Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
МАЛАБА (Malabo), горад, сталіца Эква-тарыяльнай Гвінеі, на беразе в-ва Біёка. Адм. ц. правінцыі Біёка. Засн. ў 1827, да 1973 наз. Санга-Ісабель Каля 70 тыс. ж. (1997). Марскі порт (вываз ка-кавы, кавы, фруктаў). Міжнар. аэра-порт. Прам-сць харчасмакавая, леса-пільная і дрэваапрацоўчая. Вытв-сць пальмавага алею, мыла.
МАЛАБАРСКІ БЕРАГ, заходняе ўзбя-рэжжа п-ва Індастан у Індыі, на Пд ад Гоа. Даўж. каля 800 км. Цягнецца вуз-кай (да 80 км) нізіннай паласой паміж Зах. Гатамі і Аравійскім м. Густа засе-лены. Буйны порт Калікуг (Кажыкодэ).
МАЛАВІ (чычэва Malawi, англ. Malawi), Рэспубліка Малаві (чычэва Mfiiko la Malawi, англ. Republic of Malawi), дзяржава ва ўнутр. частцы Усх. Афрыкі. Мяжуе на Пн з Танзані-яй, на 3 з Замбіяй, на Пд з Мазамбі-кам; на У мяжа з Танзаніяй і Мазамбі-кам праходзіць па воз. Ньяса (Малаві). Пл. 118,5 тыс. км2, у т.л. водная па-
Герб і сцяг Малмі
малаві 549
верхня азёр 24,4 тыс. км2. Нас. 9,8 млн. чал. (1998). Дзярж. мовы — чычэва (малаві) і англійская. Сталіца — г. Лі-лонгве. Падзяляецца на 3 правінцыі. Нац. свята — Дзень незалежнасці (6 ліп.).
Дзяржаўны лад. М. — рэспубліка. Уваходзіць у Садружнасць на чале з Вя-лікабрытаніяй. Дзейнічае часовая кан-стытуцыя 1994. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на 5 гадоў. Зака-над. ўлада належыць аднапалатнаму парламенту — Народнаму сходу, дэпу-таты якога выбіраюцца насельнштвам на 5 гадоў. Выканаўчую ўладу ажыццяў-ляе ўрад, які прызначаецца прэзідэн-там.
Прырода У рэльефе пераважае плас-кагор’е, складзенае з дакембрыйскіх крышт. парод. Характэрны вышыні 1000—1500 м, найб. вышыня — г. Са-пітва (3002 м). На У грабен (ч. Усход-не-Афр. рыфавай сістэмы) з воз. Ньяса (на выш. 472 м над узр. м.) і р. Шырэ, якая выцякае з возера і ўпадае ў р. Зам-безі. У М. ёсць невял. радовішчы баксі-таў, каменнага вугалю, уранавых руд, буд. матэрыялаў і інш. Клімат субэква-тарыяльны з летнім дажджлівым (ліст.—май) і сухім (май—лістапад) се-зонамі. Сярэднямесячныя т-ры ад 14— 19 °C (ліп.) да 23—27 °C (лістапад). Ападкаў 1500—3000 мм за год. У рас-ліннасці пераважаюць акацыевыя са-. ванны з баабабамі, паркавая саванна з пальмамі; у гарах — лістападныя тра-пічныя лясы, участкі стэпаў, па далінах рэк — галерэйныя лясы. Пад лесам і хмызнякамі 39% тэр. краіны. Характэр-ныя прадстаўнікі жывёльнага свету: бе-гемоты, кракадзілы, львы, леапарды, павіяны, зебры, антылопы. Ёсць маля-рыйныя камары і муха цэцэ. Воз. Ньяса багатае рыбай (асн. від тылапія). Нац. паркі: Касунгу, Ленгве, Лівондэ, Ньіка; некалькі' паляўнічых рэзерватаў. Нац. парк воз. Малаві (Ньяса) уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Насельніцтва. Каля 99% складаюць блізкія паміж сабой народы, іігго адно-сяцца да ўсх. групы банту. Найб. — ма-лаві (каля 55% насельніптва), асн. эт-нічная група чэва (гавораць на мове чычэва). На Пд жывуць макуа, ломве, ваяа, суахілі, нгоні. Выхадцы з краін Азіі і Еўропы (больш за 30 тыс. чал.) жывуць пераважна ,ў гарадах. Сярод вернікаў 55% пратэстантаў, па 20% ка-толікаў і мусульман, астатнія прытрым-ліваюцца мясц. традыц. культаў. Сярэд-негадавы прырост 1,5% (1997), у асоб-
км2. Найб.
