Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
КУЛІСНЫ МЕХАНІЗМ, шарнірны ме-ханізм, у склад якога ўваходзіць куліса. Найб. пашыраны сінусны і тангенсны К.м., у якіх перамяшчэнне кулісы пра-ларііыянальнае сінусу ці тангенсу вугла павароту крывашыпа (гл. Крывашыпны механізм). Выкарыстоўваюцца для пе-раўгварэння руху ў рэверсіўных меха-нізмах, механізмах параразмеркавання паравых машын, а таксама ў якасці сі-нусных і тангенсных механізмаў у пры-водах станкоў, прыладах і інш.
КУЛІСЫ (ад франц. coulisse выемка) у сельскай гаспадарцы, пало-сы з двух ці некалькіх радкоў высока-сцябловых раслін (кукурузы, сланечні-ка, copra і інш.), што высяваюць у ку-лісным папары ці ў пасевах розных культур для назапашвання снегу або аховы пасеваў -ад сухавею. Размяшча-юць К. перпендыкулярна напрамку па-нуючых вятроў, бо яны зніжаюць ско-расць ветру і павышаюць адносную вільготнасць прыземнага слоя паветра. К. бываюць адна-, двух-, трохрадковыя ці палосныя (да 16 і болей метраў), кратныя шыр. машын, што іх апрацоў-ваюць. У.П.Пярэднеў.
КУЛІШ Панцеляймон Аляксандравіч (7.8.1819, г.п. Варонеж Сумскай вобл., Украіна — 14.2.1897), украінскі пісь-меннік, гісторык, этнограф- Вучыўся ў Кіеўскім ун-це (1839—40). У 1846—47 чл. Кірыла-Мяфодзіеўскага таварыства.
8 куліш
Пісаў на ўкр. і рус. мовах. Вывучаў гіс-торыю Украіны, этнаграфію, нар. твор-часць: зб-кі «Украінскія народныя па-данні» (1847), «Запіскі пра Паўднёвую Русь» (т. 1—2, 1856—57), гіст. працы «Гісторыя ўз’яднання Русі» (т. 1—3, 1874—77), «Адлучэнне Маларосіі ад Польшчы» (т. 1—3, 1888—89) і інш. Асэнсаванне гіст. падзей на Украіне ў паэме «Украіна» (1843), аповесці «Мі-хайла Чарнышэнка, або Маларосія во-семдзесят гадоў назад» (ч. 1—3, 1843), гіст. рамане «Чорная Рада, хроніка 1663 г.» (1845—57). У маст. творах паказаў барацьбу казацтва за незалежнасць з пэўнай ідэалізацыяй гетманскіх вярхоў, даў рэаліст. карціны побыту. Аўгар зб-каў вершаў «Світанне» (1862), «Ху-тарская паэзія» (1882), «Звон» (1893). Заснаваў у Пецярбургу друкарню, дзе выдаў творы М.Гогаля, Т.ІІІаўчэнкі, І.Катлярэўскага, М.Ваўчок і інш. Удзельнічаў у рэформе нац. правапісу, склаў укр. буквар «Граматка» (1857). Перакладаў на ўкр. мову Біблію, творы У.Шэкспіра, Дж.Байрана, І.В.Гётэ, Ф.Шьшера, А.Пушкіна, А.Міцкевіча і інш.
Тв.: Творн. Т. 1—2. Кмів, 1989; Рус. пер. — Соч. н пнсьма. Т. 1—5. Кнев, 1908— 10. В.А. Чабаненка.
КУЛІШ Сава Якаўлевіч (н. 17.10.1936, Масква), расійскі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1984). Скончыў Усеса-юзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1959) і Тэатр. вучылішча імя Шчукіна (1968). 3 1959 на кінастудыі «Масфільм». Аўтар сцэнарыя і рэжысёр (з Х.Стойчавым) дакумент. фільма «Апошнія лісты» (1966). Паставіў фільмы: «Мёртвы се-зон» (1968), «Камітэт 19-ці» (1972), «Уз-лёт» (1979), «Першыя старты» (1980; да-кумент), «Казкі... казкі... казкі... старо-га Арбата» (па п’есе ААрбузава, 1982), «Трагедыя ў стылі рок» (1989), «Жалез-ная заслона» (1994) і інш. Прэміі Між-нар. кінафестываляў у Кракаве і Лей-пцыгу (1967), Маскве (1979), Усесаюз-нага кінафестывалю (1970).
КУЛбн, 1) адзінка зараду электрычнага (колькасці элекгрычнасці) у Міжнар. сістэме адзінак (СІ). Названа ў гонар ШААулона. Абазначаецца Кл. 1 Кл роўны эл. зараду, які працякае праз па-пярочнае сячэнне правадніка за 1 с пры сіле пастаяннага току 1 A, 1 Кл = 1 А- с. 2) Адзінка патоку электрычнага зрушэн-ня (патоку эл. індукцыі) праз адвольную замкнёную паверхню, у сярэдзіне якой знаходзіцца свабодны зарад 1 Кл.
