• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Інтэнсіўная нармалізацыя сучаснай бел. літ. мовы пачалася са з’яўленнем газ. «Наша ніва» (1906—15), вакол якой групаваліся Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, М.Гарэцкі і інш. Важнай вяхой стабілізацыі бел. марфа-логіі было выданне першай «Беларускай гра-матыкі для школ» Б.Тарашкевіча (1918). Значная уніфікацыя норм бел. мовы адбыла-
    ся ў 1930—50-я г. У рабоце па павышэнні К.м. актыўна ўдзельнічаюць пісьменнікі.
    У наш час пад уплывам паглыбленага засваення культ.-моўнай спадчыны (публікацыя эпісталярных твораў, гра-мадскае ўшанаванне дзеячаў культуры мінулага і інш.) у мове маст. л-ры і публіцыстыкі назіраецца значнае ажыў-ленне старабел. лексікі, нар.-дыялект-ных моўных элементаў і інш. Бліжэй-шай задачай К м. як галіны мовазнаў-ства з’яўляецца асэнсаванне гэтай з’явы з пункту погляду моўнай стылістыкі. На Беларусі пытаннямі К.м займаецца сектар сучаснай бел. мовы і культуры мовы Ін-та мовазнаўства Нац. АН Бе-ларусі, кафедры бел. мовы ун-таў. Яны разглядаюцца таксама ў радыёперадачы «Жывое слова», тэлеперадачы «Роднае слова», часопісах і газетах.
    Літ.: Сучасная беларуская мова: (Пытанні культуры мовы). Мн., 1973; Скворцов Л.й. Теоретнческне основы культуры речм М., 1980; Янкоўскі Ф.М. Само слова га-ворыць. Мн., 1986; Головнн Б Н. Осно-вы культуры речн. 2 нзд. М., 1988; Л е п е -ш а ў І.Я. Асновы культуры мовы і стылісты-кі. Мн., 1989; гл. таксама пры арт. Норма моўная.	А.Я.Міхневіч.
    КУЛЬТЎРА ІІАЛІТЫЧНАЯ. сістэма адносна ўстойлівых установак, перака-нанняў, уяўленняў, мадэлей паводзін, якія ўвасабляюць вопьгг папярэдніх па-каленняў. Існуе на індывід. і паліт. уз-роўнях, праяўляецца ў дзейнасці суб’ек-та палітыкі. Уключае стэрэатыпы паліт. свядомасці і паводзін, уласцівых пэўнай сацыяльнай групе, устойлівыя трады-цыі, дамінуючыя ўяўленні, тыповыя па-літ. ўстаноўкі, каштоўнасці і арыента-цыі. Характарызуе трываласць ведаў людзей у галіне палітыкі, іх разуменне сутнасці законаў, норм, грамадзянскіх правоў і абавязкаў, якія дзейнічаюць у краіне, фіксуе ўстойлівыя сувязі і адно-сіны паміж суб’ектамі грамадскага жыцця. У К.п. адлюстроўваюцца жыц-цёвыя інтарэсы і ўстаноўкі розных сац. груп і слаёў грамадства, класаў, нац. і канфесійных супольнасцей. К.п. вы-конвае функцыі назапашвання і пера-дачы паліт. вопыту, неабходнага для падтрымання ўстойлівасці і рэгуляван-ня паліт. адносін, паліт. фарміравання асобы на аснове каштоўнасцей, што іс-нуюць у грамадстве, забеспячэння гра-мадскіх суб’ектаў ведамі, неабходнымі для паспяховай дзейнасці ў сферы палі-тыкі, забеспячэння дыялога і ўзаемара-зумення паміж рознымі сац. групамі і слаямі грамадства. Найважнейшымі суб’ектамі фарміравання К.п. грамад-ства з’яўляюцца дзяржаўныя органы, паліт. партыі і грамадскія арг-цыі, срод-кі масавай інфармацыі, царква і інш. На развіццё К.п. уплываюць сац.-паліт. змены ў грамадстве, мэтанакіраванае ўздзеянне звонку і г.д. Навук. аналіз К.п. дазваляе суб’ектам палігыкі праг-назіраваць паліт. паводзіны вял. мас людзей, садзейнічае прыняццю апты-мальных і эфектыўных паліт. рашэнняў.
    І.В.Катляроў.
    КУЛЬТУРА ТКАНКІ, экспланта-ц ы я, метад захавання жыццядзейнасці
    КУЛЬТУРНА 13
    органаў ці іх частак, участкаў тканак і асобных клетак па-за арганізмам. Зас-навана на стварэнні асептьмных умоў, якія забяспечваюць харчаванне, газааб-мен і выдаленне прадукгаў абмену аб’ектаў, што культывуюцца пры т-ры, блізкай да агггымальнай для арганізма, кампаненты якога ўзяты для выро-шчвання. Пры дапамозе К.т. вывуча-юць гістагенез, міжтканкавыя і міжкле-тачныя ўзаемадзеянні, дыферэнцыроў-ку, рост і дзяленне клетак, асаблівасці абмену рэчываў у жывых клетках, па-трэбнасць іх у харчаванні, адчуваль-насць да розных рэчываў, у тл. да ля-карстваў. На клетках культур робяць аперацыі (выдаляюць ч. клеткі, уво-дзяць у яе мікробы і вірусы), рыхтуюць вакцыны (напр., супраць воспы, адру, поліяміэліту); культуры органаў выка-рыстоўваюцца для вывучэння спосабаў захавання жыццядзейнасці ізаляваных органаў і тканак, якія прызначаны для трансплантацыі і інш.