ныя гады перавышае 3%. Сярэдняя шчыльн. 104 чал. на 1 км. Найб.
шчыльна заселены паўд. раёны. У гара-дах жыве 14% насельніптва. Найб. гара-ды: Блантайр-Лімбе — каля 500 тыс. ж., Лілонгве — каля 400 тыс. ж. У сельскай гаспадарцы занята 86% экана-мічна актыўнага насельніцтва, у прам-сці — каля 5%, у абслуговых галі-нах — каля 9%. Некалькі дзесяткаў ты-сяч жыхароў М. сезонна працуюць у Паўд.-Афр. Рэспубліцы (ПАР).
Да арт. Малаві. Узбярэжжа возера Ньяса.
Гісторыя. Стараж. насельніцтва М. — бан-тумоўныя плямёны н’янджа (на Пд), чэва (у цэнтры) і тумбука (на Пн). У канцы 15 ст. каля воз. Ньяса склалася іілемянное аб’ад-нанне Малаві на чале з правадыром Каронгі. Пазней сюды перасяліліся народы нгоні і яо. У сярэдзіне 19 ст. тэр. М. наведваў ЛЛівінг-стан, у 1876 брыг. місіянеры заснавалі пася-ленне Блантайр. 3 1891 М. — брыт. пратэк-тарат Ньясаленд. У 1915 туг адбылося анты-брыт. паўстанне на чале з Дж.Чылембве, за-душанае ўладамі. У 1920—30-я г. ўзніклі туземныя асацыяцыі, у 1944 створана першая афр. паліт. арг-цыя — Афр. Кангрэс Ньяса-ленда (АКН). У 1953—63 М. ўваходзіла ў Фе-дэрацыю Радэзіі і Ньясаленда. Пасля забаро-ны АКН на яго базе ў вер. 1959 створана партыя Кангрэс М. (КМ) на чале з Х.Бандам. У 1961 уведзена ў даеянне канстытуцыя Нья-саленда. На першых усеагульных выбарах у Заканад. сход у 1961 перамог КМ. У лют. 1963 Ньясаленд атрьімаў унугр. самакіраван-не, а Банда стаў прэм’ер-міністрам краіны.
6.7.1964 абвешчана незалежная дзяржава М. ў складзе Садружнасці. Паводле кансты-туцыі 1966 М. — рэспубліка, прэзідэнт — Банда, адзіная легальная партыя — КМ. У краіне ўсталяваўся рэжым асабістай улады Банды, які ў ліп. 1971 абвешчаны яе пажыц-цёвым прэзідэнтам. Жорстка душылася ўся-лякая апазіцыя. Праводзілася палітыка спры-яння прыватнаму сектару, асабліва ў галіне забеспячэння харчаваннем. У знешняй палі-тыцы кіраўніцтва М. падтрымлівала цесныя сувязі з краінамі Зах. Еўропы, ЗША і ПАР. 3 пач. 1990-х г. краіну ахапілі масавыя дэман-страцыі з патрабаваннем адраджэння дэмак-ратыі, якія ўзначальвала каталіцкае духавен-ства. Восенню 1992 створаны альянс за дэ-макратыю і Аб’яднаны дэмакр. фронт (АДФ). У студз. 1993 урад быў вымушаны дазволіць
Да арт. Малаві. Краявід на Пд краіны.
