Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
КУПАЛА Янка (сапр. Л у ц э в і ч Іван Дамінікавіч; 7.7.1882, фальварак Вязын-ка, Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 28.6.1942), бел. паэт, драма-тург, публіцыст, перакладчык, ірамад-скі дзеяч; класік бел. л-ры; адзін з за-снавальнікаў сучаснай бел. л-ры і бел. літ. мовы. Нар. паэт Беларусі (1925). Акад. АН Беларусі (1928) і АН Украіны (1929). 3 сям’і збяднелай шляхты, ста-рэйшы продак якой па бацьку ўпа-мінаеіша ў дакументах 17 ст.; Maui — рубяжэвіцкая шляхцянка. Скон-чыў Бяларуцкае нар. вучылішча (1898),
вучыўся на агульнаадук. курсах А.С.Чарняева ў Пецярбургу (1909—13), у нар. ун-це імя А.Л.Шаняўскага ў Маскве (1915). Пасля смерці бацькі (1902) працаваў на гаспадарцы, хатнім настаўнікам («дарэкгарам»), пісарам у суд. следчага ў Радашковічах (1903), ма-лодшым прыказчыкам у памеіпчыка на Сенненшчыне (1904), практыкантам і памочнікам вінакура на броварах у па-мешчыцкіх маёнтках (1905—08). У 1908—09 супрацоўнік газ. «Наша ніва» і адначасова бібліятэкар б-кі Б.Л.Даніло-віча (Вільня). 3 кастр. 1913 зноў у Віль-ні, супрацоўнік «Беларускага выдавец-кага таварыства», рэдактар «Нашай ні-вы» (1914—15). У студз. 1916 у Маскве ажаніўся з У.Ф.Станкевіч (гл. У.Ф.Лу-цэвіч), прызваны ў армію. Служыў у да-рожна-буд. атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін у Мінску, Полацку, Смаленску. 3 ліп. 1918 агент Аддз. за-беспячэння Зах. вобласці. 21.1.1919 пе-раехаў у Мінск. Шмат друкаваўся як
Янка Купала Партрэт работы мастака І.Ах-рэмчыка. 1945.
паэт і публіцыст у прэсе 1919—21 (газ. «Звон», «Беларусь», «Вольны сцяг», «Рунь», «Савецкая Беларусь»). У студз. — сак. 1920 цяжка хварэў. 3 1921 актыўна ўдзельнічаў у літ.-грамадскім і культ.-маст. жыцці, у т.л. ў стварэнні БДУ, нац. тэатра, рэсп. выдавецтваў. 22.11.1930 спрабаваў скончыць самагуб-ствам з-за праследаванняў рэпрэсіўны-мі органамі, абвінавачання ў кіраўніц-тве т. зв. нацдэмаўшчынай. У Вял. Айч. вайну жыў у Маскве, потым у пас. Пя-чышчы каля Казані. Трагічна загінуў у Маскве ў гасцініцы «Масква». У 1962 урна з прахам К. перавезена ў Мінск і пахавана на Вайсковых могілках.
Пісаць пачаў на польск. мове. Першы
26 КУПАЛА
вядомы бел. верш «Мая доля» датуецца 1904. Першы бел. друкаваны верш «Му-жык» (мінская газ. «Северо-Западный край», 15.5.1905). Першы зб. «Жалейка» (Пб., 1908). Творчасць К. — летапіс жыцця бел. народа, адбітак нац. харак-тару, нац. светаразумення і паэт. све-таўспрымання на пераломных гіст. ру-бяжах 1-й пал. 20 ст. Яна вызначаецца глыбокай народнасцю, маст. арыгіналь-насцю, нац. адметнасцю. Нац.-патрыя-тычны, адраджэнскі пафас, свабодалю-бівыя матывы, ідэі сац. і нац. разняво-лення, паказ нар. жыцця, гіст. мінулага Беларусі, філас. асэнсаванне жыцця і чалавека наогул, бел. мужыка, інтэлі-гента — выхадца з нар. нізоў, у прыват-насці, увасоблены ў яго творчасці ў не-паўторныя жанрава-стылявыя формы, што сталі класічнымі асновамі бел. лі-рыкі, эпасу, драматургіі і публіцыстыкі.
