• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Ідэі К.-г.ш. паўплывалі на літ.-маст кры-тыку і публіцыстыку Беларусі канца 19 — пач. 20 ст. (літ.-крьггычныя матэрыялы на старонках газет «Мннскнй лнсток», «Северо-Западный край», «Голос провннцнн», *Мнн-скнй курьер» і інш ), на канцэпцыю гісторыі нац. л-ры ў газ. «Наша ніва», «Гоман» і інш., часткова на фалькларыстыку (АЯ.Багдановіч, У.М.Дабравольскі, М.В.Доўнар-Запольскі). Паслядоўнікам К.-г.ш. ў сав. час быў Замо-цін, які ў бел. перыяд навукова-выкладчьш-кай дзейнасці імкнуўся сумясціць яе трады-цыі з сацыялагічным метадам.
    Літ:. Т э н Л. Фнлософня нскусства: Пер. с фр. М., 1933; Веселовскнй АН. 0 методе м задачах нсторян лнгературы как на-укн // Собр. соч. СПб., 1913. Т. 1; 3 а м о -цін І.І. Мастацкая літаратура ў школьным выкладанні. Вып. 1—2. Мн., 1927—28; Яго ж. Творы: Літ.-крытыч. арт. Мн., 1991; Г рншуннн АЛ. Культурно-нстормческая школа // Академнческне школы в русском лнтературоведеннн. М., 1975. У.М.Конан.
    14	КУЛЬТУРНА
    КУЛЬТУРНА-ГІСТАРЬІЧНАЯ ШКб-ЛАўэтнаграфіі, кірунак у зах.-еў-рап. навуцы 1-й пал. 20 ст., у аснове якога ляжыць т.зв. «тэорыя культурных кругоў». Узнікла ў Германіі (Ф.Ратцэль, Б.Анкерман, Ф.Грэбнер) і Аўстрыі (Венская каталіцкая школа, якая пра-пагандавала тэорыю першабытнага бос-кага прызначэння і кулыу адзінага бо-га, абвяргала заканамернасці гіст. раз-віцця культуры; В.Коперс, В.Шміт і інш.). Была скіравана супраць эвалюц. кірунку (гл. Эвалюцыйная школа ў эт-награфіі). Яе метадалагічныя прынцы-пы выкладзены Грэбнерам у кн. «Метад этналогіі» (1911). Паводле яго, кожная з’ява культуры ўзнікае аднойчы і ў ад-ным месцы, наяўнасць яе ў розных на-родаў тлумачыцца распаўсюджваннем з першапачатковага цэнтра шляхам кру-гавога перамяшчэння, пашырэння і накладкі кругоў. Такім чынам, гісторыя культуры зводзілася да ўтварэння культ. кругоў, якія не мелі нац. асаблівасцей. К.-г.ш. падвяргалася рэзкай крытыцы прадстаўнікамі інш. кірункаў у этнагра-фіі, асабліва функцыяналізму. Тэорыю кулы. кругоў у адносінах да археал. ма-тэрыялаў развіваў аўстр. археолаг О.Менгін. Сав. этнолагі (М.Левін, С.Токараў і інш.) пад К -г.ш. разумелі дыялектычны падыход да вывучэння народаў усіх кантынентаў, іх нац. скла-ду і культуры розных перыядаў ад пер-шабытна-абшчыннага ладу да сучасных этнічных працэсаў у гіст. ракурсе.
    В.К.Бандарчык.
    КУЛЬТЎРНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ, тэрмін для абазначэння пераўтварэнняў у галі-не культуры як састаўной часткі праг рамы пабудовы сацыялізму ў СССР і інш. сацыяліст. краінах. Лічыцца, што першым тэрмін ужыў УА.Ленін. Мела на мэце карэнны пераварот у духоўным развіцці насельніцтва краіны, прадугле-джвала перавыхаванне дарэвалюцыйнай і выхаванне новай інтэлігенцыі ў духу сацыяліст. ідэй, стварэнне сацыяліст. сістэмы адукацыі, далучэнне мас да культ. дасягненняў і іх камуніст. выха-ванне. Асн. рысамі сацыяліст. культуры абвяшчаліся марксісцка-ленінскі света погляд, камуніст. ідэйнасць, сацыяліст. калектывізм і гуманізм, дасягненні сусв. культуры. У СССР, які атрымаў у спадчыну ад Рас. імперыі нізкі адукац. ўзровень насельніцтва, К.р. супала па часе з захадамі дзяржавы па ліквідацыі непісьменнасці, стварэнні сеткі навуч. устаноў і павышэнні агульнакульт. ўзроўню грамадзян. Дасягненні ў гэтым падаваліся як поспехі К.р. (па БССР гл. адпаведныя лічбы ў арт. Беларусы, Бела-русь, Беларуская Савецкая Сацыялістыч-ная Рэспубліка). Панаванне адзіных ідэ-алогіі і светапогляду азначала не толькі кіраўніцтва, а і поўны кантроль з боку КПСС над духоўным жыццём грамад ства, у тым ліку і сродкамі прымусу. У час К.р. моцна пацярпелі галіны куль-туры, звязаныя з рэлігіяй, былі выму-шаны эмігрыраваць або загінулі ў выні-
    ку рэпрэсій палітычных многія дзеячы культуры, у т.л. ў БССР. Гл. таксама «Культурная рэеалюцыя» ў Кітаі.
