Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
кумельскі 19
(1983), артыкулаў пра творчасць Я.Бры-ля, І.Шамякіна, І.Навуменкі, П.Пестра-ка, М.Лобана, Б.Сачанкі, I Чыгрынава і інш. Складальнік зб. «Максім Горкі і Беларусь» (1968), «А.І.Купрын пра літа-ратуру» (1969), «Леў Талстой і Бела-русь» (1981) і інш.
Тв.: Міхась Лынькоў: Семінарыст. Мн., 1963; Эцюды аб прозе. Мн., 1964; Подвнг ху-дожннка: Лнг. путь Н.Мележа. 2 нзд. Мн., 1982; Творческлй пугь АМ.Купрнна. [Т. 1— 2], 2 нзд. Мн., 1983—87; У дарозе. Мн., 1988. КУМ, горад у цэнтр. ч. Ірана, на Пд ад Тэгерана. Вядомы з 5 ст. Каля 600 тыс. ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: харч. і харчасмакавая, тэкст., керамічная, дыванаткацтва. Арх. помні-кі: Саборная мячэць (11—12 ст.), маў-залей Фатымы (16 ст.). Месца палом-ніцтва мусульман-шыітаў.
КУМА, рака на Паўн. Каўказе ў Расіі. Даўж. 802 км, пл. басейна 33,5 тыс. км2. Вытокі на паўн. схілах Скалістага хр. У вярхоўі цячэ ў высокіх і стромкіх бера-гах, сярэдняе цячэнне ў шырокай далі-не. Пасля выхаду на Прыкаспійскую нізіну рэчышча падзяляецца на рукавы, воды якіх звычайна не дасягаюць Кас-пійскага м. Гал. прыток — Падкумак. Высокія веснавыя паводкі. Сярэдні га-давы расход вады ў сярэднім цячэнні 11,9 м3/с. Воды вызначаюцца высокай мутнасцю. Выкарыстоўваецца для ара-шэння (Церска-Кумскі і Кума-Маныц-кі каналы). Адказненскае вадасховііпча. Ha К. гарады Мінеральныя Воды, Зеле-накумск, Будзёнаўск.
КУМАВАННЕ, кумленне, стара-даўні бел. абрад устанаўлення прыяз-ных сяброўскіх адносін. Спраўлялі яго пераважна на «зялёныя святкі» (Сёмуху) ва ўсх. і цэнтр. частках Беларусі. Дзяў-чаты ішлі ў лес, звязвалі галінкі бярозак («завівалі» іх), праходзілі парамі 3 разы ўзад і ўперад пад завітымі ў вянок бя-розкамі, спяваючы песню пра ўслаўлен-не сяброўскіх адносін, пасля елі абрада-вую страву (яечню). Абрад выконвалі пасля заканчэння сяўбы. Ён сімваліза-ваў пажаданне добрага ўраджаю. Як традыц. гульня-забава трапляецца і ў наш час. М.Ф Піліпенка.
КУМАВЫЯ, атрад вышэйшых ракапа-добных, гл. ў арт. Ракападобныя.
КЎМА-МАНЫЦКАЯ ЎІІАДЗІНА, тэк танічнае жолабападобнае паніжэнне, якое аддзяляе Перадкаўказзе ад Усх-Еўрап. раўніны. Шыр. 20—30 км, у цэнтр. ч. звужана да 1—2 км. Злучае Кубана-Прыазоўскую і Прыкаспійскую нізіны. У антрапагене — марскі праліў паміж Чорным і Каспійскім морамі. Змяшчае сістэму азёр і вадасховішчаў, Кума-Маныцкі канал. Усх. ч. занята ні-зоўем р. Кума. Па К.-М.у. праходзіць умоўная мяжа паміж Еўропай і Азіяй.
КУМАМбТА, горад у Японіі, у цэнтр. частцы в-ва Кюсю. Адм. ц. прэфектуры Кумамота. 636 тыс. ж. (1992). Вузел чы-гунак і аўгадарог. Аэрапорт. Порт К. — Місумі. Прам-сць: с.-г. і эл. машынабу-даванне, авіябудаванне, харч., тэкст.,
хім., дрэваапрацоўчая. Саматужная вытв-сць тканін і фарфору. Ун-т. Арх. помнікі: феад. замак (16 ст.), будысцкія храмы (у тл. 15—16 ст.). Турыстычны цэнтр.
КУМАНЕЦКІ (Kumaniecki) Казімеж Фелікс (18.5.1905, г. Кракаў, Поль-шча — 8.6.1977), польскі філолаг, гіс-торык антычнасці. Чл. Польскай АН у Кракаве (1950), Польскай АН (1961). Скончыў Кракаўскі ун-т (1926). 3 1936 праф. Варшаўскага ун-та. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнічаў у сістэме падп. наву-чання, паліт. і ваен. падп. арг-цыях._ Даследаваў гісторыю і культуру антыч-насці, новалац. л-ру. Аўтар прац «Гісто-рыя культуры старажытных Грэцыі і Рыма» (1955), «Цыцэрон і яго сучасні-кі» (1959), «Рымская літаратура — цы-цэронаўскі перыяд» (1977). Перакладаў творы Салюстыя, Фукідыда, Вітрувія.