    КУЛЬТУРАЗВАРЙТ, чаргаванне ага-роднінных культур, што вырошчваюцца ў культывацыйных збудаваннях (цяплі-ца, парнік, аранжарэя, уцеплены грунт) на працягу аднаго года. Складаецца з некалькіх абаротаў культур, якія пасту-пова змяняюць адна адну. Адрозніва-юць К. агароднінны, расада-агароднін-ны і расадны. Пры праектаванні К. ўлічваюцца біял. асаблівасці культур, магчымасці атрымання макс. ўраджаю, вырошчванне неабходнай колькасці ра-сады да пэўнага тэрміну, рацыянальнае выкарыстанне вытв. пляцовак, эканам. эфектыўнасць і інш. У.П.Пярэднеў.
    КУЛЬТУРАЛОПЯ (ад культура + ...ло-гія), навука пра сутнасць і тыпы культу-ры, яе сац. функцыі і заканамернасці гіст. развіцця. Фарміруецца на стыку з філасофіяй, сацыялогіяй, этналогіяй і інш. гуманіт. навукамі; развівалася ў формах этнаграфіі, гісторыі, філасофіі і сацыялогіі культуры. Асновы К. закла-дзены ў старажытнасці. Як навука вы-лучылася ў 20 ст.
    Пазітывісты (АКонт, Ж.Э.Рэнан, ДжС.Міль, Г.Спенсер і інш.) акцэнтавалі ўвагу на сац. функцыях культуры, яе ролі ў стабілізацыі этнасу, нацыі, грамадства. Ан-трапал. школа ў К. (Э.Тэйлар, К.Леві-Строс і інш.) даследавала раннія, «варварскія» тыпы культуры. Паводле марксісцкай канцэпцыі, усе віды духоўнай творчасці — надбудова над сац.-эканам. базісам, якая ўплывае на эканам. і сац.-паліт. структуру грамадства. У кантэксце псіхааналізу культуру тлумачаць як вынік сублімацыі інстынктаў, пераўгварэння іх у сферу духоўнай творчасці і сац. актыў-насці (З.Фрэйд і фрэйдысты), іх сімвалічнага выяўлення ў форме духоўных феноменаў (Э.Касірэр, К.Г.Юнг). Прадстаўнікі фенаме-налагізму (Э.Гусерль і яго паслядоўнікі) і эк-зістэнцыялізму (М.Хайдэгер, К.Ясперс) шу-калі агульначалавечы змест, «зашыфраваны» ў нац. і рэгіянальных культурах.
    На Беларусі культуралагічныя дасле-даванні пачаліся ў эпоху гуманіст. адра-джэння (біблейская і ант. традыцыі ў асветніцтве Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, М.К.Сарбеўскага, Сімяо-на Полацкага, праблемы нац. і рэліг. самаідэнтыфікацыі ў М.Сматрыцкага, А.Філіповіча, ідэолагаў Брэсцкай царк.
    уніі); пазней яны стымуляваліся культ.-нац. адраджэнскім рухам. Традыц. бел. культуру даследавалі лінгвісты, этногра-фы і фалькларысты рас. (І.Насовіч, П.Шпілеўскі, П.Бяссонаў, П.Шэйн, А.Дабравольскі, М.Нікіфароўскі, Е.Ра-манаў, Я.Карскі і інш.) і польск. (Л.Ба-роўскі, К.Буйніцкі, З.Даленга-Хадакоў-скі, Я.Тышкевіч, А.Кіркор, М.Федароў-скі і інш.) школ. У выніку нац. адра-джэння 19 — пач. 20 ст. пера-адольваліся аднабокія погляды на бел. культуру як на этнагр. традыцыю, сфарміравалася комплексная навука бе-ларусазнаўства і інш. гуманіт. навукі. Бел. К. абгрунтоўвала ідэю агульначала-вечай культуры як гарманічнай сугуч-насці нац. і рэгіянальных культур, выя-віла сутнасць бел. нац. ідэі, раскрыла якасныя характарыстыкі асноўных эта-паў развіцця бел. культуры. Даследаван-ні ў галіне К. каардынуе Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф.Скары-ны.