шматпартыйнасць. У 1994 на першых свабод-ных выбарах прэзідэнтам М. выбраны лідэр АДФ Б.Мулузі. 3 мая 1995 набыла сілу новая канстьггуцыя краіны. М. — чл. ААН і арг-цыі афр. адзінства (з 1964). Дзейнічаюць паліт. партыі: Аб'яднаны Дэмакр. фронт, Кангрэс М.
Гаспадарка М. — аграрная краіна са слаба развітой эканомікай. Па ўзроўні эканам. развіцця адносіцца да найменш развітых краін. Штогадовы даход на 1 чал. каля 180 дол. ЗША. Сельская гас-падарка дае 45% валавога нац. прадук-ту, прам-сць — 30%, абслуговыя галі-ны — 25%. Гал. сродак існавання для большасці насельніцтва — земляроб-ства. Апрацоўваецца каля 1,7 млн. га. Пад пашу выкарыстоўваюцца саванны і рэдкастойныя лясы агульнай пл. каля 2 млн. га. Пераважаюць дробныя сял. гаспадаркі, але асн. экспартную прадук-цыю даюць плантацыі, якія належаць замежным кампаніям і еўрап. каланіс-там (каля 10% апрацаваных зямель). Штогод збіраюць асн. экспартныя куль-туры (тыс. т): чай (займае 6% с.-г. зя-мель) — каля 50, тытунь — каля 130. Меншае экспартнае значэнне маюць бавоўнік, тунг, цукр. трыснёг, арахіс, каўчуканосы. Харч. культуры (у сял. гаспадарках): кукуруза (займае 80% с.-г. зямель, штогадовы збор 1,5—2 млн. т), афр. copra, проса, рыс, пшаніца, бабо-выя, маніёк, батат. Агародніцтва, тра-пічнае садоўніцтва. Жывёлагадоўля аб-межавана з-за распаўсюджання мухі цэ-цэ і нізкай якасці пашы. Пагалоўе (тыс. гал.): буйн. par. жывёлы — каля 1000, авечак і коз — каля 800. Птушкагадоў-ля. Азёрнае і рачное рыбалоўства — 65 тыс. т (1993). Лясная гаспадарка, на-рыхтоўка драўніны каштоўных парод. Прам-сць развіта слаба, арыентавана йа перапрацоўку с.-г. прадукцыі, вытв-сць спажывецкіх тавараў. Вытв-сць электра-энергіі 782 млн. кВт гадз (1993), пера-важна на невялікіх ЦЭС і ГЭС. Найб. ГЭС на р. Шырэ. Асн. прадпрыемствы звязаны з апрацоўкай тытуню і чаю (Блантайр-Лімбе, Лілонгве, Зомба). Ёсць бавоўнаачышчальныя, тэкст., швейныя, кансервавыя, цукр , па вытв-сці тунгавага алею, мукамольныя, цагель-ныя, лесапільныя, цэм. прадпрыемствы. Невял. здабыча мармуру, жал. руды, кі-яніту, баксітаў, буд. матэрыялаў. Разві-ты разнастайныя саматужныя промыс-лы. Транспарт аўгамабільны, чыгунач-ны, унутр. водны. У М. 49,8 тыс. км аў-тадарог, у тл. 5,7 тыс. км з цвёрдым пакрыццём, 15 тыс. легкавых, 19 тыс. грузавых аўгамабіляў і аўтобусаў. Даўж. чыгункі 789 км. Знешнегандл. сувязі пераважна па чыг. Блантайр-Лімбе— Бейра (Мазамбік). Унутр. водныя шляхі па воз. Ньяса і асобных участках р. Шырэ. У краіне 41 аэрапорт, у т.л. 2 міжнар. каля Блантайр-Лімбе і Лілон-гве. У 1995 экспарт склаў 431 млн. дол., імпарт — 348 млн. долараў. М. экспар-гуе тытунь (40% па кошце), чай (35%), цукар, каву, арахіс, драўніну, імпартуе
550 МАЛАГА