КУЛбн (франц. coulant), жаночае ўпрыгожанне з каштоўных камянёў, ме-талаў або інш. матэрыялу, якое носіцца на ланцужку на шыі.
КУЛОН (Coulomb) Шарль Апостэн (14.6.1736, г. Ангулем, Францыя — 23.8.1806), французскі інжынер і фізік, адзін з заснавальнікаў элекграстатыкі і магнітастатыкі. Чл. Парыжскай АН (1803). Скончыў школу ваен. інжынераў
(1761). Навук. працы па электрычнасці, магнетызме і дастасавальнай механіцы. Сфармуляваў законы сухога трэння (1781). Даследаваў дэфармацыю кру-чэння ніцей, устанавіў законы пругкага кручэння. Вынайшаў (1784) круцільныя вагі, з дапамогай якіх устанавіў у 1785 асн. законы электрастатыкі (Кулона за-кон'), пашырыў яго на ўзаемадзеянне за-сяроджаных магнітных полюсаў і скан-струяваў магнітометр (1785—88). Яго імем названа адзінка эл. зараду кулон.
Літ.: Голн н Г.М., Фнлоновнч С.Р. Класснкн фнзнческой наукн (с древнейшмх времен до начала XX в.). М., 1989. С. 242— 252. А.І.Болсун. КУЛбНА ЗАКбН, адзін з асн. законаў электрастатыкі, які вызначае сілу ўзае-мадзеяння паміж двума кропкавымі за-радамі (гл. Зарад электрычны). Устаноў-лены ў 1785 ША.Кулонам і незалежна Г.Кавендышам (яго працы апублікаваны ў 1879) і з’яўляецца эксперым. абі'рун-таваннем класічнай электрадынамікі.
Паводле К.з. 2 кропкавыя задачы q, і q2 узаемадзейнічаюць у вакууме з сілай F , мо-дуль якой прама прапарцыянальны здабытку гэтых зарадаў і адваротна прапарцыянальны квадрату адлегласці г паміж імі: F = kq^/r, дзе k = 1/4ле0, е0 — электрычная пастаянная. Сіла накіравана ўздоўж прамой, што злучае
Кулоны: 1 — сярэдні, 2 — вялікі.
зарады, і адпавядае прыцягненню рознаімен-ных зарадаў і адштурхоўванню аднайменных. Калі ўзаемадзейныя зарады знаходзяцца ў ад-народным дыэлектрыку з дыэлекгрычнай пранікальнасцю s, сіла іх узаемадзеяння змяншаеода ў s разоў. Абагульненне К.з. прыводзіць да Гаўса тэарэмы.
КУЛОНАМЕТРЫЯ, электрахімічны метад аналізу і фіз.-хім. даследаванняў, заснаваны на вымярэнні колькасці элекгрычнасці (эл. зараду), якая прай-шла праз электралізёр пры электрахім. рэакцыі рэчыва.
Адрозніваюць прамую К. — непасрэд-на вызначаюць электрахімічна актыўныя рэ-чывы, ікулонаметрычнае ц і т р a -в а н н е — у даследуемы раствор дадаюць электрахімічна актыўны рэагент, прадукт электрахім. пераўтварэння якога хімічна ўзае-мадзейнічае з рэчывам, што вызначаюць. Вы-карыстоўваюць для вызначэння таўшчыні ме-тал. пакрыццяў і аксідных плёнак, для аналі-зу многіх неарган. (напр., металы) і арган. рэчываў (напр., араматычныя аміны, фено-лы), даследаванняў кінетыкі і механізму хім. рэакцый і інш. Гл. таксама Фарадэя законы.
КУЛбНЫ, краншнэпы (Nume-nius), род птушак сям. бакасавых атр. сеўцападобных. Вядомы з верхняга эацэну Еўропы і Паўн. Амерыкі. 8 Biflay. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Аме-рыцы. Жывуць у лясах, стэпах, на лу-гах, балотах. На Беларусі 2 віды: К. вя-лікі (N. arquata), нар. назвы — кулён вял., бакас вял., і К. сярэдні (N. phaeopus); абодва занесены ў Чырв. кні-гу Беларусі. У Чырв. кнізе МСАП К. эскімоскі (N. borealis).
Даўж. да 70 см, маса да 1 кг. Алярэнне шэ-рае. Дзюба доўгая (да 18 см), тонкая, затну-тая ўніз. Ногі доўтія, пальцы пры аснове злу-чаныя невял. перапонкай, задні палец добра развіты. Крылы доўгія. Кормяцца беспазва-ночнымі, часам ягадамі і насеннем. К. вял. плаваюць. Манагамы. Гнёзды на зямлі. Ня-суць 4 яйцы. Аб’екты палявання.