    Літ.: Г е г е л ь Г. Фялософня нсторнм // Соч. М.; Л., 1935. Т. 8; Ш п е н г л е р 0. За-кат Европы: Пер. с нем. Т. 1. М., 1993; К о -н а н У.М. Міфалогія, фальклор і літаратура ў кантэксце нацыянальнай культурнай тра-дыцыі // Адукацыя і выхаванне. 1994. № 4; Беларусіка=А1ЬагйіЬепіса. Кн. 1—9 Мн., 1993—98. УМ.Конан
    «КУЛЬТУРКАМІІФ» (ням. Kulturkampf барацьба за культуру), пашыраная ў гіст. л-ры назва мерапрыемстваў урада О.Бісмарка супраць каталіцкай царквы і яе паліт. партыі Цэнтра, якая выражала сепаратысцкія антыпрускія тэндэнцыі (пераважна на 3 і ПдЗ Германіі) у 1870-я г. 3 ініцыятывы Бісмарка былі прыняты і дзейнічалі законы аб забаро-не святарам весці паліт. агітацыю (1871), пазбаўленні духавенства права нагляду за пач. школамі (1872), дзярж. кантролі за царк. справамі (1873), увя-дзенні грамадз. шлюбу (1875) і інш. У 1875 у Германіі распушчаны амаль усе каталіцкія ордэны. На польскіх землях імперыі ў ходзе «К » была ўзмоцнена палітыка германізацыі. Пасля прымі-рэння Бісмарка з каталіцкім духавен-ствам у канцы 1870 — пач. 1880-х г. болыпасць законаў часоў «К » адмене-на, акрамя законаў аб грамадз. шлюбе і выгнанні езуітаў.
    КУЛЬТУРНА-АСВЕТНЫЯ ЎСТАНб-ВЫ, агульнапрыняты тэрмін для аба-значэння ўстаноў, дзейнасць якіх накі-равана на арганізацыю вольнага часу, развіццё творчых здольнасцей, асвет-ніцкай і выхаваўчай работы з насель-ніцтвам, садзеянне ўздыму яго агульна-га культ. ўзроўню і інш. Уключаюць клубныя ўстановы, масавыя бібліятэкі, кінатэатры, паркі культуры і адпачынку і інш. У Сав. Беларусі К.-а.ў. пачалі стварацца ў 1920-я г. (у гарадах клубы, у вёсках хаты-чытальні). Асн. кірункам работы было фарміраванне камуніст. светапогляду, атэістычнае выхаванне, прапаганда і агітацыя, што з’яўлялася састаўной часткай ідэалаг. дзейнасці ка-муніст. партыі і дзяржавы ў цэлым. Паступова, з развіццём сеткі агульна-адук. школ, сярэдніх спец. і вышэйшых
    навуч. устаноў, шырокім распаўсю-джаннем сродкаў масавай інфармацыі формы работы ў К.-а.ў. страчваюць сваю палітызаванасць. Асн. іх функцы-яй становіцца арганізацыя вольнага ча-су, развіццё творчых здольнасцей асо-бы, таму К.-а.ў. (у шырокім сэнсе да іх належаць радыё і тэлебачанне) набыва-юць статус устаноў культуры, якія вя-дуць сац.-культ. дзейнасць. У 1990-х г. для адраджэння і развіцця гіст. трады-цый нар. творчасці, аўтэнтычнага фальклору, звычаяў, абрадаў, свят, тра-дыц. промыслаў і рамёстваў, дэкар.-прыкладнога мастацтва ствараюцца но-выя тыпы ўстаноў культуры — дамы (цэнтры) рамёстваў, фальклору, школы нар. творчасці, цэнтры нац. культур і ІНШ. А.А.Скарына.
    КУЛЬТЎРНА-ГІСТАРЫЧНАЯ ШКб-ЛА ў л іт а р а т у р а з н а ў с т в е, кі-рунак у навуцы ў 19 — пач. 20 ст. У яго рамках распрацоўваліся метады дасле-давання гісторыі л-ры і творчасці асоб-ных пісьменнікаў з улікам агульнакуль-турнага развіцця пэўнага рэгіёна або дзяржавы, прычынна-выніковых узае-масувязей маст. творчасці з геагр., сац -эканам., паліт., псіхал. і інш. фактарамі. Грунтавалася на філасофіі і эстэтыцы пазітывізму, прэтэндавала на пераадо-ленне эстэт. суб’ектывізму ў аналізе і ацэнцы маст. твораў, імкнулася наблі-зіць гуманіт. навуку да метадаў матэма-тыкі і прыродазнаўства. Прыкметы К -г.ш. ёсць у прадстаўнікоў біяграфічнага метаду даследавання л-ры. Яе законча-ныя сістэмы стварылі В.Шэрэр (Герма-нія), І.Тэн і Ф.Брунецьер (Францыя), А.М.Пыпін, І.І.Замоцін (Расія) і інш. прадстаўнікі акадэм. навукі і лібераль-най філасофіі. Заслута К.-г.ш. —■ уста-наўленне залежнасці літ. ідэй і метадаў ад грамадскага развіцця, гістарызм, вы-карыстанне параўнальнага метаду да-следавання л-ры і фальклору (А.М.Ве-сялоўскі). Набліжаючы л-ру да інш. форм грамадскай свядомасці, прадстаў-нікі гэтай школы не заўсёды ўлічвалі яе эстэт. спецыфіку.