КУМАНІКА, маліна неская (Rubus nessensis), кветкавая расліна сям. ружавых. Пашырана ў Еўропе; на Бела-русі — усюды. Трапляецца ў лясах, па берагах рэк. Нар. назва — дуброўка.
Паўкуст выш. 50—100 см з прамастойнымі сцёбламі. Знешне падобная да ажыны, адроз-ніваецца пладамі без шызага налёту і граніс-тымі парасткамі першага года. Лісце пяці-пальцае з прылісткамі, чаргаванае. На сцёб-лах і чаранках лісця пурпурова-чорныя шы-пы. Кветкі буйныя, белыя, па 5—12 у шчытках. Плод — малінава-чорная шматкас-цянка, ядомы (спажываюць у свежым выгля-дзе, гатуюць варэнне, джэмы, мармелады, со-кі).
КУМАРОН, 2,3-6 ензафуран, гетэ-рацыклічнае кіслародазмяшчальнае вытворнае бензолу. Бясколерная вад-касць з духмяным пахам, tun 173—175 °C, шчыльн. 1077,6 кг/м3 (15 °C). He раствараецца ў вадзе, раствараецца ў этаноле, эфіры. Устойлівы да ўздзеяння шчолачаў, полімерызуецца ў прысут-насці мінер. к-т, к-т Льюіса і пераксі-даў. Уваходзіць у састаў кам.-вуг. _смалы, з якой яго вылучаюць; атрымлі-ваюць таксама К. сін-тэтычны. Выкарыс- ------_.
тоўваюць вьггворныя ।
К. для албельвання па- j 29
перы, у якасці фатагр.
праявіцеляў, антыаксідангаў каўчукоў, як сцынтыляцыйныя матэрыялы і лек.
прэпараты.
КУМАРбНА-ІНДбНАВЫЯ СМбЛЫ, і н д э н - к у м а р о н а в ы я смо-л ы, сінтэтычныя смолы; тэрмаплас-тычныя сумесі нізкамалекудярных палі-мераў і супалімераў кумарону, індэну і іх гамолагаў.
К.-і.с. з мал. м. 300—600 — вязкія свстла-жоўгыя вадкасці, з мал. м. 1000—3000 — аморфныя цвёрдыя цёмна-рудыя рэчывы. He раствараюцца ў вадзе, этаноле, раствараюцца ў араматычных і хларыраваных вуглевадаро-дах. алеях. Устойлівыя ў шчолачах і разбаўле-ных к-тах; тэрмаўстойлівыя смолы з высокімі дыэл. ўласцівасцямі і малсй цеплаправоднас-цю. Атрымліваюць полімерызацыяй у пры-сугнасці каталізатара (серная к-та, хларыд алюмінію і інш.) ненасычаных фраюіый пра-дуктаў каксавання вугалю (сырога бензолу) ці піролізу нафты (сальвент-нафты). Выкарыс-тоўваюць у вытв-сці плітачных матэрыялаў (напр., для пакрыцця падлог), друкарскіх фарбаў, чарніла, воданепранікальнаі: панеры, як пластыфікатар у гумавай прам-сці.
КУМАРЫ, К о м а р ы н, мыс у Індыі, паўд. край п-ва Індастан (8°04' паўн. ш., 77°35’ усх. д.).
КУМАРЫН, лактон о-оксіка-рычнай кіслаты, бясколерныя крышталі з пахам толькі што скошанага сена. Знаходзіцца ў выглядзе глюказідаў у многіх раслінах: баркуне, зуброўцы і інш. Растваральны ў спірце і эфіры, дрэнна — у вадзе. У прам-сці К. ат-рымліваюць з саліцылавага альдэгіду і воцатнага ангідрыду. Выкарыстоўваецца як духмянае рэчыва ў вытв-сці тытунё-вых вырабаў і парфумернай прам-сці.
КУМАСІ (Kumasi), горад у цэнтр. ч. Ганы. Адм. ц. вобл. Ашанці. Засн. ў канцы 17 ст. як сталіца дзяржавы Ашан-ці. Каля 400 тыс. ж. (1995). Вузел чыгу-нак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: лесапільная, дрэваапр., буд. матэрыя-лаў, абутковая. Апрацоўка какавы. Ра-мёствы. Ун-т. Гісторыка-этнаір. муэей Ашанці.
КУМАЧОЎ Уладзімір Іванавіч (н. 9.9.1941, г Горкі Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Д-р тэхн. н., праф. (1994). Скончыў БСГА (1965). У 1967—71 і з 1975 у БСГА. На-вук. працы па аўтам. кіраванні глебавай вільгаццю, тэорыі грунтавой вады, каві-тацыі. Распрацаваў тэорыю і сістэмы аўтам. кантролю і кіравання глебавай вільгаццю, тэорыю кавітацыйнай эрозіі матэрыялаў і спосаб стварэння кавіта-цыі.
