўмовах лёгкіх глебаў Беларускага Палесся // Весці Акадэміі агр. навук Беларусі. 1993. № 3.
    АДз.Кунцэвіч.
    І.Кунцэвіч.
    С.Ю.Куняеў.
    КУНЦЭВІЧ Канстанцін Мікалаевіч (н. 8.2.1951, в. Сурнаўка Талачынскага р-на Віцебскай вобл.), бел. філосаф. Д-р фі-лас. н. (1994), праф. (1994). Скончыў Ленінградскі ун-т (1977). 3 1981 у БДУ. Даследуе праблемы лібералізму, кан-стытуцыйнае права, пытанні консульс-кай дзейнасці. Аўтар навуч. дапаможні-каў па канстытуцыйным праве.
    Тв.: Лнбералнзм: суіцность, нстокн, пер-спектнвы. Мн., 1993; Сравннтельное констн-туцнонное право. Мн., 1998.
    П. М. Бараноўскі. КУНЬЛЎНЬ, куэнь-Лунь, адна з найб. горных сістэм свету, у Кітаі. Цяг-нецца з 3 на У ад Паміра да Сіна-Ты-бецкіх гор на 2700 км, шыр. ад 150 км на 3 да 600 км на У. Найб. выш. 7723 м (г. Улугмузтаг). Адносныя перавышэнні паўн. схілаў над Тарымскай (Кашгар-скай) раўнінай і пустыняй Алашань 4500—5000 м, паўд. схілаў над Тыбец-кім нагор’ем — 1000—1500 м. Асн. хрыбты: Кашгарскі, Рускі, Алтынтаг, Аркатаг (Пржавальскага; г. Чонг-Кар-лыктаг — Шапка Манамаха, 7720 м), Баян-Хара-Ула. Да К. часта адносяць і Наныйань. Характэрны шырокія слаба-расчлянёныя водападзелы, стромкія паўн. і пакатыя паўд. схілы; шматлікія восыпы. К. належыць да палеазойскіх складкавых утварэнняў, амалоджаны альпійскім арагенезам. Складзены пе-раважна з гранітаў, метамарфічных і інш. парод. Ва Усх. К. праяўленні на-вейшага вулканізму (каля вытоку р. Ке-рыя і хр. Аркатаг). Радовішчы россып-