    Літ.: Арнольдов АН. Соцмалнзм a культурная революцня. М., 1970; Кача-н о в с к н й В.В. Нсторня культуры Россна Мн., 1997; Лыч Л.М., Навіцкі У.І. Гіс-торыя культуры Беларусі. 2 выд. Мн., 1997.
    «КУЛЬТЎРНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ» ў К і т а і, «Вялікая пралетар-ская культурная рэвалю-ц ы я», палітычная кампанія 1966—76, якая праводзілася пад кіраўніцтвам старшыні ЦК Камуністычнай партыі Кітая (КПК) Мао Цзэдуна для ўмаца-вання сваёй асабістай улады ў партыі і краіне. У 1964—65 Мао абвінаваціў парт. кіраўніціва ў карупцыі і бурж. пе-рараджэнні і заклікаў да «рэвалюцыяні-зацыі» кіт. грамадства. У пач. 1966 ім створана «Група па справах культурнай рэвалюцыі» на чале з Чэнь Бада і Цзянь Цын (жонкай Мао Цзэдуна). Пад шыльдай рэформы сістэмы адука-цыі былі зачьшены школы і ВНУ. 3 мо-ладзі былі створаны групы хунвэйбінаў («чырвоных ахоўнікаў») і цзыафаней («бунтаўшчыкоў»), якія з вясны 1966 пад заклікам «скінуць аўтарытэты» раз-гарнулі кампанію тэрору і пагроз суп-раць інтэлігенцыі і парг. кіраўніцтва. 11-ы пленум ЦК КЛК (жн. 1966) аб-вясціў К.р. «новым, яшчэ больш шыро-кім этапам развіцця сацыялістычнай рэвалюцыі». Парт. і дзярж. органы былі падменены рэўкомамі. Рэпрэсіям пад-вергліся мільёны кігайцаў, у т.л. боль-шасць парт. і дзярж. дзеячаў (Дэн Сяа-пін, Лю ІІІаоцы, Пэн Дэхуай і інш.). Ад-носіны паміж Кітаем і СССР у час К.р. пагоршыліся (гл. Савецка-кітайскі кан-флікт 1968—69). 9-ы з’езд КПК (крас. 1969) зацвердзіў вынікі К.р. і абвясціў «ідэі Мао Цзэдуна» асновай дзейнасці партыі. У 1977 11-ы з’езд КПК абвясціў К.р. завершанай, але фактычна яна скончылася са смерцю Мао Цзэдуна ў вер. 1976. У 1981 12-ы з’езд КПК пры-знаў правядзенне К.р. памылкай.
    КУЛЬТУРНЫ ПЛАСТ, прынятая ў ар-хеалогіі і геалогіі назва пласта зямлі, які ўтварыўся ў выніку жыцця і дзейнасці чалавека. Mae сваю кансістэнцыю (гу-мус, вугалле, попел, вапну, трэскі, буд. друз і інш.), структуру (шчыльную або рыхлую), спецыфічны колер, часам і спецыфічны пах (двухвокісу вугляроду). У К.п. звычайна захоўваюцца рэнгткі стараж. жытлаў, гасп. пабудоў, помнікаў манум. дойлідства (храмы, палацы), прадметы матэрыяльнай культуры (прылады працы, зброя, упрыгожанні і інш.), кухонныя адходы (косці дзікіх і свойскіх жывёл, рыб, абпаленае збож-жа, костачкі пладоў і інш.). На фармі-раванне К.п. ўплываюць інтэнсіўнасць жыцця і род дзейнасці людзей, ступені канцэнтрацыі жыхароў на адпаведнай плошчы ў пэўны перыяд, працягласць пражывання, а таксама знешнія абста-віны (стыхійныя бедствы, варожыя на-валы і інш.). Датаванне К.п. робяць па знаходках, датаваных на раней даследа-ваных помніках, па манетах, рэштках мураваных збудаванняў (гл. Археалагіч-
    нае датаванне). Глеба, на якой залягае К.п. і якая ўжо не мае слядоў жыцця-дзейнасці чалавека, называецца маце-рыком. К.п. адносіцца да помнікаў і ахоўваеіша дзяржавай, распрацоўка яго павінна весціся ў адпаведнасці з зака-надаўствам аб ахове, помнікаў і існую-чай навук. методыкай раскопак. Раска-паны К.л. знікае назаўсёды і ў адроз-ненне ад помнікаў архітэкгуры не пад-даецца аднаўленню. Л.В.Калядзінскі. КУЛЬТЎРНЫХ ЦЬІКЛАЎ ТЭбРЫЯ, вучэнне аб змене форм культуры ў гісторыка-сац. і духоўным працэсе раз-віцця. У 1920—30-я г. ням. культуролаг Л.