КУЛЬМІНАЦЫЯ 9
КУЛУАРЫ (ад франц. couloir калідор), памяшканне па-за межамі асн. залаў (бакавая зала, калідор) у парламенце, тэатры ці інш. Служыць для адпачынку, неафіцыйных сустрэч, абмену думкамі і інш. У пераносным сэнсе — аб неафіцыйных размовах у дасведча-ных палітычных, грамадскіх колах, напр., вядома з К., у К.
КУЛУНДА, гл. ў арт. Кулундзінская раў-ніна.
КУЛУНДЗІНСКАЕ ВбЗЕРА, горка-са-лёнае возера ў Кулундзінскім стэпе, у Алтайскім краі Рас. Федэрацыі. Пл. 728 км2. Глыб. да 4 м. На Пн і 3 берагі аб-рывістыя, на У і Пд — спадзістыя. Шмат астравоў. Жыўленне снегавое; зі-мой не замярзае. Злучана пратокай з воз. Кучукскае (разам пл. 800 км2). Упадае р. Кулунда. Здабыча мірабіліту.
КУЛУНДЗІНСКАЯ РАЎНІНА К у -лундзінскі стэп, Кулунда, раўніна на Пд Зах. Сібіры ў Алтайскім краі Расіі і Паўладарскай вобл. Казах-стана. Размешчана ў міжрэччы Обі і Ір-тыша. На ПдУ прылягае да перадгор’яў Алтая, на Пн мяжуе з Барабінскім стэ-пам. Пл. каля 100 тыс. км2. Выш. ад 100 — да 250 м. Паверхня хвалістая з характэрным чаргаваннем грыў (выш. да 60 м) і паніжэнняў, занятых рэкамі (Кучук, Кулунда, Бурла і інш.) і бяс-сцёкавымі азёрамі. У азёрах запасы со-ды (Петухоўскія, Танатарскія азёры), мірабаліту (Кулундзінскае, Кучукскае) і кухоннай солі (Вял. і М. Яравое). Клі-мат кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. ад -17 °C да -19 °C, ліп. 19— 22 °C. Гадавая колькасць ападкаў 250— 350 мм. На Пн і У злакавыя стэпы на паўд. чарназёмах, на Пд і 3 палынова-злакавыя на каштанавых глебах. На схі-лах грыў — «стужачныя» хваёвыя бары і бярозава-асінавыя колкі. Малочная жывёлагадоўля, збожжавая гаспадарка.
КУЛЬ-АБА, курган скіфскага правады-ра 4 ст. да н.э. каля г. Керч (Украіна).
Электравая пасудзіна 3 кургана Куль-Аба 4 ст. да н.э.
Пад каменным насыпам кургана выяў-лены каменны склеп, пабудаваны на грэч. ўзор, абрад пахавання — скіфскі. Нябожчык пахаваны ў драўляным сар-кафагу ў адзенні і галаўным уборы, аз-добленых залатымі бляшкамі, на шыі — залатая грыўня з выявай кон-ных скіфаў, на руках — залатыя бран-залеты. У друтім саркафагу, аздобленым разной слановай косцю, багатае паха-ванне жанчыны (верагодна, жонкі ці наложніцы). Залатыя ўпрыгожанні яе рытуальнага ўбору, электравая пасудзі-на з выявай скіфаў пасля бою і бронза-вае люстэрка з ручкай — выдатныя творы грэч. ювеліраў. Выяўлена таксама пахаванне мужчыны (слуга ці раб); знойдзены амфары для віна, бронзавыя катлы для варкі мяса, сярэбраны посуд. К.-А. належыць да т.зв. царскіх скіф-скіфскіх курганоў (Ніжняе Прыдняп-роўе, 4—3 ст. да н.э.).
КУЛЬБАК Майсей Саламонавіч (20 або 25.3.1896, г. Смаргонь Гродзенскай вобл. — 29.10.1937), яўрэйскі пісьмен-нік. Настаўнічаў у Смаргоні, Мінску, Вільні. У 1920—27 жыў у Вільні, Берлі-не. 3 1928 у Мінску, працаваў у рэдак-цыях рэсп. газет, АН Беларусі. У 1937 рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабіліта-ваны ў 1956. Друкаваўся з 1916. Пісаў на яўр. мове. Аўтар кніг паэзіі «Вершы» (1920), «Новыя вершы» (1922), «Паэмы і вершы» (1929), цыкла «Беларусь» (1921), сатыр. антыфаш. паэмы «Дзісен-скі Чайльд-Гаролвд» (1933), раманаў аб-страктна-філас. «Месія сына Эфроіма» і «Панядзелак» (абодва 1924), «Зельман-цы» (кн. 1—2, 1931—35), п’ес «Разбой-нік Бойтрэ», «Веньямін Магідаў» (абе-дзве паст. 1937) і інш. Перакладаў на яўр. мову творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Гогаля. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Э.Агняцвет, З.Бядуля, В.Вольскі, Х.Жычка, І.Калеснік, Г.Кляўко, У.Паўлаў, Я.Семяжон.