харч. прадукты, нафту і нафтапрадукты, тавары шырокага ўжытку, трансп. срод-кі. Асн. гандл. партнёры: ПАР, ЗША, Японія, Германія. Дадатковыя крыніцы даходаў насельніцтва — сезонная рабо-та ў ПАР і замежны турызм. Эканоміка М. залежыць ад эканам. дапамогі МВФ, Сусв. банка і асобных краін-донараў (найб. — Вялікабрытаніі і ПАР). Гра-шовая адзінка — квача. К.А.Анціпава
(прырода, насельніцтва, гаспадарка). МАЛАГА (Malaga), горад на Пд Іспаніі, у аўт. вобласці Андалусія. Адм. ц. пра-вінцыі Малага. 512 тыс. ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог, рыбалоўны і наф-тавы порт на Міжземным м. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., у т.л. суднабуда-ванне, хім. і нафтахім., вінаробчая, алейная, кансервавая, мылаварная. Цэнтр вінаградарства. Ун-т. Музей. Ру-іны рым. тэатра. Помнікі араб. архітэк-туры: Алькасба (8—12 ст.), замак-маяк «Хібральфара» (13 ст.). Сабор (16—17 ст.), царква Нуэстра Сеньёра дэ ла Вік-торыя (1487). Клімат. курорт.
Засн. фінікійцамі пад назвай Малака пасля 1100 да н.э. Пазней належала Карфагену, Ры-му (з 3 ст. да н.э.), вестготам (з 571 н.э.), Ві-зантыі (554 — 624). Пры арабах (з 711) знач-ны эканам. (вытв-сць шоўку, керамікі) і адм. (з 11 ст.) цэнтр эмірата Транада. У 1487 адва-явана Кастыліяй. У 1501 і 1568—71 адзін з цэнтраў паўстання марыскаў. У 1810—12 аку-піравана франц. войскамі У Ісп. рэвалюцыю 1868—74 у горадзе адбылося кантанальнае паўстанне бакуністаў. У Іспанскую рэвалюцыю 1931—39 М. — база рэсп. флоту.
«МАЛАДАЯ АНГЛІЯ» («Young England»), гурток кансерватыўных літа-ратараў і паліт. дзеячаў Вялікабрытаніі, якія складалі паліт. групоўку ў палаце абшчын брыт. парламента ў 1841—45. Дзеячы «М.А.» (сярод іх быў Ь Дызраэ-лі) патрабавалі поўнага аднаўлення прывілеяў зямельнай арыстакратыі, з пазіцый т.зв. «феад. сацыялізму» кры-тыкавалі капіталіст. лад як антыгуман-ны і варожы нац. традыцыям, выступалі за паляпшэнне становішча рабочых. Як літ. гурток «М.А.» існавала да 1848.
«МАЛАДАЯ БЕЛАРЎСЬ». бел. грамад-ска-паліт. арг-цыя ў 1917—19. Створана ў маі 1917 пры Мінскім настаўніцкім ін-стытуце, пераведзеным у г. Яраслаўль, на базе вучнёўскай арг-цыі эсэраўскага кірунку «Наш край». У пачатку дзей-насці арыентавалася на праграму Бела-рускай сацыялістычнай грамады, з чэрв. 1919 кіраўнік «М.Б.» У.М.Ігнатоўскі за-вочна выбраны ў склад яе ЦК У 1917—18 падтрымлівала сувязь з Ярас-лаўскай беларускай радай, праводзіла культ.-асв. работу сярод бел. бежанцаў. Пасля вяртання ін-та ў Мінск у ліст. 1918 увайшла ў склад партыі бел. эсэраў (БПС-Р). Восенню 1919 выступала за ўзбр. барацьбу супраць польскіх аку-пантаў у саюзе з бальшавікамі. У снеж. 1919 большасць радыкальна настроеных членаў «М.Б.» выйшла з БПС-Р і ў студз. 1920 стварыла Беларускую каму-ністычную арганізацыю.