Фрабеніус увёў паняцце «культурнае кола», згодна з якім форма культуры характэрна для пэўнай жыццёвай прас-торы, ёй вызначаецца кожная культура, якая з’яўляецца самастойнай сутнасцю і праходзіць тыя ж ступені развіцця, што і арганізм (расліна, жывёла, чалавек). У пашыраным сэнсе К.ц.т. вынікае з мак-рагістарычных даследаванняў найбуй-нейшых культ. феноменаў, якія існавалі або існуюць у выглядзе асобных цэлас-насцей. Паводле М.Данілеўскага, гэта культ.-гіст. тыпы, О.Шпенглера — раз-вггыя культуры, А.Тойнбі — цывіліза-цыі, П.Сарокіна — метакультуры. Яны не звязаны паміж сабой, а ход гісторыі заключаецца ў змене культ.-гіст. тыпаў. Напр., Данілеўскі вылучаў 13 такіх ты-паў, Шпенглер — 8 тынаў культур, якія дасягнулі паўнаты свайго развіцця, Тойнбі — 23 развітыя, 4 неразвітыя і 5 мёртванароджаных цывілізацый. У кан-цэпцыі Сарокіна гал. ўвага аддаецца ўгварэнню інтэгральнай культуры, ства-рэнню «культурных суперсістэм», якія змяняюць адна адну. Шпенглер лічыў, uno крызіс ёсць прыкмета завярпіэння цьйоіа, згасанне культуры. Аднак рэаль-нае развіццё гісторыка-культ. працэсу дазваляе сцвярджаць, што крызіс ёсць прадвесце новай культ. парадыгмы. Напр., у нетрах антычнасці нараджала-ся новая еўрап. культура сярэдневя-коўя. Такім чынам пачынаецца развіццё новага цыкла культуры, а паўгараль-насць, сінхроннасць, цыклічны харак-тар гісторыі культ. працэсаў з’яўляюцца сведчаннем існавання агульнагіст. зако-наў. В.А. Салееў. КУЛЬТУРТЭХНІЧНЫЯ РАБбтЫ, ра-боты па наданні ворывапрыдатнага сга-ну паверхні с.-г. угоддзяў. Уключаюць расчыстку зямель ад дрэвава-хмызняко-вай раслінкасці, выдаленне пнёў, ачыс-тку тарфянікаў ад пахаванай драўніны, знішчэнне купін, выдаленне імховага пачасся, камянёў з паверхні і ворнага гарызонту, планіроўку паверхні, пер-шасную апрацоўку глебы. Выконваюц-ца на асушальных тарфяна-балотных, забалочаных і залішне ўвільготненых мінер. глебах, а таксама на цалінных, абложных, зарослых хмызняком, засме-чаных камянямі, драбнаконтурных зем-лях.
    Пры расчыстцы зямель звальва-юць дрэвы бульдозерамі або дрэваваламі; зра-заюць дрэвава-хмызняковую расліннасць кус-тарэзамі ці бульдозерамі; карчуюць дрэвы, пні і хмызняк карчаеальнікамі, экскаватарамі,
    КУЛЬТЫВАЦЫЯ 15
    трактарамі з тросамі і інш. карчавальнымі ма-шынамі, зграбаюць дрэвава-хмызняковую Macy спец. граблямі, падборшчыкамі, валка-вальнікамі, пагрузчыкамі ў валы і кучы і зні-шчаюць іх; фрэзеруюць дрэвава-хмызняко-вую расліннасць (дыяметрам да 12 см) машынамі глыбокага фрэзеравання з наступ-ным заворваннем рэшткаў драўніны; заворва-юць хмызняк балотнымі плугамі; апрацоўва-юць расліннасць арбарыцыдамі і выдаляюць драўніну пасля дастатковага згнівання. А ч ы с т к у тарфянікаў ад пахаванай драўніны робяць узорваннем на глыбіню да 50 см балотнымі плугамі або карчавальнікамі з наступным збіраннем і знішчэннем выдале-най драўніны; знішчэнне к у п і н — фрэзераваннем, прыкочваннем гладкімі або нажавымі каткамі, зразаннем; выдален-не імховага п а ч а с с я — заворван-нем або мех. разрыхленнем і зграбаннем у валы і кучы, а таксама абпальваннем; в ы -даленне камянёў — каменяўборач-нымі машынамі або карчавальнікамі-пагруз-чыкамі; планіроўку паверхні — планіроўшчы-камі, грэйдэрамі, бульдозерамі і інш.; пер -шасную апрацоўку глебы (для разбурэння драўніны і стварэння ворнага га-рызонту) — узворваннем, дыскаваннем, фрэ-зераваннем. Пасля К.р. вядуць работы па акультурванні глебы (вапнаванне, унясенне ўгнаенняў, паглыбленне ворнага слоя і г.д.).