шчасця, справядлівасці, ідэалаў дабра і прыгажосці, што з асаблівай маст. сілай выявілася ў лірыцы 1910—13. Яе герой свабодалюбівы, самаахвярны і актыўны ў барацьбе за свае ідэалы. Аснова гіст. аптымізму паэта — вера ў творчыя сілы народа, любоў да Бацькаўшчыны. К. ўзвысіўся як выразнік нар.-дэмакр. ідэй, пясняр маладой Беларусі, як лідэр бел. адраджэння пач. 20 ст. Глыбокі патрыятызм паэта раскрыўся ў гімна-вых вершах пра «сакаліную сям’ю» сы-ноў і дачок маладой Беларусі, у пейза-жах роднай зямлі, творах на гіст. тэма-тыку («На дзяды», «На куццю»), у вер-шах грамадзянска-пафасных («Блізкім і далёкім», «Цару неба і зямлі», «Паяз-джане», «Свайму народу», «I прыйдзе»). Разам з тым К. аддаў пэўную даніну ідэям рэв. абнаўлення рэчаіснасці, звяз-ваючы ідэалы нац. адраджэння з рады-кальна-рэв. пераўтварэннямі. Лютаў-ская рэвалюцыя, кастр. падзеі 1917, грамадз. вайна нарадзілі матывы асу-
мах схільнасць да рамантычна яркіх, выключных герояў і сітуацый («Ніко-му», «Зімою», «За што?», «Адплата ка-хання»). Паэма-трагедыя «Адвечная песня» (1908, апубл. 1910) — апафеоз мужычай празе шчасця на зямлі. Кла-січнымі сталі яго фалькл.-рамантычныя паэмы «Курган» (1910, апубл. 1912), прасякнуты ідэяй неўміручасці нар. мастацтва, «Бандароўна» (1913) —эпіч-ная песня аб героіцы нар. змагання супраць прыгнятальнікаў, «Яна і я» (1913, апубл. 1920) — творчае развіццё на нац. глебе гесіёдаўскага і гётаўскага эпасу, паэтызацыя ідэалізаванага ўяў-лення селяніна-працаўніка пра шчаслі-вае жыццё, якое нараджае вольная пра-ца, духоўная еднасць, каханне. Прабле-ма ўзаемаадносін выключнай асобы і народа ставіцца ў паэме «Магіла льва» (1913, апубл. 1920). Драматызаванымі паэмамі К. аддаў даніну сімвалізму і неарамантызму. У «Адвечнай песні» ён стварыў сімвалічны вобраз мужыка, цу-
Я.Купала сярод удоельнікаў пленума цэнтральнага бюро Усебеларускага аб’аднання пазтаў і пісьменнікаў «Маладняк». 1925.
Я.Купала са студэнтамі-беларусамі. Пецяр-бург. 1910.
К. — паэт-рамантык. Ен сцвердзіў ра-мант. тып нац. лірыкі, у якой драм. напружанне, інтэнсіўнасць перажыван-няў выяўляюцца ў маштабных, раскава-на-асацыятыўных вобразах. Непаўтор-нае хараство ім надае арганічнае зліццё лірызму і рамант. незвычайнасці све-таўспрымання з традыцыямі фалькло-ру — вобразамі, матывамі, паэтыкай бел. нар. песні, з міфалагічнымі ўяўлен-нямі, архетыпамі, каларытам бел. ле-гендаў, паданняў і казак. Ранняя лірыка К. эвалюцыяніравала ад тэм і матываў пераважна сялянскіх да паглыбленага выяўлення асобы паэта (зб-кі «Гусляр», 1910, «Шляхам жыцця», 1913). Адкрыц-цё вобраза бел. мужыка станавілася ў паэта адкрыццём беларусаў як народа. 3 працэсам пазнання бел. народа звяза-на ў К. цікавасць да духоўных першаас-ноў нар. жыцця — пошукаў свабоды,
джэння дыкгатуры, класавай нянавісці, антыгуманізму. Вострыя праблемы бел. рэчаіснасці ён адлюстраваў у публіцыс-тыцы 1919—20.
3 2-й пал. 1920-х г. К. трапіў пад рэз-кую крьггыку вульгарных сацыёлагаў, якія абвінавачвалі яго ў т.зв. нацдэмаў-шчыне, ідэалізацыі мінулага. У гэты пе-рыяд удачы ў асэнсаванні рэчаіснасці ў паэта рэдкія, паэтычная актыўнасць яго рэзка зменшылася і ажывілася толькі ў сярэдзіне 1930-х г. (ляўкоўскі цыкл і інш.). У цэлым яго паэтычны геній вы-разна праяўляўся ў біяграфічных і пей-зажных («За ўсё», «Сонцу», «Сосны», «Шоў я пушчаю...»), а таксама некато-рых дзіцячых вершах. Эпас К. эвалю-цыяніраваў ад апавядальна-бытавога да ўзнёсла раматчнага і лірызаванага, ад сюжэтнага да фрагментарна-лірычнага і рэпартажнага. У ранніх (1906—08) паэ-