Тв:. Устойчнвосгь нелмнейной гндромелн-оратнвной слстемы регулмрованмя водного режнма почвы // Водное хозяйство н гцдро-техннческое стронтельство. Мн., 1987. Вып. 16.
КУМЕЛЬСКІ Уладзімір Уладзіміравіч (1884, г. Томск, Расія — 19.4.1939), рускі акцёр і рэжысёр; заснавальнік рус. т-ра на Беларусі. Засл. арт. Белару-сі (1933). Засл. дз. маст. Беларусі (1938).
20 КУМЖА
Сцэн. дзейнасць пачаў у 1904 акцёрам у правінцыі, з 1910 антрэпрэнёр, у 1916— 19 працаваў у т-рах Масквы, Яраслаўля. У 1923—27 трупа пад яго кіраўніцтвам гастраліравала на Украіне і Беларусі. У 1928 арганізаваў рус. т-р у Бабруйску (Дэпо-тэатр). Заснавальнік, кіраўнік (1932—36) і акцёр Дзяржаўнага рус-кага драм. т-ра Беларусі. Артыст шырокага творчага дыяпазону, перака-наўчай маст. праўды, моцнага тэмпера-менту, майстар пераўвасаблення. Сярод лепшых роляў: Булычоў («Ягор Булы-чоў і іншыя» М.Горкага), Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Крачынскі («Вя-селле Крачынскага» А.Сухаво-Кабылі-на), Тарцюф («Тарцюф» Мальера), Гай («Мой сябар» М.Пагодзіна), Вяршынін («Браняпоезд 14-69» У.Іванава), Скута-рэўскі («Скутарэўскі» Л.Лявонава), Мамлак («Прафесар Мамлак» Ф.Воль-
У.Кумельскі (у цэн-тры) у ролі Кра-чынскага.
фа). Яго пастаноўкам уласцівы тонкі маст. густ, дакладнае пачуццё стылю аўтара. Найб. значныя: «Мой сябар» і «Ягор Булычоў і іншыя», «Скугарэўскі», «Тарцюф», «Прафесар Мамлак», «Дзя-дзька Ваня» А.Чэхава, «Шалёныя гро-шы» А.Астроўскага. І.Я.Ліскеўскі.
КУМЖА, ласось-таймень (Salmo trutta), рыба сям. ласасёвых. Не-калькі падвідаў, у т.л. аральскі, каспій-скі, чарнаморскі ласосі. Тыповая К. — прахадная форма, пашырана ў прыбя-рэжных раёнах мораў Еўропы. Ёсць прэснаводная жылая форма — азёрная і рачная фарэль, або стронга. На Бела-
Кучжа 1 — прахадная, 2 •— самец у нераста-вым стане.
русі К. трапляецца рэдка (бас. р. Буг, Зах. Дзвіна, Нёман).
Даўж. да 1 м, маса да 13 кг (каспійскі ла-сось да 51 кг). На целе і спінным плаўніку дробныя чорныя плямкі, у час нерасту ў сам-цоў ружаватыя акруглыя плямы. Корміода рыбай, буйнымі ракападобнымі. Нерастуе ўвосень у рэках, моладзь жыве ў прэснай ва-дзе 1—7 гадоў, потым мігрыруе ў мора. Аб’ект промыслу і развядзення.
КУМІР, 1) статуя язычніцкага бога, ідал. 2) Аб’екг асаблівага захаплення, пакланення.
КУМбЛ, тое, што ізапрапілбензол.
КУМІІЯК, у беларусаў мясны выраб са сцягна свіной тушы. Яго соляць сухой соллю або ў расоле, часам вэндзяць і вешаюць у халодным месцы. Мяса з К. ядуць сырым, вараць у баршчы, на Вя-лікдзень запякаюць у хлебным цесце.
КУМРАНСКІЯ ЗНАХбДКІ, старажыт-ныя рукапісы, якія ў 1947 знойдзены ў
пячорах Вадзі-Кумран на паўн.-зах. ўзбярэжжы Мёртвага мора. Гл. ў арт. Мёртвага мора рукапісы.
КЎМСКАЕ ВАДАСХбвіШЧА На р Кума (бас. р. Коўда), на Пн Карэліі (Рас. Федэрацыя). Утворана плацінай Кумскай ГЭС у 1962—66 у выніку за-таплення даліны р. Кума і падпору азёр Тапвозера, Пявозера, Кундвозера. Пл. 1910 кхг, аб’ём 13,3 км , даўж. 75 км, сярэдняя глыб. 7 м. Шматгадовае рэгу-ляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 4,5 м. Выкарыстоўваецца для водазабеспя-чэння і лесасплаву; рыбалоўства.
КУМУЛЯТЫЎНЫ ЭФЕКТ, к у м у -ляцыя (ад лац. cumulatio збіранне), канцэнтрацыя дзеяння выбуху ў адным пэўным напрамку. Дасягаецца стварэн-нем у зарадах выбуховых рэчываў ка-нічнай, сферычнай або інш. кумулятыў-най выемкі, накіраванай у бок аб’екга паражэння.