раючыся індывідуалізацыі героя. Лёс яго раскрываў праз паэтызацыю жыц-цёвых абставін-праяў, манументалізую-чы вобраз гал. героя, абсалютызуючы яго бязмерную прагу да лепшай далі, ягонае адмаўленне нядольнага зямнога лёсу. Паэма «Сон на кургане» (1910, апубл. 1912) таксама пра лёс бел. мужы-ка, але ўжо ў перыяд рэакцыі. Герой паэмы Сам — не персанаж-характар, a фантасмагарычны шукальнік выйсця з гаротнага стану. Умоўныя абставіны, што сняцца яму на кургане, чаргуюцца з рэальнымі сцэнамі на пажарыпгчы і ў карчме. Варожыя Саму сілы ўвасобле-ны ў вобразах відмаў і ў рэальных ня-чысціках. Сам — вобраз трагічны: гіне яго маці, а бацька аказваецца жанда-рам. Паэма была раскрыццём склада-ных жыццёвых лёсаў бел. нар. інтэлі-генцыі. Паэма «Безназоўнае» (1924),
КУПАЛА 27
Янка Купала і Якуб Колас гуляюць у шах-маты. Карціна З.Паў-лоўскага. 1945
якую крытыка падавала як услаўленне рэвалюцыі, фактычна была спробай вы-явіць ідэал нац. дзярж. будаўніцтва Бе-ларусі. Паэма «Над ракою Арэсай» 41933), якую вульгарна-сацыялагічная крытыка захвальвала, — не з’яўляецца фактам эстэт. ўзбагачэння, але свед-чыць пра адносіны паэта да тагачаснай рэчаіснасці. Паэма «Тарасова доля» (1939) — паэтызацыя жыццёвага лёсу Т.Шаўчэнкі. К. паспяхова вырашаў за-дачу стварэння бел. нац. камедыі і дра-мы. У камедыі нораваў «Паўлінка» (1912, паст. і апубл. 1913) ён высмейвае дамастроеўскія асновы жыцця засцян-ковай шляхты. Блізкім да камедыі но-раваў з’яўляецца і сцэшчны жарт «Пры-макі» (1913, апубл. 1920). У драме «Рас-кіданае гняздо» (1913, паст. 1917, апубл. 1919) раскрыты цяжкі лёс бел. абеззя-меленага сялянства пар зформеннага са-ракагоддзя, пошукі ім шляхоў да леп-шай будучыні. Трагікаме.іыя «Тутэй-шыя» (1922, апубл. 1924. паст. 1926, 1990) — вяршыня сатыр. камедыяграфіі К. У ёй з незвычайным пафасам упер-шыню аглядаліся актуальна-паліт. праб-лемы ўзаемаадносін усх. і зах. суседзяў Беларусі ў іх дачыненнях да бел. адра-джэння. Калі ў «Паўлінцы» і «Раскіда-ным гняздзе» ярка выявіліся ілюзіі і спадзяванні на рэвалюцыю, то ў «Ту-тэйшых» гэтыя надзеі развейваюцца, даецца горкая ява паслярэв. рэальнасці, высмейваецца вялікадзярж. шавінізм, варожы бел. адраджэнню. Публіцысты-ка К. ўзнімала пытанні паляпшэння сац. становішча нар. мас Беларусі, спрыяла абуджэнню іх нац. самаўсве-дамлення. «Думкі з пабыцця ў Фінлян-дыі на Іматры» (1910), «Адбудова Бела-русі», «Беларускі сцяг уваскрос!», «Не-залежнасць» (1919), «Справа незалеж-насці Беларусі за мінулы год», «Справа беларускага нацыянальнага гімна», «Прамова на 15-годдзі літаратурнай працы» (усе 1920). Пераклаў на бел. мо-ву «Слова аб палку Ігаравым», польскія тэксты ў «Сялянцы» і «Залётах» В.Дуні-на-Марцінкевіча, лібрэта оперы «Галь-ка» С.Манюшкі, паэму «Медны коннік» А.Пушкіна, паэмы і вершы Т.Шаўчэн-кі, А.Міцкевіча, М.Канапніцкай, М.Някрасава, А.Кальцова, П.Панча і інш. Творчасць К. вывучае купала-знаўства. Творы К. перакладзены на многія замежныя мовы. Яго п’есы
Помнік Я.Купалу ў Араў-парку (ЗША).
ставіліся ў шматлікіх тэатрах. П’есы К «Паўлінка», «Раскіданае гняздо», паэма «Магіла льва» экранізаваны. Паводле яго твораў створаны оперы Р.Пукста «Машэка», М Чуркіна «Раскіданае гняз-до», опера-прытча У.Мулявіна «Песня пра долю», балеты Я.Глебава «Выбран-ніца», «Курган», муз. камедыя Ю.Семя-някі «Паўлінка», сімфоніі, вак.-сімфа-нічныя паэмы і інш. У 1959—65 прысу-джалася Літ. прэмія імя К . з 1965 пры-суджаецца Дзярж. прэмія Беларусі імя К. (за творы паэзіі і драматургіі) Імем паэта, названы Ін-т л-эы Нац. АН Бела-русі, Нац. акад. тэатр у Мінску, Гро-дзенскі ун-т, пасёлак у Глускім, вёска ў Пухавіцкім р-нах, бібліятэкі, школы, вуліцы ў многіх гарадах і населеных пунктах Беларусі. Працуюць Купалы Янкі літаратурны музей у Мінску (з фі-ліяламі), Купалаўскі мемарыяльны запа-веднік «Вязынка», Купалаўскі мемарыяль-ны запаведнік «Ляўкі». Гіомнікі К. па-стаўлены ў Радашковічах, Мінску, Ако-пах, Вязынцы, Ляўках, Араў-парку ў Нью-Йорку. 100-годдзе з дня нара-джэння К. па рашэнні ЮНЕСКА адзначалася ў міжнар. майггабе. У 1996 створаны Міжнар. фонд Я.Купалы.